• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    Гаварылі пра ўсё на свеце, што на язык.
    — У мяне цяпер такі перыяд, — казаў Снарсжі, папіваючы віно ці піва, — што хоць ты вешайся. Поўная пустата ў думках і няведанне, што рабіць, для чаго жыць... Нашто? Перавесці тоны мяса, хлеба, цыстэрны піва, каб скончыць усё гадоў праз пяцьдзясят, неяк пад раніцу, у анкалагічным аддзяленні, у палаце на чатырох, дзе зачуханы дзяжурны, нядаўні студэнт, злы і нявыспаны пасля ўчарашняй п’янкі, пазяхаючы, адганяючы ад рота перагар, памацае пульс, ногі, зробіць каравым почыркам, дрыжачымі пальцамі запіс у кніжачку, п’яная баба з беламорынаю — а я бачыў такіх у арміі, вазілі неяк хлопца ў морг, б-р-р! — разрэжа жывот, пакалупаецца ў кішках, попел туды саб’е, зашые абыяк, вывезуць за горад, закапаюць — вось і ўсё, што мы знаем... I для чаго тады жыць? Што такое жыццё? Ніхто не скажа.
    Белабрысаму такія тэмы падабаліся страшна — як і літаратурныя тэмы, — ён плаваў у іх як рыба ў вадзе.
    — Жыццё — ты сам, — адказваў ён. — Даўно і не мною заўважана: як толькі чалавек пачынае задаваць сабе нейкія глабальныя, касмічныя пытанні, так адказ трэба шукаць у маленькай закавырачцы, у драбязе — туфлі ціснуць, жонка кепска варыць, пломба ў зубе не пастаўлена і гэ дэ. У тваім канкрэтна выпадку трэба пастарацца знайсці гэтую драбязу і выправіць, тады само сабою знікне і анкалагічнае аддзяленне, і зашыванне жывата.
    Белабрысы думаў, што Снарскі прыходзіць да яго толькі таму, што хоча вывудзіць нешта пра ТУЮ, а ў перспекгыве — збіраецца разводзіцца з Галяю і сыходзіцца з ТОЮ, таму і наводзіў яго на «жонка кепска варыць».
    — Ну, якія прычыны?.. Усё ў мяне ёсць, усё добра і ўсё неяк само сабою прыйшло: і кватэра, і праца, і абстаноўку ўсю шурын купіў і прывёз — я пальцам не паварушыў, і жонка варыць... Спакою няма.
    — Вось і прычына! А ты як хацеў? He мною сказана: чым больш ты паклаў бы на ўсё гэта сілы, нерваў, крыві, тым больш і цаніў бы. Нездарма ж раней жопак кралі, рызыкуючы жыццём, альбо плацілі за іх выкупы, альбо заваёўвалі на вайне... Мусіць, і табе трэба была б
    жанчына, якая дасталася б табе з цяжкасцю — тады б ты больш цаніў яе і думаў бы не пра анкалогію праз пяцьдзясят гадоў, а пра тое, як яе ўбсрагчы праз пяць дзён...
    — Усе аднолькавыя, — казаў Снарскі і чырванеў.
    — Нс ўсе. Кажу смела, бо добра ведаю пра тваё восьмага сакавіка і добра ведаю, прабач, Галю, жанчыну, якая не роўня табс ні духоўна, ні, прабач, у фізічным, сексуальным плане...
    — Давай вып’ем, хопіць... — Снарскі і сам ведаў, што Галя духоўна бедная і не пара яму, але непрыемна і чамусьці сорамна было чуць гэта ад іншых.
    Выпівалі. Сябар, як большасць творчых людзей, п’янеў хутка і ад малых дозаў, яму рабілася ўжо нецікава падыгрываць Снарскаму, і ён гаварыў толькі пра сваё — пра літаратуру і нелады з рэдакцыямі, якія рэгулярна вярталі яму назад творы. Тады голас яго рабіўся нервовы і рэзкі, быццам ён спрачаўся з кімсьці, вочы рабіліся вузкія, а палыды сціскаліся ў кулак.
    — Што такое літаратура? Тое ж, што і жыццё, — гэта мы самі! I ты, і я, і ўсе мы! А хто можа быць суддзёю ўсім нам? Бог, цар, воінскі начальнік ці рэдактар — хто? Вось паслухай... — ён кідаўся да сталоў, корпаўся ў нейкіх лістках і, адшукаўшы, пачынаў зачытваць верш — блытана, не разбіраючы свайго ж почырку. — Ну, як? — прачытаўшы, пытаўся і не зводзіў з Ігара вачэй, а калі той крышку марудзіў, белабрысы бялеў.
    — Нармальна... — няпэўна адказваў Снарскі, які любіў толькі школьную хрэстаматыйную класіку і зусім не чытаў літаратуры сучаснай. Зрэшты, адзін радок і з вершаў белабрысага яму падабаўся: «Ты проходпшь, власть Советов, словно с белых яблонь дым!» — Па-мойму, добра, — казаў ён.
