Мяжа
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 264с.
Мінск 2011
— Вясёлы таварыш ваш, дзякуй яму...
Пачалі выпіваць, закусваць, і тут ужо ідылія наступіла поўная: вось прыехалі з горада сыны — памагчы старэнькай матулі, дроў нарэзаць-накалоць, вады нанасіць, хлеўчык паднавіць, і пяпер набіраюцца сілы перад нялёгкай, але важнай, патрэбнай справаю.
Баба Ганя толькі прыгубіла сваю чарку і панюхала кавалачак батона. Фелікс таксама не праяўляў ахвоты ні ў выпіўцы, ні ў закусцы. Затое Галубоўскі еў за дваіх, а гаварыў за траіх. Жарцікі, анекдоты, каламбуры, не зусім прыстойныя і зусім непрыстойныя показкі так і ляцелі з яго набітага рота разам са слінаю направа і налева. Асабліва падабаліся яму самому ўласныя інверсіі, гэтыя смешна-несуразныя перакруткі слоў, такія як «шутка юмора», «рыбалка — любімы спорт віда» (Галубоўскі знарок картавіў, і гучала не «рыбалка», а «ыбалка»), «не в дела курсе», «насчёт картошкн дров поджарнть»... Таксама бліскаў пярлінкамі: «надуй бліжняга свайго, бо дальні наблізіцца і надуе цябе», «няма часу грудзі мяць», «у лесе пра баб, з бабамі пра лес», «у рыбака голыя бака, зато абед панскі», «у дзеўкі ўсё шчасцс спераду, а калі нагнсцца — ззаду», «дамы запрашаюць кавалераў
на палку чая», і вядомае ўжо, неаднойчы паўторанае — «былі б грошы і харчы харошы!»...
Баба Ганя таксама хутка асвойталася, увайшла ў кампанію, пачала памагаць яму рэплікамі, падсыпаць слоўкі і выразы народныя, сакавітыя (якія ў гэтай сітуацыі гучалі куды пашлей, брыдчэй і пахабней за, у прынцыпе, бяскрыўдна-дзіцячыя непрыстойнасці Галубоўскага).
— Ежце на здароўечка... Бронь Божа... У Бога дзевак многа... Мне чужога век не трэба... Усё жыццё з мазаля жыла... Хай вам Бог дае ў ручкі, у ножкі і туды трошкі... Каб всдаў, дзе ўпадзеш — саломкі падаслаў бы... Спанаравіцца — дык станеце часцей наязджаць, будзе вам свая дача...
— Дзеўкі спорылі на дачы — у каго та-та-да-та-ча, — зрыфмаваў Галубоўскі. Ён пагладжваў сабе жывот і глядзеў перад сабой алейнымі, крыху асалавелымі ад гарэлкі і тлустай закусі вачыма.
Баба Гапя яшчэ пасядзела трошкі, ветліва падзякавала, культурна папрасіла прабачэння і выйшла, шлэпаючы сваімі пантофлямі з кутасамі. Фелікс з Галубоўскім засталіся чакаць.
V
За акном хутка сцямнела. Галубоўскі не мог уседзець на месцы. Ён то курыў, то мераў крокамі пакой, то адхінаў фіранку, узіраўся ў цемру... 1 — не пераставаў балбатаць.
Звычайна чалавек выгаварыцца, стоміцца і дасць магчымасць пагаварыць іншым. Ды толькі не Галубоўскі. Гэты наадварот — чым больш балбатаў, тым больш сам сябе заводзіў. Спіртное толькі выпукліла яго няўрымслівы характар. 1 тон балбатні змяніўся — з жартоўна-гуллівага, як з бабкаю за сталом, стаў з’едліва-абвінаваўчым, нават злым.
Фелікс, на якога гарэлка зусім не падзейнічала, супакойваў: «Рана яшчэ... куды спяшацца... уся ноч наперадзе... што цябе каўбасіць?» — і гэтая сябрава ўпэўненасць, панібрацтва, асабліва яго ўхмылачка яшчэ больш распальвалі Галубоўскага.
— Убога, — казаў ён, сіукаючы пальцам па падаконніку. — У-бога! У гэтай бабкі Ганькі — дзеці ж, канечне! Унукі! Што, не ведаюць, чым займасцца іхняя клапатлівая матулька і бабулька? Адкуль у яе грошы на падарункі?
— Ды баба як баба. I нашто табе іншая? Сам жа казаў: электрычка — каб ехаць, гарэлка — каб піць, дзеўкі — каб з імі спаць... Ну і бабка — каб спалызю арганізоўваць...
