Мяжа
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 264с.
Мінск 2011
Яна паўтарае амаль тыя ж словы, што і нядаўні доктар, і з тою ж амаль інтанацыяй. Увогуле, усе дактары, і сёстры, і нават санітаркі нечым кланава-, ці клонава-, падобныя, як бы разам з белымі халатамі перадаецца ім адна і тая ж інструкцыя, першы параграф якой — «з хворымі паводзіцца строга, сурова, па магчымасці жорстка».
— Ты дагаворышся! Ты дачакаешся, што табе рот лейкапластырам залепяць ці ніткамі зашыюць!
— Зашывайце, — панура адказвае малады. Імпэт і бадзёрасць яго кудысьці падзеліся.
— «Зашывайце»! — перадражнівае медсястра. — Табе што, памрэш — і клопату мала! А жонцы як адной жыць? 3 дзіцяткам малым? Ляжы, маўчы і варушыцца не смей!
— А ён гаворыць, — ябеднічае дзед, каб задобрыць сястру (ён вельмі баіцца ўколаў). — Браце ты мой, і не сціхае, і не змаўкае...
Аднак замест падзякі дастаецца і старому даносчыку:
— А ў вас чаго як стаяла вячэра на тумбачцы, так і стаіць? Чаму вы не ясцё? Выздараўліваць не хочаце? Тут лепш, чым дома?
— Дурны я вашае бальнічнае есці, — крыўдзіцца дзед. — Мне сваё носяць. Я век чужога не еў... Вой! — загадзя ўскрыквае, хоць яшчэ іголка цела не кранулася.
— Таблеткі чаго валяюцца на падлозе?
— Дурны я іх піць.
— I што за хворыя ў гэтай палаце?! He слухаюцца, не ядуць, папраўляцца не хочуць... Такі дзень за акном, а яны тут бокі пралежваюць, жыць тут гатовыя...
Так, сердзячыся, буркаючы, а таму коўдру падаткнула, таму вусны змачыла, за дзедам прыбрала, маладому шклянку памыла, яшчэ і не забыла пажадаць, выходзячы: «Папраўляйцеся».
Ледзь яна выйшла, як паўтараецца тая ж карціна, што і па сыходзе доктара. Малады ўмомант займае ранейшае становішча і пачынае казаць далей, з таго самага месца, нават з таго самага слова, на якім яго перапынілі.
— ...I калі разабрацца, воля — бадай, найбольш умоўны з усіх тэрмінаў. Можна быць шчаслівым замураваным у сцяне, і вар’яцець ад няшчасця, валодаючы цэлымі краінамі або ўсім зямным шарам...
— Ох, памаўчаў бы ты, ■— гучна шэпча, варочаючыся, дзед. — He замоўкнеш ты хоць на трохі!
Малады слухаецца, замаўкае. Але менавіта «на трохі». I вось зноў:
— Добра. Буду маўчаць. Усё жыццё. He высоўвацца, не вылучацца... Трэба быць як усе. 1 тады, магчыма, выжывеш. I, магчыма, будзеш жыць доўга. Магчыма, нават станеш багатым, прыгожым, тоўстым...
— Табе наркату колюць, — ні з таго ні з сяго ўстаўляе дзед і хіхікае. Ён яўна з той мілай пароды людзей, якім добра толькі тады, калі іншым кепска. — Пачакай-но — прывыкнеш і станеш наркотам.
Малады таксама ўсміхаецца, але не зласліва, а сумна.
— Ну, яшчэ б, — згаджаецца ён. — Раз колюць — значыць, прывыкну, раз прывыкну — значыць, стану. Канечне, наркотыкі зло. I звычайная іголка зло. Калі ёю не шыць, а тыркаць у сваё ці ў чужое вока. Дык іголка вінаватая? Ці галава? Здуру можна і хобат слану зламаць.
— Ох, дагаворышся ты...
— Тое і з наркотыкамі. Якая розніца, пры дапамозе чаго здымаецца боль? Няважна, якія лекі, абы памагалі. Мне лёгка, радасна,
не балюча — і пляваць, дзякуючы наркотыкам гэта, ці дзякуючы .марознаму зімоваму вечару за акном, ці размове з вамі, дзядуля... А хутчэй за ўсё радасна і лёгка мне ад усведамлення, што мог бы памерці на аперацыйным стале — а я выжыў!
— He хваліся...
— А я другі раз на свет нарадзіўся! Што гэта, як не знак? Як не сігнал — momento mori, іншымі вачыма на ўсё глядзі, цані жыццё, пі яго маленькімі глыткамі...
— Пі, — панылым, як з глыбокага калодзежа, рэхам адгукаецца чалавек-лемур.
