Мяжа
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 264с.
Мінск 2011
I Клара Іванаўна ўсміхнулася ўсмешкай чалавека, які не прывык выстаўляць напаказ сваю велікадушнасць...
18. «Рэцэнзія-водгук»
Hi ў воднай крытыцы свету не прынята чапаць дэбютантаў. Толькі не ў нашай. Наша, падобна, адных дэбютантаў і чапае. I поруч з тым — якое рабалепства перад г. зв. імёнамі, імёнамі, якія, на добры лад і калі ты добры крытык, варта было б размазаць, як кашу па талерцы. Ды Бог з ім. «Крытыкуйце» і далей. Толькі не плачцеся, што ў нас няма твораў-узораў, вартых вашага пяра — сапраўдны крытык разгорнецца і на прыкладзе антыўзораў.
Усе водгукі, якія з’явіліся на маё першае ў жыцці «Сачыненне», былі адмоўныя. Захаваўся адзін. Анатоль Сідарэвіч. «Творы двух дэбютантаў — 23-гадовага студэнга Андрэя Федарэнкі і старэйшага за яго на дваццаць гадоў Г. Станкевіча — надрукаваны ў студзені і ў лютым. Што запомнілася? Фабула (о-о, як вам? Пачатак рамана. He, далібог, пачынаю верыць, што свет напоўнены знакамі, намёкамі, супадзеннямі...) Федарэнкавага апавяданпя нра сачыненне. Вучань напісаў самастойнае, арыгінальнае сачынснне. Выкладчыца падумала, што ён яго спісаў, і паставіла вучню «адзінку». Хацеў бы і я, чытаючы Федарэнкаву публікацыю, не паверыць і спытаць: «Няўжо аўтару ўсяго дваццаць тры гады?» I ўжо напэўна я не паўтарыў бы памылку тае настаўніцы...»
«Іслач». Нарада маладых пісьменнікаў, 86 год. Яўгені Лецка (пра мяне): «Я думаў, гэта дарослы мужчына, за 50... Вось такія і губяць нашу літаратуру. Яму 23, а піша так, нібыта 83».
Уладзімір Дамашэвіч (дамашняя, добрая душа) — «Федарэнка як музыкант, які не ведае нотаў, бярэ на слых, правярае да таго часу, пакуль не перастане фальшывіць...»
Аднак нам цікава пакуль што іншая музыка — палітэх, туды, туды!
19. Тупы
Выхавацель у інтэрнаце. Мянушка Тупы, прозвішча Шэлепень. Рэдкая сволач. Хворы на эпілепсію. Як усё ж Бог шэляпеняў меціць! Гэткі Шарыкаў, ніколі ён не скажа «добры дзень», «да пабачэння», «дзякую», усё яму хочацца, каб «па-прастому», без кніжнаінтэлігентных цырымоніяў.
Хлопец, на думку выхавацсля Тупога, павінен пакурваць, крыху «бухаць», крыху (не ўсур’ёз) з дзеўкамі, рыхтавацца да арміі, брынькаць на гітары, менш думаць, менш чытаць — ізноў у нас «усе беды ад філалогіі»! У размове быць у меру коснаязыкім, калі і ўжываць газетна-тэлевізійна-вучоныя словы, дык іранічна...
Вядо.ма, каго ён хоча з нас зляпіць — такіх, як сам.
Апантаны выканаўца тайнай (а мо і яўнай) дактрыны палітэха: шэрасць, ураўнілаўка, умеранае хамства.
Дысцыпліна сярэдняя паміж армейскай і турэмнай.
Мне страшна не пашэнціла — ён мяне не любіць.
20. Лагун і Алёшкіна
2-гі курс. Іван Лагун — хлопец з маёй групы, Алёшкіна — першакурсніца (15 гадоў). На заняткі не ходзіць, бадзяецца па горадзе, а ноччу спіць з гэтым самым Лагуном.
Упершыню ў жыцці ўбачыў голую дзяўчыну ў ложку, якая не саромелася гэтага.
Тэхнікум, псрапынак. Курым у туалеце, акно расчыненае. Хтосьці заўважае на вуліцы Алёшкіну.
— Лагун, пакліч!..
Лагун звешваецца з акна, закладвае два пальцы ў рот, свішча.
— Ідзе! — рагочам мы. — А яна ідзе!
— Алёшкіна, Паганкіна ты!
Яна стаіць, глядзіць знізу ўверх па акно мужчынскага туалета і пасміхасцца. Прыгожая, тоненькая, стройная... Вось бы мне такую!
Як бы я яе любіў, абараняў, колькі ўсяго б нарасказваў, мы б хадзілі ў кіно, марожанае, тыры-пыры, ёй не было б са мною сумна, я б называў яе багіняй і феяй, а не Паганкінай...
