• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    Абаранілі дыпломы, адбылося размеркаванне, іду ў інтэрнат — п’яны, з цыгарэтаю ў зубах, з дзеўкаю (вольных паводзіп) пад руку...
    Тупы прыемна здзіўлены. Ён нават мармыча штосьці, якіясь прабачэнні...
    — Шэлепень, — хістаючыся (дзяўчына падтрымлівае мяне, Тупы глядзіць на гэта з разуменнем, з павагаю), выцягваю з кішэні ўжо зашмальцаваны канверт, — вы вось мяне выгналі, а мяне хваляць, у Мінску ведаюць...
    Тугіы тупа глядзіць на капверт.
    — Гэта нічога не значыць, — кажа ён не зусім упэўнена, нават крышку трусліва. — I Героя Савецкага Саюза можна выселіць з абшчагі...
    Якая дурасць, шэрасць, душната! Я шчаслівы. Я не ваш. Я знайшоў сябе. Я цяпср ведаю, кім буду. Як мне жыць. Хто будзе мяне акружаць.
    У гэтым сінім канверце — мой новы, бясконца сіні свет.
    27.	Эпілог першай часткі
    I так, падаб’ем бабкі, падвядзем рахункі. Што атрымалася ў нашым паўмастацкім творы?
    У меру сіл мы хацелі прасачыць на адной канкрэтна ўзятай біяграфіі, на гэтых зведзеных у адно выпадках, гісторыях, сітуацыях зародак творчасці. Як у народзе кажуць — адкуль што бярэцца?
    Чалавек дзякуючы такой біяграфіі абавязкова рана ці іюзна павінен быў бы пісаць, ці ён ужо нарадзіўся «дзвінутым»?..
    Папутна мы паспрабавалі разгледзець яшчэ некалькі рэчаў.
    — Даўгалецце. Чаму адны творцы могуць жыць адносна доўга, а другія, зусім не пакрыўджаныя ні здароўем, ні талентам — мала?
    — Творчасць і жанчына. Яны заўсёды поруч. Жанчына выклікае творчасць, спараджае яе, яна — лагода, пацалункі, сэкс, ежа, пахвальба; яна ж — небяспека, кроў, страх, боль...
    — Загадка ўвогуле творчасці. Гэта дабро ці зло? Гэта п’яўка, якая смокча з цябе ўсе сокі, гэта Молах, на алтар якому трэба класці лепшыя сілы душы, а падчас і само жыццё, ці гэта (калі ўмерыць эмоцыі) такая штука, якая пры бліжэйшым разглядзе можа памагчы творцу?
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    1.	Трыццаць дзве літары
    Чалавск чытае мастацкую, ды і не толькі мастацкую, літаратуру, нават не важна якой якасці, — і сам ва ўяўленні дабудоўвае малюнак!
    Гэта, калі разабрацца, проста фантастыка: ты бачыш дробныя чорныя значкі на белай паперы, а ў галаве ў цябе ўзнікаюць вобразы, характары, ідэі...
    Аднак яшчэ большая фантастыка, яшчэ дзівейшае дзіва: 32 літары, 32 бочачкі лато, і іх трэба ўсяго толькі перамешваць у галаве, складаючы з іх розныя словы, думкі, сітуацыі, а ў выніку — ствараючы свой уласны Сусвет.
    Усім аднолькава дадзены гэтыя 32 літары, яны, груба кажучы, закладзены ў кожную галаву, як у мясарубку, і хто б растлумачыў, чаму далёка не з кожнай мясарубкі выходзіць якасны фарш?..
    2.	Мікашы
    На размеркаванні пасля тэхнікума спыталі: «Куды хочаш?» — «Застацца ў Мазыры». — «Не, едзь у Пінск». I якая ім была розніца. Каб сказаў, хачу ў Пінск — пакінулі б у Мазыры.
    У Пінску, як у фільме «Каралева бензакалонкі», няўцямна паглядзелі на мае паперы, паціснулі плячыма, пераглянуліся і вынеслі всрдыкт:
    — У Мікашэвічы! Там табе самае месца. Будзеш бетон цягаць і цэглу класці. Усё роўна ў армію хутка. (Па дыпломе мне павінны былі даць пасаду майстра, нават прараба.)
    Сёе-тое пра гэты пасёлачак я ведаў. Напрыклад, што гэта пагранічча — па рацэ Случ праходзіла мяжа паміж палескімі Заходняй і Усходняй Беларуссю. Ведаў пра славуты на ўсю Еўропу мікашэвіцкі граніт. I нарэшце вершык:
    Мнкашн, Мнкашн, Голубыс далн!
    Мы такне Мнкашм
    На... вндалн.
