• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    Нічога дзіўнага, што патрэбная хата адшукалася адразу. Трэба было метраў дзвесце прайсйі ад аўтастанцыі, затым вось тут, дзе калонка з прывязанай да ручкі цаглінаю, павярнуць улева — і ўсё, вунь шыльда на плоце — «завулак Маставы». Аднак Павал яшчэ дастаў з нагруднай кішэні кашулі паперку і зверыўся. Усё правілыіа: Маставы, дом тры.
    Вуліца была як вуліца, і хата як хата. Стаіць сабе ў прысадзе, свеціцца на соішы сваім белым шыферным дахам сярод зеляніны яблынь і вішняў. Ціхая такая, задуменная хатка, стомленая ад гэтага гарачага лета. стаіць, марыць хутчэй ужо вымыцца дажджамі, ды высушыцца вятра.мі, ды нарэшце соладка заснуць пад белай коўдрай снегу.
    Урачыстасці не хапала. He ў джынсах пажадана было быць, а ў касцюмчыку, пад гальштукам, дзвярыма «Волгі» ці «ўазіка» кал-
    гаспага ляпнуць... Павал пасміхнуўся. I калі пачаў намацваць праз дзірку ў веснічках нязвыклую, для чужой рукі наравістую кля.мку, адзначыў, што вось ужо ў другі раз (першы — замест ладнай хаткі чакалася ўбачыць развалюху) уяўленне падводзіць яго. Сабака не брахаў. Але ж павінен быць сабака! Павінна сядзець у двары кампанія алкашоў, ну, на крайні выпадак, два алкашы. Куча пыльных парожніх бутэлек з-пад гарэлкі, якія чамусьці амаль ніколі не прымаюць, павінна ўзвышацца пад плотам. Баба сварлівая і заплаканая павінна быць...
    Ён справіўся сяк-так з клямкаю і зайшоў у двор. Памылка адно падагрэла цікавасць. Як у добрага выжла, што напаў на след, так і ў журналіста Паўла ў прадчуванні блізкай здабычы абвастрыліся пачуцці. 3 гэтага моманту ён павінен усё запамінаць, адзначаць і ў памяць адкладваць кожны свой крок. Сланечнікі ў агародчыку пад яблынямі, гуркоў загончык, пчолы над жоўтым іх квеценем — Божа мой, калі гэта ўсё было!..
    Чысты, без травы дворык. Падмецены. Падарожцы, выкладзенай з чырвонай цэглы, Павал пайшоў да веранды, нагінаючыся, — так нізка цераз плот перавешваліся галіны; не было ніводнай падпоркі. Тым часам пачулі яго і без сабакі, і ўбачылі. Выскачыла на ганак жанчына, жанчынка, лепш сказаць, расточку Паўлу да грудзей; канечне, такой навошта падпіраць галіны? Выскачыла, застыла, рагі хустачкі цярэбячы, — чакала, па беларускім звычаі, пакуль падыдзе і першы павітаецца чужы чалавек. I на яго сціплую — рэпеціраваў некалі, яшчэ ў студэнцтве, перад люстэркам, на розныя выпадкі жыцця падбіраючы, — усмешку і на «дзень добры» адразу ж абазвалася: «I вам добрае здароўе», а сама прытушыла ў насцярожаных вачах вечную гэту трывогу, спадчыну гэтую горкую, савецкую: толькі бяды можна чакаць ад такіх вось раптоўных наведак. Усё ж была яна зусім не злосная, не заплаканая, на жонку алкаша не падобная. I апранутая даволі ахайна: фартушок, кофтачка імпартовая (з «гуманітарнай» дапамогі неданоскі, падумаў Павал, і не памыліўся), у маленькіх, гумовых, якія дзеці ў дождж абуваюць, боціках — нс забываць нічога, усё запамінаць!..
    — Гэта ваша прозвішча... — Павал прачытаў з паперкі, хоць помніў гэтае прозвішча не горш, чым уласнае.
    — Маё. А што?
    — А кім вам даводзіцца... — ды ізноў з паперкі.
    — Сынам... А што такое?
    — Сынам? — гэты новы, даволі нечаканы паварот прымусіў яго на міг задумацца. Калі даўно, яшчэ мінулай вясною ён упер-
    шыню адкрыў у друку плагіятара і паспрабаваў ўявіць яго, толькі два шаблонныя тыпы ўпарта яму маляваліся: першы — стары, альбо малады, што бывае часцей, графаман, замучаны вяртаннем сваіх рукапісаў, і другі — звычайны якісь п’яніца, праўда, з сярэдняй ці нават з вышэйшай адукацыяй — такіх поўна цяпер, якому не хапала на банальную апахмелку. У рэальнасці ўсё атрымлівася інакш. Гэты «клапатлівы сынок», гэты хітра-абачлівы перастрахоўшчык не належаў ні да першага, ні да другога тыпу. I адразу ж новымі гранямі бліснула для Паўла гэтая гісторыя...
