• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    Многа, многа чаго ўспамінаецца, аб чым хацелася б Вам напісаць, а яшчэ лепш — аб гэтым мая просьба — пагаварыць пры асабістай сустрэчы, калі ў Вас знойдзецца на мяне час і жаданне, вядома...
    Шчыра, заўсёды, вечна Ваш — ...
    Графіці
    Мой сусед Іван, як толькі падап’е ў кампаніі, так заводзіць адну і тую ж пласцінку: пачынае скардзіцца, што ў свой час ад уладаў пацярпеў. «Каб не гэтая пляма на маёй біяграфіі, — так і кажа ён, — я б цяпер. можа, не баранак круціў, а чалавекам быў бы».
    I замаўкае.
    Натуральна, адразу пачынаецца — што ды як, ці не рэпрэсаваныя сваякі тут замешаныя. ці не крымінальная якая дурасць па малалецтве?
    Аказваецца ж вось што.
    Даўно, калі Іван наш быў яшчэ Іванькам-пяцікласнікам, у іх у школьным калідоры вісеў плакат «Вучыся плаваць» (выдатна помню яго, хоць і розных мы з Іванам гадоў і ў розных школах вучыліся); плывец на баку, з ненатуралыіа паднятай рукою, з мёртвай усмешкай на сінім твары, не столькі на спецыяліста па плаванні падобны, колькі на тапельца, што ўсплыў на паверхню, паказаў пару прыёмаўпрактыкаванняў і цяпер спакойна сабраўся сабс назад на дно... Дык вось, аднойчы на плакаце, у ніжняй яго частцы, прыкладна на жываце тапелыда-інструктара з’явіўся надпіс:
    «Адзін за ўсіх — усе за аднаго!»
    Надпіс як надпіс. Яшчэ і не такія з’яўляюцца. Акрамя, канечне, крыху падпсаванага школьнага інвентару, дык і тое лёгка было паправіць — ну, зацерла б прыбіральшчыца гумкаю, ці лязом сашкрэбла, ці палоскай паперы заклеіла — і ўсе праблемы, пасмяяца і забыць.
    Аднак жа нічога падобнага. Ці то час нейкі такі выпаў, калі Таццяне Парфіраўне, дырэктарцы, а менавіта яна адразу ж, рукавы закасаўшы, узялася за расследаванне, больш рабіць не было чаго, ці то вырашыла яна ў зародку прыдушыць малое, каб не мець пасля справы з большым і горшым, ці проста ўмяшалася ва ўсё гэта самая звычайная містыка, і Іванаў (на яго чамусьці першага ўпала падазрэнне) чорны анёл прачнуўся... Хто ведае! I тады прычына, з чаго, з якой трасцы разгарэўся сыр-бор, была загадкаю, а цяпер, праз столькі часу, і падаўна.
    Карацей — нават па самых строгіх мерках нязначнай гэтай падзеі надаецца раптам самая сур’ёзная ўвага. Роўная, можа, цяперашняму ананімнаму званку аб тым, што школа замініраваная, альбо што ў кабінеце хіміі разбіўся трохлітровы слоік ртуці... Штосьці такое. Вядуць Іваню ў настаўніцкую. Пад прыцэлам паўтара дзясятка пар вачэй, у каго зларадных, у каго спагадлівых, у каго абыякавых, пачынаецца допыт.
    «Што ты хацеў гэтым сказаць?»
    «Нічога, бо гэта не я», — напачатку смела, нават весела адказваў Іван. Яму нават шкада крыху было, што хутка, праз якую хвілінку-дзве, максімум да канца перапынку недарэчнасць развеецца, праўда возьме верх і ён выйдзе з настаўніцкай такім жа самым, якім пераступіў парог. Апраўдацца яму было лягчэй лёгкага. Па-першае, надпіс зроблены чарнільнай ручкаю, а ў яго шарыкавая. Па-другое, почырк — не яго каракулі, а прыгожыя, каліграфічныя літаркі — яўна якогась зубрылы-выдатніка ці шасцёркі-харашыста. Па-трэцяе, надпіс зроблены нізка, а Іван росту высокага, значыць, калі б і прыйшло яму ў галаву пяром высечы гэты нявінны мушкецёрскі дэвіз, дык нашто б ён піуўся ў тры пагібелі?
    Але яго жалезныя апраўданні нікому і непатрэбныя былі. Пытанне зусім не ставілася, ён гэта, ці хто іншы:
    «Што ты хацеў гэтым сказаць?» — вось як з настырнай зацыкленасцю ставілася пытанне. Дыялог сляпога з нямым.
