• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    Самае ж галоўнае, дзякуючы ўкраінцам я раз і назаўсёды зняў пытанне аб мовах — на якой гаварыць, на якой думаць... Гэта ўзнікла само сабой, ніякай логікі ў тым не было, проста як чалавек устае адной раніцаю і са здзіўленнем заўважае, што яму не хочацца больш курыць, і лёгка кідае сваю кепскую звычку, не разумеючы, чаму не здагадаўся зрабіць гэтага раней, — так і я ў адно імгненне, без усялякай «сілы волі» пачаў думаць па-беларуску. Крыху пазней (але яшчэ да перабудовы) гэтак жа натуральна я прыйду да Бога, і яшчэ пазней (пасля перабудовы) — да творчасці. Так складзецца няхітры трохкутнік: уверсе Бог, па краях — мова і творчасць. Усё астатняе альбо ўсярэдзіне гэтага трохкутніка — маё лепшае, або па-за яго межамі — горшае.
    Напачатку ўкраінцы памаленьку спрабавалі падцягваць мяне да свайго берага. «3 такім прозвішчам... Шаўчэнку цытуеш... з такой памяццю... ну, што ў вас, у беларусаў, за мова? Жнівень — гэта ж дзіка, штучна!» — «А як трэба?» — «Серпень, нават август».
    О-о, ребята, гэ, хлопцы, не ў каня корм. Жнівень то прыгажэй! — і калі вы гэтага не адчувасце...
    10.	Капсула
    Аднойчы глядзім абавязковую праграму «Час». Дзіўнаватае, калі не сказаць дзікаватае, відовішча. Усе ў споднім, палавіпа голых да пояса — падшываюцца каўнерыкі. А ў тэлевізары тым часам рэпартаж-сюжэт: старшакласнікі-выпускнікі (не намнога маладзейшыя за нас) закладваюць у падмурак нейкай стэлы капсулу з пажаданнямі самім сабе, што б яны хацелі выканаць праз 30, здаецца, гадоў. Тады яны збяруцца тут, капсулу адкапаюць і даведаюцца, хто сябе спраўдзіў. Журналісты, канечне, лезуць са сваімі мікрафонамі, гэткі exit-poll — «што вы там панапісвалі?»
    I вось адна дзяўчынка, самая лепшая, самая модная, самая разумная, самая... — адказвае: «Напісала — мару прачытаць за гэты час усяго Льва Талстога».
    Цікава, што жадаюць сабе цяперашнія выпускнікі? Ды і ці засталася цяпер гэтая традыцыя з капсуламі?
    ...Які ж я ўдзячны Богу і лёсу, што не да канца мяне скалечыла ў той арміі, і жыццё маё не пайшло па іншай каляіне, і не стаў я ні трактарыстам, ні будаўніком, ні палітыкам, ні алігархам, а знайшоўся ў мяне і час, і жаданне, і магчымасць прачытаць і ўсяго Талстога, і нават (запознена апраўдваючыся перад Міхалюком) — усяго Чэхава, з прадмовамі і дробным шрыфтам набранымі каментарамі.
    11.	Песні і пісьмы
    Знаходзіліся і такія, каму падабался ў арміі. прывыкалі — так прывыкаюць да турмы і да торбы. Морды ў такіх таўсцелі, фігуры, наадварот, спраўнелі, страйнелі ад рэжыму і фізічных практыкавапняў Ды і самі казалі:
    — А мне наравіцца тут!
    Непісьменны Вася Аксёнаў часта круціўся перад люстэркам, стараючыся зірнуць сабе на спіну, і казаў: «Вось каб бацька мяне пабачыў!»
    Астатнія, у каго былі галовы на плячах, ратаваліся тым, што вынеслі з папярэдняга жыцця. Дзіравілі іголкаю лічбы-даты ў каляндарыках. «Масла з’елі — дзень прайшоў»... «Дембель стал на день короче»... «Только сон прмблнзнт нас к увольненню в запас»... Жылі ўспамінамі, пасылкамі, пісьмамі. Песнямі. Днём гарлапанілі, маршыруючы па плацы:
    Стонм мы на посту Повзводно н поротно, Велнкм, как скала, Надёжны, как граннт, Мы — армня страны, Мы — армня народа, Вслнкнй подвнг наш Нсторня храннт!
    А ўвечары ў «Чырвоным кутку» пад гітару:
    Только всчер настаёт — Кент в кустах чувнху жмёт, А я жму свой автомат, Потому что я солдат.
    День н ночь, ночь н день На плече моём ремень...
    Або «Дзедаўскую калыханку»: «Пусть прнсннтся дом родной, баба с пышною...»
