• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    — Але што каму з таго, што я люблю мову? Я ж размаўляю ёй, я проста адчуваю... што... што нашая мова — цудоўная... Дык хай бы і другія адчулі гэтае! Што ў тым благога?
    -Вось! — мужчыпа аж пляснуў у ладкі, быццам злавіў Міцуру на нечым недазволеным, быццам толькі і чакаў моманту, калі Міцура скажа гэтыя словы. — Любіш — любі, гаворыш — гавары, а іншых прымушаць — не смейце! Бо так прымусяць, што дзясятаму закажаш...
    Мужчына выдаваў зусім ужо п’яным.
    — Хто вас прымушае? — падымаючыся, сказаў Міцура. Столькі часу было загублена, а ўсё гэта можна было прадбачыць з самага пачатку.
    — Вы!.. Такія, як ты!..
    Мужчына прыслухаўся.
    3 вітальні пачуўся звонкі дзіцячы голас. Мужчына натапырыўся, сплюнуў і скоса паглядзеў на парожнія пляшкі.
    На кухню забегла спрытнае чарнавокае дзяўчо з вялікімі белымі каснічкамі на русай галаве.
    — Мама! — ускрыкнула яна і паказала пальцам на стол. — Дед опять натрескался!
    — Хадзі, мая ластачка малая, — працягнуў да яе дзед свае голыя рукі з жыламі, — хадзі, мая ластачка залатая...
    Ён нахіліўся наперад, стульчык пад ім упаў, унучка адскочыла, але дзеду ўдалося злавіць яе за руку.
    Адбіваючыся, унучка плюнула дзеду на грудзі.
    Прыбегла высокая жанчына ў расшпіленай кофце і сгукнула дзеда па руцэ, вырвала малую. Дзед, насмех хукаючы на пабітую руку, быццам яму балела, падняў стульчык і падсунуў жанчыне.
    — Вось, Марыя, — вінавата пасміхваючыся, сказаў ён, — не было цябе тут, а то б паслухала... He хочаш сядаць? Дык я сяду.
    — Ах, божа мой мілы, нашто вы тут накурылі! — прастагнала Марыя і ўзялася за галаву. — Нашто вы тут напілі, накурылі...
    — Агітавалі нашую ўнучку! — абвясціў урачыста мужчына, быццам гэтая абвестка павінна была зняць з яго віну за парожнія пляшкі і за цыгарэтны дым. — Скажы, Ірачка, сама — хочаш вучыцца па-беларуску?
    — А вы мо настаўнік? — жанчына паглядзела на Міцуру.
    — Я... ведаеце... He, не настаўнік. Можа, вы напішаце такую заяву, каб Ірына вучылася на роднай мове, у беларускім класе? — сказаўшы ўжо, Міцура зразумеў што зрабіў памылку. Трэба было ісці не адразу ў лоб, а зноў растлумачыць хоць збольшага. — Падумайце, прашу вас...
    — He, вось пісаць я нічога не буду, — пакруціла галавой Марыя, — як усе — так і я.
    Дзяўчынка тым часам спадылба агледзела Міцуру і падышла да дзеда. Здаволсны, ён схапіў яе, пасадзіў на калена і пачаў прытупваць нагою.
    — Мая-лас-тач-ка-малая, — нараспеў у такт казаў ён.
    Міцура зразумеў, што яму трэба ісці.
    На пыльнай вечаровай вуліцы ён, лена перастаўляючы ногі, пайшоў у канец двара, да месца збору. Каля аднаго з пад’ездаў, на лаўцы, ён убачыў Вяргейчыка, свайго сябра з педагагічнага інстытута. Паўгода назад Вяргейчык пачаў вучыць Міцуру мове, а сёння ўпершыню прывёў на збор заяваў.
    — Што, як улоў? — падымаючыся, спытаў Вяргейчык. — Нашыя ўсе паразыходзіліся. Напісаў хоць хто?
    — У мяне — ніхто.
    Яны пайшлі ў бок прыпынку.
    — Чуе мая душа, што заявы гэтыя няшчасныя мала што дадуць. Звычайна яны ці «губляюцца», ці «назад забіраюцца»... Крыўдна, Міцура, вось што — мы б’ёмся-б’ёмся, а толку мала, — Вяргейчык засмяяўся, зірнуў на Міцуру і змоўк. — ГІрыйдзеш заўтра?
    — Прыйду, — адказаў Міцура рашуча. — Дзе і калі збіраемся?
    22.	Буклет і рэкорд
    «Маладыя галасы», 1990 г.
    САЧЫНЕННЕ. Аповесць, апавяданні. 6 арк. Цана 40 кап.