    — Праўда? — радасна перапытваў белабрысы. — А там, — махаў ён некуды рукою, — не нармальна! Прастаты мала! А калі нехта скажа — прастаты многа? Вучыцеся ў класікаў! А што такое класікі? Я Валодзя Навіцкі, а ён Якуб Колас — вось і ўся, у прынцыпе, паміж намі розніца!..
    — Так, ты жывеш гэтым, у цябе ёсць нешта наперадзе, і, вядома, даб’ешся свайго, — казаў Снарскі, бачачы, што ўсё выпіта і што ўжо нярана. — А ёсць людзі, якім нічога не трэба, нічога нс цікавіць... Ну, пайду.
    Снарскі выходзіў, сядаў яшчэ на хвілінку на лаўку пад грушаю — цяпер голаю, з абла.манымі галінамі і з высахлымі чорнымі грушкамі на самай вершаліне, да якіх не дабраліся, — сядзеў, успамінаў... Потым ехаў тралейбусам дамоў і ўяўляў, што едзе ў «мерседэсе»
    ў фор.ме нямецкага афіцэра, у акулярах з залатымі дужкамі, пад’язджае да нейкага пад’езда, чакае, чакае; праз міг выходзіць ЯНА, з нейкім клуначкам у руцэ, спалоханая, заплаканая, глядзіць на яго як пабіты сабака, гатовы альбо кінуцца лізацца, калі пагладзіш, альбо ўцякаць, калі замахнешся...
    *
    Неяк увечары, перад выхаднымі, пасля паходу да сябра Снарскі вярнуўся дадому позна, але жонка не сустрэла яго, як заўсёды, калі раней прыходзіла, не выбегла ў пярэднюю, хоць сама была дома: паліто вісела, туфлі стаялі... Снарскі распрануўся, доўга мыў рукі, плёхаўся, прыслухоўваючыся, і не мог зразумець, што гэта з ім, чаго ён баіцца абазвацца, баіцца заходзіць у залу ці на кухню? Яму здалося раптам, што жонка ведае і ведала заўсёды, чым ён жыве, толькі прытваралася пяшчотнай і закаханай, што зараз усё выясніцца, яна выскачыць аднекуль з кухні з мокрай анучай у руках, заплаканая, раз’юшаная, і пачне лупіць яго гэтай анучай па чым папала... Трэба ж — ён, аказваецца, дапускаў і такое!..
    Але жонка сядзела ў зале, у крэсле, і проста спала. Снарскі стаў пераапранацца. Яна прачнулася, падхапілася, падбегла да яго, абняла і дакранулася да шчакі сухімі, як заўсёды, вуснамі.
    — Ты еў?
    — Ты ж бачыш, што я толькі прыйшоў, — і Снарскі вылузнуўся з абдымкаў, паказваючы, што проста нязручна абдымацца, калі кашуля да палавіны знятая.
    — А ты не забыўся, што заўтра?..
    — He забыўся.
    — Тады можна цябе папрасіць? Будзь заўтра весялейшы, добра? Хай бачаць, як у нас добра ўсё...
    Мо цэлы месяц, амаль кожны дзень жонка нагадвала яму пра імяніны пляменніцы, братавай дачкі Аленкі, раілася, што апрануць, які падарунак купіць... Але Снарскі, як толькі даведаўся пра гэтыя імяніны, напярод ведаў, што выдумае любую прычыну, каб не пайсці. Ён не любіў шурына. нават чамусьці пабойваўся яго, ніколі не мог гаварыць з ім як з роўняю (яны былі амаль аднагодкі), а толькі чырванеў, пачынаў глядзець пад ногі і згаджаўся з усім, што б шурын ні казаў.
    Раней, да вяселля, Снарскі хлусіўрэдка, і калі даводзілася хлусіць, цярпець сябе за гэта не мог; але цяпер, пажыўшы столькі часу з не-
    любімым чалавекам, калі хлусіць малымі порцыямі даводзілася пастаянна, навучыўся рабіць гэта лёгка і свабодна.
    — Я не забыў, але, Галіна, — сказаў ён, паклаўшы жонцы рукі на плечы,— ну, ніяк! Чортавая работа, і заўтра апошні дзень, кроў з носа...
    — Якая работа?! У выхадны?!
    — I ў выхадны, а як жа.
    Яна адвярнулася і ўсхліпнула.
    — Ну, нічога страшнага, другі раз сходзім... Я, калі прыду раней, буду чакаць цябе... I ты там доўга не сядзі! — сказаў ён строга, са значэннем. — He забывай, што табе трэба шанавацца, думаць пра таго ці пра тую, хто ў нас скора будзе...
    I Галя растала, паверыла, удзячная і за Хелену, і за гэтую няшчырую, няўмелую клапатлівасць — як мала ёй усё ж трэба!..
