• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    руску, роўным дзявочым почыркам, у якім літары стаялі асобна адна ад другой...
    (Адразу папярэджваю — гэта не пісьмо Таццяны да Анегіна. «Но строк постыдных не смываю...»)
    «Добры дзень, Юра! Адразу прызнаюся, што не чакала ад цябе такога пісьма. Ты пісаў, што калі я па-сапраўднаму некага кахаю, то не трэба табе пісаць. Кажу табе, Юра, адразу, што нікога я пасапраўднаму не кахала, і ты, калі ласка, пра гэта не думай. Тады мяне праводзіў Яновіч з нашага класа. Ён, праўда, мне крыху падабаўся, але цяпер, калі пачаў хадзіць з... (не буду пісаць з кім), то зрабіўся мне зусім абыякавы. Толькі не таму, што памяняў мяне на другую! Калі б у нас было што сур’ёзнае, дык я павінна была б перажываць, а я — ніколечкі! Значыць, нічога сур’ёзнага і не было. А што тады, ноччу, я так гаварыла — тое забудзь, тое няпраўда! Мы ж — дзеўкі — такія... Калі ўжо раз нехта правядзе, то здаецца, што ўсе хлопцы кругом у цябе закаханыя і толькі таго і чакаюць, каб у гэтым прызнацца. Юра, я пасля твайго пісьма многа перадумала і багата чаго зразумела. Ты, канечне, не змог усяго напісаць, але я сваім жаночым сэрцам адчуваю, што табе, як і другім хлопцам, нялёгка і, мусіць, усяго бывае. I ў нарады ходзіце, і ў каравулы, і не спіце начамі, бо сцеражэце наш сон. Вас нельга крыўдзіць, а трэба берагчы, любіць і цаніць... Пішы... Вышлі фотакартку...»
    Ад хвалявання лісток дрыжэў у руках Ракіцкага. Наколькі моцна ён убіў сабе ў галаву, што пісьмо будзе дрэнным, настолькі нечаканай і ад таго вялікай была зараз яго радасць.
    Ён падняўся і, патаптаўшыся на месцы, падышоў да салдат. Яму цяпер хацелася кампаніі.
    *
    Ракіцкі, усміхаючыся, пазіраў на сяржанта, сам не ведаючы, чаго падышоў і што збіраецца казаць.
    Сяржант пасунуўся.
    — Ракіцкі, сядай, — загадаў ён. — Чаго быў адзін? У арміі аднаму быць не паложана.
    — Пісьмо чытаў, таварыш малодшы сяржант, — стоячы, ахвотна адказаў Ракіцкі.
    Сяржант крыху падумаў і сказаў:
    — Калі салдату ісці ў каравул, пісьмы перад гэтым яму аддаваць не паложана. Таму што пісьмы ўсякія бываюць, ясна? Ёсць людзі, каторыя не разумеюць і пішуць абы-што. Прачытаеш — і жыць не
    хочацца, не тое што служыць. Адсюль самастрэлы, дзезерцірства і іншыя, як гаворыцца, дурныя выхадкі.
    Але нават сумная, нудная сяржантава лекцыя не змагла сапсаваць Ракіцкаму настрой.
    Паўгадзіны адпачынку праляцелі мігам. Неўзабаве салдаты пастроіліся каля КПП. Чакалі лейтэнанта і машыну. Нарэшце лейтэнант паказаўся, з заклапочаным выглядам абцягваючы пальцамі рукавы шыняля, нібы хацеў схаваць у іх рукі.
    — Так, таварышы байцы! Званілі з часці — машыны не будзе. Лепш сказаць, будзе, але яна павязе катушкі з кабелем. Мы пойдзем пешкі. Трыццаць кіламетраў — не так многа, мы ў вучылішчы больш хадзілі, і без перакураў... Вам, канечне, цяжэй з непрывычкі... У машыне памесцяцца два-тры чалавекі. Каму сёння ў нарад?
    У нарад было акурат Ракіцкаму. Меў поўнае права ехаць. Але ён змоўчаў. I калі ззаду штурхнулі яго ў спіну — выходзь, маўляў, нават не азірнуўся, толькі крутнуў плячом: адчапіцеся! Яму было так радасна і здорава.
    ...Хутка перад вачыма Ракіцкага зноў калыхалася спіна з аўтаматам, а ногі яго мясілі рыхлы снег. На хаду ён яшчэ раз сунуў руку за борт бушлата і, патрымаўшыся за пісьмо, лёгка ўздыхнуў і зашпіліў гузік.
