• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    Але Берасевічу не да рамантыкі было. Ён курыў, часта зацягваючыся, і пляваў пад ногі.
    — Чакаюць, — паказаў Лёня акуркам на акно. — Я ж казаў, не праблема, — і пакашляў збянтэжана, усё нешта мыліўся. — Гэта... пра дзеўку я. Як вам сказаць. Ну, не зусім яна...
    — Што ты нясеш?! He зусім дзеўка?
    — He гаворыць яна. He ўмее. I не чуе, — Лёня дакрануўся далонямі да вушэй, нібы гэта не дзеўка, а Берасевіч быў глуханямы, і яму трэба было тлумачыць на мігах. — He — а так, усё астатняе ў яе — не праблема!
    — Ну і чорт з ёю, — Берасевіч старанна растаптаў, як чарвяка, акурак. — Вядзі!
    Гучна ляпнулі веснічкамі. Пастукалі ў шыбу. Адразу ж засвяцілася яшчэ адно акно, такое ж малюпасенькае. На ганак выйшаў босы дзядзька ў белым, з доўгімі сівымі валасамі, падобны на прывід, ці на смерць мужчынскага роду, толькі без касы.
    — А-а, вось і госцейкі дарагія, няжданыя-няпрошаныя, нязваныянякліканыя!..
    I адступіў са святла ў ноч, прапускаючы іх.
    V
    Яны зайшлі. Моцна запахла прэллю, брагай і вагонным тамбурам.
    Прадаўгаваты калідорчык і падобны быў на тамбур, вузкі, ледзь прайсці, ды яшчэ ляпіліся паўз сцяну нейкія скрынкі, бочкі, дзежкі, заваленыя зверху лахманамі. Асобна ў кутку, як ганаровы самавар у рускіх, стаяў старадаўні стрэлачнікавы ліхтар з ручкаю, і на падлозе, рассыпаныя, ляжалі брудныя, у мазуце, трубкі чыгуначных флажкоў. У канцы калідора ў паласе святла паказалася дзяўчына, міг усяго пастаяла, зырачыся са святла на незнаёмцаў, і адразу ж знікла ў баковачцы. Але і гэтага хапіла — Берасевіч паспеў заўважыць, якая яна рослая, якая русая каса ў яе цераз плячо, як шчыльна аблягаюць спартыўныя штаны яе ногі і як адтатурчваюцца грудкі на кашулі з закасанымі рукавамі. Ухапіў ён усё гэта вокам і радасна і нядобра ўздрыгнуў: нічога сабе «малая». Хоць тут пашэнціла. Звычайна ў яго ну хто былі? — даяркі-цялятніцы, праўда, адна школьніца-гулёна, але часцей зусім нікога: каму тут узяцца ў цяперашніх вёсках, дзе на дзясяткі кіламетраў вакол адны бабулі, бярозы ды сосны.
    У пакойчыку Лёня з Берасневічам знялі мокрыя ад расы і туману цяжкія ватоўкі. У рваным старым адзенні (якое ў Лёні ў запечку знайшлося), брудных ботах, няголеныя, змораныя, яны цяпер зусім сталі падобнымі на класічных браканьераў ці на кулакоў са старых фільмаў, толькі абрэзаў не хапала. Што да гаспадара, дык той у сваім споднім нагадваў знянацку засталага, раптоўна ўспоратага з ложка сельсаветчыка, па душу якога кулакі і заявіліся.
    Тут, на святле, праступіў прыблізны ўзрост кожнага. Лёня, спіты і скураны, выглядаў на пяцьдзясят, Берасевіч на сорак, а гаспадар — на ўсе восемдзесят з гакам. Хаця, маючы такую дачку, наўрад ці быў ён намнога старэйшы за Берасевіча.
    Берасевіч падышоў да маленькага люстэрка, умураванага ў сцяну. На яго глянуў аброслы, з чорнымі пісягамі ад расчаўленых камароў твар з дзікімі, трывожнымі вачыма. Раптам ён убачыў, што гаспадар стаіць ззаду, таксама пазірае ў люстэрка і нават як бы падміргвае яму, Берасевічу, нібы ведае пра яго непрыстойны сакрэт і вось-вось збіраецца агучыць яго.
    — Што табе?! — Берасевіч хутка і чамусьці спалохана адвярнуўся ад люстэрка.
    Сціплы стол ужо чакаў іх. Пачак солі, бохан хлеба і буталь самагону. Лёня з Берасевічам прыселі, «дзядзька Іван» — так Лёня паважна назваў гэтую старую сволач (а хто ж ён яшчэ, калі ганд-
    люе ўласнай дачкой?) — абмыў у вядры маладую цыбулю, культурна паклаў перад кожным па корчыку — з белымі нітачкамі каранёў. Берасевічу дасталася чарка, якую дзядзька Іван выцер крысом сподняй сарочкі, Лёню — шклянка, а гаспадару — кубак з адколатай ручкай.