    На другі дзень, у суботу, былі імяніны. Збіраліся проста пасядзець сем’ямі, пайсці ў блізкі лясок, пасмажыць шашлыкоў... Але Галя прыйшла адна, таму нікуды і не выбраліся, сядзелі ў кватэры. а дзянёк цёплы быў, сонечны... Сумнавата было. Брат піў адзін. Толькі Аленка весялілася, бегала, лазіла пад сталом у нагах, чаплялася да цёткі Галі, потым пацягнула яе ў свой пакой — паказваць кніжкі і кубікі.
    Брат, пазіраючы на дзверы, ціха гаварыў з жонкаю.
    — 1 чаго той барсук не прыйшоў? Як можна дома сядзець?
    Жонка, якая ў душы, вядома, раўнавала мужа да Снарскіх — столькі ім папарабіць дабра! — на словах заўсёды абараняла Ігара:
    — Табе ж сказалі, у чалавска работа.
    — Ды брэша ён усё! Няма ў іх ніякай работы сёння, я пытаўся ў хлопцаў. I што за чалавек, чорт яго разбярэ! Ды прыйдзі ты, пасядзі з людзьмі, пагавары, выпі... Думае нешта, думае... Што ты думаеш? Хай конь думае, у яго галава здаровая! Жыві. пакуль жывецца! У вочы баіцца глянуць... Каго ты баішся? Чаго? Малады, здаровы, інстытут скончыў — гэта ж чорту рогі можна звярпуць, абы захацець!..
    — Абразовапы чалавек, — сказала жонка і выпіла чарку лікёру.
    — Гультай ён неабразованы! Я ж пытаўся ў хлопцаў, як ён — ходзіць, як муха па кісялі, робіць толькі тое, што трэба, і пальцам больш не варушыць... Хай я невучоны, нсабразованы — чорт са мною; я за гэтыя месяцы, пасля размену, на новую кватэру сабраў — вось гэтымі самы.мі рукамі... А ў іх, думаеш, ёсць рубель лішні?
    — He кожнаму дадзена.
    — Ды ён і не варушыцца! Цяпер прыйдзі на Камароўку, купі на адным канцы, занясі на другі, перапрадай — толькі на гэтым за дзень больш чым за месяц заробіш!
    — А для яго не ў грашах шчасце.
    — А ў чым?
    — У духоўным, — пасміхаючыся, сказала жонка, закусіўшы зефірам і зноў пазіраючы на лікёр. — Каб хадзіць і думаць, а нехта каб рабіў на яго і ўсё даставаў.
    — Гэтая Галя бедная ўпадзе скора — міскі мые, а ў яе такі ж самы інстытут, як і ў цябе!.. — брат гаварыў быццам Снарскаму. — Ты хоць раз прыбраў? Есці зварыў? Памыў — хоць сваё?..
    — Ціха ты... Пры Галі не скажы. Знаеш, як яна яго аберагае? А ў самой ужо — во... — і жонка сагнула рукі перад жыватом.
    — Праўда?
    Радасны, Галін брат падышоў, абняў ззаду сваю гладкую, падобную на колішніх купчых, жонку, і выпіў з ёю лікёру.
    А Снарскі добра выспаўся, паеў, схадзіў у магазін, купіў пару пляшак піва, пачытаў, потым глядзеў тэлевізар, але нешта абы-што круцілі, і ён сядзеў у крэсле і, папіваючы піва, думаў пра камеруадзіночку, сябе — няголенага, схуднелага, збітага на горкі яблык, які чакае смерці, і дзверы адчыняюцца і заходзіць разам з нямецкім афіцэрам ЯНА, глядзіць на яго, «а вочы мокрыя ад слёз...»
    * * *
    Ішоў час. Галя ўжо не працавала, сядзела на дэкрэтным, шмат хварэла, неяк яшчэ больш паменела, ссохлася, нібы жывот выцягваў з яе сокі, але старалася быць радаснай і рабіла ўсю работу. Ігар, наадварот, харашэў, паўнеў, сам адчуваў у сабе спакойную мужчынскую сілу, усё больш звыкаўся і ўжо не бачыў вялікага страху ў тым, што наперадзе — і пахі пялёнак, і дзеці, і ўсё тое, што і ва ўсіх... Ён, як па інерцыі, яшчэ круціў у галаве свае канцлагеры і афіцэрскую форму, спрабаваў уяўляць ЯЕ, ногі і пасачку скуры праз падраты капрон, але яснасці ўспаміну, хваляванняў ужо не было. Уяўленні гэтыя размываліся больш практычнымі, на гадзіну, на дзень наперад планамі: пагаліцца раніцаю, паспець на тралейбус на 8.30, на рабоце не забыць сказаць, ці абавязкова на 17-м вузле паказваць 10 міліметраў зазору на раствор паміж балкамі — і час забірае, і не трэба зусім, у інстытуце яны гэтага ўжо не рабілі; не забыць, што футбол сёння не ў сем, а ў шэсць, і трэба раней «зліняць» з работы...