    14.	Прамое дзеянне
    Калі аснову псршай часткі складалі творы, якія друкаваліся (праўда, без аніякай надзеі ўбачыць іх калі-небудзь асобным выданнем), дык аснову другой павінна было скласці самае ранняе, «напісанае ў стол», тое, што чытач убачыць упершыню. Дзве аповесці, куча апавяданняў...
    Але з сумам, з расчараваннем, з жалем мушу ўключыць у эсэ толькі невялічкія ўрыўкі.
    He з-за адной іх мастацкай слабасці. Падпраўленыя рэдактарскай рукою, пайшлі б яны роўным ходам.
    He — сорамна мне па іпшай прычыне. Амаль усё, што там напісана, «было на самой справе». Гэты сказ гучаў, і гэты эпізод быў падгледжаны ў жыцці. А значыць, думалася 23-гадоваму «пісьменніку», яно як мінімум мае права на існаванне.
    Колькі такіх аўтараў, і «увы», і «отнюдь», і ох, і ах — не толькі 23-гадовых. Якія нс проста не разумеюць, а хваляцца, ганарацца і даводзяць рэдактару, што «мая Рэч, мой Твор не можа быць слабы,
    бо ўсё гэта так і было», чым самі сабе падпісваюць суровы прысуд.
    Тое, як хутка могуць старэць, выходзіць з ужытку дэталі — розныя рублі-капеечкі, порткі-джынсікі, прычоскі-фрызурыкі, пэйджэрыкі-.мабільнічкі, прывязаная да свайго недаўгавечнага часу лексіка, аднадзённыя слоўкі-тэрміны — яшчэ паўбяды. Нічога так не старэе, як прамыя словы, прамыя думкі, прамое дзеянне. Г. зн., калі герой хоча выклікаць шкадаванне, дык аўтар так і піша — ён быў такі няшчасны, што не перадаць, слёзы проста ліліся з яго вачэй, акрапляючы пыл пад нагамі... А калі трэба паказаць радасць, дык так і пішацца: радасць яго залівала ўвесь сусвет, так і перла з яго, ён быў вельмі, вельмі, бясконца, несказана рад...
    Прыблізна так я і пісаў.
    He трэба забываць тую літаратурную і грамадска-палітычную атмасферу. А таксама мой узрост і духоўны багаж. Я слаба ўяўляў, што хачу сказаць. Чалавек ідзе, правільна, ён можа ісці і ў рэальным жыцці. Але чаго ён ідзе, куды? He было падтэксту. Між тым як кожнае, літаральна кожпае дзеянне, дэталь, думка павінны быць матываваны. Калі герой глядзіць на яблыню, дык трэба, каб не аўтар накіроўваў яго вочы на яе, а каб гэтае сузіранне з чагосьці вынікала, а наступнае дзеянне чаплялася ўжо за эпізод аглядвання яблыні.
    15.	«Вясковы сшытак»4 (Урыўкі з аповесці, 1986 г.)
    ВАКЗАЛ
    3 раённага цэнтра дадому можна было дабірацца электрычкай, дызелем або аўтобусам. Дызелем нават лепш — ехаць... язды 15 хвілін, а потым ад станцыі да вёскі кіламетры паўтара пехам па лясной цяністай дарозе, якая пасля душнага горада... прайсціся па якой пасля душнага горада ўяўлялася цяпер Маховічу проста марай. Але дызеля трэба было яшчэ чакаць. I Маховіч, глянуўшы на гадзіннік, падумаў трохі і накіраваўся да аўтавакзала.
    У яго балела галава — хутчэй за ўсё ад спёкі, але на душы было спакойна, як і ва ўсякага чалавека, зрабіўшага хоць і нявялікую, але патрэбную для сябе справу. Ён спецыяльна прыязджаў у горад на паштампт, каб адтуль паслаць заказным пісьмом дакументы ў сталічную ВНУ. Зараз яму прыемна было ўспамінаць, як на пошце
    4 Захавана стылістыка арыгіналу. — А. Ф.
    ён укладваў у канверт атэстат, медыцынскую даведку, характарыстыку воінскай часці, акуратна падпісваў адрас і як падаваў канверт... пісьмо... пакет дзяўчыне ў акенца, які абыякавы выгляд ён зрабіў, калі тая паглядзела на яго з павагай.
    Заняты сваімі думкамі, Маховіч нават не спыніўся, каб цікавіцца знешнім выглядам вакзала (яго дабудоўвалі, калі Маховіч служыў), а адразу прайшоў праз шкляныя круцёлкі-дзверы і апынуўся ў памяшканні... зале чакання. Ля акенца з надпісам «Продаж прыгарадных білетаў» стаяла доўгая чарга. Сёння была якраз пятніца, дзень, калі на «гараджан» найбольш находзяць любоўныя пачуцці да роднага дому і да старых бацькоў.