Ну чаму яна не адчувае, хто мог бы яе па-сапраўднаму ацаніць?
21. Пераблыталі?
Дзяўчаты папрасілі вынесці вядро са смеццем. Самі баяцца, слабенькі ліхтар гарыць толькі над ганкам інтэрната, а сметніца — у чорнай цемры.
Восень, вечар, вецер, цёмна... Як пахне гэтая восень! I вось з гэтай восені, з гэтай цемры — чалавек пяць, як толькі пераступіў са светлагаў цёмнае... Па крэктанні — дарослыя. Б'юць моўчкі, проста на ўбой — каб забіць, не даюць упасці, я пералятаю ад аднаго да другога, як мячык. I ўсё ж нарэшце хтосьці — у любой хеўры знойдзецца хоць адзін такі: «Хопіць!»
Сківіцы ў мяне не проста зламаныя — раструшчаныя ў шкло.
«Хуткая». Прыёмная бальніцы. Кроў на ўсім, і лужына яе на падлозе, і квохканне санітаркі, якая лазіць з анучаю каля маіх ног, і раздражненне мента, які не можа разабраць, што я гавару. А калі б і мог, што я скажу? Быў бы толк ад яго запісак. Можна падумаць, зіюйдуць. А калі знойдуць? Скажуць, памылка. Пераблыталі — і маю хату з чужою, і маю морду з чужою...
22. Іна
Сшыты рот. Да зубоў верхніх і ніжніх прывязваюцца пласціны, сцягваюцца гумкамі... Да атупення балюча. I кроў, кроў... Ляжаць месяц, нават больш. Голад. 3 ежы — таматны сок, сырыя яйкі і распушчанае ў гарбаце масла.
Маці прыезды. Дзядзькі Сцяпана, які заплакаў; вось табе, дзядзька, і адзін летні дзень.
I аднойчы прыйшла самая прыгожая дзяўчына з нашай групы, Іна. Адна. Крыху брыдка і сорамна было, што я ў такім стане. «Папраўляйся, выходзь, ты мне трэба...»
Марыў пра Алёшкіну-Паганкіну, а тут — у 100 разоў лспшая! Дзівосы, як і боль і кроў, будуць суправаджаць мяне ўсё жыццё.
23, Навушнікі
Зноў вучуся. Усё добра. Выходжу неяк з аўдыторыі — рука на плячо. Чалавск у міліцэйскай форме. Маленькі ростам, з вусікамі. Твар добры, разумны, стомлены. Я ўжо прывык да людзей у форме, ведаю, што ім трэба — яшчэ якія-небудзь дэталі па той справе, як мяне змясілі. Можа, знайшлі іх. Можа, штосьці так удакладніць. Але я нічагуткі не ведаю. Ноч, удары, боль і кроў. Нічога не магу дадаць новага.
— Заява на цябе. Загадчыца аддзялення бальніцы напісала. Навушнікі ад тэлевізара ў іх прапалі... Ты не браў?
Ну, што за глупства. Я не ведаў, што ў тым аддзяленні ўвогуле ёсць тэлевізар, як і першы раз чую, што да тэлевізараў ёсць нейкія навушнікі.
— «Рэкорд» стары, зламаны, у кабінеце загадчыцы стаіць.
Якая ахінея. Навошта мне ад зламанага тэлевізара навушнікі, ад мёртвага асла вушы...
— Андрэй, я табе нават падпісваць нічога не дам. Вучыся спакойна. Павар’яцелі яны там. Зараза загадчыца: чалавек і так адмучыўся ні за што, дык яшчэ трэба жыццё яму ламаць... Упэўнены — капнуць: бяруць яны хабар, на хворых нажываюцца...
Які мілы, разумны чалавек! Вось такія і павінны працаваць у міліцыі.
Праз тыдзень павестка. «Явнться... В случае неявкн...»
З’яўляюся. Кабінет. Мой следчы.
— Прысаджвайся. Што ж гэта ты, га? Паверыў табе...
I раптам ззаду па нырках удар складзенымі ў замок рукамі. Грымаюся з крэсла, ашарашаны, напалоханы, адурэлы не столькі ад несправядлівасці, колькі ад незразумелай перамены, якая за тыдзень адбылася з такім мілым чалавекам, не сумняваючыся, што зараз будзе гасіць мяне нагамі. Зноў усё паблыталі: і злодзеяў, і ныркі мае з чужымі...
— Ты падпішаш, маць-перамаць, валэндацца яшчэ тут з табой! Навушнікі купі ў любым магазіне электратэхнікі, рубель дваццаць!
Падпісваю. Еду. Купляю. Малюсенькія дзве гакія фіцюлькі, ніколі ў жыцці да гэтага не бачыў і ў руках не трымаў. Вязу ў міліцыю.
— Ну вось. Справа закрытая. Можа, ты іх і не браў.
