• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    — Ку-дай-це-лісу!!! Ку-дай-це-лісу!!! — ужо праз слёзы надрывалася дзяўчына.
    А каб на цябе, ды з тваёй лісой разам!
    Трэба было заварочвацца ды ісці. Аднак жа не адпускала нешта. Іван Аляксеевіч яшчэ і яшчэ раз крадком агінаў паляну, так і гэтак з розных месц разглядваў, дзівіўся на псіхованага чалавека... Ды якая псіхованая?! — ну нармальная ж абсалютна з выгляду! Мяняючы чарговы раз месца назірання, не пасцярогся, галінка трэснула пад нагою... Дзяўчына, мабыць, пачула, бо хутка павярнулася і, здалося, не некуды ў лес, а яму, Івану Аляксеевічу, крыкнула:
    — Ку-дай-це-лісу!!! — зусім адчайна, як чалавек, якога рэжуць, які крычыць «каравул, ратуйце!»
    У Івана Аляксеевіча мурашкі прабеглі па спіне. Ён застыў спалохана... Але нс ад таго, што яго нібыта заўважылі, — бачыць яго яна не магла, — проста толькі цяпер ён змог разабраць яе словы, пачуў выразна:
    — Куда вдтн в лесу?!! — вось што яна крычала.
    Іван Алякссевіч выцер з ілба кроплі імжы разам з потам. Цьфу! Прыдумаць жа такое... Аж злосць на сябе ўзяла, што стаў такі нервовы, і на яе, гэтую дурніцу, што на роўным месцы ўмудрылася напалохаць сталага, сур’ёзнага чалавека.
    — Куда ндтн в лесу?!!
    Чортава дурніца! Ды ў якім ты «лесу»?! Дзе ты яго бачыш? He стой пнём, а прасунься ў любы бок на дваццаць крокаў — і выйдзеш са свайго лесу!.. Вар'ятка, несумненна. А такая яшчэ маладая, прыгожая... Нібыта не п’яная... Наркаманка? Іх разбярэш... Карацей, так. Бяры ты, Іван Аляксеевіч, ногі ў рукі і давай адсюль, к чортавай матары...
    Ён рашуча павярнуўся, зрабіў крок... I зноў яго скаланула ад немага:
    — Куда ндтн в лесу?!! — і далей ужо без перапынку, не змаўкаючы, бы спружыну накруцілі ў ёй: — Куда-ндтн-в-лесу, куда-ндтнв-лесу, куда-ндтн-в-лесу?!! — усё з тым жа безнадзейным адчаем, мальбою, вусцішнасцю...
    Іван Аляксеевіч ішоў хутка, не азіраючыся, амаль бег па сцежцы, ужо далекавата быў ад паляны — а голас усё даганяў і біў па вушах і па мазгах, як малаток у суседзяў за сцяною, калі табе, адурэламу, нічога не застаецца, як чакаць і механічна лічыць: раз... два... сем... сямнаццаць... Ужо станцыя відаць была ўперадзе, лес застаўся ззаду, платы прыстанцыйных хат пайшлі і скончыліся, а ўсё яшчэ чуваць было:
    — У-а-і-у-у!.. — нібы гэта не ён уцякаў, аддаляўся ад яе, а яна ад яго — мо і сапраўды пайшла ў лес, далей, глыбей. 3 такой галавой заблудзішся... Блудзішся... Блуд...
    Нечаканая падобнасць такіх, здавалася б, розных слоў азадачыла і зацікавіла Івана Аляксеевіча, і нават на міг прымусіла забыць на лясную няшчасніцу. Заблудзіцца — і блуд... Мала знаёмы з тонкасцямі філалогіі, хіба што на ўзроўні ненарматыўнай «вадзіцельскай» лексікі, ён (як, зрэшты, і мы ўсе) пад словам «блуд» звычайна разумеў адно: оргіі, распусту, амаральнасць поўную... А мо гэта ўсяго толькі ад нявіннага заблудны — заблукалы? Разгублены ў незнаёмым месцы, у чужым горадзе, у лесе... У жыцці... Збіўся з тропу — вось і блудзіць, кідаецца з боку ў бок... I трэба ўсяго толькі падказаць яму дарогу... Во хітра!
    Заняты гэтай новай, такой, аказваецца, цікавай штукай, Іван Аляксеевічдайшоўдастапцыі,купіўбілетінеякнепаспеўзаўважыць, якія змены адбыліся вакол. А між тым пацямнела добра, напаўзла хмара, аблажыла неба. Зноў пайшоў дожджык. Іван Алякссевіч нават
    пад навес станцыі не стаў хавацца, наадварот, яшчэ і галаву падняў, падстаўляючы твар рэдкім пакуль кроплям. Душна яму было. Ажно пад пахамі ўзмакрэў... I неспакойна неяк.
    Сапраўдны дождж лінуў, калі пад’ехала электрычка, і людзі — а многа іх было, поўны перон — рынуліся, палезлі, караскаючыся па крутых сходах-прыступках, у вагоны, тады ён і хлынуў, як неба парвала — такі ўмазаў!