    — Бачыце, — пасля кароткай замінкі пачаў ён, — я сам журналіст. I па заданні сваёй рэдакцыі хачу напісаць пра вашага сына ў газету. Пра яго творчыя поспехі. Адкажыце мне, калі ласка, усяго на некалькі пытанняў, гэта зойме не болып пяці хвілін.
    Вось так размаўляць трэба! Раз — і супакоіўся чалавек, і акрыяў, і ўжо шчаслівы ад таго, што не спраўдзілася благая навіна, і ўжо ўсю душу табе вывернуць гатовы...
    — Дык чаго ж мы стаім? — праходзьце ў хату! Дый перакусіце заадно, вы ж з дарогі! У мяне і капуста ў печы — як ведала, і з грыбамі, і з мясам...
    — Не-не, не магу. Няма калі. — гэта было б тое самае, як паесці гэтай капусты з грыбамі, а потым напляваць у міску. — Давайце лепш у двары пасядзім, дзе-небудзь на лаўцы, — прапанаваў Павал, нават яшчэ не ведаючы, ці ёсць тут увогуле лавачка, але азірнуўся і ўбачыў яе: у закутку каля плота, зацененая дрэвамі, маленькая, акурат двум прыляпіцца, і нізенькая — пад гаспадыню.
    — Ды і куру я, — дадаў ён.
    — Ну і што, курыце на здароўе! Mae абодва курылі, дык я любіла!
    Аднак з неахвотай пайшла ўслед за ім. Перш чым сесці, абмахнула фартухом дошку. У высокага Паўла, калі ён апусціўся на лаўку, калені ледзь не дасталі падбародка.
    — Абодва — гэта хто? — спытаў ён, забаўляўчыся з цэлым, цвёрдзенькім, нераспакаваным яшчэ пачкам цыгарэт.
    — А чалавек мой, і сын. Чалавек памёр, а сын у горадзе, на заводзе — ж ведаеце, мусіць? Дык і курыць няма каму...
    — Вашага сына, — усё яшчэ мякка адказаў Павал, — я ведаю толькі завочна. Па публікацыях у газетах і часопісах. Дык ён, значыць, друкуецца, і ўказвае ваш адрас, так? I вы атрымліваеце за яго ганарар... ну, грошы па-нашаму, — пераклаў ён.
    — Так! Па пошце мне прысылаюць. Я ўжо нарадавацца не магу, я ўжо ж не думала, не гадала, што ён калі ў людзі выб’ецца... Піў жа
    ён у мяне, крэпка піў — вы ж мо ведаеце, і лячыўся, і... — не дагаварыла. — Усяго было! Аж во ўзяўся за розум, дзякаваць Богу...
    — Ды няўжо гэта такія вялікія грошы? — сказаў ён са шчырым здзіўленнем. — Ну, я сам друкуюся — гэта ж капейкі.
    — Канечне, вам, маладому! А мне ж гэта як з неба сыплецца! Я хоць і сабс што купляць стала, і хаваю — мо ўнукі калі будуць, ён жа нежанаты пакуль, але мо знойдзе, дасць Бог...
    — Мо знойдзе, — пацвердзіў Павал. — Скажыце, а даўно ў яго талент прарэзаўся? Даўно яго творчы сверб ахапіў... ну, — як і ў выпадку з ганарарам вымушаны быў паправіцца ён, — як гэта ваш сын ні з таго ні з сяго друкавацца пачаў, пісьменнікам зрабіўся? Гэта ж не так проста. Многія гадамі вучацца, начамі не спяць — чытаюць, пішуць, а ўсё не атрымліваецца. А ў яго неяк адразу, дужа лёгка ўсё гэта пайшло.
    — Дык а ён у мяне заўсёды быў башкавіты! I ў школе хвалілі, і ў арміі, і...— зноў не дагаварыла. — Дзе б ён ні быў, хвалілі! Гэта каб не друззя, каб не тая кампанія, што яго ўцягнула, то ён залаты быў бы!..
    — Дык ці даўно?
