Мяжа
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 264с.
Мінск 2011
негра з песні, пакажуць, «куда ндтп в лесу»... I правільна зробяць — не лезь!
...Чарговая элсктрычка на Мінск ужо не была такой поўнай. Нават сесці ўдалося. Мокры Іван Аляксеевіч сеў, задумаўся. Нечага не хапала. Ён паляпаў рукой каля сябе, тупа паглядзеў уніз, на падлогу... He было вядра з грыбамі — забыў на пероне.
2007 г.
ВЕЦЕР
Знаёміцца ён так — падыходзіць да любога століка ў кавярні і піхае руку, жанчыне ці мужчыну, няважна:
— Вецер. He псеўданім — сапраўднае прозвішча. Няўдачнікрыфмаплёт. Непрызнаны геній. Графаман, якіх пашукаць.
I нявопытных, неабазнаных падкупляе тым, забываюцца людцы, штопрыніжэнне горшае за гонар, і прымаюцьяго ахвотнаўкампанію, запрашаюць прысесці, тым больш ён не халяўшчык, заўсёды са сваім графінчыкам і шклянкай соку.
П’е ён хоць патроху, але часта, забягаючы перыядычна ў кавярню, балазе, работа дазваляе — працуе ён побач, паркоўшчыкам, што, праўда, аніяк не звязана з рамантычным зялёным скверам, а ўсяго толькі з нецікавым і банальным збіраннем грошай з людзей за тое, што яны пакідаюць на стаянцы аўтамабілі. ГГе — і нс п’янее, адно чым бліжэй да вечара, тым часцей і гучней пачынае мармытаць, бялеючы і сціскаючы зубы:
...He — я толькі ад лютага ветру, Я ад ветру схаваўся ў карчму!
Яму гадоў трыццаць. Гэткі мачо, прыгожы, высокі, статны, яму нават аляііавата-нязграбная паркоўшчыцкая спяцоўка пасуе; ён яшчэ трымасцца, але да пары да часу гэта, хутка — ужо на ім напісана, год-два, ну, пяць — і ад яго прыгажосці і кінагеройства следу не застанецца, яшчэ не такіх ламала, перажоўвала і глытала жыццё, і не давілася, сволач, толькі шкуркі выплёўвала.
Амаль кожны вечар прыязджае яго забіраць жонка, дагледжаная такая дамачка, пародзістая, модненькая, абыходзіцца яна з ім лагодна, замірана, ніякага табе крыку, шуму, скандалаў і папрокаў, наадварот, так яна ўжо да яго падлашчвасцца — як шкадлівая кошка, толькі што аб ногі не трэцца, нібы гэта не ён, а яна вінаватая, і хоча цяпер загладзіць гэтую віну, так паддобрываецца, што, гледзячы на
яе, не можаш пазбавіцца думкі, што яна яму здраджвае, а ён ведае, і настолькі звыкся з тым, што нават нс вельмі перажывае.
— Я не п’яны, — папярэдзіў ён аднойчы, спыніўшыся са сваім графінчыкам і сокам каля майго століка. — Заслужаны дрынк!
— Я і не кажу, што вы п’яны.
— Гэтак, на вы? Тады прысяду? (А сам сядзіць ужо.) Вецер. Сапраўднае прозвішча. Паэт-няўдачнік. Графаман-аматар.
— Ну, калі чалавек так сам пра сябе — ён як мінімум ужо не графаман...
— Дзякую. Добра. Пытанне. Што такое паэзія, а што ірафаманства? Звычайнага якогась рабацягу-дзядзьку можна назваць паэтам, калі ён стараецца заўсёды гаварыць у рыфму? «Ой, пайду я к магазіну, убачу прадаўшчыцу Зіну, жыць на свеце мне не міла, я куплю сабе чарніла»? Гэта паэзія? Ці прафанацыя?
Я паціскаю плячыма — адкуль я ведаю?
— Тады яшчэ пытанне. (А сам і не пытае, толькі канстатуе.) «Былі ў мяне мядзвсдзі» — Уладзімір Караткевіч, «Быў у мяне Магнат» — Мікола Гіль, «Была ў сабакі хата» — прымаўка... Дык вось — была ў мяне Аксана.