    Ну і дарэмна. Вельмі сімпатычнае, асабліва для мяне, прывыклага да савецка-ўсходняй архітэктуры, кампактнае мястэчка, гарадок, дзе мірна і гарманічна суіснуюць сучасныя мікрараёны і старыя паселішчы — фрагмснты еўрапейшчыны. Мала пасля ў жыцці я сустракаў больш добрых людзей, чым мікашэўцы. Мяне адразу палюбілі. I гэта пры тым, што я прыйшоў ніадкуль і хутка пайду ў нікуды, часовы чалавек. Будаўнічая брыгада. Абеды — пароўну, выпіўка — мне першаму. Вазілі матацыкламі на Прыпяць, лавіць у карчах рукамі сонных жнівеньскіх акунёў і лінёў... Паказвалі грыбныя мясціны.
    Самы яркі, шчымлівы ўспамін. Трэцяя змена, з 10 вечара да 3 ночы. Вібратар, бетон, апалубкі, святло пражэктараў... Пад раніцу вяртаемся з гранітнага кар’ера ў пасёлак спецыяльпым аўтобусам. У аўтобусе цёмна. I такая еднасць (у «Адным дні Івана Дзянісавіча» геніяльна схопленая; цяжка дараваць В. Быкаву, які абазваў гэты шэдэўр «каляднай казачкай»), такая да слёз заміранасць, замілаванасць, што вось скажы — аддай за кожнага жыццё — аддаў бы, а яны — упэўнены, за мяне аддалі б.
    3.	«У выхадныя дні»
    У пятніцу вечара.м, дачакаўшыся, калі з’ехаў дамоў у вёску сусед па пакоі, Хальчэня сядзеў на ложку і складаў верш. За паўгадзіны ён адолеў адно чатырохрадкоўе, праўда, ніштаватае:
    Цяплынь жнівеньскай ночы...
    Было ў вас такое, скажыце?
    Я глядзеў ёй у вочы —
    Васількі ў спалавелым жыце.
    Перачытаўшы разоў пяць запар, што аж паблыталіся ў галаве рыфмы, Хальчэня закурыў цыгарэту і пачаў хадзіць па пакоі, паплёўваючы і збіваючы на падлогу попел. «I ў каго я, цікава, пытаю: «Было ў вас такое, скажыце? — падумаў ён. — А ў каго не было? Рытарычнае пытанне. А параўнанне вачэй з васількамі? Як пошла... Ці я ўжо сам да сябе прыдзіраюся?»
    Каля шафы ён спыніўся, адчыніў левую і правую палавіны і агледзеў суседавы штаны клёшы на вешалцы, брызентавую рабо-
    чую куртку і повыя кеды з беленькімі шнуркамі; гэтак жа нстаропка агледзеў трое сваіх штаноў: ваўняныя ў клеткі джынсы, вараныя ў белыя плямы, і штаны з мяккае шэрае матэрыі, якая звалася «палавіком»... Раптам ён пачырванеў, асцярожна прычыніў дзверцы і вярнуўся да ложка. «Цікава, ён хіба не бачыць, што носяць другія... — падумаў ён ужо пра суседа. — Ходзіць такім вахлаком... Незразумела».
    (Знарок пакідаю гэты кавалак, як прыклад нявопытнасці, недальнабачнасці: як жа асцярожна трэба абыходзіцца ў літаратуры з гэтымі часовымі аксесуарамі, гэтымі клёшамі, белымі шнуркамі і варанымі джынсамі... Як жа яно ўсё хутка старэе і як трэба пазбягаць розпых прывязаных да часу тэрмінаў, слоў, якія праз 5-6 гадоў могуць зусім знікнуць і потым гучаць у апавяданнях дзіўна і дзіка, і як жа тады сорамна павінна быць за гэта пісьменніку!)
    За шэсць дзён, якія яны пражылі разам, Хальчэня так і не змог звыкнуцца з гэтым чалавекам. Увечары сусед звычайна ляжаў упоперак ложжа — ногі на табурэт — і моўчкі гартаў часопісы ці чытаў газеты, а ўночы, калі тушылі святло і клаліся, доўгімі і зануднымі аповедамі не даваў Хальчэню спаць. Тут былі і вёска, і фільмы, і кнігі, і войска, і, зразумела, былое няўдалае каханне — нейкая Наташа, якая выйшла замуж, не дачакаўшыся яго з войска. Ён называў яе цяпер «дурніцай» і «шкурай барабаннай» і казаў, што яна растаптала ў ім веру «ў людзей і чэсных жэншчын».
    Хальчэня быў рады, што хоць працаваў гэты дурань у брыгадзе бетоншчыкаў, а не з ім разам, мулярам: хоць удзень ён яму не назаляў.
    «Добрая асацыяцыя — васількі ў спалавелым жыце і шкура барабанная!» — Хальчэня ўявіў, як бы ягоны верш чытаў сусед, пачырванеў, схапіў ручку і так крамзануў наўскасяк па лістку, што падралася папера.
