Мяжа
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 264с.
Мінск 2011
Цяпер смешна ўспамінаць, але тады злосці і адчаю майму не было межаў.
Хто з-за мяне захоча ў СП падстаўляцца? Ды і што ён, саюз, можа зрабіць пры ўсім жаданні? У сітуацыі, калі сама абрэвіятура — СП — бяссільная, а значыла яна ў тыя часы не менш, чым ЦК ці КДБ.
У пераходзе метро сутыкаюся з пісьменнікам-фантастам (!) Васілём Гігевічам. Расказваю вяла.
— Ты зарэгістраваў тую паперу ў прыёмнай? — энергічна бярэцца за справу Васіль Сымонавіч.
— He.
— Малайчына. У сэнсе, дурань. Калі папера рэгіструецца, яны вымушаны даць пісьмовы адказ. А што яны напішуць? Што нам СП
не ўказ? Хто ім тады ўказ? I што — яны ўсіх па прапісцы накіроўваюць? Нехта ж застаецца ў Мінску і без прапіскі.
— Ды яны проста выганяць без выдачы дыплома.
— Зараз! Пяць гадоў вучылі. Тым больш не сёння-заўтра прэзідыум, уступіш у СП і пашлсш іх разам з іхнімі дыпломамі і размеркаваннямі.
— А калі не ўступлю?
— Ну й чорт з ім. Прапішу цябе ў сябе. Жэнішся на мінчанцы, у мяне сваячка ёсць, харошая дзеўка, замуж хоча, будзеш жыць і пісаць спакойна без усялякіх дыпломаў і СП. Дарэчы, наконт працы. У «Полымі» вызвалілася месца загадчыка аддзела культуры і гісторыі. Хочаш загадчыкам аддзела?
— Вы жартуеце... Хто мяне возьме, які загадчык — без прапіскі, без дыплома, без вышэйшай адукацыі, без жылля, без членства ў СП, беспартыйны?!6
— Я перагавару з хлопцамі, праз пару дзён табе пазвоняць у інтэрнат і прымуць у «Полымя».6
Васіль... навошта я вам, чужы чалавек?!
— А ты адзін з нямногіх, хто будзе пісаць. Нс важна, добра ці кепска, проста фізічна будзеш пісаць.
— Дык што, гэта галоўнае? Літаратура важней за ўсё? Проста пішы — а астатняе прыкладзецца?
— Абсалютна правільна.
Хвіліну назад я адчуваў сябе няшчасным жабраком, а цяпер на мяне раптоўна звалілася багацце...
Наўзабаве ўсё ў адзін дзень і адбылося. Да абеду напісаў заяву ў «Полымя» (пішу, а ззаду Янка Брыль стаіць, дыхае ў патыліцу), пасля абеду — прынялі ў СП, а ўвечары тэрмінова выклікалі да рэктара.
— Дык табе трэба вольны дыплом? Калі ласка! А хочаш — любую, на выбар, бібліятэку ў Мінску? Ва Урадавую — хочаш?
А мне ўжо не і трэба нічога, дарагая лыжка ў абед.
Недзе праз паўгода пасля апісаных падзей, у Маскве на вакзале падыходзіць бомжык, тыпічны, няголены. «Слушай, парень — слухай, хлопец, я загуляў... I грошай няма, і выпіць няма з кім. Пазыч пяцёрку. Я вышлю».
Зайшлі ў нейкую смярдзючую пяльменную. «А что ты делаешь в Москве?» Лянота была хлусіць, нешта выдумляць, і я адказаў: «Ды вось, прыязджаў у вашу Акадэмію навук атрымліваць прэмію за лспшае апавяданне сярод маладых пісьменнікаў Савецкага Саюза».
6 На такія пасады ў часопісы прымалі тады толькі членаў КПСС.
Заняты адкаркоўваннем пляшкі, бомжык не тое што не здзівіўся, а нават вачэй не падняў. «Так? А я таксама ў СП, у камісіі па міжнародных сувязях аціраюся... Хочаш, арганізую табе паездку ў Італію?»
Я падзівіўся — у нас у Беларусі такіх бамжоў не бывае, выпіў з гэтым смешным абяцальшчыкам, даў на развітанне пяцёрку, пакінуў адрас і паехаў у Мінск. Праз тыдзень прыходзіць перавод на 25 рублёў, з прыпіскай з другога боку: «Андрюша, нзвннн, что не повсзло с Нталней!», а яшчэ праз тыдзень тэлеграма: «Главному редактору ПОЛЫМЯ просьба направнть творческую команднровку Монголйю расходы счет комнсснн международным связям...»
15. СП
Усё гэта, канечне, добра, але ўсё гэта не тое.
