Мяжа
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 264с.
Мінск 2011
Але цяпер, п’янаваты, я на той выпадак забываюся. Рызыкуючы двойчы наступіць на адны граблі, пачынаю трындзець: успаміны, Мікашэвічы, мая маладосць і часопіс «Маладосць»... Як я некалі працаваў тут, потым напісаў аповесць і сцэнарый фільма па ёй («Не глядзела?»), і там многае, асабліва прырода, узята з гэтых мясцін... Ёй цікава. Я спахапіўся:
— Андрэй. Пісьменнік.
— Юля. Наркаманка, — працягнула яна ручку, прыязна ўсміхнуўшыся, гэтае амаль дзіця, з ямачкамі на шчочках, з мяккім бляскам вачэй. I было відаць, што яна не ламасцца, нс какетнічае,
з такою ж інтанацыяй яна магла б сказаць: «Юля, студэнтка». Нават падалося, можа, яна і не ведае, што гэта кепска, і не лічыць сваю прывычку нечым заганным — як і далёкая яе зямлячка, полька Люда, не лічыла заганаю свае вольныя паводзіны.
7. Міпіа
Другі пасля Люды мой мікашэвіцкі сябар Міша меў увогуле 37 гадоў — неверагодная лічба для мяне тадышняга, менавіта з той оперы, дзе «столькі не жывуць».
Пачаць з таго, што ён быў з вышэйшай адукацыяй — скончыў Мінскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У Мікашэвічах пакуль не было яму дзе працаваць па спецыяльнасці, і ён цягаў разам з намі бетон, закладваючы такім чынам падмурак свайго будучага інжынерскага кабінета.
Сышліся мы на Мінску. Любая яго згадка пра сталіцу выклікала ва мне захапленне. Тэатр оперы і балета? — хадзіў, і неаднойчы, у «ёперны»... Мінсжае мора? — купаўся сто разоў... Мінскія дзеўкі? — была нават адна школьніца, «заколебала меня свомм мороженым, да кнно, да цветамн...»
Усё савецкае ён шчыра ненавідзеў, усе было дрэнь, «калхознае» і «крестовое». Усё заходняе было «супер». Усе вакол былі мудакі, хамы і быдла, і толькі той меў права ўзвысіцца над імі, хто разумеў гэта.
Як проста, ясна і здорава! Гэтыя словы падалі на ўдзячную васямнаццацігадовую глебу.
3 хамамі трэба быць хамам, — вучыў Міша, — але памятаць, што сярод быдла выжывае не мацнейшы, а разумнейшы, таму пажадана ўмець прыкідвапца дурнем і ціхай сапай гнуць сваё. «Цёлку» ў першы ж вечар трэба весці ў ложак і толькі там разбірацца, кахаеш яс ці не, не забываючы пры тым, што ўсе яны — тупыя і жорсткія, і розняцца толькі тым, што бываюць худыя, а бываюць тоўстыя. I I і ць трэба культурна, і толькі гарэлку. Кнігі чытаць падпольныя, забароненыя.Слухацьтолькірадыё«Свабода», класічнуюмузыкуірок.Сачыць за сабою, берагчы здароўе як найвышэйшую каштоўнасць (яшчэ б, у 37 гадоў). Ахайна і пажадана модна апранацца, не шкадуючы на гэта ні грошай, ні часу...
Нават Мінск ён недалюбліваў — відаць, за тое, што не знайшлося там яму месца.
Цяпер я разумею, што мой Міша быў звычайны савецкі мешчанін, псеўдаці паўдысідэнт, у вялікай ступені ламака, які проста напароўся
на ўдзячнага слухача. Да таго ж ён быў нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі, карацей, педзік, а можа, бісексуал, некаторы час ён карміў мяне літаратуркай, дзе даказвалася, што аднаполае каханне — вышэйшая, «не азмрочаная нічым» сфера. Помню цытату адной з кніг, пра тое, як на Захадзе жонка збірае ўвечары мужу бутэрброды, і ён, «расцеловав на проіцанне её н детншек, отправляется на всю ночь в прнтон гомосексуалнстов».
Слухаць то я Мішу слухаў, але высновы рабіў свае.
Ён мне пра гомікаў, пра «чыстую мужчынскую дружбу» — а мне ўсё больш хочацца да Люды В...скай!
Ён пра Мінск — «лепш быць першым у правінцыі, чым другім у Рыме», — а мне да салодкай мукі хочацца ў той Мінск, і ў «ёперны», і школьніцы з марожаным!
Ён, ведаючы, што я люблю літаратуру, — «нават думаць забудзь! На што ты ў гэтай краіне разлічваеш, ніколі яны не пасунуцца і не прымуць цябе, і не трэба табе гэта — пісаць пра калгасы і будоўлі!» А ў мяне аж дрыжыкі па скуры: а раптам пасунуцца, і нават возьмуць ды надрукуюць якую-небудзь аповесць пра старшыню калгаса ці брыгадзіра брыгады бетоншчыкаў, я б напісаў такую!..
