Мяжа
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 264с.
Мінск 2011
Мэта капіць грошы — далёка не самая горшая ў жыцці. Капіць не ў алігархавым значэнні (тым усё само плыве ў рукі, сыплецпа зверху), а ў мяшчанскім, у сялянскім — капіць і не траціць, піхаць у панчоху, класці ў банк, псратварыць гэта ў рэфлекс, у самамэту: кожны вечар паперка да паперкі, вось і дзснь прайшоў, і заўтрашні бачыцца не пустым...
Канечне, у адносінах да беларускага пісьменніка гэта гучыць смешна і не рэалыіа. Ды і для любога пісьменніка. Бяру смеласць сцвярджаць, што ніводзін, ні адзін чалавек не ўступае ў літаратуру з мэтай разбагацець. Калі ж такія ілюзіі па слабасці розуму ці па наіўнасці прысутнічаюць, дык вель.мі хутка яны развейваюцца. I чалавек настаўляе нос па ветры, арыентуецца і для абагачэння выбірае іншую прафесію, магчы.ма, і звязаную з літаратураю, толькі не маючую з ёю нічога агулыіага.
Праўда, я яшчэ застаў пакаленне пісьменнікаў, якім адносна няблага аплачвалася іх праца. Яны шчыра всрылі, што гэтае выпадковае супадзенне—творчасць і нармальныя грошы за яе—вечнае, справядлівае і ў матэматычным плане бяспройгрышнае: чым больш я буду друкавацца, тым больш будзе расці мой дабрабыт. Час жорстка пасмяяўся з іх. Старасць іх была змрочная. Цяжка чытаць іхнія дзённікі і мемуары, напоўненыя стогнамі і енкамі: «Усё, усё, што нажыў непасільнай працай!.. пальцы ад машынкі пухлі, так пісаў!.. усё на зберкніжках згарэла, прапала!..» — не разумеючы, што гэта не адны грошы — гэта творчасць прапала, абясцэнілася, з’елася інфляцыяй.
У нашых цяперашніх варунках, зрэшты, ёсць яшчэ варыянт: зрабіцца пісьменнікам рускамоўным, які пад сваім ці пад чужым імем гоніць вал; ён не піша — яго ванітуе штодзень словамі, сказамі, абзацамі. Маю па ўвазе гаротнікаў, якія пастаўляюць бульваршчыну і «мыла» для расійскіх або галівудскіх серыялаў («нашыя» ўжо і там). Маю права казаць так, бо нейкі час сам быў у іх скуры. Калі перасталі плаціць зарплату і трэба было выжываць, я штампаваў кож-
ную раніцу па 8-10 старонак («Токарев рсзко обернулся й, вздропіув, сжал в карманс рукоятку пнстолсіа»), мне плацілі па 5-6 даляраў за старонку; за паўдня атрымоўвалася ў сярэднім 50 даляраў. Але як толькі на працы пачалі плаціць 50 даляраў у месяц, я ўмомант гэтую сарамоту скончыў і забыўся на яе — як і не было яе ў жыцці.
Самае ж галоўнае, што нават калі псратварыць сябе ў пісьмовы аўтамат, у машыііу, якая «адрыгвае» тэкст, адшукаць і гарантаваць сабс месца ў гэтым вар’яцкім канвееры — ўсё роўна і тады грошай будзе пастаяпна мала, іх ледзь хопіць, каб акупаць расходы, а ў пісьменніцкім выпадку ўсё гэта будзе элементарна і, у прынцыпе, бесталкова з’ядаць, адбіраць такі каштоўны, хуткаплынны час. Бо ніколі ж не ўгадаеш мяжы, калі трэба спыніцца і сказаць сабе: усё, сёння з дванаццаці трыццаці кідаю глупства і пачынаю тварыць для душы.
Літаратурная дзейнасць таму і лічылася (можа, і цяпер кімсьці лічыцца) самай лепшай у свеце, што для яе функцыянавання дастатковы мінімум: стол, папсра, камп’ютар, кава, цыгарэты... Дык усё гэта магчыма і без асаблівых выдаткаў-накапленняў.
5. Чытачы
Я не ведаю свайго чытача, не надта веру, што ён — сапраўдны — існуе, а калі існуе, дык прызнаюся, што пазбягаю і пабойваюся яго. Найперш за непастаянства і ўсяеднасць. Як пісаў мне некалі сябар у час свайго мядовага месяца: «Бачу, адчуваю, што рана ці позна яна мне абавязкова здрадзіць...» Так і мой чытач — абавязкова ж на якімнебудзь 58-м апавяданні адвернецца і плюне: «18-е было лепшае! Выпісаўся!»
