• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    «Дык што?» — смеючыся, спытала яна.
    «Праз колькі дзён табе трэба здаваць?»
    «Праз чатыры, апошні тэрмін».
    «Добра, я зраблю. За... гэтае самае», — сказаў я.
    Яна раптам патухла і зіюў зрабілася непрыгожаю. Цэлую хвіліну яна маўчала і глядзела на мяне. Я круціўся, кашляў, чырванеў, падымаў і апускаў вочы, — а сам ужо цвёрда ведаў: яна — мая, яна купляецца. Інакш не маўчала б столькі.
    «Ну, рабі, — прамовіла яна ўрэшце. — I ўсё будзе».
    «Калі?»
    «У той дзень, калі будзе гатова».
    Яна завяла мяне ў сваю аўдыторыю і дала тыпавік курсавога.
    Два дні я не хадзіў на заняткі, гарбаціўся дома над раскладзенымі на стале лістамі ватману. Якія то былі два дні!.. Як я рыхтаваўся, расцягваў хвіліны і гадзіны тых дзён, нават думкамі нс даваў набліжацца да таго моманту, калі... А як цудоўна ўсё складвалася! У суботу курсавік будзе гатовы. Тады ж, у суботу, сваякі — гаспадары кватэры — з раніцы на ўвесь дзень едуць у грыбы. Кватэра будзе пустая.
    Так і выйшла. Да суботы я ўправіўся. Прачнуўся рана, адзін, сваякі паехалі ў лес. Я пачаў туляцца па кватэры, думаючы, — хутка гэтыя сцены, шпалеры, мэбля, канапа стануць сведкамі чагосьці, і якая перамена хутка са мной адбудзецца, — я ўжо іншым буду... Узяў дзядзькаву брытву, памазок, пагаліўся ўпершыню ў жыцці, парэзаўся... Сорамнаўспамінаць!..
    I вось тэхнікум, абед; у абед я адшукаў яе ў сталоўцы і аддаў два скручаныя ў рулон лісты ватману. Яна разгарнула і ад радасці аж засмяялася, — і сапраўды, я для сябе ніколі так не рабіў: чысценька, акуратна...
    «Дык што, Лена? — сказаў я, пакуль яна любавалася курсавым. — Сёння я адзін у кватэры, да позняга вечара».
    «Давай адрас, — спакойна адказала яна. — У шаснаццаць гадзін я ў цябе буду».
    Яна не прыехала, вядома. Hi ў шаснаццаць, ні ў сямнаццаць, ні ў дзевяць вечара, калі вярнуліся гаспадары-сваякі з поўнымі сумкамі грыбоў.
    Дзіўна, але мне не было крыўдна. Была толькі нейкая пустата ў душы. «Значыць, нельга купіць тое, што табе не належыць, нельга штучна змяніць лёс!» — думаў я.
    Праз тыдзень мы выпадкова сустрэліся ў той жа тэхнікумаўскай сталоўцы. Лена мая, смеючыся, сказала:
    «Ну ты малайчына! Дзякую, курсавы на пяць прайшоў!»
    Я прамаўчаў. Яна спытала ціха:
    «Што, у пралёце, як у самалёце? Пакрыўдзіўся?»
    Я паціснуў плячыма.
    «Праўда, не пакрыўдзіўся? — і яна раптам зноў, як і той раз, калі мы дамаўляліся, пачала моўчкі, доўга глядзець на мяне. Але цяпер я ўжо не чырванеў і не апускаў вачэй.
    «Паехалі да мяне», — прамовіла яна.
    «У нас дзве лекцыі яшчэ...»
    «Як хочаш», — і павярнулася ісці.
    «Пачакай, — я ўзяў яе за руку. — Паехалі. Толькі зараз заскочу забяру сумку...»
    Мы моўчкі праехалі аўтобусам амаль праз увесь горад. Яна жыла ў старым раёне, у пяціпавярховай «хрушчоўцы». Мы падняліся на трэці паверх і ўвайшлі ў маленькую двухпакаёўку. У прыхожай я зняў чаравікі і стаяў, як дурань.
    Яна правяла мяне ў пакойчык, я прысеў на канапу, дзяўчына — побач. Нечакана мяне пранялі дрыжыкі, бы пры тэмпературы. Я баяўся, каб яна не заўважыла гэтага, зірнуў на яе скоса — і вачам не паверыў: такія ж дрыжыкі праймалі і яе! Яна хвалявалася і баялася нечага таксама, як і я.
    «А цяпср паслухай, — пачала яна. — У мяне ёсць хлопец у арміі. Ён кахае мяне. Верыць мне. Табе было б прыемна, каб ты служыў, а хтосьці вось так, як ты цяпер, прыйшоў купляць тваю дзяўчыну?»