    «А што ў гэтых словах такога? — паціснуў плячыма стары матэматык. Нават праз шкельцы акуляраў у добрых яго вачах чыталася няўцямнасць. — Калі нават і ён — дык што такога?»
    «I вам яшчэ трэба тлумачыць, — ужо ў матэматыка ўперыла ледзяны пагляд Таццяна Парфіраўна, — што тут такога?!»
    Запахла крамолаю. Справа пачала набываць небяспечную, двухсэнсоўную, ледзь не палітычную афарбоўку. Івану стала не да смеху. Сярод мёртвай цішыні істэрычна віскнула гістарычка:
    «Выключыць з піянераў!»
    «Бацькоў штрафануць — і баста!» — басам сказаў фізрук.
    «Ды што там — са школы гнаць», — ці то з іроніяй, ці то ўсур’ёз, нічога не зразумець было, адазваўся географ.
    Спалоханы Іван заплакаў...
    1	гэта часткова выратавала яго. Часткова, бо з піянераў яго не выключылі і са школы, канечне, не выгналі, — але адбітак на ім чагось непрыстойнага, замешанасць яго ў нечым саромным так на ім і засталіся. He памагло нават і тое, што ўжо назаўтра аб’явіўся сапраўдны віноўнік: малакроўная ціхоня-дзяўчынка з паралельнага класа, з каснікамі, большымі за галаву, падобная на Мальвіну і на П’еро адначасова... «Мы цэнім тваю салідарнасць, — выслухаўшы яе пакаяннае лепятанне, сказала Таццяна Парфіраўна, — аднак нельга ж так літаральна разумець і да дзеяння прымаць сэнс дэвіза!» Яна, мабыць, падумала, што дзяўчынка закаханая ў Івана і знарок бярэ віну на сябе.
    Калі б Іван быў большы і разумнейшы, дык мог бы супакоіць душу тым, што не за адно, дык за другое кару нясе. Вадзіліся ж у яго і сапраўдныя грахі: цыгарэт паленне, шыбка, футбольным мячом высаджаная... Якая розніца, за што трымаць адказ? Аднак ён быў у тым самым лепшым і самым небяспечным узросце, калі пачуццё справядлівасці гіперразвіта, калі нсмагчымасць даказаць сваю праўду ўспрымаецца цэлай трагедыяй... Хаця, з іншага боку, усё праходзіць, усё забываецца. Забылася б і тая гісторыя — каб не працяг яе. Пусты гэты выпадак прыліп да Івана — жуйкаю да падэшвы, радзімай плямаю — пачаў жыць разам з ім і міжволі ўплываць на яго характар, паводзіны і нават налёс. Мянушкаўяго з’явілася — Пісака, і калі ў час звычайных хлапечых разборак, дражнячыся, хацелі мацней, больш балюча яго ўкалоць, дык са злосці замест сярэдзіннага «а» выкрыквалі «я».
    Мяняліся настаўнікі, на змену старым прыходзілі новыя, і ім, характарызуючы вучняў, пра Івана, нібы эстафетную палачку, псрадавалі: неблагі, старанны хлопец, алс вось ручкі нячыстыя... Так дабыў ён да восьмага класа. I калі прачытаў на сябе характарыстыку — у цэлым станоўчую, з маленькай прыпісачкай у канцы: «схілыіы да псавання школьнай маёмасці...», ён успрыняў яе амаль спакойна. Тым больш гэта была ўжо праўда. Папсаваў ён за апошнія гады і школьнага інвентару, і настаўніцкіх нерваў.
    Хапала і пасля ўсяго ў жыцці. I ён крыўдзіў, і яго крыўдзілі — і заслужана, і не заслужана, і па-ўсялякаму... Але нічога падобнага на той першы выпадак, на тую горыч, прыкрасць, адчай ён ужо не адчуваў...
    Нядаўна, стоячы ў чарзе ў гастраноме перад сівенькай гарбаценькай бабулькай, Іван раптам прызнаў у ёй... дырэктарку Таццяну Парфіраўну! 1 яна яго. Адышліся ўбок, разаўспаміналіся. Бабулька пусціла слязу — яе ўсе старыя настаўнікі пры сустрэчы з былымі вучнямі пускаюць.
    «А помніце той выпадак, Таццяна Парфіраўна? — не стрымаўся Іван. — Ну, калі вы мяне абгаварылі?..»
    Бабулька высмаркалася і адказала ціхім і разам з тым цвёрдым голасам:
    «Я цябе вельмі люблю, Іваня. Але зрабіў тое ты», — і відаць было, што гэтае перакананне яна забярэ з сабою ў блізкую магілу.
