• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    — Усё з табой ясна, — пасміхнуўшыся, сказаў бы зошчанкавец. — Да 40-42 гадоў ты разбіраўся з «хворымі» прадметамі пры дапамозе мастацкіх твораў. I ўрэшце разабраўся. Гэтыя прадметы перасталі цябе палохаць. Яны сталі табе нецікавымі. Літаратура аказалася больш непатрэбнай. Тэма вычарпала сябе.
    28.	Абвяржэнне
    Занадта проста, каб быць праўдай. Крыху наіўна, каб цягнуць на «тэорыю шчасця».
    Атрымоўваецца, што любы дыскамфорт, любая хвароба па большасці сваёй надуманыя, несапраўдныя, уяўныя, і яны імгненна знікаюць, калі ты толькі падумаеш і прааналізуеш, да каго ідзеш, каго чакаеш. А так як куды б мы ні йшлі, каго б ні чакалі і што б у нас ні балела — сустрэчы з жанчынаю не пазбегнуць; вось ва.м і разгадка...
    Я хацеў з іроніяй (і прашу прабачэння, што гэтага не атрымалася) перадаць вышэйсказанае.
    Вялікіх, паталагічных, ці што, комплексаўу сувязі з г. зв. «усіхнымі хворымі» прадметамі я ніколі не адчуваў. Плаваю, як паплавок, — рыбацтва абавязвас быць з вадою на «ты», са спіртным абыходзіцца навучыўся, крыві і слёз набачыўся больш, чым іншыя вады, шум, гул,
    стук у вялікім горадзе да таго непазбежны, да таго прытупляе, што хутчэй забаішся цішыні дзе ў лесе, на прыродзе, у адзіноце.
    Рука? — трэба проста ведаць, што той, хто «цвёрдую» руку прымяняе, робіць стаўку на кулак — сам няўпэўнены, непаўнацэнны, слабейшы за цябе, і адказаць яму можна або тым самым (калі вы аднолькавых вагавых катэгорый), або смелым позіркам у вочы. I тады кулак абавязкова расціскаецца і ўладальнік «цвёрдай» рукі пачынае больш смяшыць, чым палохаць.
    «Не боюсь я обнд, нн крутых кулаков, нй воды, нн огня — а прн ней словно вдруг подменяют меня...»
    Што ж тычыцца жанчыны з яе нагамі і цыцкамі, дык на яс зусім не абавязкова зырыцца, можна ціхенька, апусціўшы вочы, прашмыгнуць міма і за вуглом тройчы сплюнуць.
    У перыяд адной са сваіх кантрасных межаў (пра іх мы яшчэ пагаворым), менавіта — у 30 гадоў, я напісаў адну самаабарончую, самаахоўную аповесць «Банальнае дарожнае знаёмства». Дарослыя мае кнігі тады чамусьці мёртва застопарыліся, не выходзілі, і я вымушаны быў адаптаваць яе да дзіцяча-падлеткавага чытва, і вось яна, усечаная, абрэзаная, кастрыраваная, да гэтага часу гуляе па калектыўных зборніках і кнігах «для сярэдняга школьнага ўзросту». Хачу прывесці ўрывачак з яе арыгінальнай.
    29.	«Банальнае дарожнае знаёмства»
    ...N. падумалася, колькі заходніх фільмаў ён перагледзеў за апошнія гады. Як там усё лёгка і проста! Знайшоў праблему — пазнаёміўся ў цягніку з дзяўчынаю, якая не пакінула свой нумар тэлефона! Ды выйдзі з цягніка, заходзь у любую кавярню — і знойдзеш дванаццаць яшчэ лепшых, якія дадуць не толькі тэлефон!..
    «Чаму ж я калупаюся ў гэтым?
    Таму, што веру адзіна сваёй інтуіцыі.
    Таму, што мяне палохае гэта, мне гэта найбольш цікава; а каму не цікава і каго не палохае гэта — тым горш (ці лепш) для яго...»
    I так, паехалі. Секс-матывы калі і ёсць, дык не галоўныя. Вырашэнне супярэчнасцей — важнае, але недастатковае; мала што можа абяцаць жанчына, а потым не выконваць! He ірэба спадзявацца, тады не будзе і расчаравання.
    Адкінем яе абяцанні, словы і магчымыя думкі. Возьмем канкрэтнае дзеяннс. Учора раніцаю што зрабіла дзяўчына? Яна пайшла. I сёння пайшла. Узнік страх. I ўчора, і сёння.
    Значыць, яму не хочацца, каб яго кідалі? Хочацца быць побач? Што ён хацеў узяць ад яе? Выгаварыцца? 3 такім жа поспехам можна было выгаварыцца і сябрам, і маці, і жонцы...