    — Гады паўтара, мо два, — адказала старая, а Павал паправіў яе ў думках: не паўтара, і не два, а роўна год і сем месяцаў, калі ўжо быць дакладным. Яму добра запомніўся той цёплы травеньскі дзень, чацвер, здаецца, калі ён, пераглядаючы ў рэдакцыйным кабінеце прэсу, у адной з газет зусім выпадкова натыкнуўся на знаёмае апавяданне. Ну, так і ёсць. Твор рускага савецкага пісьменніка С. Маконіна. У Паўла дома—не ў гарадской кватэры, дзе ён перыядычна праводзіў «чысткі», пазбаўляючыся ад рознага літаратурнага хламу, а ў вясковай хаце — нават павінна валяцца недзе гэтая тоўстая кніга. Яму і ўбіўся ў памяць гэты Маконін, бо Павал акурат еў тады, адной рукой перагортваючы занудныя старонкі, а другой макаючы аладкай у падсмажаную на сале яечню...
    Аднак у газеце нідзе не было сказана, што гэта пераклад з рускай. Над апавяданнем — вельмі пасрэдненькім, дарэчы, — красаваліся іншыя імя і прозвішча. Спачатку ён не надаў гэтаму значэння. Адно на якую хвільку пацешыла, што вось нехта з калег даў маху, а ён, «пільны», «начытаны» Павал, угледзеў. На двары пад самым акном падстрыгалі з газонаў раннюю всснавую траўку. Трашчалі, бы мапеды без глушыцеляў, пыхкалі сваім бензінавым дымам сенакосныя машыны — гэтая пародыя на такі ўрачысты, ціхі, такі любімы працэс касьбы, гэты няўклюдны плагіят з вострай, звонка адкляпанай, аб роспыя спелыя травы сточанай літоўкі, якая нс косіць, не рэжа, нс
    брые і не свішча, а менавіта спявае ва ўмелых руках... I не падзяліўся ні з кім Павал сваёй знаходкай таму, што адразу ж забыў пра яе, як толькі падышоў і шчыльна зачыніў акно. I пазней ніколі, магчыма, не згадаў бы, каб не звычка сачыць за літаратурнымі навінамі і каб не дапамога самога плагіятара, які да катэгорыі гультаёў яўна не адносіўся.
    Перакладзеныя з рускай мовы творы яго пачалі з’яўляцца большменш рэгулярна. To тут, то там, на старонках таго ці іншага выдання Павал міжволі натрапляў на знаёмыя, несумненна, некалі ім чытаныя навэлкі, кароткія апавяданні, феналагічныя замалёўкі, экалагічныя нарысы (адзін быў пра возера Нарач, дзе пад шум кедраў і лістоўніц чужыя сказы байкальскімі хвалямі білі ў панурыя прыбярэжныя стромы).
    Плагіятар працаваў пад рознымі псеўдамнімамі, але пакрысе Павал навучыўся беспамылкова распазнаваць гэтую руку. Спачатку ён нават хадзіў у бібліятэку (з адчуваннем грыбніка, што выпраўляецца з пустым кошыкам у восеньскі, густа-белым туманам захутаны лес), і там, корпаючыся ў падшыўках старых савецкіх і новых расійскіх часопісаў і газет, некалькі разоў перажыў ціхую прыемнасць ад удачы. Потым гэты занятак кінуў. I без таго было зразумсла, што чалавек здзірае ўсё ад першага да апошняга слова, ад кропкі да коскі. Павалу часта ўяўляўся сам працэс: позні вечар, круг святла на стале, галава набок, кончык языка злёгку прыкушаны, з-пад пяра шпарка выскакваюць літаркі, а побач, заўжды пад рукою — «Русско-белорусскнй словарь» пад рэдакцыяй Атраховіча-Крапівы. He заўсёды і ў бібліятэцы перападалі знаходкі. А галоўнае, Павал з уласнага вопыту ведаў, нельга дапускаць, каб хобі ператваралася ў мэту, у працу. Тут трэба было злавіць гэты момант ператварэння, спыніць яго, застопарыць і балансаваць на ім, як на вузкай кладцы: вось у чым асалода, шаноўныя...
    Канечне! На добры лад, калі б па-людску, не ў бібліятэку трэба было ісці, а да першага, які «прамаргаў», рэдактара. Распіць з ім ціхенька бутэльку, пасмяяцца з недарэчнасці, папляткарыць крыху пра сяброў-літаратараў і выйсці з кабінета нармальным чалавекам, хоць і з захмеленай, праўда, галавой, затое з чыстым сумленнем. Але тут пачаў ужо спрацоўваць нейкі дурны азарт. Ды чаму адзін ён, Павал, павінен быць такім пільным? Такім начытаным? Тут ужо сам плагіятар адыходзіў на другі план, робячыся яму ледзь не саюзнікам, а на пярэдні выступала праверка сябе суадносна іншых. Проба, хто на што варты — калі не ў жыцці, дык прынамсі ў літаратуры. I каб зараз хтосыді знайшоўся і выкрыў плагіятара без яго, Павал толькі