— А твар? — гнуў сваё Галубоўскі. — Заўважыў? У жанчын увогуле, чым больш ім гадоў, чым бліжэй да старасці, начыста знікае былая прыгажосць, блякне, адмірае тое, чым раней можна было браць, застаецца голая існасць! I тварамі яны робяцца падобнымі, як блізняты, уладнасць, хцівасць, жорсткасць ледзь не драпежная — усё, што было прыхавана маладосцю, раптам так праяўляецца!..
— Ды звычайны твар. Ну, а калі б за.мест бабы быў дзед? Якая розніца? Чаго ты яшчэ хочаш?
— Розніца... Дзед, — Галубоўскі курыў ужо трэцюю запар цыгарэту, у клубах сіняга дыму, як вожык у тумане, перасякаў туды-сюды пакой — ад стала да акна, за якім чарнела ноч. — Чаго я хачу...
— Што табе не падабаецца?
— He падабасцца... Усё! Нейкая баба, нейкія дзеўкі... А то я не ведаю, што іх гоніць сюды! Уцёкі ад кухні, бялізны, руціны, пастыласці, вечна п’янага хама-мужа без кветак... Марна, ад сябе не ўцячэш!
— He дуры, калі ласка, — не зразумеў Фелікс. — Дзеўкі чыстыя, правераныя, бясплатныя... Чаго табе яшчэ? Устроіў лекцыю на голым месцы, — з мякжім дакорам ён яшчэ спрабаваў спусціць сябра на тармазах.
Але Галубоўскага ўжо несла:
— ...I як танна, безгустоўна, прыкра! Так нецікава аддаваць сябе! — захапіўшыся, Галубоўскі не заўважаў, што звяртаецца ўжо не да ні ў чым не вінаватага Фелікса, а напрамую да гэтых дзевак, нібы яны сядзяць тут і яго слухаюць. — Я б яшчэ зразумеў, калі б бралі грошы, хоць нейкая логіка! А так — сувакупленне, іменна — механічны акт, з усімі атрыбутамі, з усёй юрыдычнай казённасцю слова! Ад якога патыхае жалезным вузкім скрыпучым ложкам, кратамі на вокнах, голымі сценамі з цвіллю на тынку, рэжымам, строгасцю, пошласцю, сумам, сумам...
— He трэба было ехаць, — справядліва заўважыў Фелікс. — А раз ужо прыехалі, дык давай рабіць тое, дзеля чаго прыехалі.
— Рабі! — з гарачкі ўсклікнуў Галубоўскі. — Я яшчэ не настолькі апусціўся, каб... Шкада мне вас!
Фелікс памаўчаў. Яму яўна надакучыла ўлагоджваць капрызнага сябрука, нянькацца з ім, як з галоўным тут, як з цэнтрам, вакол якога ўсе яны — другасныя персанажы, павінны кружыцца, бы начныя матылькі вакол лямпы.
— Ды ці не баішся ты, таварыш? — спытаў ён неяк стомлена, без звыклай сваёй іроніі, амаль холадна.
Ад нечаканасці Галубоўскі аж задыхнуўся.
— Ты... ты... Дык вось які ты! Такое яно, тваё сапраўднае нутро?!
А ён тут распінаецца... Перад кім?! Прэч... Прэч... He марудзячы ні секунды... 3 гэтага пошлага прытона, ад гэтай вулыарнай бабкі, ад гэтага чалавека, якога некалі лічыў сябрам!..
— Пайсці хочаш? — данеслася яму ўслед. — Дык позна. Ужо...
Далей Галубоўскі не чуў, дзвсры за ім ляпнулі.
VI
На вуліцы востра пахла адлігай і вясной. Галубоўскі ішоў, дыхаў, падстаўляючы свежаму ветру твар. Ён аслабіў шалік, шапку зняў і нёс у руцэ. Неўзабаве стала холадна. Галубоўскі спыніўся. Надзеў шапку. Цёмна, пуста, незнаёма... Ад станцыі данёсся шум электрычкі.
Павярнуў назад. Пастаяў каля веснічак, чакаючы, калі выйдзе Фелікс, папросіць прабачэння і тады ён, Галубоўскі, трохі паламаецца і пойдзе ў хату. Бо на самай справе ён хацеў толькі адвесці душу, выгаварыцца, пакрычаць для парадку, з’едлівасцю і найгранай, перабольшанай злосцю паказаць, што сітуацыі ён не адабрае, але вымушаны застацца.
У хаце свяціліся вокны. У двары сабака пазвоньваў ланцугом. Ніхто нс выйшаў.
«Баішся, таварыш?» — успомнілася Феліксава. Крыўда і злосць зноў падступілі да душы. Усё ж такога ён ад рахманага, ціхага, вечна на другіх ролях Фелікса аніяк не чакаў.