    Зборнік уключае аповесць «Мяжа» і апавяданні. Яны аб ’яднаны агульнай тэматычнай накіраванасцю. Г'ероі твораў — прадстаўнікі сучаснай моладзі з іх няспынным пошукам ісціны, праўды, справядлівасці, свайго месцаў жыцці... Без пераболыаання можна сказаць, што героі кнігі—людзі актыўныя, поўныя высокай духоўнасці і веры ў светлую будучыню».
    3 аднаго боку яно добра, што мне ў чарговы раз пашэнціла і гэтая «вера ў светлую будучыню» так і не пабачыла свет — застаўся адзін анонс.
    А з іншага — што за сумны рэкорд, каму ён трэба: 15 гадоў не выходзілі «дарослыя» кнігі! I якіх гадоў для пісьменніка: ад 30 да 45!
    23.	«Гарадскі сшытак»5 (Урыўкі з аповесці «Мяжа», 1986 г.)
    ДВОР
    Восень. «...Па асфальце вецер гоне ліст чырвоны, ліст зялёны...», — думаў Міцура. (Ну што, ёсць у спалучэнні гэтых колераў нешта?)
    Міцура ішоў на кватэру да Аленкі ў другі раз.
    Ён не любіў двор, дзе жыла цяпер Аленка, як не любіў усе новыя мікрараёны. Палескага местачковага жыхара, яго проста палохалі чатырохкутныя даўжэзныя гмахі, страшэнная неўладкаванасць, ён рабіўся неспакойны і то задзіраў галаву, баючыся, каб што не ўпала зверху, то апускаў вочы, каб не ўваліцца ў яму ці ў траншэю, якімі быў псракапаны ўвесь двор...
    Двор, дзе жыла цяпер Алена, размяшчаўся ў новым мікрараёне. Міцура ішоў сюды ўжо ў другі раз. Палескі местачковы жыхар, ён не любіў, цярпець не мог новых сталічных мікрараёнаў...
    Мікрараён здаваўся Міцуру страшэнна неўладкаваным і не падабаўся яму. Ад вуліцы наўскасяк двара вяла доўгая, шырокая і глыбокая траншэя, праз якую былі перакінуты шчыты; сярод двара ляжалі ў беспарадку, прысыпаныя снегам... з зямлі тырчала палавіна
    5 Захавана стылістыка арыгіналу. — А. Ф.
    абабітай да арматуры пліты — нічога не змянілася, усё засталося, як і месяц назад, калі ён прыходзіў... Хіба што пасярод двара чарнелі... накапалі новых вялікіх і малых ямак... дабавілася новых ямак і траншэй.
    Як і ў псршы раз, так і цяпер, пераходзячы па хісткім шчыце траншэю, Міцура перш за ўсё падумаў аб сваёй прафесіі — інжынербудаўнік.
    Даўжэзныя шэрыя шматпавярховікі, што з чатырох бакоў глядзелі вокнамі на гэтую траншэю, ла ямы і пліты, — на ўвесь гэты брудбардак, які Аленка важна называла «наш двор», у другі раз выклікалі ў Міцуры адны і тыя ж пачуцці. Па-першае, усё ў ім бунтавала супраць слова «двор» у гарадскім разуменні. Палескі местачковы жыхар, ён уяўляў сабе двор як нешта зялёнае, з мурагом, плотам, на калках якога гладышы, па якім ходзяць куры і клююць мурог, з хатаю і хлявамі.
    Па-другое, ён успомніў, пачынаў думаць, што вучыцца на інжынера-будаўніка, і ўсё будучае жыццё ўяўлялася яму тады звязаным з такімі вось недабудовамі, плітамі, будаўнічымі каскамі накшталт той, што валялася на дне траншэі, калі ён пераходзіў па шчытах...
    I па-трэцяе, у галаве сама сабой аднекуль узнікала хуткая адэская мелодыя: «Небоскрёб, небоскрёб, а я маленькнй такой: то мне страшно, то мне грустно, то теряю свой покой».
    «Але ці будзе ЯНА дома?» — сам у сябе спытаў Міцура, каб перабіць дакучны матыў, і, спыніўшыся, задраў галаву. Цямнела, і некаторыя вокны ўжо свяціліся. Ен нічога не ўбачыў, таму што не ведаў нават Аленінай кватэры, дзе яе акно. Але на міг яму зрабілася і радасна, і сумна адначасова.
    «Любая, хутка мы расстанемся», — падумаў ён (пра Алену); так як на словах стараўся пазбягаць сентыменталыіасці, так у думках не баяўся яе. — Я цябе пакіну, і што са мной станецца! Сап’юся, а ты жыві, выходзь замуж, нарадзі дзяцей... Можа, калі і ўспомніш, гартаючы альбом і спатыкнуўшыся вачыма на фота...»
    ЛЕНА
    Адносіны да Алены, дзяўчыны са сваёй групы, з якой адвучыўся тры гады, Міцура лічыў асаблівымі, не такімі, як у іншых.