I таму, калі ідуць у тэксце, асабліва ў першай частцы, патэтычныя заклікі-звароты «да чытача», вядзецца нейкі «давсрлівы ўяўны дыялог з ім», дык гэта хутчэй даніна архаічнаму стылю, для звязкі слоў, інакш — для адчэпу; прымітыўная, няўмелая спроба пусціць пыл у вочы і тым нямногім добрым людзям, хто па службовым абавязку гэта яшчэ вымушаны чытаць, — каб пад шумок, пакуль вочы праціраюцца, кантрабандаю правезці свой, аднаму мне вядомы груз. Тое самае, дарэчы, і з дыдактычнымі разборкамі: «адкуль што бярэцца», ды «чым канчаецца», «ды што ёсць мастацтва»... Я не настолькі наіўны, каб прымяняць законы логікі да законаў творчасці, разумсючы, што апошняя хутчэй прывілея медыцыны. 1 не так важна, канечне, дасталося гэта табе ў спадчыну, ці было «падчэплена» на якімнебудзь зігзагу біяграфіі.
Яшчэ ў дэбюцс я прайшоў такую загартоўку чытацкай увагай, якая надоўга, калі не назаўсёды, адвучыла мяне ўспрымаць гэтую катэгорыю — «чытач» — усур’ёз, адбіла ахвоту аперыраваць ёю, як нечым вартым увагі.
Аднойчы я быў у вёсцы на летніх канікулах. I не ведаў, пра што пісаць. I, успомніўшы Дастаеўскага, звярнуўся да газстнай крымінальнай хронікі. А так як газета была адна, раённая брахалаўка, адтуль я і вывудзіў сваё «злачынства і пакаранне».
Нататка, падпісаная інспек'гарамкамісііпасправах непаўналетпіх, называлася «Забавы падлеткаў». Гарадскія хлопцы ўкралі (цяпер пішуць — скралі, «во ўжо дзе ненавіджу!» — Сыс бы сказаў)састайні калгаснага каня, каталіся. мучылі яго ўсю ноч, а раніцай адпусцілі. «Бацькі павінны больш пільна сачыць за тым, чым забаўляюцца ў вольны час іх дзеці», — мякка заключае ў канцы інспектар. Я ж так жыва ўявіў таго кавя, як ён цэлы дзень працаваў, уночы марыў паесці, адпачыць...
I напісалася апавяданне. Такое прыкранька-сентыментальнае. Як і ўсе яны, калі нароўні з людзьмі дзейнічаюць жывёлы.
Адзінокая, ды яшчэ і кульгавая жанчына Алена, малаказборшчыца (ездзілі колісь такія па хатах з раніцы, з бідонамі ў возе, збіралі малако — як казалі, «для арміі»), мсла старога каня Трутня. Ён жыў у яе дома. Але мець цяглавую сілу тады забаранялася. Час ад часу, калі наязджалі з горада правяралыпчыкі, старшыня загадваў ёй адводзіць Трутня на стайню.
Ад конюха яна даведваецца, што з блізкага горада амаль кожную ноч сюды прыходзяць падлеткі. Забіраюць коней, а пад раніцу адпускаюць. Ніякай рады ім даць не можна: конюх стары, мясцовыя мужчыны з гарадской шпаною звязвацца баяцца, міліцыя адмахваецца, бо, у прынцыпе, крымінальнага парушэння тут няма — фармалыіа падлеткі коней не крадуць, а толькі «бяруць у карыстанне», як бы цяпер, напрыклад, чужую машыну — узяў, пакатаўся, паставіў назад, і калі нічога з машыны не прапала, крыміналыіай адказнасці за гэга не прадугледжана — хіба што калі зловіць гаспадар, дык начысціць морду.
Алена слухае конюха, прыгадвае, што сапраўды чула начамі на вуліцы гіканнне і конскі тупат. Яна баіцца, каб і яе каня не забралі. Конюх суцяшае яе, што такі замораны шкілет нікому не трэба.
Аднак начныя гулякі выбіраюць менавіта гэтага Трутня (інакш не было б апавядання).
6. «Труцень»
...Алег прыслухаўся, азірнуўся і ўбачыў у тумане пляміну святла, якая досыць хутка набліжалася і большала.
— Матрос! — пазваў ён ціха.
— Чую.
Матрос з’ехаў з асфальту на край насыпнога вала, прытрымаў каня, Алег — таксама.
— Што за чорт! — углядаючыся, устрывожыўся раптам Матрос. 1 калі машына, асляпіўшы іх фарамі, параўпялася, ускрыкнуў: — А-а!
Машына затармазіла так рэзка, што кінуліся ўбок коні, і ў Алегаў твар паляцелі дробныя каменьчыкі.