Гусь свінні не таварыш!.. Пазней можна будзе абыграць — якнебудзь: голуб свінні не таварыш... Каб адразу ясна было, што свіння менавіта Фелікс, бо нельга так з сябрамі.
Пальцы намацалі ў кішэні мабільнік. Таксама выйсце... «У крайнім выпадку пазваню. А пакуль прагуляюся, хоць бы да возера, ці нават да станцыі, і назад... А што? Заадно працверазею».
Пайшоў. Цяпер дарога — мо ад таго, што была знаёмая, — падалася не такой і доўгай. Завулак. Крама, каля якой днём Галубоўскаму запраста маглі даць па мордзе. Адкос, спуск на лёд... Возера. Успомніліся кропкі і коскі на лёдзе — сагнутыя постаці рыбакоў. I цяпср сям-там па ўсім возеры мільгалі слабыя агеньчыкі —ліхтарыкі ў палатках рыбакоў, якія засталіся на ноч.
Галубоўскі спусціўся на лёд, пакрочыў апасліва, пазіраючы ўніз, помнячы, колькі дзірак накручана ў гэтым рыхлым, як сыр, лёдзе. Месяц то хаваўся, то выплываў з-за хмарак, нібы прапаноўваў гульню: ці запомніў ты шлях? Але і без месяца арыенціраў хапала. Тыя ж
рэдкія агеньчыкі ў палатках, чорная сцяна лесу справа і цьмяная пляміна святла ў тым баку, дзе станцыя.
Яшчэ адна электрычка, ужо з Мінска, праехала, на гэты раз бліжэй, весялей яе перастук, і ўжо не толькі вачыма, а і вушамі можна арыентавацца. Месяц перастаў гуляць у хованкі, выплыў з-за хмараў увесь, на лёд легла роўная светлая палоска. Галубоўскі забыў пра асцярожнасць і даволі бадзёра тупаў па гэтай сіняватай падманлівай сцежцы.
Так ён перасёк амаль усё возера. Ужо бераг і лес былі зусім блізка, ужо выразна бачыліся агні ліхтароў на пероне... У гэты момант лёд нечакана і яшчэ не страшна трэснуў звонкімі стрэлкамі — ці-і-іў!.. Але не праламаўся, толькі ўвапіула яго пад цяжарам цела. Галубоўскі запрацаваў нагамі, стараючыся выбрацца з гэтай неглыбокай варонкі з ледзяным скатам, заслізгацелі тонкія падэшвы гарадскіх туфляў... Марна — лёд! Галубоўскі наверх, а яго цягне на дно ўвагнутай варонкі, Галубоўскі на карачкі, грабсціся рукамі, а няма счаплення — паехаў уніз, дзе ўсё больш нецярпліва і грозна патрэсквае — грабіся, паўзі, а будзеш ты мой! I вось чарговы раз трэснула, вухнула пад нагамі, і Галубоўскі шухнуў у ледзяную ваду па пояс. Апякло не холадам, а жарам, і ў мазгі нібы тысячы голак утыркнулі. Вады было яму па пояс, а здалося — па шыйку. Ногі, праўда, стаялі на цупкім дне.
Ён, раскінуўшы ў бакі, як купальшчык, рукі, сунуўся быў уперад, да берага — а яно глыбей, дна няма! Ён назад, каб выбрацца зноў на тоўсты лёд — а яно ніяк, лёд крышыцца, ламаецца ў пальцах! Позна зразумеў, што собіла яму праваліцца акурат на закраінах, на саменькай мяжы, дзе стары, падточаны знізу вадою лёд пераходзіць у малады, прыбярэжны, які чым бліжэй да берага, тым танчэйшы, бо днём растае, а на ноч схопліваецца...
Ён паспрабаваў легчы на жывот, распластацца, каб выпаўзці з палонкі чарапахаю... Але хрумснула пад ім яшчэ мацней, паламалася, ды так, што ён ледзь не даў нырца з галавою, паспеўшы падумаць: шапка намокне! I гадзіннік, і цыгарэты, і тэлефон... Якраз тое, што трэба ратаваць!..
У паніцы кінуўся ў адзін бок, другі, і трэці, і чацвёрты... Ужо хоць бы куды, хоць уперад — да станцыі, электрычкі, хай мокраму, без рыбы і без сябра, у горад, да жонкі, кухні, канапы, тэлевізара і фікуса ў гаршчку, хоць назад — у прытон, да Фелікса і бабы Гані... Усё роўна! Абы не стаяць, абы рухацца!
Ды ііе можна было. Ён ужо бачыў, што куды ні рынься — толькі горш. Супакоіцца... Пастаяць. Апамятацца. Абдумаць план ратунку.