    N. здавалася, што ён круціцца недзе блізка-блізка ад разгадкі. He­rnia казала яму, падавала сігналы — «цяплей, цяплей!», калі ён пачынаў шукаць гэтай разгадкі не ў сваім жыцці, а ў сваіх ранейшых творах. Ён зноў пазваў на дапамогу памяць, і ўсплылі перад вачыма старонкі, раздзелы... Што хацслі яго героі ад жанчын? Ад адной — сексу, ад другой — пакаяння, ад трэцяй — усяго толькі тэлефоннага нумара... I побач з гэтым хаценнем заўсёды ішоў страх. Што кепскага рабілі ці маглі зрабіць яго героям тыя жанчыны? Маглі сысці, кінуць іх.
    «I тады я пайшоў да Тані, — успамінаў N. свае цытаты, — і бажуся, як толькі пастукаў у дзверы, зайшоў, сеў, павітаўся — уся мая трывога некуды знікла».
    «Страшна і незразумела, калі думаеш, што яна бавіць час са мною і цалуе на развітанне...»
    «Галоўнае, я падышоў, сеў пасупраць — і ўсе страхі мінулі без следу. Як гіпноз. Як п’яніцу з пахмелля трэба гарэлка, так мне трэба яе бачыць увесь час».
    «Ён заўсёды панічна баяўся расстанняў...»
    Разгадка аж закружыла галаву.
    А любімыя песні, якія ён заўсёды мурлыкае пра сябе, едучы на працу ці з працы, або напявае ўголас, калі застаецца адзін?
    «Не говорнте мне проіцай — я это слово ненавнжу...»
    «Не уходн, побудь co мною...»
    «Бывай, абуджаная сэрцам дарагая, чаму так горка? — не магу я зразумсць...»
    «Я так устала с тобой расставаться, что ненавндеть стала дорогн...»
    «Давай пожмем друг другу рукн — н в дальннй путь на долгне года...»
    «Самая нелепая ошнбка — то, что ты уходншь от меня...»
    Яшчэ раней N. усё распытваў маці, які ён быў малы. «Ціхі быў, спаў усё, — адказвала маці неахвотна. — Я з раніцы пайду ў калгас, а ты ляжыш у калысцы, спіш, чакаеш, пакуль прыйду і пакармлю». — «Я заставаўся цэлы дзень галодны?» — «Ну, бацька карміў трохі... Нажуе якога хлеба ў суслу... A то раз баршчом цябе накарміў, у паўгода, ледзь адратавалі. Цэлы месяц у балыііцы з табою ляжала. Уколы табе ў галаву давалі». —«А я плакаў, калі ты раніцаю сыходзіла?» — «Гм, яшчэ як! Як і ўсе дзеці».
    Адзін з нямногіх яркіх успамінаў да двух гадоў: калыска, з якой трэба выбрацца. Трэба знайсці чалавека, які ўратуе ад голаду, ад адзіноты. Палачкі з аднаго боку калыскі, аказваецца, можна рассунуць. Можна пралезці ў гэтую дзірку, вываліцца неяк. Удар аб падлогу. Боль, кроў. Прыбягаюць нейкія людзі (бацька?), сварацца, выціраюць кроў, кладуць назад у калыску. На гэты раз палачкі папраўленыя, сядзяць моцна, не рассунеш...
    Ежу, ласку, супакой — усё можа даць адзін чалавек. Жанчына. I раптам яна сыходзіць. I дзіця не всдае, на колькі — на гадзіну, на дзень ці назаўсёды?
    Дык што: кожнае расстанне з любой жанчынаю — закамплексаваны ў падсвядомасці тых гадоў страх? He, не кожнае і не з любою. Гэта зусім проста. Страх ад развітання з жанчынамі такога тыпу, якія нагадваюць N. маці. Якія словамі ці дзеяннямі пачынаюць клапаціцца пра яго, выказваць сваю прыхільнасць, любоў да яго.
    Ен патрапляе ў залежнасць ад іх. Пакуль яны побач, яму спакойна. Пакуль яны побач, ад іх можна ўзяць штосьці...
    30.	Сыход
    Возьмем штосьці ад гэтага і мы.
    Вылучым адзін «хворы» прадмет, які нават не столькі назоўнік, а хутчэй дзеяслоў — УХОД, гэтае дзіўнаватае, страшнаватае слова, якому нават вартага адпаведніка няма ў беларускай мове, у нас яно набывае нейкае двухсэнсоўнае, біблейскае, містычна-міфалагічнае, ледзь не злавеснае значэнне — адыход, пакіданне, уцёкі, знікненне... Карацей, СЫХОД.