— Мянты! — звонка крыкнуў Матрос.— У лес!
Ён мог бы і не крычаць. Напужаны святлом, віскам тармазоў конь пад Алегам ляцеў, не выбіраючы дарогі. Пад капытамі нешта трашчала, чаўкала і гэтаксама трашчала і чаўкала ззаду. Матрос? Ці гоняцца? Алег ляжаў грудзямі на мокрай кастлявай шыі, якая хадзіла пад ім і муляла, і з жахам чакаў, што вось-вось зляціць у гэіую цемру, у гразь, пад ногі свайму ці Матросаваму каню. Адной далонню ён закрываў вочы, а ў другой намёртва заціснуў пук грывы. Пра аброць ён даўно забыўся, і павады целяпаліся недзе каля конскіх каленяў.
— ...Аве-ей! — данеслася да яго, але ён нават не паварушыўся. «Зараз, я, заб’юся... Зараз, я, заб’юся...» — скакала ў ягонай галаве, акрэслівалася нават у нейкую мелодыю, як у чалавека, што едзе цягніком.
Матрос скакаў увесь час ззаду за Алегам і ў думках хваліў яго за кемлівасць. Алег быццам чытаў ягоныя думкі: нацянькі, праз лес, выскачыць на паплоўчык, там перачакаць і, можа, нават лесам ужо і дабірацца да горада. Але нечакана Алег рэзка ўзяў управа, а Матрос ведаў: там балота, і вельмі проста можа здарыцца, што конь, даўшы паўз балота круг, вынесе зноў праменька да міліцэйскай машыны. «Правей!» — крыкнуў ён, і ў той жа момант пачуў, як нешта цяжка бухнула на зямлю, і прыглушаны Алегаў ускрык.
Алег стаяў, прываліўшыся бокам да алсшыны і заціскаў рукою плячо. 3-пад парванае кашулі свяцілася голае цела.
— Во, чорт! — выдыхнуў узрадаваны Матрос. — Я думаў, ты ўжо халодны.
— Ай-яй, плячо!..— прастагнаў Алег, падымаючы і апускаючы руку.
— Стукнуўся моцна? — Матрос саскочыў на мяккую балотную зямлю. — А дзе конь?
— Я яго, мабыць, загнаў... Вунь! — паказаў рукою Алег.
Матрос глянуў туды і ўбачыў, што тое маўклівае і чорнае, што ён спачатку палічыў за тоўстае бервяно, і было канём.
— Загнаў... Каня не загоніш праз кіламетр. — Ён падышоў да маўклівага і чорнага і, намацаўшы аброць, ірвануў на сябе: — Но!
Конь тузануўся наперад, але не зрабіў нават намагання падняцца. Матрос шморгнуў яшчэ і здагадаўся, што тут нешта не тое. Чыркнуў запалкаю, закрываючы яе далонню, схіліўся бліжэй, сунуў другую руку каню пад жывот і ўсё зразумеў: пярэдняя нага ў каня моцна сядзела паміж тоўстымі каранямі магутнай балотнай вольхі. Карані адыходзілі ад ствала ва ўсе бакі і, як адросткі спрута, здавалася, прыпадымалі алешыну над зямлёю. Падышоў Алег і таксама нагнуўся, каб глянуць, але запалка патухла. Матрос падзьмухаў на пальцы.
— Што? — прашаптаў Алег.
— Нагу ў карані ўпёр... Сам не вылезе. А пакінем — здохне на... Тады ўжо іменна — чысты крадзеж! Я ж табе крычаў «управа».
— Здохне? I... што? — Алег нават забыўся на боль у плячы. «Турма? Ці калонія?» —халадзеючы, падумаў ён.
— Штраф! — Матрос плюнуў.— Упякуць рублёў па дзвесце. Ён жывы рубля не варты, а здохлага ацэняць як залатога. Выламай галузіну і аперажы добра! — распарадзіўся ён. — Ці бізун там недзе пад лазою...
Алег вобмацкам, хапаючыся, выламаў маладую алешыну і, пакуль церабіў, ліхаманкава перабіраў у думках: «Штаны — сто дваццаць рублёў, куртка — сто, красоўкі, туфлі, магнітафон чатырыста рублёў...» За тыя рэчы, якія ён насіў на сабе і якімі была завалена кватэра, яго пакой, бацькі, калі верыць Матросу, што за каня запатрабуюць чатырыста рублёў, заплацілі як за табун коней. Алегу стала лягчэй — ён не сумняваўся, што, як прыпячэ, яны заплоцяць не толькі чатырыста, але й яшчэ шмат-шмат грошай... Толькі няўжо прыпячэ, няўжо такое будзе?