Ён мне пра армію — «вырваныя гады», «каб там было добра, там бы адны яўрэі служылі», — а мяне і туды, як вяроўкаю, цягнула!
8. Армія
I вось — павестка. Ці, як мяне правяць, позва.
У прынцыпс, увесь той — даармейскі — перыяд жыцця быў чаканнем гэтай павссткі-позвы, арміі: гэта павінна было стаць нейкім пераломам, пробным каменем, можа, самым галоўным у жыцці іспытам. Усё, што да арміі, было як бы несапраўдным. I, як ні дзіўна, адчуванне гэтай часовасці надавала сэнс жыццю. Туды, у войска, ідзеш адзін — адтуль вяртаешся іншы, усе іншымі вяртаюцца, нават гаварыць інакш пачынаюць.
Пра тое, што адтуль можна зусім не вярнуцца, што «армія добрая школа, але лепш скончыць яе завочна», — пе думалася ды і не верылася.
Някепска было б патрапіць у будбат. Там, расказвал і, можна за два гады падзарабіць сякія-такія грошы. На поўным сур’ёзе, з алоўкам у руцэ я вылічваў (калі пашэнціць патрапіць у будбат), колькі ў канцы службы я атрымаю «чыстымі» на рукі, каб потым, калі паступлю ў ВНУ і не дадуць стыпендыі, мець нейкі матэрыяльны запас.
Армія да таго ж давала магчымасць бясплатна пабачыць свет. Яго я нямнога пабачыў: вячэрні цягнік з Брэста, начны Мінск, ранішняя Масква, упершыню ў жыцці — метро, ізноў цягнік — Іванава, Яраслаўль, Мурам... Цэнтральная Расія, у выніку MBA — Маскоўская ваенныя акруга, сувязь («кто е... в дождь н в грязь? — наша доблестная связь»)... А запомніўся з усяго гэтага «вялікага свету» толькі Мінск, якога і выгледзеў — начныя агні, кавалачак вакзала ды запляваную, у акурках, платформу.
Самае брыдкае ў арміі — хранічнае невысыпанне. Малады арганізм хацеў расці, і гэтае насілле над ім, ранішнія пад'ёмы даводзілі да нейкага трансу, да фізічнага адчування, што табс вялізнымі нажніцамі адразаюць макаўку галавы разам з валасамі, скураю і кавалачкам чэрапа — роўна столькі, наколькі за ноч падрос. Другое — голад (хоць да яго хутка прывыкаеш) і адсутнасць спіртнога (да чаго прывыкнуць немагчыма). Трэцяе — падаўленне волі. Я раней думаў, што гэта так, выдумкі, перабольшванне. Калі чалавек дастаткова моцны духоўна, паспрабуйце ў яго ўлезці. Нічога падобнага — абсалютна свядома, паступова, няўхільна цябе пазбаўляюць індывідуальнасці, «замбіруюць», і недзе праз паўгода дабіваюцца свайго: твайго атупення, ператварэння з індывідуума ў амаль бяздумную часцінку цэлага. Ідыёцкі, неверагодны «на волі» пастулат: «Прнказы не обсуждают, нх нсполняют» набывае ў войску цалкам рэалыіае ўвасабленне. «Прнказываю закрыть свонм телом амбразуру!» — папаўзеш і закрыеш. Ты са сваімі думкамі, сэрцам, душою — асобна, цела тваё — асобна, яно табе ўжо не належыць.
Разгружаем аднойчы на станцыі шчэбень са спецыяльнай ваганеткі, у якой ніжнія бункеры трэба адчыняць здаравенным малатком на двухметровым дзержаку. Некалькі ўдараў гэтага молата, адкінуліся дзверцы, свіснулі вузкай засаўкай прама па шыі нейкаму чурку, не з нашай часці, які здуру ці з цікавасці стаяў, нагнуўшыся, блізка і не паспеў адскочыць, — толькі адсечаная галава, як у Берліоза, пакацілася з насыпу... Каб на «волі», звар яцеў бы, мабыць, а тут — ты асобна, цела тваё асобна... «Воз костей н море кровн», — толькі і сказаў нехта. Загарнулі ў шынель тулава, побач паклалі галаву, так і ляжала ўсё, пакуль камандзіры некуды бегалі, некуды званілі, а мы памаленьку разгружалі ваганетку.
А іут яшчэ пачалі паміраць генсекі: Чарненка, Андропаў... I кожны раз сярод ночы — трывога, пад’ём, і тырчым, пастроеныя, на плацы да пасінення, чакаючы чорт ведае чаго. Камандзіры казалі: «Вось памрэ (чарговы) генсек — адразу будзе вайна альбо Афганістан».