— I як гэтага перавароту можна было дабіцца? Правілыіа — нечым звышардынарным! Няшчасным выпадкам, бядой, аперацыяй, болем... Раней не разумеў: навошта і каму трэба, каб душы дзіцячыя, бязвінныя, пакутавалі і адляталі? Цяпер разумею — а каб задумаліся тыя, хто побач, хто застаўся! Бо чым яшчэ прабіць нашы тоўстыя закарэлыя скуры. як інакш дабрацца да сэрца, розуму, душы? Як не пакутамі роднага, смерцю блізкага? Усё на сваім месцы, там, дзе яму трэба быць, усё даўно кімсьці размеркавана, і вельмі мудра...
— Адзін ужо ляжаў на тваім ложку, такі мудры, — зларадна шэпча дзед. — Накрылі прасцінаю і вывезлі...
— ...У гэтым не жорсткасць, — не чуе, гне сваё малады, — у гэтым любоў да нас. Чаму мы лічым жыццё сапраўдным толькі тады, калі яно дае нам прыемнасці, калі нам шэнціць? Вельмі і вельмі верагодна, што тое, што раней здавалася нам бядой, трагедыяй сусветнага маштабу, з часам ператворыцца ў аб’ектыўную неабходнасць, якая перасцерагла нас ад няшчасця куды большага! I высветліцца, што калі б не зламаная рука, можна было б апынуцца ў іншым месцы і зламаць шыю. Усё малое — знак, урок, сімвал, папярэджанне аб тым, што магло б здарыцца, але, на наша шчасце, не здарылася... Плюсквампэрфэкт.
— А браце! — уздыхае, варочаецца дзед.
— I калі глянуць на жыццё ў такім ракурсе — усё яно спрэс складаецца з сімвалаў, увесь Сусвет скіраваны на цябе аднаго, усё вакольнае размаўляе з табой на асаблівай мове знакаў, любая драбнюткая драбяза мае важны, важкі сэнс — ад галення да адзення, ад таго, які чаравік цісне — левы ці правы, якія купюры ў кашальку і ці маецца ў наяўнасці сам кашалёк... Хіба б я задумаўся над гэтым, хіба б адчуваў усё так востра, каб не гэты няшчасны і разам з тым — цяпер толькі разумею! — непазбежны выпадак са мною? Ды ніколі! Адным мазгі былі занятыя — лізінг, маркетынг! Браць ад жыцця, патрабаваць ад яго, нават разумець, што нічога не даецца за
так, задарма, мы з горам папалам навучыліся, вось толькі цаніць не ўмеем! Хіба я цаніў? Прымаў як належнае, само ў рукі плыло, ды і шэнціла мне, каціўся па жыцці абаранкам, не пабываўшы — ні разу! — ні ў бальніцы, ні ў турме...
— Пабудзеш, — шэпча дзед, — пачакай-но.
— Нават у ар.міі не служыў!
— Яшчэ паслужыш...
— Што ж дзіўнага — рана ці позна павінен быў адбыцца якісь эпізод са мною. Прычым, самы ідыёцкі. Выйшаў з офіса пакурыць у двор. Хлопцы грузяць у кузаў шыны. Тры-чатыры чалавекі, крэкчучы, падымаюць адну. Які чорт, пад якую руку мяне штурхануў? Навошта мпе спатрэбілася — у белай кашулі, з цыгарэтаю ў зубах, галоўнае, калі мяне ніхто не прасіў — памагаць ім?! Чаму ім нічога, а ў мяне хрумкнула нешта ў грудзіне, і пачало расці, надзімацца, як футбольны мяч, лёгкае? Чаму яію надарвалася, калі ў людзей звычайна надрываецца штосьці іншае? А вось чаму: не цаніў тое, што меў. На, параўнай. He адчуўшы смагі захацеў пазнаць смак вады?
— Вады, — гатоўна паўтарае чалавек-лемур.
Ізноў дзверы насцеж — з’яўляецца знаёмы ўжо доктар у сваёй шапачцы-«клабуку» і ў пантофлях на босу ногу, з ім яшчэ адзін такі ж самы. Сталі па абодва бакі ад дзвярэй, рослыя, дужыя, як целаахоўнікі, пачціва прапускаючы трэцяга, маленькага, нізенькага, апранутага не ў доктарскае, а ў цывільнае: касцюмчык, чаравікі, акуляры на апушчаным уніз гарбатым носе, з лысінай на ілбе і з доўгімі сівымі патламі на патыліцы.