    Івана Аляксеевіча ўнеслі ў тамбур, затым у вагон. Электрычка кранулася. Заціснуты, перакручаны, мокры ад поту, ён глядзеў у акно і нічога не бачыў там, адно суцэльную залеву. Чыйсьці локаць балюча ўпіраўся ў левую грудзіну. Які рэзкі перапад атмасфернага ціску!.. I чаму так ціснуць з усіх бакоў людзі!... I як цёмна, нічога не відаць, толькі густыя цяжкія кроплі стукаюць у шыбіны... А ёй як там, на палянцы?.. Ці здагадалася хоць пад дрэва стаць? Ён жа нічым не рызыкаваў... He рэзалі ж яе, не тапілася яна, не было нікога побач... Пытала ж усяго толькі, куды ісці... Ну што, зямля правалілася б пад нагамі, калі б падышоў, паказаў, вывеў... Мала ці што... Мала што! Як жа цесна, душна, кепска, і сэрца баліць!..
    На чарговым прыпынку людзей яшчэ дабавілася, ніхто не выходзіў, толькі залазілі, шумныя, мокрыя, са сваімі сумкамі, вёдрамі, парасонамі, вудкамі, кошыкамі, каляскамі, чорт ведае з чым, і ўсё гэта такое агрэсіўнае, калючае, штурхаецца, чапляецца, б’ецца, драпаецца і цісне, цісне адусюль...
    Ад духаты ўсё мацней балела сэрца. Пот... Млявасць нядобрая, ліпкая, брыдкая... Іван Аляксеевіч ледзь трымаўся на нагах. Каб у тамбур выпаўзці, дык і туды не праб’ешся... Хоць проста тут на падлогу сядай. Адчуваючы, што вось-вось грымнуцца можа, баючыся гэтага новага, страшнага, чаго раней ніколі з ім не было, ён, усур’ёз задыхаючыся, папрасіў у хлопца, над якім стаяў:
    — Можна я сяду? — і сам не пазнаў свайго спалоханага, жаласлівага голасу. — Мне кепска...
    Хлопец адагнуў навушнік — давялося паўтарыць, адказаў коратка:
    — Мне — таксама, -— і заплюшчыў вочы.
    I тут Іван Аляксеевіч успомніў. Ды так жыва, востра, што ўспамін гэты нават перабіў млоснасць і боль у сэрцы. Прыгадалася яму, як гадоў дваццаць назад, у тралейбусе, гэтак сама папрасіла ў яго, тады яшчэ не Аляксеевіча, а проста Івана, саступіць ёй месца не старая яшчэ жанчына. Ён неахвотна ўстаў, яна не села, гледзячы перад сабой поўнымі ад слёз вачыма, нібыта ў пустату, а на самай справе да яго, добрай душы чалавека, звяртаючыся, сказала: «Даеду да Апан-
    скага і скінуся з моста. На рэйкі. Даеду — і ўніз галавой». Хутчэй з агідаю, чым са шкадаваннем, абы адчапілася ад яго і ні ў што не ўблытвала, ён выціснуў з сябе: «Нашто ж адразу на рэйкі? Трэба жыць». Але жанчыне хапіла і гэтага, яна ажыла, і пахарашэла, і пасвятлсла, і заплакала — ужо ад радасці: «А і праўда! Які ж вы добры! I праўда — трэба жыць! Паміруся з зяцем, мо і сама вінавата, не так усё кепска, жывуць людзі горш...» — і ўсё дзякавала яму, ледзь рукі не цалавала, ад чаго нават ён, ужо тады абсалютны, кончаны эгаіст, уразіўся: гэта ж трэба! Да чаго давесці сябе, каб нават такія, на адчэп кінутыя словы, халодныя, сухія, абыякавыя, пошлыя як не ведаю што — «трэба жыць» — успрыняліся ледзь не голасам Божым! Да чаго трэба дажыцца, каб у аграмадным горадзе, сярод мільёнаў сабе падобных — ці галавой на рэйкі, ці на калені пасярод люднай вуліцы — і завыць, як таму ваўку ў цёмным дрымучым лесе!
    ...Потым ён зрэдку ўспамінаў той выпадак, з усмешкай расказваў жонцы, сынам, нявесткам, сябрам, што, маўляў, вось які я круты псіхолаг, адным словам, за секунду, жартуючы, чалавека ад смерці адвёў...
    Цяпер нават слова не знайшлося. Перамены за дваццаць гадоў.
    «Куда ндтн в лесу, куда ндтн в лесу?!» — тукала ў яго вушах, у скронях, у сэрцы нейкім заклінаннем, і ён схамянуўся, калі заўважыў, што ўжо не дзявочая, а яго ўласная інтанацыя гучыць у гэтым дзіўным, нібыта бязглуздым, дзікім пытанні.
