Мяжа
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 264с.
Мінск 2011
парадаваўся б, як радуюцца алнадумцу, толькі ўздыхнуў бы з палёгкаю. як лёгка бывае, калі тваю доўгую і блытаную думку субяседнік пераказвае адным кароткім разумным сказам.
Алс ўсе маўчалі. Час бег. Плагіятар, акрылены поспехам, смела працаваў.
Пачаўшы з месцаў аддаленых: часопіс «Уладзівастоцкія зоры», альманах «Амур», тыднёвік «Россыпы Алтая» — ён памаленьку прасоўваўся бліжэй да цэнтральнай і еўрапейскай частак: курскія «Славяне», вяцкі «Набат»...Цікава было назіраць у гэтым руху пэўную заканамернасць, нейкую адваротную прагрэсію: чым хутчэй набліжаўся ён да Еўропы, тым больш аддаляўся ў часе. Мільгануў пераклад на беларускую фрагмента «Вясковых нарысаў» Авечкіна... А вось ужо ранні Паўстоўскі, бесталкова падпраўлены і няўмела перакладзены, дзе кожнае «непаўстоўскае» слова біла па вачах і па нервах, крыкам крычала: «я не на сваім месцы, забярыце мяне адсюль, замяніце мяне!..» Калі ў адным з часопісаў Павал убачыў пераклад школыіа-праграмнага Прышвіна, цярпенне яго лопнула. Тады ён і зразумеў, што больш цягнуць нельга.
План будучага артыкула быў абдуманы ім яшчэ раней. На першы погляд бязвінны гэты фельетончык меў двайное дно. У з’едлівых параўнаннях, у дасціпных метафарах, у слоўных выкрунтасах, якія так падабалася смакаваць пра сябе Паўлу, яшчэ больш іх завастраючы, прыхавана была каверза. Гэты артыкул дубінай павінен быў апусціцйа на бедныя галовы ні аб чым не падазраючых яго калег, катком для ўкладкі асфальту па іх праехацца, і хоць вельмі хутка, Павал ведаў, яны абтрусяцца, распрамяць плечы, аб’яднаюцца і будзе яму тады «атрымоўвай, вёска, трактар», гіачнецца тады ўкладка «пад асфальт» яго самога — хоць ён выдатна ведаў усё гэта, але ані не баяўся. Ён адчуваў у сабе сілы і быў гатовы да змагання, нават і супраць усіх. Яшчэ весялей было — адна думка пра той выклік, які яму неўзабаве кінуць, бударажыла кроў, надавала агрэсіўную энергію душы і цслу.
He хапала апошняй кропкі, апошняга мазка пэндзлем — гэтай паездкі. Дабыць каардынаты аказалася лягчэй лёгкага. Ён проста пазваніў у рэдакцыю, дзе апошпі раз быў надрукаваны плагіятар, і яму прадыктавалі адрас.
I вось ён тут. I цяпер ведае ўсё. Несумненна, з гэтымі новымі фактамі, з гэтымі папраўкамі артыкул яшчэ больш ажывае. Плагіятару, хутчэй за ўсё, знойдзецца апраўданне. Нс дзеля таннай славы, не дзеля апахмелкі за небагатыя ганарарпыя грошы ідзе чалавек на непрыгожыя свае ўчынкі — лра родную маці дбае. Тым больш
выпукліцца на гэтым фоне... — думаў Павал, напаўвуха слухаючы жанчынку.
Ён сядзеў з ёю побач на лаўцы, смактаў цыгарэту і ўсё ніяк не мог наважыцца перайсці да галоўнага. 3 агарода пахла яблыкамі і кропам. На серабрыстым гамачку павуціны, развешаным паміж лаўкай і плотам, вісеў цыліндрык попелу. Сонца прабівалася праз цень галін над галавою, звінела лета і недзе далёка-далёка, куды сто гадоў ідзі — не дойдзеш, «закідалі хлопцы вуды, хто на хлеб, на чарвяка»...
Нарэшце ён старанна ўтаптаў недакурак у цвёрдую каля лаўкі зямлю і падняўся.
— Я ўжо такая радая. мо хоць пад старасць...
— Вы ведаеце, што ваш сын злодзей? — абарваў ён яе.
Такога вераломства яна не чакала, зусім не была падрыхтаваная да гэтага. Таксама падхапілася, спалохана на Паўла гледзячы, відаць, напужаная не так гэтай раптоўнай пераменай у яго паводзінах, як ягоным голасам, што зрабіўся без дай прычыны такім строгім, халодным, і ў якім яна пачула варожасць да сына.