    Маховіч пашукаў вачыма знаёмых і, упэўніўшыся, што чаргу гэтую, як ні круці, давядзецца выстаяць, уздыхнуў і прыстроіўся самым апошнім — за дзяўчынай.
    Чарга рухалася марудна. Ля самага акенца тоўпіліся тыя, у каго «вось-вось» аўтобус. Маховіч глянуў на гадзіннік (як часта!), яшчэ раз уздыхнуў і прамармытаў даволі гучна:
    — Іх паслухаць, дык у гэтую хвіліну адпраўляюцца ўсе аўтобусы вакзала.
    Дзяўчына азірнулася на яго і засмяялася (ацаніла).
    — Ой, а я вас ведаю! Вас завуць, здаецца, — яна хітра прыжмурылася, — так, Сяргей, і вы едзеце да Сасновага, а я крыху далей — у Бокаў. А мяне завуць Ліка. Нам адным аўтобусам ехаць, па дарозе.
    — Так? — узрадваўся Маховіч. —Дык купі мне, калі ласка, білет, каб не стаяць...
    I, быццам не заўважыўшы на яе твары лёгкай збянтэжанасці, Маховіч уклаў капейкі ў машынальна падстаўленую руку дзяўчыны і пайшоў да выхаду...
    *
    Лагічней было б, канечне, каб Маховіч застаўся ў чарзе і купіў білет і сабе, і дзяўчыне. «Комплексы»! Добра памятаю тую Ліку — Анжаліку з Полацка. «Давай, браток, поедем в Полоцк, свою тоску гонн ты прочь, мы заберём с собой Анжелу, мы будзем пнть, гулять всю ночь! Чего-то нет, чего-то жаль, куда-то сердце мчнтся вдаль!..» Прыгожая была дзеўка. Ведаю, ведаю — калі палічыць (а ўважлівы чытач налічыў ужо 2 Анжэлы), усе да адной у мяне прыгожыя; што ж рабіць, калі сапраўды толькі да такіх цягнула — па прынцыпе палярнасці — і ўсе такімі здаваліся (гл. раздзел 5).
    Іншае цікава. Акрамя сапраўднай літаратуры, якую я ў тыя 80-я пачынаў толькі адкрываць, мая галава была набітая Вернам, Стывснсанам, Дэфо, Гюго, Драгунскім, Куперам, Конан-Дойлам, Грынам, Рыдам, Гайдарам, Лонданам, Скотам, Янкам Маўрам... Дзе мае дэбютныя падводныя лодкі, шукальнікі скарбаў з рыдлёўкамі на плячах, мяхі з пушнінай (як у дэбюце А. Наварыча), дзе мае двое калі не на экзатычным, закінутым у часе і ў прасторы востраве, дык хоць бы заблукалыя ў мясцовым балоце ці ў бліжэйшым Піліпавым лесе?..
    Чаму такос рэалістычнае нудноцце і шэрасць?
    Ды з прычыны, указанай у 14 раздзеле. Пры ўсім захапленні вышэй пералічанымі аўтарамі, чытаючы іх, не перастаеш адчуваць, йіто гэта гульня, умоўнасць, што такога не было і, па вялікім рахунку, быць не можа.
    «...Мала таго. Калі напружыцца і паставіць сабе за мэту, можна стварыць копію капітана Нэмо, і Бюг Жаргаля, і выпалсную амерыканскім сонцам прэрыю, па якой нясецца конь з безгаловым вершнікам (варыянт — «кароль Стах»), і пірата Сільвера з яго кашмарным папугаем на плячы (які крычаў: «Піястры!», мы б замянілі на «Рублікі!»)...
    А вось хай Гюго з Майн Рыдам і з Джэкам Лонданам паспрабуюць напісаць, як вясковы хлопец купляе на вакзале білет, едзе ў аўтобусе, сядзіць пад квітнеючай ліпаю, сварыцца з маткаю на тэму — ехаць у вялікі свет і хутчэй за ўсё прападаць там, ці заставацца ў вёсцы (і таксама прападаць)...
    Сільвер на сваёй драўлянай назе і з папугаем на плячы — умоўнасць, яблыня белага наліву пад месячным сяйвом — рэальнасць, даступная ўсім, у т. л. і Стывенсану...»
    (Цытата здзённіка за 1986 г.)
    АЎТОБУС
    Канечне ж, у аўтобусе сядзелі яны побач, і канечне ж, Маховіч закахаўся.
    ВУЛІЦА
    Маховіч звярнуў у вулачку, якая найкарацей вяла дадому. Тут ён запаволіў крок.