9. Хахлы
Працэнтаў 70 ва ўзводзе займалі ўкраінцы, астатнія — рускія, беларусы і 4 венгры (закарпацкія).
Чучмекаў не было ніводнага. Замянялі іх, як ні сорамна прызнацца, беларусы. 3 сямі чалавек два былі поўныя «тормазы», і адзін, Васіль Аксёнаў з Віцебшчыны, непісьменны. Канечне, нейкія крыжыкі пад дакументамі ён ставіў, але чытаць і пісаць не ўмеў. Каравульны статут яму начытвалі ўголас (не за бясплатна), ён запамінаў.
He скажу, бо не ведаю, як ён патрапіў у MBA. Всдаю толькі, што то быў час Афганістана, у армію пачалі брыць усіх падрад ад 18 да 25 гадоў, з ВНУ, з турмаў, з фізічнымі недахопамі, упсршыню пасля вайны — у акулярах... Дарэчы, тады ж, у Маскве, я блізка ўбачыў сапраўднага замежнага шпіёна. Ехалі з хлопцам з нашай роты ў электрычцы, і тут адзін з фотаапаратам цераз плячо зырыцца на майго хлопца.
«Онй уже что, в очках началн брать?! — са страшэнным акцэнтам і не менш страшэнным зларадствам. — Скоро до женіцнн доберутся?!»
Украінцы амаль усе патрапілі сюды з універсітэцкіх і інстытуцкіх аўдыторый. Служылі яны не два гады, як мы, смяротныя, а паўтара. Разумныя, спакойныя, упэўненыя ў сваёй «абранасці» хлопцы з вялікіх гарадоў — Кіева, Львова, Харкава, Данецка... Трымаліся ўсе разам. Гэта была каста, эліта, ніякія «дзяды» не падыходзілі да іх блізка. Уладкоўваліся хто пры штабе, хто на кухні, хто на складзе — капцёрам, хто пісарам, хлебарэзам, паштальёнам, хто рэдактарам «Баявога лістка». У нарады і ў каравулы амаль не хадзілі — хапала хадзіць за іх такім, як Аксёнаў.
Пасябраваць з імі было няпроста. Гэта давала вялікія прывілеі: цябе ніхто не чапаў, пасылкі твае нетрыбушылі, пісьмы ты атрымліваў цэлымі, непрачытанымі (а не як звычайна — ускрытымі і заклеенымі па-новаму), на кухні табе даставаўся не кавалак сала з сінім штэмпелем, а мяса, раніцай, калі не паспяваў, тры чалавекі за пару секунд памагалі заслаць табе ложак...
Аднойчы ў курылцы цытую нешта з Чэхава (памятаеце першую частку, кнігу «Чехов о лнтературе н нскусстве»?) — ды не нешта, а:
— Хлусіць можна ў каханні і ў медыцыне, але не ў літаратуры, — вось што я ляпнуў у армейскай курылцы.
Гэтага аказалася дастаткова, каб адзін з хахлоў, Міхалюк, імгненна, як выжал на дзічыну, адрэагаваў:
— Нічога сабе! Адкуль ты ведаеш Чэхава?
— А адкуль ты ведаеш, што гэта Чэхаў?
— Ды мая дзяўчына на ім памешана! I што вы ў ім знаходзіце?
Ну, Чэхаў, падумаеш... Ну, цар, ну, Іаан... На самой справе якога я там ведаў Чэхава? «Хамелеон», «Смерць чыноўніка», вечнага студэнта Трафімава з «Вішнёвага саду» ды прымаўку «х...та по Чехову», якая абазначала штось звышнуднае, нецікавае і незразумелае.
Вось так — праз тое, што цяпер, калі Міхалюк бачыў мяне, я кожны раз звязваўся ў ім з ягонай дзяўчынаю, я быў прыняты ў іхнюю блат-каманду. Тусуючыся між іх, у давесак да Мішавай навукі я даведаўся, што ёсць такая рэч, як кулыура паводзінаў (іншая справа, як я гэтай навукаю карыстаўся і карыстаюся), што ў размове і ўвогуле ў жыцці можна спакойна абыходзіцца без мацюкоў — ад гэтага нічога не мяняецца, наадварот, ветлівы, ціхі, спакойны і выхаваны чалавек больш сімпатычны за насмешлівага цыніка і хама; што ва ўсе часы найвышэйшай кашгоўнасцю ў чалавеку будзе культура, начытанасць, мастацкі густ, а не зухаватае кулянне ў рот чаркі, цыгарэта ў зубах і дэбільныя хіханькі-хаханькі. Усё гэта было для мяне адкрыццём жыццёвай Амерыкі.