Аднак хутка справілася з сабою. Выраз страху на твары змяніўся на рашучасць. Цяпер яна гатова была бараніць сваё дзіця да канца і любымі сродкамі.
— А вы на яго не нагаварвайце, — прамовіла таксама і холадна, і строга. — Як ён краў, то ён за сваё адседзеў! Адмучыўся, бедны, ні за што ні пра што! Гэта ж не ён — кампанія крала, а як ён мяккі, за сябе пастаяць не можа, дык на яго і спіхнулі! Папаездзіла я на тую Апанскую, папавазіла перадач, — голас яе ўздрыгнуў, яна ледзь нс ўсхліпнула, а ў насцярожаных вачах, якія не спускала з Паўла, чыталася: можа, гэтым цябе праняць? Можа, на шкадаваіше клюнеш?
— У кампаніі ён краў, ці адзін, на Апанскай сядзеў, або на Уманскай — мяне гэта мала цікавіць, калі шчыра; я нават не ведаў аб гэтым. Я ведаю толькі, што цяпер ён крадзе чужыя творы. Разумееце? Ён перапісвае тэксты з газет, часопісаў, кніг і друкуе іх як нібыта свае.
Маці плагіятара слухала з недаверам.
— Дык а вам хто так не дае рабіць? — сказала япа.
— Гм... He дае так рабіць, — паўтарыў Павал, мімаходзь любуючыся яснасцю яе мыслення. — Але так нельга рабіць! Проста нельга, і ўсё. Як вам лепш растлумачыць... Ваш сын выбраў самы лёгкі шлях у літаратуры. Яму не вядомыя творчыя пакуты. Ён ніколі не адчуе слодыч знаходкі аднаго-адзінага патрэбнага слова, — панясло Паўла, — ён не зможа ажывіць нудны тэкст трапным мастацкім вобразам. I гэта нс кажучы пра этычны момант, нават крымінальны...
Яна нічога не разумела.
— Мала таго: ваш сын падстаўляе іншых людзей — рэдактараў, пісьменнікаў. Яны ж добрыя, наіўныя, даверлівыя, як дзеці. Іх вельмі лёгка падмануць. Разумееце? Яны нараджаюць свае творы ў пакутах, таму ім і ў галаву не прыходзіць, што нехта можа нроста так, без дазволу, беспардонна выкарыстоўваць плады іхняй працы...
—To чаго ж яны не глядзелі? Глядзець трэба было!
Проста абяззбройвала гэтая мілая логіка. Але і тут Павал не змог не адзначыць, што вось і яшчэ адным цікавым бокам раскрываецца гэтая гісторыя: ды не зможа ён, і ніхто ў свеце не зможа даказаць маці, што яе сын горшы за астатніх, як не дакажа ёй і тое, што красці духоўнае — гэтаксама непрыгожа, такі ж грэх, як і машыну дроў з лесу ці мяшок камбікорму з фермы.
Размова была скончана. Больш не было аб чым гаварыць.
— Калі гэта выкрыецца, і вам, і яму сорамна будзе, — толькі і сказаў ён напаследак.
— Выкрывайце! — адрэзала яна. 3 добрай, даверлівай жанчынкі, якая звала яго ў хату, і збіралася пакарміць, і вылівала яму ўсю душу, яна на вачах ператварылася ў каргу. — Мала яму ўсяго было, дык яшчэ і вы... Дзяўбіце!
Замест развітання Павал вінавата пасміхнуўся ёй і пайшоў да веснічак. А ўслед яму прагучала:
— Як вы завідваеце, дык ён жа не вінаваты!
— У чым ён не вінаваты? — павярнуўся Павал.
— Што лепей за вас!..
Заставалася толькі развесці рукамі. Такая вось паездка, такая гутарка, такія з яе высновы...
На вуліцы ён папіў вады, нагнуўшыся над калонкай, расставіўшы шырока ногі, каб не абпырскаць чаравікі.
1 ўсё ж не стыкоўвалася штосьці. He вытанцоўвалася. Шпунты не траплялі ў пазы, зубчыкі не чапляліся адзін за другі і механізм не жадаў круціцца. Ды які механізм? — увачавідкі ўся гэтая задума з «выкрываннем» рассыпалася ў гірах. Ну, з’явіцца яго артыкул. Гэта ж проста Госапаці (Госпадзі), як ускліквае кітаец у булгакаўскай п’есе! Пазвоняць пару прыяцяляў павіншуюць няшчыра. Нехта на вуліцы руку пацісне, адводзячы вочы. Усё. Усё!