    Але самае галоўнае, канечне, — гэта пісьмы. Матэрыяльны знак, доказ, што цябе не забылі, пацвярджэнне, што ёсць недзе іншае жыццё, і яно чакас цябе. Пісьмо можна трымаць у тумбачцы (дзённікі весці не давалі), насіць з сабою, перачытваць. Калі салдат трапляе «на губу», у першую чаргу ў яго адбіраюць лісты. «Десять лет без права перепнскн» — так некалі называлі расстрэл.
    М. Таніч па-лесапавальнаму проста заклікаў: «Всего лншь: только две, только две знмы, только две, только две весны ты в кнно, ты в кнно с другнмн не ходн...» Калі ты ў турме ці на лесапавале, там хоць нейкае, хоць фіктыўнае абвінавачванне, і суд, і прысуд... А тут? За што пакутуюць сілком разлучаныя хлопец з дзяўчынаю? Уяўляеце, што такое для іх дзве зімы плюс дзве вясны? He ведаю статыстыкі, але думаю, працэнтаў 90 дзяўчат не дачэкваюцца з войска каханых, і язык не паварочваецца іх вінаваціць, што не вытрымалі гэты дужа жорсткі, незаслужаны, незразумелы эксперымент, гэты бясконцы, як для 17-19-гадовых дзявочых галоў, тэрмін.
    Тыя ж, хто дачэкваўся, дык гэта выключна дзякуючы пісьмам. У таго ж Таніча, дарэчы: «Пнсьма нежные очень мне нужны, я нх выучу нанзусть...»
    А «нанзусть» іх мог вывучыць не толькі адрасат.
    «У нашай Савецкай Арміі поўная воля, сапраўдная дэмакратыя, — казаў нам старлей — камандзір узвода, родам з Гомеля (а беларусаў не любіў, зямляк хрэнаў). — Гэта вам не войскі краін
    6. Зак. 640
    73
    HATA, дзе афіцыйна дазволены алкаголь і наркотыкі (і так захочацца на міг у тыя войскі НАТА!), потым заступаюць у дзяжурства і ў любы час здуру-сп’яну могуць націснуць кнопку, і ў нас паляцяць ядзерныя ракеты. Таму вы павінны быць заўсёды напагатове. А тыя, хто вас чакаюць, павінны ведаць, што ўсё ў вас добра».
    ...Ціха ў вучэбным класе. Палітычная карта свету на дошцы, у розныя колеры пафарбаваны краіны сацыялізму і капіталізму. Узводны пахаджвае, мякка паскрыпваючы ботамі, між радоў. Як настаўнік, зазірае каму-небудзь праз плячо... Пішам лісты дадому.
    — Усе напісалі? А цяпер не заклейвайце канверты, а мне на стол. Та-ак, украінскую ведаю, беларускую ведаю... Вось венгерскую... Кіш! (Гэта прозвішча, цалкам Карл Карлавіч Кіш, частаваў нас свойскім шпікам — ружовым ад перцу, духмяным салам з пасылак.) Ідзі сюды!
    Аказалася, што і самы талковы з венграў Карл Кіш не настолькі валодае рускай, каб перакладаць.
    12.	«Іслач»
    Пасля арміі (неаднойчы пісаў ужо), у 1986 годзе, мне пашэнціць патрапіць на семінар маладых пісьменнікаў у Дом творчасці «Іслач». Неўзабаве гэтая «Іслач» стане не менш вядомай за Каралішчавічы, пра яе нават складуць ананімную паэму — варыянт «Лысай Гары», толькі пра нашае пакаленне. Шкада, што яна недзе знікла — «канула ў Лету», і засталіся толькі «бурбалкі» — асобныя фрагменцікі кшталту гэтага:
    О Іслач, край зусім нядрэнны! Там Сыс пад хвойкамі гуляў, I вечна п’яны Федарэнка Свае законы ўстанаўляў...
    Лухта, канечне. Хапала там каму ўстанаўляць законы без мяне. Васіль Быкаў з трыбуны тлумачыў, што ў аснову камуністычнага кодэкса пакладзены хрысціянскія, евангелісцкія пастулаты — крытыкі ў той час грызлі яго раман «Кар’ер», упікаючы аўтара ў богашукальніцтве. Іван Чыгрынаў агарошыў усіх заяваю: «У нас адна з найлепшых, адна з найбольш разві гых літаратур у свеце, і гэта пры амаль поўнай адсутнасці размоўнай, бытавой мовы. Можа, у гэтым справа? Літаратура акумулюе, назапашвае, зберагае ўсё беларускакультурнае, духоўнае — як фальклор некалі — да лепшых часоў».
    Думайце!..
    На семінар я прыехаў з двума апавяданнямі, адно пра армію. У «Іслачы» якраз адпачываў Янка Скрыган. Папрасіў узяць на ноч пачытаць «маладую прозу». Параілі мяне.