    Дзядзька Іван узяў буталь, узважыў у руцэ:
    — Вось я неяк...
    — Дай сюды! — Берасевіч забраў буталь, наліў аднаму сабе, выпіў, тыцнуў у соль цыбулю і зачвякаў.
    Лёню стала няёмка, а дзядзьку Івану хоць бы што. Ён падняў кубак (Лёня паспеў напоўніць) і, хітра пасміхаючыся, пачаў гаварыць тост:
    — Хоць і сказаў Гарбачоў — нікакіх магарычоў...
    — Ты на якім свеце?! — уперыўся ў яго, ажно жаваць перастаў Берасевіч. — Гарбачова няма ўжо гадоў трыццаць!
    Лёня вырашыў умяшацца: маўляў, ціха, зараз я ўсім дагаджу.
    — Вып’ем за тых, хто камандаваў ротамі... хто ў Ленінград прабіраўся балотамі...
    Берасевіч са злобаю глядзеў на іх, слухаў і думаў — гэта ж жывыя Навінкі. Гарбачоў, Ленінград... A — зрэшты, хіба не гэтага ён шукаў, пе такога хацеў? Апрашчайся, апускайся, ачышчайся — вось ён, народ, жыві ў ім. Аднак калі ён убачыў, як Лёня п’е — прагна, коўцькоўць, самагонка цячэ з куткоў рота. капае на грудзі, — Берасевіч не змог не пазайздросціць і яму, і гэтаму дзядзьку Івану чорнай зайздрасцю, іхнім простым, як сем капеек, паводзінам, прамому, як лінейка, мысленню, іхняму прымітыўна-амёбнаму ўспрыманню жыцця. Іх не будзе трэсці ад нерваў (хіба што з пахмялюгі), гэтыя не ведаюць пакутаў душы, у іх надзейныя лекі: выпіў — і «няма праблем».
    Берасевіч перавёў вочы ўніз. 3-пад стала вытыркаліся босыя ногі дзядзькі Івана, з парэпанымі ступакамі, бруднымі пятамі, крывыя пальцы з тоўстымі выпуклымі пазногцямі залазілі адзін на аднаго. Белыя кальсоны-споднікі з адарванымі матузкамі тут, на святле, аказаліся бруднымі, заношанымі, у жоўтых леапардавых плямах. Лёня перахапіў погляд Берасевіча.
    — Адзецца не паспелі, дзядзька Iван? — спагадліва спытаў ён.
    — He, я так заўсёды ў іх хаджу. У кальсонах. Слабадней целу, — ахвотна адгукнуўся дзядзька Іван.
    VI
    Дзядзьку Івана ўвогуле не бянтэжылі ні свае споднікі, ні прысутнасць гасцей. Пачуваўся ён менавіта як гаспадар — спакойна, упэўнена, з выглядам чалавека, у якога ўсё ў жыцці задалося і няма аб чым больш марыць. He ён жа прыйшоў — да яго прыйшлі, значыць, маюць у ім патрэбу.
    — ...Тады Пятро чапляецца — пі, — расказваў ён манатонна, да ванітаўнудна. — Якажу, небуду. Пі. Небуду. Ёнзноўпадступаецца — пі. Я ні ў какую...
    Зацята маўчаў Берасевіч, глядзеў у стол псрад сабой. Маўчаў, прыплюснуўшы вочы, натомлены, аглушаны алкаголем на старыя дрожжы Лёня.
    — ...Рыбакі лавілі рыбу, а спаймалі рака, — між тым перайшоў да новай тэмы дзядзька Іван. — 1 што ў той рыбе, было б там што есці, a то галава ды косці...
    — He хоча, — спахапіўся на слова рыба, пацёр вочы і крыху не ў лад адказаў Лёня. — Рыбка плавае па дне... Няма ні халеры.
    — Ёсць. Лавіць трэба ўмець. Гэта ў вас у горадзе нічога няма. Толькі бегаюць узад-уперад. Таўкуцца, душацца...
    — А вы даўно былі ў горадзе, дзядзька Іван?
    — Даўно, і быць не хачу. Пятро расказваў. Прыедзь у Жыткавічы — не павярнуцца. Картоплі купляюць, — зарагатаў дзядзька Іван. — Як гэта, каб чалавек картоплі купляў?
    Так завязалася і пайшла яшчэ адна бязглуздая тэма: гаспадар пачаў лаяць горад — адтуль, на яго думку, ішла распуста, гультайства і «амерыканскія грошы», Лёня вяла гэты горад абараняў:
    — Чаму вы так кажаце... 3 розумам і ў горадзе можна жыць...
