• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    Грузінскі мільярдэр Бадры Патрыкацішвілі ўзяў ды і памёр у 53 гады ў Лондане. Ну што, сынку, пытаў у Андрэя Тарас Бульба, памаглі табе твае ляхі? Памаглі мільярды? He злараднічаю — шкадую і спачуваю. Багатыя жывуць добра, але нядоўга? Справа не ў даўжыні жыцця. Парадокс, але жыццё іх прама прапарцыянальнае матэрыяльнаму накапленню: чым больш грошай, тым бядней, больш убогім яно робіцца незалежна ад іх. Нават у знешніх формах, калі глянуць збоку, нешта несур’ёзнае; ну што такое, на самой справе, што за палёт фантазіі: дзіця захацела цацку — яму купляюць які-небудзь цацачны караблік, багатыр-мільярдэр — набывае ўжо вялікую, «дарослую» яхту, дзіця гуляе «ў футбол» пластмасавымі ці алавянымі футбалісцікамі, алігарх — забаўляецца сапраўднымі жывымі дзецюкамі ў форме якога-небудзь «Арсенала»...
    1 шкода іх усіх, і смешна.
    26.	Эпілог другой часткі
    Палкоўнікі, як правіла, лепшыя ваякі за генералаў, а генералы — за маршалаў.
    «Адзін далёкі родзіч прыехаў на кватэру з бутэлькай і, як яна была выпіта, папрасіў пазычыць адзін мільён рублёў. Быў дужа здзіўлены, калі я сказаў, што такіх грошай у вочы не бачыў. «Які ж ты тады пісьменнік?» — папракнуў ён. «Сапраўды, жахлівая рэч — страта невядомасйі. як пісаў разумны амерыканец Джон Стэйнбек» (В. Быкаў).
    У «сярэдняга» пісьменніка заўсёды ёсць фора перад «славутым». Многае яшчэ напсрадзе — і сам нс ведаеш, і іншыя не всдаюць, чаго ад цябе чакаць, — у адрозненне ад пісьменніка «славутага», які сваю вышыню ўзяў, у якога ўжо ўсё адбылося і застаецца толькі або спачываць на лаўрах, або спускацца ўніз: паўтарацца, выпісвацца, гнаць вал, без надзеі кагосьці чымсьці здзівіць...
    ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
    1.	Пашэнціла
    2000 год. Францыя, Парыж. Гатэль «Алезі» (Манпарнас).
    Ззаду — Партугалія, Іспанія, наперадзе — Бельгія, Гер.манія, Польшча...
    Я ў літаратурнай, азнаямляльнай вандроўцы. Ад мяне нічога не патрабуецца — глядзі на чужыя краіны, на іншае жыццё, еж, пі, адпачывай, гуляй, пашырай кругагляд, набірайся новых уражанняў.
    Гэта вельмі здорава нехта прыдумаў (ды немцы і прыдумалі — вечныя немцы!) — даць шанс пісьменнікам паездзіць паўсёй Еўропе. Бясплатна. Наадварот, яшчэ табе плацяць.
    Пяці-, шасцізоркавыя гатэлі, розныя музеі, помнікі архітэктуры, банксты, знаёмствы з мясцовымі літаратарамі, прыёмы ў мэрыях, у міністэрствах, у некаторых краінах — на ўзроўні прэзідэнтаў. Выступленні-прадстаўленні, на якіх чуецца і маё прозвішча, ды яшчэ ў якой інтэрпрэтацыі! — «белорашэ Мопассан энд Тшэхофф»...
    У Парыжы мы тыдзень. Сёння развітальная п’янка ў нейкім кабарэ.
    Але я зачыніўся ў сваім пакоі і нікуды не хачу. Мне стукаюць у дзверы — я не адгукаюся. Звоніць тэлефон — не бяру трубку. Нават піць не п’ю, хаця тут, у нумары, цэлы бар: віскі, ром, каньяк, чырвоныя і белыя віны, гарэлка... He параўнаць з маім вясковым магАзінам. На століку тоўсты глянцавы каталог з фотаздымкамі голых парыжскіх баб і нумарамі тэлефонаў. Можна схадзіць у «МуленРуж» — блізка, і грошай хапае. He хапае настрою. Ахвоты няма ні да чога. Я ўжо ўдосталь наглядзеўся на «ажурную вежу», два дні аддаў Луўру, пабадзяўся па Шан-Зэлізэ, падрапаў манетай тынк Трыумфальнай аркі, злазіў на аглядальную пляцоўку Нотр-Дама, знайшоў у недалёкім ад гатэля скверыку бюст паэту-земляку Апалінэру, у Булонскім лесе ўспомніў Якуба Коласа, з’ездзіў — два прыпынкі метро — на Манпарнаскія могілкі і пастаяў каля магілы Мапасана...