    Яму захацелася напісаць празаічны твор, але добры, абсалютна праўдзівы, які ніхто яшчэ ніколі не пісаў. Ён узяў са стала два суседавыя часопісы, лёг упоперак ложка, паклаў ногі на табурэт, адзначыўшы, што ляжаць так усё ж няблага, і пачаў чытаць, каб павучыцца, як пішуць і думаюць сапраўдныя пісьменнікі.
    Хальчэня, хоць і нарадзіўся і гадаваўся ў вялікім горадзе, быў гарадскім толькі ў першым пакаленні. Бацькі яго былі тыповымі ўрбанізаванымі вяскоўцамі. Пражыўшы доўга ў Гомелі, займаючы пасаду начальніка аддзела кадраў будупраўлення, бацька ці то не хацеў,
    ці то папраўдзе так і не навучыўся гаварыць чыста па-гарадскому. Калі яшчэ дзе ў людзях ці на рабоце ён і стараўся ламацца па-руску, то ўжо дома, у сям’і, даваў сабе поўную волю. Бы смакуючы, з задавальненнем, ён гаварыў «дзёўка, дзядзько, муло, забуўся, знушчаўся, хай яму гор, здарову як бук» і г. д. Ён быў з’едлівы да ўсяго, чаго не разумеў: да музыкі, акрамя народных песень, да фільмаў, акрамя як пра дзяцей, да кніжак пра вайну, у якіх, як ён казаў, «восе пара вайна скончылася, а яны ўсё цягнікі пад адхон пускаюць» ... He любіў газет на беларускай мове, лічачы гэтую мову не сапраўднай беларускай, а «скалечанаю»... У сям’і ён трымаўся свайго вясковага парадку, які заключаўся, па-першае, у дыялектна-беларускай мове, і, па-другое, у выхаванні сына. Хальчэню дазвалялася рабіць усё тое, што сам бацька ў свае маладыя гады зрабіць альбо не паспеў, альбо рабіў не так, не ў поўнай меры, як хацелася. Кожныя паўгода сын апранаўся ў новае, і не абы-якое, — з галавы да пят. Акрамя таго, ён заўсёды меў грошы «на дробныя расходы». Ён мог прыходзіць позна ўночы ці начаваць у сяброў, не баючыся, што яму будуць чытаць маралі. Патрабавалася ад яго не шмат: нс піць, не лаяцца і не пярэчыць бацьку.
    Волю, што яму давалася, Хальчэня скарыстаў перш за ўсё ў вучобе. He дужа налягаючы на кніжкі, скончыў дзесяць класаў, падаў дакументы, як і параіў бацька, у будаўнічы тэхнікум, — і толькі пасля яго заканчэння, атрымаўшы ўжо дыплом і накіраванне ў адно з мястэчкаў Брэсцкай вобласці, Хальчэня зразумеў, што волі ён практычна не толькі не мае, але што яе ў яго і не было.
    Тады бацька ўпершыню адкрыўся яму. Хальчэня ўбачыў у ім не таго чалавека, да якога прывык. I здарылася гэта акурат у дзень атрымання дыплома...
    (Апускаем цягамотны дыялог, пераказваем інфармацыйна. Бацька прадумаў за сына яго будучыню. Ён марыў бачыць сына афіцэрам і хацеў, каб той паступаў у ваеннае вучылішча. Сыну захацелася паказаць сваю самастойнасць.)
    — ...Добра, — сказаў бацька, — не хочаш, не трэба. Едзь па сваім размеркаванні. Але ведай, што ты ні на што не здатны. Пакатайся. Усё адно вернешся. I тады я табе памагу.
    Ён выйшаў, і Хальчэня крыкнуў яму ўслед у пустыя ўжо дзверы: — Трэба мне твая помач!
    Ён схапіў куртку і выскачыў за дзверы.
    ...Месяц адпачынку, што даваўся пасля тэхнікума, Хальчэня амаль не бываў дома. Бацька яго больш не чапаў, быццам і не было паміж імі ніякіх размоў, а маці вельмі любіла сына і таму адчувала сябе
    ў нечым вінаватаю перад ім, давала кожную раніцу грошы і шаптала: «Не слухай яго, рабі як хочаш...» Сяброў аднаго за другім бралі ў войска, ён праводзіў іх; сам перад ад’ездам зняўся з вайсковага ўліку і выпісаўся ў пашпартным аддзеле. Пасля вясёлых праводзінаў яму звычайна рабілася сумна, ён адзін блукаў тады па Гомелі, заходзіў часта ў парк, глядзеў на Сож, на драўляныя, амаль што вясковыя хаткі па той бок ракі. Смутак мацнеў, рабіўся соладка-шчымлівы, і Хальчэню хацелася зрабіць тады нешта вялікае, незвычайнае, каб не толькі бацькі, а і шмат-шмат людзей пабачылі, які ён таленавіты, не падобны на іншых — убачылі і здзівіліся, і ўзрадаваліся ад гэтага.