Мяжа
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 264с.
Мінск 2011
ясь няўлоўна-нябачная, злая сіла, моц якой у тым, што намераў яе нс было ніякай магчымасці разгадаць.
На дваццаць пяты дзень я здаўся. Узнікла была, праўда, думка дзяліць яшчэ і чацвертаваныя кавалачкі, але тое было б нашмат горш, чым годна прызнаць сваё паражэнне і ў думках паціснуць праціўніку яго нямытую руку.
Але гэта не канец. Той эпізод стаўся толькі прэлюдыяй да маёй будучай жыццёвай «мылыіай оперы».
Аднойчы ўлетку на канікулах, у роднай вёсцы, надумаўся я зрабіць цераз нашу вузенькую рэчку масток, хоць бы з чатырох кладак, бо ляжала там усяго адно бервяно, круглае, всчна слізкае, нязручнае, небяспечпае. Я насёк у лесе жэрдачак, абчасаў, паклаў, зрабіў парэнчы, палюбаваўся на сваю работу, пакурыў, папляваў у ваду і пайшоў задаволены. Назаўтра ўсё было пабурана, зламаныя парэнчы плавалі ў вадзе, жэрдак не было і следу. А ляжала на іх месцы тая ж слізкая калодзіна. Чатыры дні я ўпарта «наводзіў» свой масток (паміж культураю і дзікасцю), і кожная спроба заканчвалася няўдачай.
У Магілёве — зноў-такі ў студэнцкія гады, на практыцы, быў у нас у інтэрнаце вахцёр, ніякі не адстаўны вайсковец, як многія з вас, напэўна, падумалі, — звычайны мужчынка, інтэлігентнага выгляду, прыстойна апрануты, з акулярамі на носе і са свежай газетаю ў руцэ; дык вось — ён ніколі не вітаўся. На працягу месяца ў кожную яго змену я гучна жадаў яму «добрай раніцы!», а ў абед — «добрага дня!». Нуль на масу. Hi слова ў адказ.
Бог ты мой! — толькі цяпер цюкнула ў галаву: дык а наша пісьменніцкая праца хіба гэта не тое ж «мыла»?! Адсюль «мыльныя оперы», серыялы, «мыльныя эпапеі» і г. д. «Мылам» называюць літаратурную цягамоціну... I як тут не згадаць бессмяротнага Лёвіна з «Ганны Карэнінай», які, «разглядаючы і разгортваючы духмяны кавалак мыла, прамовіў: — Гэта ж твор мастацтва!»
Хіба мы, майстры пяра, не займаемся тым усё жыццё, як толькі «наразаем» раманы, п’есы, аповесці, навелы і кладзем іх для агульнага карыстання, паняцця не маючы, хто іх забірае, якая з іх каму карысць, у якую прорву яны знікаюць?..
Сізіф ускачвае на гару камень, той затрымліваецца на імгненне— і па-а-акаціўся! Сізіф выцірае з ілба пот, спаўзае на «пятай кропцы» ўніз — і ўсё па-новаму...
2007 г.