Акружылі ложак маладога, разглядалі на святло рэнтгенаўскія здымкі, гарталі, перадаючы адзін аднаму, паперы ў папцы, гаварылі ціха на сваёй доктарскай, для звычайнага чалавека страшнаватай мове... Гэтыя два звярталіся да маленькага і сівенькага — «прафесар». Зноў прагучала гісторыя няшчаснага выпадку маладога пацыента. як ён кінуўся ад дурной зухаватасці падымаць цяжкую шыну, надарваў лёгкае і яно надзьмулася, а пасля аперацыі пайшоў «зваротны працэс», «ускладненне», лёгкае сціснулася і «не разгортваецца»...
Нічога новага прафесар не сказаў. Спытаў толькі, ці ёсць сям’я, і за маладога адказаў доктар: ёсць, жонка і маленькі сын; на што прафесар насупіўся:
— Цяпер толькі маўчаць, маўчаць яму трэба... I спакой.
Хоць малады і так маўчаў увесь гэты час і ляжаў спакойна. Дактары затрымаліся яшчэ на хвілінку каля ложка чалавека-лемура. Перш-найперш прафесар спытаў, ці хоча той піць. Адказ:
— Хачу, — цалкам прафесара задаволіў, і тройца пакінула палату.
На нейкі момант стала ціха. Чуваць толькі, як лямпа дзённага святла гудзе. Але вось малады прыпадымаецца — і пайшло-паехала:
— Які просты рэцэпт. Супакойся, не варушыся — выжывеш сам і ашчаслівіш сяброў, жонку, сына... Маўчы — і не будзе выцэджвацца з твайго цела ў буталь апошняя, магчыма, кроў... Які злавесны і разам з тым паэтычны сімвал! Як шматкроць падымае ён цану літаральна кожнага слова, нават неабавязковага, уводнага, выпадковага! Я калінебудзь шкадую, што не пісьменнік. Восьтак, мне здаецца, і павінны пісаць: кожнае слова — порцыя крыві... Я, каб меў талент, апісаў бы найперш вочы хірурга — апошняе, што бачыў перад тым, як заснуць на аперацыйным стале. У іх было развітанне са міюю... Але нават не столькі вочы — самым жахлівым было адчуваць, што можаш памерці, а не сказаў нейкага вельмі важнага слова — родным, блізкім, увогуле людзям, і дзікі, нечалавечы кашмар ад таго, што не можаш гэтае слова ўспомніць, а калі і ўспомніш, дык ужо не будзе як сказаць... Бр-р! Як жа мы павінны проста крыкам крычаць ад страху і болю, калі лёс разлучае нас з блізкімі людзьмі хоць на дзесяць хвілін! Хоць на дзесяць секунд! У любы момант яны могуць стаць апошнімі — так у Буніна...
— Ды якога Буніна — Дуніна! — сярдзіта папраўляе, як яму здаецца, памылку дзед.
— He зразумеў...
— Дунін такі быў! Каторы восі з воза пакраў, ды міліцыя шукала... Жыў далей туды трохі, трэцяя хата за хутарам...
Маладызадумваецца. Падымаерукуразамзтрубкаюкропельніцы і пацірае лоб.
— Што ж, слушная заўвага. Усё правільна, мудры мой дзядуля. Дакуль мы будзем цыіаваць чужых Буніных, забываючы на сваіх Дуніных-Марцінкевічаў? I гэта, сапраўды, вельмі важна, і над гэтым яшчэ трэба ўсур’ёз падумаць...
Чарговае кварцаванне. Сястра — не тая, што рабіла ўколы, але такая ж сярдзітая, унесла сінюю лямпу, уключыла і, засланіўшы вочы далоняй, хутчэй выскачыла з палаты.
— Самі дык не любяць, чэрці, — бурчыць дзед і нацягвае прасціну, хаваецца ледзь не з галавою. Акрамя ўколаў, ён увогуле баіцца, не разумее і не любіць нічога бальнічнага, нават бяскрыўднага танометра і «грушы» для вымярэння ціску. — Раней ніхто не ведаў ні рэнтгенаў, ні кварцаў, ні ўколаў, а жылі не горш за нас і не хварэлі...
-— А мне падабаецца святло кварца, — з добрай усмсшкай кажа малады (наркотык усё яшчэ дзейнічае!). — Калі паветра робіцца сіняе, мяккае, нават злёгку ў тумане. Як летне-ранішняя смуга над поплавам, а ты ідзеш з вудамі на рэчку... Дзеля гэтага варта перапесці любыя аперацыі! Якая насалода — ведаць, што ўсё страшнае, брыдкае, балючас — ззаду, а наперадзе цэлае жыццё! Цэлае лета! Узяць на ўсе тры месяцы адпачынак, паехаць у вёску; ні пра што не думаць, сесці на беразе, вудку закінуць...