Мне спяшацца няма куды. За акном восень, вечар, дождж; куды такой парой на вуліцу, што на той вуліцы рабіць?.. У цёплай кавярні так прыемна, утульна... «У самовара я н моя Маша, а на дворе совсем уже темно, печальный дождь стучнт в окошко наше...» — у тэму гучыць з тэлевізара перапеўка, цяпер гэта модна, браць старыя чужыя цудоўныя песні і казлінымі галасамі ўродаваць іх, але гэтая яшчэ па-божы, не раздражняе. I я, хоць звычайна цярпець не магу такія знаёмствы, а тым больш розныя «цікавыя» гісторыі», у якіх «усё так і было на самай справс», цяпер, у такі вечар, ахвотна пагаджаюся сядзсць і слухаць — строкат дажджу аб шыбу, галасы за столікамі, песню пра Машу і гэтага самага Ветра.
— ...Цяпер то я разумею, — вяртае мяне слых да яго слоў, — каго кахаеш — той і харошы, хто па душы — той і прыгожы... Словам, прыехала Аксана на канікулы да дзеда з бабаю. Але дзед з бабаю — асобная гісторыя, сюжэт у сюжэце... Сачы за думкай, лаві файл.
Ён і праўда зусім не выглядае на п'янага, гаворыць складна, талкова, сказы будуе хоць і залішне па-літаратурнаму, але з мінімумам банальнасцей, «красівасцей».
— Усё, як трэба — лета, вёска, вакацыі, акацыі... Лаўка, пах скошанай атавы... і раса, і зоры, і шпоканне спелых яблыкаў у траву... Жнівень, а адчуванне чамусьці, што чэрвень. Я ўтым годзе скончыў школу, яна — студэнтка. Мне сямнаццаць, ёй дваццаць адзін. I я па-
чынаю карыстацца гэтым — розніцай ва ўзросце — напоўніцу. Яна ж нібыта вінаватая псрада мной, што старэйшая. Плюс я адразу ўбачыў, што спадабаўся ёй. Хаця ў першы вечар, калі мы пазнаёміліся, яна была дзікая і дзіўная, напалоханая, яўна штосьці здарылася з ёю ў мінулым, якаясь цёмная, непрыемная гісторыя. Але ўжо ў другі вечар яна ажыла, пачала глядзець на мяне шырока раскрытымі вачыма, з падзякаю, з павагаю, з замілаваннем — так глядзяць на мага, гіпнатызёра, шаптуна, які пры дапамозе слоў-заклінанняў вяртае з небяспечных цянётаў да знаёмага, звыклага, любімага жыцця. Я не распытваў яе ні аб чым, проста бачыў, што ёй са мной добра, што яна адтаяла, акрыяла, і гэтага мне было дастаткова. Жадашія дабівацца яе неяк ніколі не ўзнікала, бо я не ўспрымаў усур’ёз ні яе, ні сітуацыі. Яна была для мяне ўсяго толькі гульнёй, баўленнем часу... Цэлае жыццё — сапраўднае! — наперадзе, а гэта так, падрыхтоўка, прэлюдыя, размінка, назапашванне матэрыялу, набыццё вопыту... Аб чым бы яна ні загаварыла, я ўсё пераводзіў у жарт, у сцёб.
Патроху я ўжо і тады бухаў, бо якая б яна ні была падатлівая, як бы вольна з ёю ні пачувалася, усё ж гэта была дзяўчына — невядомы сусвет (тады здавалася), чужароднае цела, іншапланецянка, таму для вядомай смеласці, для падвешанасці языка пажадана было крыху паддаць. Так я і рабіў. 3 шасці нашых вечароў чатыры прыходзіў п’янаваты. Чытаў ёй:
Часта бывае, што выбраць нс ў стане: злева — гарэлка, справа — Аксана. Ды ў выпадку тым я нядоўга гадаю, стары анекдот я тады ўспамінаю: «Як толькі гарэлка зашкодзіць каханню — пашлі ты падалей... каханне сваё!»
— Па логіцы — гарэлку трэба паслаць, — тлумачыць Вецер, — а атрымоўваецца — дзяўчыну.
Яна была ў захапленні. Такой пяшчотаю ззялі яе вочы, так аддана яна на мяне глядзела, убірала ў сябе кожнае, нават дурное маё слова. «Божа, які ты таленавіты... Я адразу ўбачыла — ты не вясковы, не просты... Ты разумны, назіральны, начытаны... Я адчуваю, пэўна ведаю, што ў душы ты не кепскі, не жорсткі, а добры, мяккі і ранімы... Проста за гэтай бравадаю ты хаваешся... Нават цынізм твой сімпатычны, не хамскі, як у іншых...»
Што да цынізму, дык сапраўды, хапала яго ў мяне.