    Вось іменна — «куда ндтн в лесу?..» Куды ў гэтым лесе, у гэтым жыцці мы ідзём, каго, як малыя неразумныя дзеці, усё гукаем, хто ж і калі нарэшце злітасцівіцца над намі і пакажа дарогу?.. Ну вось, напрыклад, куды, якім лесам ён, «сапраўдны мужык» Іван Аляксеевіч ішоў усе свае 50 гадоў? «Вы мяне ў гэта не ўблытвайце»?.. «Не чапайце мяне, а я вас сто гадоў не зачаплю»?.. «Грабі пад сябс, пакуль грабецца, а перастане — лягай на спіну і лапкі ўгору»?.. Дык а не тыя ўжо лапкі, не грабецца ўжо так, тупяцца кіпцюры... Вось і сэрца, і нервы, і адышка-задышка... Колькі яшчэ ліпсць? Гадоў 25 — удвая менш, чым пражыў... Пражыў?! Гэта жыццё?! Што са свайго паўвека людскага, сапраўднага ён можа ўспомніць? Пустагу. Вазьмі прыстаў пісталет яму да патыліцы і загадай: успомні! — не атрымаецца. Жанчына ў тралейбусе, і ўсё...
    «Куда-ндтн-в-лесу?! Куда-ндтн-в-лесу?..»
    Перад Мінскам патроху пачалі выходзіць. Паслабаднела ў Baro­ne, пасвятлела за акном. Дождж хоць і ліў, але ўжо не такі. Івану Аляксеевічу лягчэй не рабілася. КурасоўшчЕ,іна?.. Яшчэ не так далёка, тры-чатыры прыпынкі ўсяго... А да вакзала? Ну, канечне! Божа,
    як проста. Трэба выйсці. Хутчэй, зараз жа, на наступным прыпынку! Перасесці на стрэчную электрычку... Ну, канечне!
    Як усё лёгка! Ён вернецца назад. Ён адшукае тую прыгожую вар’ятку-блудніцу... Распытае яе, давядзе куды трэба... I, можа, толькі разам з ёю і сам некуды выйдзе... Ён... удачарыць яе! Чаму не? Дачкі ў яго няма... Ён учэпіцца, як клсшч, у гэтую магчымасць, ён скарыстае свой шанс напоўніцу, ён яшчэ гіаспрабуе выдрацца з гэтага жыццёвага «блуду», з цёмнага душнага лесу, у якім ён, як аброслы імхом, каравы, непатрэбны пень пратырчэў на адным месцы паўвска!..
    Дзесяць хвілін падаліся вечнасцю. Хутчэй бы станцыя! Толькі каб не было позна! Толькі каб не выйшла яна сама, каб ніхто не адгукнуўся ёй, не апярэдзіў яго... Ён загадзя пачаў прабівацца да выхаду, наступаючы на чужыя сумкі, вёдры і ногі, не зважаючы на крыкі і лаянку, якімі аблівалі яго ззаду.
    Вылез. Паехала электрычка. Іван /Хляксеевіч застаўся на пероне адзін, з вядром каля ног. Трэба было пераходзіць праз чыгунку, купляць білет і там чакаць. Але спачатку аддыхацца, апамятацца, супакоіцца... Ён стаяў і прагна глытаў мокрае паветра. Дождж яшчэ ішоў, даволі споры, не шкадаваў неасцярожнага пасажыра, сек па твары, зацякаў шчодрымі струменьчыкамі пад каўнер, халодзячы да дрыжыкаў спіну і грудзі. Іван Аляксеевіч успомніў жончыну медыцынскую параду: як правільна дыхаць, роўна, глыбока — удых носам, выдых ротам... I праўда, памагае.
    Пакрысе на свежым — яшчэ якім свежым! — паветры, пад натуральным халодным душам пачало адпускаць. Памалу Іван Аляксеевіч спакайнеў. Сілы фізічныя і духоўныя патроху вярталіся да яго. Цела і душа прыходзілі ў парадак. Падняць бы таго вагоннага хама за шкірку, разам з яго навушнікамі, ды... Наўрад ці! Наўрад ці яна дасюль стаіць там... Ну, паедзе ён зараз (Іван Аляксеевіч уявіў вагон-душагубку, і яму зноў млосна). Канечне, яе ўжо на паляне не будзе. I дзе шукаць? I ўсё-ткі — як яна туды патрапіла? Ці... памаглі ёй «патрапіць»? Жыве дзесь «на хаце», прастытуткай, падпольна або адкрыта, у чатырох сценах — адсюль аранжарэйнасць... Сабе і сутэнёрам на хлеб надзённы зарабляючы... (Іван Аляксеевіч любіў крымінальныя выпускі па тэлевізары і быў у курсе, што ўсё магчыма.) Правінілася, вывезлі ў лес, каб прыпалохаць, кінулі адну... Многа ёй трэба? А мо не кінулі? А стаяць недзе блізка... Ну, дапусцім! Дапусцім, здарыцца дзіва, ён знойдзе яе. Вось тут яны і аб’явяцца, выйдуць з дажджу і з туману, як трыццаць тры багатыры, будуць дужа разбірацца, якія ў яго намеры — атавараць на ўсю катушку, адмяцеляць па поўнай, адмантуляць за мілую душу, замочаць, як таго