    «Калі кахае па-сапраўднаму — тады ён цябе ўсялякую прыме», — адказаў нехта маімі вуснамі. Нехта, бо я ўсё ж ведаў сябс, ведаў, што не мог ляпнуць такой дурноты!
    «Усялякую? — перапытала яна. — Вось як вас, хлопцаў, пасля гэтага не ненавідзець... Алс хай: не баішся ты, пяма ў цябс сумлення, дык паслухай яшчэ. Я —дзяўчынка».
    Я пасміхнуўся. Я ўспомніў сябрава «загуляла» і не паверыў ёй, вядома, — ды і хто на маім месцы паверыў бы?
    «Распранайся», — дзелавіта, рашуча, суха сказала яна, заўважыўшы маю ўсмешку.
    Яна не зманіла.
    Гэта было падобнае на кашмарны сон: абое ўпершыню, абое нявопытныя... А самас брыдкае, самае гадкае, што я і ў тыя хвіліны стараўся запамінаць болын розных дэталяў-падрабязнасцяў, каб хваліцца потым сябрам: заламінаў дыханне яе, ускрыкі, абрыўкі слоў, запамінаў, што балконныя дзверы прачыненыя і вецер варушыць гардзіну... А потым мая бедная непрыгожая дзяўчынка, спалоханая, заплаканая, абдымала мяне і зацалоўвала, і ўсё дапытвалася:
    «Ты ж рабіў гэта таму, што закахаўся, і цяпер кахаеш? Такое ж нелыа рабіць без кахання! Праўда ж?
    «Праўда», — адказваў я, жадаючы толькі аднаго: хутчэй вырвацца адтуль.
    Я так нікому і не расказваў потым, не змог. Мне здавалася, у мяне гэта было зусім інакш, чым ва ўсіх, — нецікава, саромна, брыдка, непатрэбна... Лену ў тэхнікуме я пачаў пазбягаць. А пры рэдкіх выпадковых сустрэчах на калідоры ці ў сталоўцы лавіў на сабе яе спалоханыя позіркі.
    Аднойчы, ужо зімою, калі ў мяне пачала балець нага і гэта мяне больш за ўсё турбавала, Лена сама заглянула ў нашу аўдыторыю, падышла да маёй парты:
    «Што жты... нават не вітаешся... цяпер?»
    Я не ведаў, што адказваць. Я думаў больш пра нагу. Думаў, так, застудзіў, можа, пахаджу на ўколы, падлечаць і ўсё пройдзе.
    Больш з Ленаю мы не бачыліся.
    I вось столькі гадоў пасля, і цяпер, я часта думаю: каб не гэтае ліха, не нага гэтая, хутчэй за ўсё я забыў бы на сваю першую і апошнюю дзяўчыну. Ды мільёны такіх выпадкаў, калі дзяўчат кідаюць і забываюць іх!.. Але цяпер я ведаю: кожнаму — сваё, і кожны толькі сам за сябе адказвае. Што дазволена многім, тое — вельмі можа быць — зусім не дазволена табс. Увогуле, каханне жанчыны, калі ўдумацца, гэта такая страшная загадка, такая тайна; ёсць у тым, што
    жанчына ахвяруе сабою, аддае ўсю сябе чужому чалавеку штосыді такое містычнае, незразумелае і нежартоўнае, што нельга гуляцца з гэтым. А я захацеў менавіта пагуляцца... I дагуляўся.
    — Верыш, — ціха сказаў аднакласнік, — усё адно я па-свойму шчаслівы. Было ж у мяне хоць штосьці, і яна, Лена мая, была, і ёсць недзе, яна ж не прыдуманая мною! Няважна, помніць яна мяне, няважна, што ў яе даўно ўжо, відаць, муж, дзеці, — важна, што я яе помню... 1 больш мне нічога не грэба. Ведаць, што яна жыве цяпер на Зямлі, кожную раніцу глядзець на адно з ёю неба, кожны вечар — на адны зоры...
    Аднакласнік замоўк.
    I праўда, цёмна ўжо, зоркі над галавою. Мы развітвасмся, і я пустой вуліцай іду дамоў, пакінуўшы яго аднаго сядзець на лаўцы, думаць.
    1995 г.