    На першым курсе ён не заўважаў яе таму, што навокал шмат было дзяўчат лепшых, на другім — пабачыўшы, наслухаўшыся выдумак і праўды аб любоўных гісторыях, ён зрабіўся ледзь не першым цынікам (АНЕКДОТ: першы курс — «нікому», другі — «яму
    аднаму», трэці — «каму хачу», чацвёрты — «каму?! каму?!») — і яго проста баяліся, і толькі на палове трэцяга ён адкрыў: дзяліць трэба не на хлопцаў і не на дзяўчат, а на добрых і кепскіх людзей. (Вось, толькі гэты сказ і гучыць.)
    ...Пачаў прыглядацца да Алены. Яны ні аб чым не гаварылі. Мала-памалу ён звыкся глядзсць на яе чысты, свежы, прыемны твар, успамінаў пасля самыя простыя яе словы, і яму здавалася, што сказаны яны былі якраз... толькі для яго.
    Кахання не было. Ён баяўся гэтага слова, бо каханне асацыіравалася з нейкім рашучым учынкам і подзвігам, і гэты подзвіг уяўляўся Міцуру чамусьці — скочыць з шостага паверха ў агонь. Ён бы не змог гэтага зрабіць, таму не лічыў сябе закаханым. Ён глядзеў на яе на лекцыях, калі быў дома на канікулах, то думаў аб ёй...
    Пасля канікулаў ён пачаў горш вучыцца, а больш чытаць мастацкіх твораў, хочучы там адшукаць нешта падобнае, і чытаў без ладу, прапускаючы старонкі...
    Пад уплывам таго ці іншага сюжэта ён уяўляў сябе і сваю будучыню. I яшчэ дзіўна, што чытаючы рэалістаў (...). Чытаючы аб’ектыўных, «халодных» рэалістаў, ён сам загараўся, усё ў ім пачынала бунтаваць, некуды клікаць, з’яўлялася прага дзейнасці, і часта, адклаўшы кнігу, ён пачынаў хадзіць па пакоі, збіраючыся з думкамі, настолькі правільна, яму здавалася, адгадалі пісьменнікі, супадала (...). Калі ён чытаў, што ў закаханых усё добра, тады спакайнеў. Калі герой ехаў да гераіні, тады і ён пачынаў хвалявацца і думаў, а ці не схадзіць і яму ў госці? Калі гераіня здраджвала альбо нешта ў герояў разладжвалася — пачыналіся ягоныя пакуты. СУПЕРАЖЫВАННЕ. Уяўленне, узбуджанае да хваравітасці (...).
    24.	«Трыолет»
    Складалыіік буклета меў рацыю «з высокай духоўнасцю і няспынным пошукам ісціны». Канечне, цяпер такія людзі — атавізмы, выкапні, і мне самому ўжо слаба верыцца, што яны некалі — не так даўно! — існавалі.
    Фіналам да «Гарадскога сшытка».
    Дзяўчына, якую ўсе звалі «пана», альбо «паненка» (можа, і прататып Лены), узяла ў мяне магнітафон і не аддае каторы дзень. I дзверы не адчыняе. Бяру блакноцік, аловак, каб пакінуць запіску, стукаю — звыклае маўчанне. I тады замест запіскі складваецца наступнае:
    Вельмішаноўная паненка!
    Як шкода, што няма Вас дома.
    Да Вас заходзіў Федарэнка: Як шкода, што няма Вас дома!
    За трыолет прабачце дрэнны — Мне кспска без магнітафона... Вельмішаноўная паненка, Як шкода, што няма Вас дома!
    Алесь Бяляцкі доўга рагатаў: «Прыдумаць жа такое!» Асабліва яго смяшыла рыфма: паненка — Федарэнка.
    25.	Адступленне
    У 1988 годзе нарэшце я напісаў першую сваю людскую рэч, аповесць «Гісторыя хваробы» (любімае слова ў дачыненні да мяне некаторых творчых братоў).
    Але і яна, тая аповесць, як пачыналася! «Газеты пісалі пра... ялцінскіх прастытутак, што ў дваццаць гадоў маглі лёгка набыць машыну апошняй мадэлі, нідзе не працуючы»...
    Нічога сабе «нідзе не працуючы»! — наадварот, яшчэ як працуючы. А па-другое, бедныя ялцінскія прастытуткі. Вось спісак самых багатых людзей свету. Многа такіх, каму ўсяго крыху за 40. Мільярдэры. Мультымільярдэры. Беразоўскі і Гусінскі («два весёлых гуся»). Абрамовіч, Дзерыпаска — у апошнім ёсць штосьці ад «драць паскі» — лазу на лапці, і кароў «пасвіць»...