    Вось гэта ўжо сур’ёзная Тэма. Хаця б таму, што сутыкнуцца з ёю давядзецца кожнаму і яс не пазбегне ніхто.
    Пайсці, развітацца, кінуць... Пастаянныя сыходы, палоханне імі, пагроза іх, нспазбежнасць іх — маглі ў маленькім жывёлыіым мозгу стварыць ілжывыя сувязі, стаць умоўным рэфлексам, які частым паўтарэннем, перыядычнасцю замацаваўся ў дарослай псіхіцы і пачаў выклікаць неўсвядомлены страх, па.множаны яшчэ веданнем таго агульнага, непазбежнага, канчатковага Сыходу, што таксама пачынаецца на літару «с».
    Цяпер нам крыху больш зразумелыя паводзіны героя «Аднаго летняга дня». яго ўцёкі ад дзяўчыны — тая ж самабарона ад будучай роспачы расстання: усё адно лета скончыцца, Анжэла паедзе, СЫНДЗЕ — дык лепш не даводзіць да такога, уцячы, уратавацца, не прывязвацца да яе!
    31.	Прымакі і жарцікі
    Мне два гады. Хата. Зімні вечар. Грубка гарыць, ціха патрэсквае, скача ад яе жоўтае святло па падлозе. Так цёпла, здорава, такая ўтульнасць, я яе так люблю!..
    I трэба ж — чужы чалавек сядзіць на ўслончыку перад грубкаю. Толькі глядзіць не на агонь, а ў маленькае кішэннае люстэрка. У другой руцэ — грабеньчык. Гэты чужы чалавек усё глядзіць на сябе ў люстэрка, то адным бокам паварочвае галаву, то другім, расчэсвае вусікі, бакі, папраўляе чупрынку. Маці стаіць каля парога і закрывае рот краем хусткі.
    — He знаю, не знаю, усе гавораць, што карасівы, — кажа чалавек, любуючыся на сябе ў люстэрка.
    — Вой, нашто мне твая красата! Я вас, мужчын, баюся! Ты п’еш, курыш... Можа, біцца будзеш. Свайго такога пахавала, дык хоць свет убачыла!
    — He магу паняць, чым я вам не карасівы, — гне сваё прымак.
    Божа, які дурны. Нават я, малы, разумею, — справа ж не ў тваіх вусіках.
    — I нашто я табе з двума дзецьмі?! От пажывеш, пакуль сала скончыцца, перазімуеш ды пойдзеш, а мне яшчэ дзіця зробіш!
    — He знаю, не знаю, чым я вам не нараўлюся...
    На мяне ён ні разу за паўгадзіны нават не зірнуў, не спытаў, як завуць — як і няма мяне ў хаце!
    Гадоў пяць яшчэ, аж пакуль я не пайшоў у школу, над нашай хатай вісела дамоклавым мечам гэтая прымакоўская тэма.
    «А мо ўзяць каго? — уголас разважала маці. — Калі я прымака вазьму, не будзеш яго баяцца?»
    «Удавец нейкі сватаецца, з трыма дзеўкамі, чорт яго хваробу знае... Гэта ж ісці ў чужую хату, ды варыць ім, ды абмываць, а ў яго свае дзеці, ён жа захоча ім смачнейшы кусок... ды адзець прыгажэй...»
    У дзяцінстве білі мяне мала, пакаранне было іншым:
    «Вось пайду замуж, будзеш ведаць, як маткі не слухацца! Кіну цябе, тады пабачыш!» — і накіроўвалася да дзвярэй, і збіралася нібыта выходзіць.
    Альбо такая гульня: «Калі я памру — будзеш мяне шкадаваць? А як ты будзеш плакаць, калі мяне закопваць будуць?»
    Гэта былі звычайныя, усіхныя жартачкі маладых вясковых матак са сваіх дзетак — гэткая своеасаблівая праверка налюбоў. Прынамсі, у нашай вёсцы ў кожнай сям’і, у кожнай хаце перыядычна чулася:
    «А вось кіну! а вось пайду! будзеш тады ведаць — застанешся сам!» Але ў тых сем’ях былі бацькі — як ураўнавага; бацька мог цыкнуць на такую «зарвавшуюся маман» і супакоіць дзіця, што нікуды яна не пойдзе, бо іначай ён выцягне папружку і пакажа ёй такі паход...
    Гэта па-першае. А па-другое, калі б не гуляла, не забаўлялася мая маці (як бы ні хіхікалі ў Інтэрнеце і за маёй спінай пра маё самалюбаванне) з будучым творцам, з ненармальна-ўражлівым дзіцём, схільным з аднаго боку ўсё перабольшваць, а з другога — усяму верыць, у самы ранні перыяд фармавання яго псіхікі.