    Шмат чаго загадкавага на свеце!
    2003 г.
    ПОШЛАСЦЬ
    Мне пашэнціла пражыць з ім у адным інтэрнацкім пакоі амаль паўгода, з зімы да летняй сесіі, а раскусіў я яго менш, чым за тыдзень: гэта быў закончаны, завершаны пашляк.
    Пошласць сама па сабе адна з горшых чалавечых якасцяў; пашляк і ў сваім сапраўдным, класічным абліччы — не падарунак. Але ўдвая горш пошласць завуаляваная, калі пашляк маскіруецца пад мараліста, калі ён цвярозы, станоўчы, надзелены сякой-такой памяццю, дастатковай для запамінання сентэнцый кшталту «спяшайцеся рабіць дабро», «твор не пра вайну, а пра чалавека на вайне», «людзі створаны для шчасця» («хлеб усяму галава», «беражыце лес ад пажараў»)... Такога не саб’еш з тропу, не зацягнеш на глыбіню, з такім не ўсчыніш дыскусію аб дуалізме таго ж «дабра» — паняцця крайне размытага, адноснага, бо адзін лічыць дабром нарадзіць дзіця, пабудаваць дом і пасадзіць дрэва, а другі — забіць дзіця — напрыклад, абортам, разбурыць дом — каб вызваліць месца для новага будынка, і ссекчы дрэва — бо яно ад старасці і ветру можа паваліцца і нарабіць шкоды...
    Напачатку. уражаны гэтым тыпам, які, здавалася, скочыў у жыццё проста са старонак падручнікаў па літаратуры, псіхалогіі і псіхіятрыі, я любіў разыгрываць яго. Мяне забаўляла, што для гэтага таўкача не
    існуе ў прыродзе, у свеце і ў сусвеце пытання, над якім ён хоць на хвілінку задумаўся б.
    — Для чаго мы жывём на свеце? — стараючыся быць сур’ёзным, пытаў я.
    — Каб адшукаць чалавека ў чалавеку.
    — Што будзе з намі пасля смерці?
    — Небыццё і вечная ноч.
    — Ці існуюць рай і пекла?
    — Яны ў нас саміх. Кожны атрымае па заслугах.
    — Што галоўнае ў жыцці?
    — Заставацца ва ўсіх абставінах чалавекам.
    Гэта нагадвала спірытьгчны сеанс, дзе я выступаў у ролі спірыта, а наш герой быў духам. Кусаючы вусны, ледзь стрымліваючыся, каб не зарагатаць, радуючыся таму, што ў пакоі паўзмрок і на маім твары нічога нельга ўбачыць, я працягваў «круціць сподачак»:
    — Ці ёсць каханне?
    — Каханне валодае светам, — імгненна гучала ў адказ.
    — Што такое дабро?
    — Жыццё дадзена нам на добрыя справы.
    Само сабою, як і ўсе падобныя унікумы, ён вёў здаровы лад жыцця, быў ворагам спіртнога і тытуню, называючы першае «атрутай душы», а другое (чамусьці) «ядам для галаўнога мозгу». На маё сціплае пярэчанне, што цыгарэты хутчэй яд для лёгкіх, гэты дурань паблажліва пасміхнуўся і паказаў пальцам у столь:
    — Мозг — усяму галава!
    Кожную раніцу ён пачынаў з зарадкі, прысядаў крактаў, напаўняючы пакой рэзкім пахам поту і начнога нямытага цела. Сінія, бязвінна-бяздумныя гузікі вачэй. Стрыжка «пад бокс», скуласта-насаты баксёрскі твар — і зусім не баксёрскае, не спартыўнае, а рыхлаватае, налітае нездаровай паўнатой цела. Яму было ўсяго дваццаць, а сталасць, нават старасць ужо клалі на яго свой адбітак. Ёсць нейкае афрыканскае племя, людзям якога не вядомы такія фазы жыцця як падлеткавасць і ўзмужанне — яны адразу з дзяцінства, гадоў з васьмі, пачынаюць старэць, прынамсі, тварам і целам; дык ён мог бы сысці ім за неблагога правадыра.
    Гардэроб яго складаўся са старэнькага сіняга школьнага касцюма, дзвюх выцвілых ад часу і поту кашуль, трох пар шкарпэтак, заношаных і замытых да таго, што літаральна кожны вечар даводзілася латаць іх — «даваць рамонт», як ён жартаваў усоўваючы ў шкарпэтку перагарэлую лямпачку; адных і тых жа зімою і летам чаравікаў, адубелых, адпаліраваных дажджом і ветрам, спёкай і сцюжаю, страшэнна слізкіх —