— Вы... нікому не скажаце ўтэхнікуме? Стыпендыя... выганяць...
— Навошта? Як ты са мной, так я з табой. Жалезна. Замётана.
Выходжу з кабінета. Пара ўжо зразумець, дзе, з кім, у якім свеце я жыву і збіраюся жыць далей. Кім мне стаць у гэтым свеце? Пра-
рабам? Доктарам, загадчыкам аддзялення? Следчым? Ці далучыцца да кампаніі і «мачыць» каго-небудзь групаю?..
Без жартаў. Трэба ведаць, кім хочаш стаць, і тады толькі можна выжыць.
24. Рэктар
Актавая зала на 300 чалавек. Я сяджу побач з Інаю, яна трымае мяне за руку.
Даклад рэктара, нудны, узроўню правінцыйнага тэхнікума, але мне ён здаецца цікавей за цяперашняга Задорнава. Як я люблю гэтага рэктара, яго акуляры, голас, лічбы...
Але вось прагучала-мільганула ў дакладзе маё прозвішча. Раз, другі...
— Находясь на нзлеченнм в больннце... уворовал (гэтак) дорогостояшне наушннкн...
Божа, што гэта, не трэба, адкруціце назад, гэта ўсяго толькі сон, зараз я зраблю намаганне і прачнуся...
Рука Іпы патроху вызваляецца з маёй.
25. Камандзір морга
Люблю Таню. Ну як люблю? Усміхаюся, калі бачу яе, і кажу: «Добры дзень, Танечка». Усё. Мне гэтага дастаткова. Яна фыркае, пырхае, чмыхае, не адказвае... Харошая вучаніца Тупога.
Падыходзіць першакурснік, і яшчэ кампанія, не тэхнікумаўскіх, чалавек шэсць, з ухмылачкамі.
— Ты афігенны камандзір тут? (Чаму, над кім я камандзір?) Даўно з бальніцы выпісаўся? Зноў хочаш туды? Дык вось, калі не псрастанеш чапаць (?) маю сястру, будзеш камандзірам морга.
26. Сіні канверт
Калі іду праз прахадную інтэрната, часта сядзіць там выхавацель Тупы. Ніколі не праміне прычапіцца:
— He ндравішся ты мне, ох, не ндравішся... He п’еш, па бабах не ходзіш... Г..но, а не хлопец.
Можна было ў поўным сэнсе з’ехаць з глуздоў, калі што-небудзь тэрмінова не прыдумаць. Трэба была хоць павуцінка ў той рай, з якога самахоць апынуўся ў гэтым пекле.
Так узнікла пісанне.
Паслаў у «Чырвоную змену» абразок. Цяпер бы яго надрукавалі. Восень... Яблыня шкрабе галінаю ў шыбу... Успамін пра лета і нейкае каханне, якое адляцела разам з летам... Сум, туга, насталыія... Manacan (якога тады не чытаў) — «прошай, молодость!»...
Чакаю адказу, лепш сказаць, нічога не чакаю. Апошпі курс, робім дыпломныя, потым размеркаванпе, у дзяўчат наперадзе замужжа, у нас — армія. Армія ўсё спіша. Пасля яе можна перакрэсліць ранейшае жыццё і паспрабаваць жыць новым.
3 новага года я не жыву ў інтэрнаце, выгнаны за парушэнне рэжыму. Хлопцы ў пакоі пілі, я нават не начаваў тады, у вёску ездзіў, але выклікаюць у дэканат адпаго мяне: «По заявленню воспптателя Шелепня... За органнзацню пьянкн...» Апраўдвацца і не думаў, ужо разумею, што лёс яшчэ не аднойчы будзе выкідваць са мной такія штукі. He апраўдваюся, не надта здзіўляюся, але і не пакараюся, — не, лёс, у мяне дужа многа ёсць чаго табе супрацьпаставіць... У мяне ёсць пах снегу, лотаць, бліскі вады ў всснавых ручаях, жоўты лісток на шляпцы грыба... I яшчэ шмат, шмат чаго, з чым табе давядзецца лічыцца.
Жыву ў дзядзькі, чарчу — раблю дыпломную работу — днямі ў вольных аўдыторыях. Нават два дыпломы раблю — сабе і сябру. За гэта ён падараваў мне кнігу «Чехов о лнтературе н пскусстве».
I вось — сіні вялікі канверт са штэмпелем «Чырвонай змены». Пісьмо на афіцыйным бланку. Мой абразок быў на старонку, а адказ — па тры машынапісу праз адзін іптэрвал. «Талент... разумепне прыроды... пранікненне ў псіхалогію... пішыце»... Падпісана Вольгай Іпатавай. Дзе б ні быў, Воля Міхайлаўна, кім бы ні стаў, ніколі не забуду Вам гэтага, светлая мая...