    Калі субяседнікі замаўкалі, у цішы чуваць быў звон камароў. Берасевіч сядзеў насуплены. як сыч. Чым больш ён слухаў гэта, тым больш накатвала на яго, ціснула, распірала нутро. Рукі сціскаліся ў кулакі і хацелася неяк аслабаніцца фізічным дзеяннем, затупаць нагамі, закрычаць, каб гэтыя вырадкі заткнуліся, ці проста моўчкі падняцца і надаваць аднаму і другому па мардасах. Але замест гэтага ён перыядычна наліваў сам сабе і піў не закусваючы.
    Лёня з дзядзькам Іванам самі ўжо разумелі, што зацягваюць да бязбожнасці. Нарэшце Лёня памаленьку пачаў накіроўваць размову на галоўнае.
    — Як Ларыска ваша?
    — Ай! Ларыска... Чытаць-пісаць навучылі ў інтэрнаце, гаварыць пальцамі, а тады ўцякла, прыбегла сюды. Без жывата яшчэ. Але не
    надоўга. Такая сучка. што хай Бог крые і бароніць. Добра, што мацінябожчыца не чуе, не бачыць — лёгка ёй на тым свсце ікнецца, — дзядзька Іван набожна перакрысціўся на пусты кут.
    — Можа, сюды пазавеце? Час тавар глядзець...
    — Ай! Што на яс глядзець. Маўчыць ды маўчыць. Гэта мацінябожчыца, у той рот не закрываўся. I ў сне гаварыла, і сама з сабой, і памерла гаворачы. Хусткаю сківіцу падвязвалі, як хавалі. Зямелька ёй хай будзе пухам...
    Дзядзька Іван перакрысціўся ўжо на Берасевіча, якому і адрасаваны былі словы. Затым так і складзенымі ў шчопаць пальцамі пачухаў падэшву, паднёс пальцы да носу, панюхаў...
    Берассвіча перасмыкнула.
    — Замаўчыце, п’яныя скаты!!! — ён грукнуў кулаком аб стол і ўсхапіўся. Адкінуў нагою табурэтку, падышоў да цёмнага акна і, упёршыся далонямі ў брудны, шашалем сточаны падаконнік, пачаў глядзець у ноч.
    Яго трэсла ўсяго.
    VII
    Спалоханыя Лёня з дзядзькам Іванам маўчалі. Бсрасевіч ведаў, што яны баяцца нават сагнутай, нямой спіны яго. Ён пастаяў яшчэ крыху і, не зірнуўшы ні на кога, нікому нічога не кажучы, быццам і не было тут нікога, цяжка шлэпаючы рыбацкімі ботамі па падлозе, пайшоў у калідор, шукаць дзяўчыну ў спартыўных штанах і з русай касою.
    Ён зайшоў у абсалютна цёмны пакой, шчыльна прычыніў за сабой дзверы, чыркнуў запальнічкай, шукаючы ўключальнік. Прамільганула ў галаве: сціплая, напалоханая, забітая ў куточак, з нацягнутай коўдрай да падбародка... Але ў гэты момант чужыя дзявочыя рукі яшчэ ў цемры абхапілі яго за шыю. Яна ажно павісла на ім. I ён зразумеў — якая тут коўдра да падбародка! — за свас кароткае жыццё яна проста не ведае іншых адносіп з мужчынамі, акрамя такіх, а можа і нс хоча ведаць.
    Лапаючы свабоднай рукой па сцяне, ён уключыў святло. Голая лямпачка спускалася на дроце са столі. Разасланая канапа. Стол, на якім аловак, блакноцік і паўбохана хлеба... Ён няўцямна глядзеў асабліва на гэты блакноцік. Затым моцна, аберуч сціснуў яе за плечы, падцягнуў да сябе, блізка ўзіраючыся ёй у вочы. Як ва ўсіх, у каго фізічны недахоп аднаго органа кампенсуецца развіццём другога,
    вочы замянялі ёй і слых, і голас, і былі занадта выразныя, сур’ёзныя, і старылі яе.
    Берасевіч адвярнуўся.
    — Я... не той, не такі... Калі не хочаш — не трэба... Я ўсё роўна заплачу, дам грошы, многа!..
    Яна толькі пасміхалася. Яна не разумела, што ёй кажуць. Яго дабрыня ні прама, ні ўскосна не магла быць ацэнена ў гэтым глуханямым, мёртвым царстве. 1 тады ён вылаяўся брудна, адчайна, бо ўсё было супраць яго, — наваліўся на яе, сапучы, раз’юшана распранаючы, выдзіраючы «з мясам» гузікі на кашулі... I ўзяў яе моўчкі, без прэлюдыяў, па-жывёльнаму. А калі ўсё скончылася, адарваўся ад яе, сеў за стол, адламаў кавалак хлеба ад бохана і пачаў есці. Варушыліся сківіцы, падалі з рота крошкі. Працягваючы жаваць, ён падцягнуў да сябе нататнік, аловак і дрыготкай рукой, ламаючы графіт, накрэмзаў вялікімі друкаванымі літарамі: «Пішы заяву ў міліцыю!»