ЗМЕСТ
МЯЖА. Раман-эсэ 3
Частка першая 4
1. «Хвабула» 4
2. Сорак пяць 4
2 (а). Круці не круці, а трэба 6
3. Пахілас дрэва 7
4. Смерці няма? 8
5. Хлеб 9
6. Стрыечны брат 10
7. Вольнаму — воля, уратаваным — рай 11
8. Кнігі 12
9. Слівы 13
10. «Адзін летні дзень» 13
11. «Таварыства цвярозасці» 24
12. «Адзін зімовы дзень» 24
ІЗ. Настаўнік 35
14. «Міхаіл Іванавіч» 36
15. Здзірай з «Вожыка» 41
16. Палітэх 41
17. «Сачыненне» 43
18. «Рэцэнзія-водгук» 51
19. Тупы 52
20. Лагун і Алёшкіна 52
21. Пераблыталі 53
22. Іна 53
23. Навушнікі 54
24. Рэктар 55
25. Камандзір морга 55
26. Сіні канверт 55
27. Эпілог першай часткі 57
Частка другая 58
1. Трыццаць дзве літары 58
2. Мікашы 58
3. «У выхадныя дні» 59
4. Люда 65
5. Пяцьдзясят грамаў для паху 66
6. Юля 66
7. Міша 67
8. Армія 68
9. Хахлы 70
10. Капсула 72
11. Пссні і пісьмы 72
12. «Іслач» 74
13. «Пісьмо» 75
14. Прамое дзеянне 82
15. «Вясковы сшытак» 83
16. Крама 88
17. Вёска 89
18. Субяседаванне 90
19. Мінск 91
20. Вечарына 91
21. «3аява» 92
22. Буклет і рэкорд 97
23. «Гарадскі сшытак» 97
24. «Трыолет» 99
25. Адступленне 100
26. Эпілог другой часткі 101
Частка трэцяя 102
І.Пашэнціла 102
2. He пашэнціла 104
3. ? 105
4. Грошы 106
5. Чытачы 107
6. «Труцень» 109
7. «Хорошэ» 112
8. Слава 113
9. Спачуванне 114
10. «Я на гару, а чорт за нагу» 115
11. «Сіндром» 116
12. Гарантыйны ліст 118
13. Папярэдняе размеркаванне 119
14. Булгакаўшчына (Васілю Гігевічу) 120
15. СП 122
16. Дзённікі 123
17. Душ 123
18. Смірнова 124
19. Ліліт 124
20. Наташа 125
21. Аксана 125
21(a). Дыялог 126
22. Псіхааналіз 126
23. Тэорыя Фрэйда 127
24. Тэорыя Паўлава 128
25. Тэорыя Зошчанкі 128
26. «Хворыя прадмсты» 130
27. Фантазіі на тэму 133
28. Абвяржэнне 135
29. «Банальнае дарожнае знаёмства» 136
30. Сыход 138
31. Прымакі і жарцікі 139
32. Апошні сыход (Смерць маці) 141
33. Ружовыя акуляры 142
34. Кантрасныя межы, або «У люстэрка паглядзі» 142
35. Эпілог трэцяй часткі 143
АПАВЯДАННІ 145
Галя 146
Аднакласнік 163
Сыч 168
Памарак 175
Сакрэт 183
Чарнавікі і пісьмы 192
Графіці 201
Пошласць 204
Бунін-Марцінкевіч 209
Лёд 222
«Куда ндтн в лесу?» 235
Вецер 242
Уночы 246
Мыла 258
Літаратурна-мастацкае выданне
Лімаўскі фальварак
ФЕДАРЭНКА Андрэй Міхайлавіч
МЯЖА
Раман-эсэ, апавяданні
Рэдактар М. А. Макрэцкая Мастак В. Г. Паўлавец Камп’ютарная вёрстка A. А. Губар Стыльрэдактар В. А. Аляксеева
Падпісанаў друк 14.02.2011.Фармат 60*90 '/ц,. Папера афсстная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 16,50. Ул.-выд. арк. 16,52. Тыраж 1800 экз. Заказ 640.
Рэдакцыііна-выдавецкая ўстанова «Літаратура і Мастацтва».
ЛН 02330/0494044 ад 03.02.2009.
Вул. Захарава, 19, 220034, г. Мінск.
Рэспубліканскас ўнітарнас прадпрысмства «Друкарня “Перамога”».
ЛП 02330/0494182 ад 03.04.2009.
Вул. Таўлая, 11, 222310, г. Маладзечна, Рэспубліка Беларусь.
Андрэй Федарэнка нарадзіўся 17 студзеня 1964 года ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі палітэхнікум у 1983 годзе, бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт Мінскага інстытута культуры ў 1990 годзе. Працаваў мулярам, транспартным рабочым, служыў у арміі. 3 1990 года працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса «Полымя», цяпер — рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць». Аўтар кніг прозы «Гісторыя хваробы», «Смута», «Шчарбаты талер», «Афганская шкатулка», «Нічые». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1994).
Мінск
«Літаратура і Мастацтва» 2011
2
* >
ліМА/СКі