Яе дзеда з бабаю звалі Пятро Козыр і Ева. Славутая на ўвесь раён сям’я. У вайну Козыр быў на фронце, Еўка, як і належыць, чакала
яго, тут прыходзіць аднекуль аж з Алтая вестка, са шпіталя, што так і так, ваш муж Пятро Пятровіч Козыр цяжка парансны, сляпы, без рук, без ног... Яе нічога не спыніла, сабрала клуначак (як у «Баладзе пра салдата») і ваенным ліхалеццем паперлася — вясковая беларуская цёмная маладзіца — праз увесь Саюз у той Алтай, і дапала-такі шпіталя, дзе высветлілася, што гэта не яе Козыр, проста поўны цёзка, а яс Пятро ваяваў, патрапіў у палон, выжыў у канцлагеры — тым, што кінуў курыць і мяняў цыгарэты, якія ім выдавалі, на лішнюю лустачку хлеба, і так яму пашэнціла, што пасля вайны яго нават не пасадзілі — наадварот, прызначылі лесніком і дазволілі трымаць каня. Кожнас раніцы ў любую пару года Козыр яго запрагаў, Еўка стаяла побач і сачыла за кожным яго рухам — так любіла яго.
Я пацяшаўся і з той паездкі — маўляў, дурная твая Еўка, раз ужо дабралася да Алтая, дык хоць бы скарысталася гэтым, цёзка дарма што скалечаны, але ж да мужчынскіх абавязкаў прыдатны; сцябаўся і з запрагання каня, і з таго, што калі Пятро быў пад мухай, абавязкова, выпраўляючыся ў свой лясны абход, цалаваў на развітанне жонку. «Запрягает Козырь лошадь, — пятнаццаць разоў за всчар мог паўтараць я, — Ева вожжн подаёт, Козырь Еву поцелует, Ева козырем пойдёт», — іншая плюнула б, Аксана ж, добрая, мілая душа, была ў захапленні і ад гэтай дурной цыганшчыны, толькі мякка ўшчувала:
«Божа, як табе не сорамна, які ў цябе ў галаве всцер!» — і глядзсла на мяне закаханымі вачыма.
Вецер выпівае свае грамаў сорак — класічны дрынк, глыток соку і працягвас:
— Калі мы развітваліся. яна была такая сур’ёзная, маўклівая, толькі ў канцы сказала: «Ведаю, ты не кахаеш мяне... Але калі нс дай Бог нешта здарыцца з табою — не тое што да Алтая, да краю свету дайду, і знайду цябс, і нс кіну любога!» У мяне сэрца зайшлося — дзе, калі я знайду такое дзіва, такую дзяўчыну, ды і нашто шукаць, калі вось яна, побач?.. А ўголас сказаў, хіхікнуўшы: «Пешкі прыйдзеш? Босая?»
Зноў дрынк, сок... Всцер пачынае часціць. Я пасля паўзы задаю нсдарэчнае, абыякавае пытанне:
— Прыйшла?
— Мгу... Як тыя хлопец з дзеўкаю выходзяць з аўтобуса, хлопец культурна падае руку, памагае ёй выйсці, яна — ціхмяна, любоўна: «Ты же смотрн, не убегай». — «Да... От тебя убежншь!» Так і ад маёй Аксаны.
— Што?! Вы... хочаце сказаць...
— Ну так. Гэта мая жонка. Якая, як толькі выйшла з ЗАГСа, з міленькай ціхоні ператварылася ў такую дрэнь, якіх пашукаць, якая толькі і ўмее, што з ложка ў ложак скакаць... 3 кім толькі не здраджвала мне! I развесціся — неяк лянота, ды і не бачу прычын, усё адно наступная будзе такая ж, усе яны аднолькавыя для мяне цяпер. Такія планы, талент, жыццё — усё загубіла! Ды каб нс яна, я паэтам мог бы стаць! Што паэтам — чалавскам! У каго яна мяне ператварыла? Дзе падзеўся мой гумар, мой бяскрыўдны цынізм, памяць, цікавасць да жыцця, да людзей, да літаратуры?!
— Ну, чаму, — няўпэўнена кажу я; а што яшчэ казаць у такіх выпадках. — Усё гэта засталося... ёсць і цяпер...
Але ён ужо не слухае. Бялеючы, гледзячы паўз мяне — туды, у сваё лета, дзе сярод акацый згубілася яго Аксана, ён ледзь не крычыць:
— Ну чаму мне не было якога знака? Я ж быў малады зусім! Дурны зусім! Дык навучыце! Такім трэба сігналы падаваць, уключаць святло ў мазгах: чырвонае — небяспека, жоўтае — асцярожна, зялёнае — вось тады можна... Я ж не вінаваты! Я думаў, гэта яна святая, наіўная, чысзая, а то я быў у той перыяд наіўны, чысты і... дурны!