    Лепш бы я гэтага не рабіў. Якое гнятлівае ўражанне! Якая маленькая, нібы дзіцячая магілка, дзірваном парослая, запушчаная, недагледжаная, з кусцікам чэзлых ружаў... Які ўбоганькі помнічак, як ён губляецца сярод розных радавых склепаў і шыкоўных магіл больш знатных парыжан! Вось ён, твой кумір. Што толку, што ён валодаў сотнямі жанчын, мільённымі багаццямі, меў непаўторны талент і вычварных памераў славу?.. I якое кашчунства, нібы нейкая зларадная пасмяротная помста яму — сотні яго кніг па-ранейшаму актыўна прадаюцца ў шапіках уздоўж набярэжнай Сены, — ды яму ўжо што да гэтага?
    ...Выходжу з цыгарэткаю на балкон. Вечар. У галаве круціцца то «летннй воздух неподвнжен, ходнм, ходнм, по Парнжу, по Парнжу», то вадзім-спрынчанаўскае:
    Любіш ямб, паважаеш харэй I кахаеш Аліну, Дык чаго ж ты сумуеш, Андрэй, Шчэ жыцця не пражыў й палавіну?
    Я не проста сумую, я адчуваю, што гэта — мяжа.
    Узята ўсё, што можна. Вось ён, ганарар і аванс адначасова. Будзе што лепшае, большае? А трэба ўжо яно? Вось дай мне дзве з паловай Нобелеўскія прэміі, прызнач са.мым галоўным літаратурным камандзірам усяе планеты Зямля — я буду такім самым, як і цяпер, на парыжскім балконе.
    Дык што, сапраўды, справа ў тым, каб дагрэбціся да ўсяго гэтага фізічна? Той няхітры закон, адкрыты мною ў раёне 23-25 гадоў, пакуль спрацоўваў адносна мяне. Проста пражыві — і ўсё будзе. Цярпенне і час.
    Але якраз-такі дзейнасць гэтага закона не надта радуе. Дужа вялікае месца адводзіцца выпадковасці, ды гэта і не закон нават, а так, штосьці аморфна-пасіўнае: жыві, як жывецца, а там як Бог дасць.
    Ну і хай! Чаму мяне гэта павінна бянтэжыць? Пераможцаў не судзяць. Пашэнціла — скарыстайся. Вунь шведка настойліва раіць перабірацца на Захад — «у нас пісьменнік такога ўзроўню ў грашах купаўся б. Вучы мову!» (Усё жыццё толькі і чуем: вучы мову ды вучы мову.)
    Гэта для цябе, Інга-Ліна, я пісьменнік нейкага «такога ўзроўню». На маёй Айчыне лічаць інакш. «Ніхто з тых, — пісала беларуская газета, — хто вызначае аблічча цяперашняй беларускай літаратуры ў яе разнастайнасці (ідзе пералік імён, падобны на пісталетную абойму, — мяне няма ў гэтай абойме), у склад беларускай дэлегацыі з нейкіх прычын не патрапіў».
    Я і сам гэта ведаю. Любы мог апынуцца на маім месцы. Наўрад ці я вызначаю аблічча цяперашняй беларускай літаратуры — я нават не ведаю, як гэта і што гэта такое — «вызначаць аблічча».
    Ведаю толькі, што мне проста пашэнціла.
    2.	He пашэнціла
    Праз два гады. Мінская бальніца. Разарваная напалам пячонка, тры літры крыві ў брушной поласці. Перад аперацыяй знялі і аддалі жонцы нацельны крыжык. 4 гадзіны аперацыі і 2 — вываду з наркозу.
    Рэанімацыя. Стан «стабілыіа цяжкі». Кожны дзень прасветка рэнтгенам, доза апраменьвання ад 50 да 100 флюараграфій за раз. Дактары паціскаюць плячыма і тлумачаць, што, у прынцыпе, пасля такіх аперацый не жывуць: абавязкова пачынаюцца абвастрэнні, запаленні, «адтаржэнні»...
    У жонкі ад гора пачалі адстрэльвацца валасы. Правядзе па галаве — у руцэ пасма. «Адзінае, што можацс вы, — кажуць ёй дактары, — гэта ставіць у царкве свечкі, а адзінае, што можам мы — падтрымаць яго (змякчыць пераход у іншы свет) наркотыкамі. Але ж яны дарагія, усё кусаецца цяпер...»