    сыч
    Вуліца яшчэ спіць, захутаная ў белы ранішні туман; спіць сваімі шэрымі, вільготнымі ад багатай расы платамі, мокрымі дрэвамі і травою ў агародах, спіць нязвыклай для вёскі цішынёю хлявоў і хат, нават пеўні яшчэ маўчаць, а Сыч ужо тупае з веласіпедам; сам ідзе сцежкаю паўз плот, дзе цупчэй і не бярэцца да падэшваў мокры пясок, а веласіпед стараецца каціць па траве, каб памыліся расою шыны. Адна рука ляжыць на рулі, другая — прытрымлівае вялікі кашэль7 на багажніку, абвязаны чыстай марляю. Ад прахалоды каўнер пінжака ў Сыча падняты, клінковая кепка з гузікам зверху насунутая па самыя вочы; правая калашына, каб пры яздзе не ўкручвалася ў цэп, забраная ў шкарпэтку, як робяць дзеці, таму правы чаравік на тонкай каля костачкі назе здаецца большым за левы. 3-пад кепкі зыркаюць то на дарогу наперадзе, то на кашэль пільныя строгія вочы, вочы чалавека пажыўшага, які ніколі ні ў чым не засумняваецца, які цвёрда ведае, што ўсё, што робіць ён, адзіна правільнае і ўсё навокал для яго аднаго: сцежка — каб па ёй ступаць, раса — каб памыць ёю колы веласіпеда, сонца, што неўзабавс выблісне з-за хат — каб абагрэць яго, Сыча, у дарозе.
    Вось ужо гадоў дваццаць, з таго часу, як пахаваў жонку, кожны выхадны, у любую пару года, у любое надвор’е Сыч — з ка-
    7 Кашэль (дыял.) — прамавугольны, сплецены з ліпы кораб; носяць за плячыма, перакінуўшы на грудзі шырокую шлейку.
    шалём за плячыма, калі непагадзь і бездарожжа і да горада можна дабрацца толькі папуткамі, ці, калі суха, як цяпер, на веласіпедзе — выпраўляецца адным і тым жа маршрутам у няблізкую дарогу.
    Час нібы забыўся на гэтага чалавека (увогуле, няўмольны час чамусьці заўсёды бывае найбольш літасцівы да людзей педантычных, абмежаваных, якім хоць кол на галаве чашы, а не адступяцца ад свайго раз-назаўсёды выбранага рэжыму): за ўсе гэтыя дваццаць гадоў Сыч, здаецца, зусім не змяніўся знешне. Такі ж гладкі, высокі, прамы — нават не сагнецца, калі нясе паўнюткі кашэль за плячыма. Веласіпед яго ніколі не ламаецца, тупаносыя, грубай работы чаравікі не стоптваюцца, выхадны касцюм, цесны яму, бо куплены нскалі з эканоміі на памер меншым, ніяк не зносіцца, не падзярэцца, не прашмуляюцца аб сядло веласіпеда штаны. Аднак яшчэ больш, чым сваё дабро, беражэ Сыч самога сябе. Увесь век — і да пенсіі, і ўжо гады два пасля пенсіі — на лёгкай рабоце, вартаўніком у леспрамгасе.
    У самога дворык, хата, агарод — хоць на выстаўку, чыстыя, акуратныя, дагледжаныя; хата абшаляваная і перакрытая новым шыферам, у хляве свінчо, у загарадцы (каб двор не загаджвалі) куры, грады на сотках высокія, разоры роўненькія, у канцы сотак, дзе ён звычайна на перамену засявае латку зямлі канюшынай і грэчкай, тры вулеі, пад хатаю — два клёны, з якіх увесну можна браць сок, і ў лес хадзіць не трэба... Калі не на службе, Сыч не прысядзе, з досвітку будзе корпацца то каля вулеяў, то на сотках, тупае па двары, стругае штось пад паветкаю, піліць, грукае, прыбівае, паднаўляе... Але папросіць памагчы хто чужы — пальцам не зварухне. Прычым выдумляс абы-што, абы-якую нрычыну, і не саромеецца, нс баіцца сурочыць:
    «У мяне кіла!» — гучна, на ўсю вуліцу заяўляе, калі трэба рабіць што цяжэйшае; калі лягчэйшае:
    «У мяне рак касці доктар абнаружыў!..»
    I ўсе всдаюць, што брэша ў вочы, што ён за ўсё жыццё не знаў, як зуб баліць. што ён кожны год праходзіць медкамісію і з такімі хваробамі, якія сам на сябс выдумляе, ніхто б яго, вядома, на службс не трымаў.
    Здаецца, не толькі знешнасць, але і душа яго, успрыманне ім усяго вакольнага раз-назаўсёды некалі ў ім застылі. Чым чалавек жыве, пра што думае?.. Вечна насуплены, да ўсяго недаверлівы, скептычны; адзінае, на што рэагуе, дык гэта на новыя грошы і цэны, да якіх ніяк не прывыкне, усё пераводзіць на «брэжнеўскія». У краме бохан хлеба па тры тысячы, гумавыя боты — па трыццаць тысяч, Сыч паглядзіць, пакрэкча, перавядзе: «Хлеб тры рублі, боты — трыццаць... Балдзёж!» Мужчыны збяруцца, загавораць пра палітыку, радыяцыю, пра «калі было лепш, тады ці цяпер?», — яму нічога не цікава. Ссупіць бро-