Нельга пісаць і мець у планах: вось напішу і за гэта ўступлю ў СП, потым у метро буду натыкацца на дабрадзеяў-фантастаў, а на вакзалах — на ўсемагутных бомжыкаў.
Хай іншыя паспрабуюць. Гэта не заканамернасць. Гэта латарэя. Гэта зусім не гарантыя, не аксіёма, не жалезнае правіла, якое пры кожным павароце лёсу можа быць успомнена і прыцягнута на дапамогу, якое, як лінейку (Ян Скрыган казаў — «прымернік»), можна прыкладваць-прымерваць да любога выпадку.
I СП, і Гігевіч, і бомж (ні імя, ні прозвішча якога і цяпер не ведаю), і Расійская Акадэмія навук, і Парыж, і бальніца — усё гэта выпадковасці, з серыі «пашэнціла — не пашэнціла».
Сёння ты ў Парыжы, а заўтраў Богам забытай мінскай бальнічцы, трымаешся на адных наркотыках і няма каму з-пад цябе нават вынесці; сёння ты ў Саюзе пісьменнікаў, а заўтра і Саюз невядома дзе і чый...
Да таго ж такі стымул, як уступленне ў СП — дужа недаўгавечны; ён, калі і існаваў, мог быць дзейсным толькі на пэўны, кароткі перыяд. Ну, уступіў, а далей? Хіба мала ў нас творцаў, якія, дабіўшыся членства ў СП, адразу ж пераставалі пісаць? Значыць, толькі такая — часовая, максімальна-мінімальная задача стаяла, і калі яна была дасягнута, патрэба тварыць знікала.
Шчыра кажу — не. He Саюз пісьменнікаў. He ўступіў бы ў яго — спрацаваў бы варыянт Гігевіча, ці нейкі любы іншы варыянт.
16. Дзённікі
Госпадзі! Мне ўжо самому цікава, для чаго ж тады, якой трасцы я так люта, так утрапёна пісаў?
Якога ражна ўвогуле піша пісьменнік, якому не патрэбны ні чытачы, ні і'рошы, ні слава, ні практычныя, прыземленыя выгоды: якісь СП, якія-небудзь лакальныя прэміі і вынікаючыя з іх прывілеі?!
Я вырашыў звярнуцца да дзённікаў. Харошая рэч. Я даволі рэгулярна вяду іх з 1986 года. Можа, там, у тым жа славутым узроставым раёне 23-25 гадоў адшукаюцца чыстыя дэбютныя мары?.. Паўгалодны, малады, амбіцыёзны, самалюбівы... Піша начамі, рыхтуецца да прэмій у Расійскай або сваёй Акадэміі навук, да будучага Парыжа, ставіць перад сабой высокія мэты...
Жудасць навалілася на мяне, як толькі вочы пачалі выхопліваць словы і радкі пад датамі 87, 88, 89.
Мне проста стала кепска. Гэта быў кашмар. Гэта былі штохвілінныя фіксацыі стану, такое самакалупанне, такое страхоцце, такія замарочкі, такая гадасная дрэнь, якой маглі б пазайздросціць нашы прафесійныя «чарнушнікі». Каб не знаёмы почырк (ён у мяне не мяняўся ад школы да цяпер), я б нс гіаверыў, што гэта маё.
3 88 па 89 большая частка выдрана, спалена, знішчана — як чорная метка, як нядобрая, начараваная, намоўленая рэч; ужо тады адчуваў, што нельга такое трымаць у кватэры. Па той жа прычыне, відаць, і не карыстаўся тымі дзённікамі, баяўся перачытваць нават тое, што засталося...
Нічога я з іх не ўзяў і цяпер. Аднак сёе-тое ўспомніў.
17.Душ
У інтэрнаце блочная сістэма: на два пакоі — прыбіральня і душ. Душ з двух аддзяленняў, кожнае метр квадратны. Душна, затое «ўласны кабінет». Тут я даволі някепска атабарыўся: скрынка замест століка, на якой пішучая машынка, стос кніг замест крэсла.
Ноч. Пішу ў пакойчыку душа.
Свой свет. Ілюзія адасобленасці, адзіноты. Пад машынку падкладваю кавалак тоўстага паралону. Усё адно ляпае, здаецца, на ўвесь квартал. Ажно звон у вушах. Калі спыняюся пісаць, з пакоя чуецца енк, крык, стогн... Сусед прывёў на ноч дзяўчыну.
Каб не слухаць, яшчэ мацней луплю па клавішах. Што пішацца — не ўяўляю (хаця што там уяўляць?)...
Стук у дзверы, ад якога падскокваю.