    Назаўтра раніцаю ў сталоўцы Ян Аляксеевіч аддаў мне апавяданне. Акрамя рукапісу ў папцы яшчэ ляжаў ліст.
    — Насупраць аднаго слова я нават паставіў плюсік, — сказаў Скрыган. — Вось гэтае — «выдаўжыўшы» ногі. Ніколі раней такога не чуў.
    Апавяданне ўсё было скрэслена алоўкам — які халодны душ пасля «маладосцеўскай» пахвальбы! I нічога ўжо нелыа паправіць — вось-вось павінен выйсці часопіс менавіта з гэтым «Пісьмом».
    Скрыган доўга гаварыў пра расцягнутасць, слабы дынамізм, рыхлую кампазіцыю, невыразнасць галоўнага героя...
    — I потым: няма такой думкі, такой з’явы, такога эпізоду, якіх нельга было б раскрыць на 6-7 старонках. Тады навошта вам для таго ж самага спатрэбілася ў тры разы болей?
    Усё гэта паўторыць у скупой рэцэнзіі гродзенскі крытык Ігар Жук (мой сябар): «Пакуль цяжка гаварыць што-небудзь пэўнае пра зусім маладога А. Федарэнку... Літаратурная нявопытнасць выявіла свой знак найперш у праз.мерным жаданні ўціснуць у апавяданне як мага больш матэрыялу, праз што і сам твор кампазіцыйна аслаб»...
    13.	«Пісьмо»
    Перад тым як выйсці на шырокую галоўную вуліцу, што вяла за горад, узводу быў дадзены загад спыніцца.
    Малады высокі лейтэнант у перацягнутым рамянямі, акуратным шынялі, з сумкай на баку адступіў амаль да сярэдзіны вулачкі, на якой спыніўся ўзвод, і пільным позіркам акінуў сваіх падначаленых, нібы збіраючыся палічыць іх. Гэта былі зусім маладыя салдаты — усе з адпаго прызыву, якія праслужылі толькі чатыры месяцы.
    Стаяла мяккая, адліжная раніца, бадай, першая больш-менш цёплая раніца за ўвесь люты. Гурбы снегу паўз дарогу за адну ноч пацямнелі, зрабіліся рыхлымі; снег раставаў, і пахла вясной. У тым канцы вулачкі, адкуль толькі што ішлі салдаты, вісеў рэдкі гуман — пэўна, ад таго, што раставаў снег. На гэтай жа вулачцы, зусім блізка адсюль, размяшчалася і вайсковая часць, толькі цяпср варотаў з зоркамі не было відаць за туманам.
    Сягоння ўжо, як ніколі, адчувалася, што нарэшце надыходзіць KaHeu доўгай завейнай зіме. Праўда, тут, у цэнтры Расіі, такія зімы — звычайная з’ява.
    У чаканні новай каманды салдаты стрымана перагаворваліся, нецярпліва паглядваючы на лейтэнанта і не разумеючы, чаго іх спынілі. Толькі ж што строіліся ў казарме і гэты самы лейтэнант — іх узводны — правяраў усё, што трэба, і ўсё, што (як ім здавалася) не трэба: правяраў рэчмяшкі, каб нічога, акрамя кацялка, лыжкі і кружкі, там не было; правяраў аўтаматы, падсумкі, супрацьгазы; прымусіў зняць боты і глядзеў, ці правільна накручаныя анучы... Узвод павінен быў прайсці нейкіх пятнаццаць кіламетраў за горад, у лес, дзе знаходзіліся склады іхняй часці, і хоць прайсці трэба было дзе пехатой, дзе бягом, пры поўнай выкладцы, лічылі, што не такое ўжо гэта важнае заданне, каб марнаваць час на розныя дробязі.
    Зараз салдаты думалі прыкладна адно і тое ж: маладому ўзводнаму хочацца лішні раз пакамандаваць імі.
    — Узв-о-од, інтэрвал адзін метр, у ногу, шагам а-а-арш!
    Праз хвіліну былі ўжо на галоўнай вуліцы. Ішлі ахвотна, з задавальненнем грукаючы ботамі па асфальце. Амаль увесь час, абдаючы салдат мокрым пылам (некаторыя, у асноўным, на жаль, графаманы, хвалілі мяне, што адстаяў гэты «мокры пыл» — «сухую ваду». А з іншага боку, кажуць жа «апякло холадам»?..), калону абганялі машыны, аўтобусы; раз-пораз ззаду пад’язджаў тралейбус, і тады сцяжковыя, папярэджваючы, узмахвалі сцяжкамі, і салдаты вымушаны былі трымацца паўз самы тратуар.