I за міг гэтага таннага «ўзвышэння», гэтага фальшывага самалюбавання ён павінен будзе прадаць свой сакрэт? Развітацца з ім? Зняславіць свайго, які аднаму яму, Паўлу належыць, плагіятара? Як усё гэта смешна, як несур’ёзна... Артыкул! — думаў Павал, ідучы да аўтастанцыі:—Які артыкул, калі туттрэба маўчаць, як рот зашыўшы!
I справа нават не ў тым, што ён нейкай прыпыленай віхурай уварвецца ў чужое жыццё і проста так, ад няма чаго рабіць, пабурыць гэтае маленькае, крохкае, беднае шчасце, і не ў высакароднасці ягонай, і не ў практычна-эгаістычных пастулатах тыпу: «пакрый чужы грэх, табе Бог два даруе», і нават не ў гэтай маленькай, у гуманітарных абносках жанчынцы, якая вазіла на «Апанскую» перадачы, і не ў яе шалапутным сыне, якога звяла «кампанія», — механізм ніколі не закруціцца, выкрывальніцкі артыкул ніколі не павінен з’явіцца па той простай прычыне, што ўся гісторыя не вартая выедзенага яйка. Тут не знаходзіцца склад злачынства. Віна плагіятара, як і рэдактараў, што за ім не дагледзелі, была мінімальная, калі ўвогуле хоць якая была. Ну, хто з нашага камп’ютарнага пакалення сядзе зараз спецыяльна чытаць таго ж Паўстоўскага? Ці Прышвіна, не кажучы пра Авечкіна? А так, можа, хоць дзякуючы плагіяту, урыўкамі, з газеты, хоць неяк падспудна, хоць у перакладзе на беларускую мову раптам нешта разумнае-вечнае возьме ды і пасеецца ў галовах?
Нібы цвярозы пасля п’янкі, Павал цяпер не пазнаваў сябе ранейшага. Ён толькі дзівіўся, як падобная лухта — выступіць з нейкім артыкулам — магла жыць у ім столькі часу? Няўжо яна ўсур’ёз ім дапускалася? I смешна было, і крыху сорамна. Ну, а мы ўсе, літаратары, «творчыя людзі», — пацягнула яго на філасофію, — што, заўсёды арыгінальныя? У нас усё новае, нічога і нікога мы не паўтараем?
Вось адкуль гэтая ілюзія пазнавальнасці. Вось чаму ўсё вакол здаецца такім знаёмым, нібы быў ужо некалі тут, і не аднойчы, усё тут бачыў і ведаў раней: і гэтае мястэчка, і гастраном, і прыбіральню, і пустую залу аўтастанцыі, куды ён якраз увайшоў і апусціўся, як у ночвы, у адно з тых нязграбных, мулкіх, драўляных крэслаў, якія, баючыся каб іх не ўкралі, замацоўваюць па пяць штук жалезным прэнтам. Каса яшчэ не працавала. У прахалоднай цішыні было чуваць толькі, як звіняць мухі і б’юцца аб высокія мутныя шыбіны. 1 гэта таксама паўтаралася — як і нядаўні пах кропу з агарода, як і хатка, у якой ён не быў, але ведаў, што будзе там «у нос біць» духам выпаленай печы, што будзе там стол, пакрыты цыратай-«кляёнкай» у сінія і белыя квадраты, са слядамі ад патэльні; як і капуста «з грыбамі і з мясам», якую ён не еў, але ведаў, што, перш чым адправіць у рот лыжку, трэба «падзьмухаць» на яе, сабраўшы вусны ў «курыную гузку», а калі патрапіцца грыб, падсаліць яго ў лыжцы і «ўцягнуць» у сябе «з прыцмокам»... Усё на ўсё было падобна, усё незлічонае мноства разоў паўторанае — і ў жыцці, і ў літаратуры як люстэрку жыцця. Ды па вялікім рахунку, — тут адчынілася акенца касы і Павал паспяшаўся туды, — па вялікім рахунку плагіят закладзены
ў самой прыродзе, у гэтай цыклічнасці яе, у гэтым вечным кручэнні кола! Урэшце, лета падобнае на ўсе леты, якія былі раней, і восень будзе падобная на ўсе ранейшыя восені: надвор’ем, тэмператураю, барвамі, пахамі, настроем... I калі ўжо нават тут, у прыродзе, усё капіруецца, усё «здзіраецца», усё плагіят — калі на тое пайшло, дык што казаць пра жывое, суб’ектыўнае, чалавечае?..