— Пнсьменннк! — радасна-знясілены дзявочы голас. — Подмыцца пустн!
18. Смірнова
Зіма. Ноч. Пішу. Перыядычна выходжу на калідор перакурыць. Скразнякі — а тут цёплая батарэя ў кутку калідора. Да яе можна прытуліцца спінай. Прыкладна ў гадзіну ночы чутно, як ляпаюць унізе ўваходныя дзверы. Крокі па лесвіцы. I вось ідзе, рослая такая кабыла з крутым, круглым задам.
Больш не дам нікому веры, Лепш пачну ўсё па-нову, I патрачу шмат папсры На цудоўную Смірнову!
Во-во. Менавіта гэтае, выпадкова выскачанас акравершнае слова. Лепш бы што іншае на яе патраціў.
Падыходзіць, прысаджваецца на кукішкі. Калені разведзеныя. Сінякі пад вачыма. Прыкурвае, пальцы трымцяць.
I ў канцы доўгага, вузкага, шэрага, з абшарпаным лінолеумам калідора цьмяная лямпачка выхоплівала малюнак: пачынаючы пісьменнік і блудніца, «странно сошедшнеся за...» (прыплялося з іншага Міхайлавіча).
— Што, Смірнова? Цяжка?
— Вазьмі ты мяне замуж... Гэта ж няма ўжо ні сіл, ні душы!..
19. Ліліт
Вясна. Май. Глыбокая ноч. Я адзін. Пакой на другім паверсе. Калі выйсці на балкон, побач цвіце груша. Хрушчы шапочуць у лісці. Груша старая, тоўстая, крывая. Можна працягнуць руку і гладзіць лісце і кранаць квецень...
Стук у дзверы — начны, гучны, чужы! Аж дыханне перахоплівае ад злосці і нерваў На парозе — Кернажыцкая. Ліля Кернажыцкая, беленькая шляхцяначка, цнота хадзячая.
(«Н вот в том самом черном фраке, в котором был вчера убнт, с улыбкой томною гулякн я подошел к моей Лнлнт»...)
Абдымае мяне і горача шэпча:
— Як добра, што ты яшчэ не спіш. Усё пішаш? Я жадаю табе... не, я проста ўпэўнена, што ты стансш... незвычайным пісьменнікам! Ты такі... такі...
Потым цалуе мяне.
— Можна, хлопцы залезуць па грушы на твой балкон?
Можна. Адчыняю балкон. Трое. Праходзячы праз пакой, адзін азірасцца і аглядвае мой ложак.
— А дзе баба? Слухай, першы раз бачу, каб хлопец адзін спаў, без бабы...
20. Наташа
Атрымаў ганарар. Нешта каласальнае па тых часах.
«Замочка». Прастаўляю чамусьці не хлопцам, а дзеўкам. П’ем гарэлку і шампанскае. Я адзін, першакурснік, іх штук шэсць дзсвак, усе з пятага курса. Зрэшты, мяняюцца пастаянна, адна выходзіць, другая заходзіць, у вачах ужо калейдаскоп ад іх. Нехта мысцца ў душы, цурчыць вада. Кагось ванітуе ў туалеце.
Я не паспяваю выпіць, як дзявочыя рукі цягнуцца да мяне і ўвесь час падліваюць. Потым тыя ж рукі абвіваюцца вакол маёй шыі. Магнітафон, дыскета з нейкім арабскім дзікім акцэнтам. «Натаська... лублу... спамінаю...»
Наташка раве на маіх грудзях.
— Магла б нарадзіць яму, а зрабіла аборт! Цяпер была б пра яго памяць! А так — адна дыскета! Хоць ты ў ... гэтую дыскету засунь!
У мяне грудзі мокрыя ад слёз, шчокі — ад слюняў, пацалункаў... Вільгаць, бульканне спіртнога, шум вады, вады...
— Давай пажэнімся? Ты будзеш пісаць, я хадзіць вакол цябе на дыбках...
— /.../■
— Прыдурак! Я ж, прайшоўшы такое, не гляну больш ні на кога! Я ж на цябе маліцца буду! Дзяцей табе нараджаю, казёл!..
21. Аксана
«Ты ўмееш кахацца?» — спытала Аксана.
Я ніколі не думаў, што гэта трэба ўмець, і толькі пазней зразумеў, што яна мела рацыю і вельмі талкова, правільна і практычна спытала. Умець кахаць, умець кахацца — талент, не кожнаму дадзены, гэта
не проста кляпанне дзяцей (выдатны афарызм: «Калі Бог стварыў чалавека, ён не запатэнтаваў сваё вынаходніцтва і цяпер кожны дурань можа рабіць тое самае»),