    За хабар пачынаюць усё ж мне іх выпісваць і калоць. У плячо, адзін раз у суткі, увечары пасля адбою, чамусьці ў цемры. Маладыя медсёстры. Калі добрая — уколе наркотык, калі злая — заменіць вітамінамі, а наркотык прыберажэ для сваіх хахаляў. I тады «белорашэ Мопассан энд Тшэхофф», падыхаючы ад болю і жаху, ледзь не выючы, не разумеў аднаго: чаму Бог адшкадаваў такога маленькага шчасця, як памерці на аперацыйным стале? У каго, у якога бухгалтара вымаліць сабе апошні ганарар — HE «дажыць да світання»?..
    Каля двух месяцаў такіх дзён і такіх начэй. Людзі ў палаце мяняюцца. Я не магу слухаць, як яны з несур’ёзнымі драпінамі маладушнічаюць, ныюць, плачуць, звоняць жонкам, чапляюцца да дактароў: «Ах, мілы доктар, ратуйце!»
    Лаюся на іх, крычу бруднымі мацюкамі на ўсю палату. Да мяне падыходзяць:
    — Андрэй, ну хто вінаваты, што яны лёгкія, а ты цяжкі? He ўсе ж такія цярплівыя. Проста табе не пашэнціла!
    3.	?
    Значыць, выпадак? Усё залежыць ад выпадку?
    Добра. Але ж нават у межах амплітуды гайдання гэтага маятніка: пашэнніла — не пашэнціла, варта і трэба жыць. А як на войнах, а колькі людзей пераносяць яшчэ не такое гора — і жывуць!
    He важна, колькі разоў ты ўпаў, важна, колькі падняўся.
    Парадуйся Парыжу, перацярпі бальніцу і займайся тым, чым і да гэтага займаўся: пішы. Рабі тое, да чаго ляжыць душа, што ў цябе, як ты лічыш, лепш за іншае атрымліваецца, у чым ты бачыш сваё прызванне — а там як карта ляжа, там аддацца на волю закону: пашэнціла — не пашэнціла.
    Тым больш мне тады было пад сорак, некаторыя празаікі толькі пачынаюць у такім узросце. У мяне ўсё ж быў вопыт, вера ў літаратуру як у доктара, веданне, як яна можа лячыць, даючы гэтас чароўнае забыццё — любы выпадак, любую падзею: смерць, нараджэнне, жаніцьбу, развод, радасць, гора, хваробу, старасць, беднасць і занядбанасць, славу і багацце — усё можна раскласці па палічках, растлумачыць, пераплавіць у мастацкія вобразы і супакоіцца.
    Аднак нешта зламалася ва мне. Па інерцыі я яшчэ дацягваў пачагае старое, але ўжо неахвотна, без энтузіязму. Літаратура раптам згубіла ранейшыя фарбы і гукі. Я не бачыў стымулу пісаць далей. He ведаў, пра што, для каго і навошта?
    Але як жа так?
    На літаратуру было пастаўлена ўсё. Яна была чымсьці вечным, непарушным, адзіным, што мсла сэнс у жыцці, больш таго — яна была вышэй за жыццё, бо была самадастатковай, значыць, не магла быць псраможана нічым, і ў сваю чаргу, з’яўляючыся своеасаблівым «страхавым полісам», павінна была аберагаць ад любога выпадку, любой нечаканасці.
    I вось гэтая страхоўшчыца, ратавальшчыца, самадастаткоўшчыца адыходзіць з першага плану на невядома які. Перастае памагаць. I да яе з’яўляюцца апатыя і агіда.
    Трэба было тэрмінова разабрацца з гэтым. Інакш усё губляла сэнс. Інакш я проста не змагу пісаць далей, адпаведпа, і жыць.
    Пра тое, каб знайсці літаратуры замену, я не дапускаў і думкі. Я адчуваў, што нічога ў свеце болып не паможа — толькі магчымасць выбіцца зноў на знаёмыя каляіны.
    I я ліхаманкава пачаў ўспамінаць, дзеля чаго я рабіў гэта раней. Чаму мне так падабалася выдумляць мастацкія гворы? Што вадзіла рукою столькі гадоў? Пісаў ад няма чаго рабіць? Для стварэння
    «галерэі нацыянальных тыпаў»? Шукаў «станоўчага героя»? Ці хацеў стаць «прарокам», якімсьці «народным», ці нейкім лаўрэатам?
    А можа, гэта быў звычайны пісьменніцкі стандартны набор? Чытачы? Слава? Грошы?
    4.	Грошы
    Я не ханжа. I часам вельмі шкадую, што Бог не даў мне такога «нумізматычнага» таленту, і зайздрошчу беражлівым людзям.