Мяжа
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 264с.
Мінск 2011
Ён яшчэ паявіцца, і неаднойчы, толькі ў розных іпастасях, у нашым дзіўнаватым рамане-выбраным, рамане-біяграфіі, рамане-эсэ.
16. Палітэх
Спатрэбілася «пройтн чуть не полмнра», каб зразумець, якое ў цябе дома ўсё ўнікальнае, багатае, рэдкае, непаўторнае...
Мой падлеткавы перыяд быў шчаслівы, адназначна. Маці... Сябры... Гумар, назіральнасць... Арэхі, ягады, грыбы, рыбалка —
прырода... Усяго хапала, усё пад бокам. Мне шэнціла. Я не проста хадзіў па жыццёвым лязе — я па ім бегаў, без страхоўкі, не балансуючы, і не звальваўся.
I навошта ж, навошта трэба быў добраахвотны зыход з таго рая?!
Чаму не адцягваў, як мог, дакуль можна, хаця б 9-м, 10-м класамі? На халеры ён мне здаўся, той палітэхнікум?
Медкамісія.«Яктывучышся?»—«Напяць». Доктаркаўсплясквае ў ладкі: «Куды ж ты лезеш? Ты ж сабе лёс ламаеш!» He лёс яна, канечне, сказала, судьбу, але сэнс ад гэтага не мяняецца.
Блат быў? Так, блат. He хацелася ўпускаць выпадку. Экзамены... Паперка аб залічэнні, болып падобная на міліцэйскую павестку. «.. .Вам необходнмо явнться для отработкн 2-х недель по упорядоченню обіцежнтая. Прн себе нметь...»
Да, б..., прнехал н попал,
Как Чацкнй — с корабля на бал.
Помню, стаю каля інтэрнацкага ганка, размаўляю з прыбіральшчыцай. Ба-бах!!! — з пятага паверха аб асфальт трохлітровы слоік з фарбаю! «Свінні! — лаецца прыбіральшчыца. -— Гэта ж каб крыху бліжэй, усё адзенне аблілі б». — «Каб бліжэй, — кажу, — дало б па галаве і адзенне не спатрэбілася б». — «Ну правільна — каб бліжэй, так бы абпырскала, што пасля не адмыць».
Адарванасць ад прыроды, вырванасць з яе, як дрэва з коранем, выбачайце за банальнае параўнанне. He інтэрнат — менавіта абшчага, абшчак, брыдкая, з доўгімі калідорамі, за дзвярыма клеткі з чатырма койкамі. Усё. Абавязкова мець пры сабе тапкі і дыванок на сцяну (кот у капелюшы ідзе з вудамі і з вядром, з якога тырчаць рыбіныя хвасты). Скразнякі, смурод, агульныя туалеты, адсутнасць — поўная — гарачай вады. Раз на тыдзень кіно. Голад, холад, па выхадных прыезды-наезды ў вёску. Праўда, канікулы, але і яны атручаныя тым, што неўзабаве скончацца і зноў трэба будзе вяртацца ў ненавіснае пекла...
Пераглядаючы сваё напісанае, я са здзіўленнем бачу, што нічога — ніц — (за выключэннем ніжэй прыведзенага ўрывачка) няма ў мяне пра перыяд ад 15 да 18 гадоў. А гэта ж, здавалася б, такія залатыя гады! Няўжо нічога? Чаму час і памяць не падфарбоўваюць тыя гады ў ружовае?
He. He хочуць. I ўжо бачу, і ведаю, што ніколі, ніколі —
не покорюсь, не прнмнрюсь co всею мерзостью,
жестокостью н скукой тех лет...
Увольте — я сшё поэт!
17. «Сачыненне»
Учарашні васьмікласнік, а цяпер навучэнец палітэхнікума Валодзя Вяргейчык сядзеў за партай і, для выгляду наморшчыўшы лоб, глядзеў на доўгія рады лічбаў, іксоў, ігрэкаў, якія, старанна стукаючы крэйдай, выпісваў на дошцы выкладчык матэматыкі. (Оп, вось яны, пайшлі — анты-Міхал-Іванычы.)
«I як гэта людзі могуць так разумець — ды што там разумець — захапляцца сухімі бяздушнымі лічбамі? — здзіўляўся Вяргейчык. — Я разумею тры яблыкі ці, скажам, дваццаць пяць кароў, -— яму на міг стала весела, — бо гэта можна ўявіць. Але квадратны корань з трох? Лагарыфм з дваццаці ііяці? Канечне, лічбы патрэбны, але ж зноў-такі толькі тым, каму падабаецца з імі важдацца...»
Увесь амаль урок у Вяргейчыка было адчуванне, што выкладчык проста знарок, жартам стараецца даказаць ім, быццам умець абыходзіцца з лічбамі так і гэтак — найвялікшая асалода. Ён нават неяк падспудна чакаў, калі таму надакучыць вадзіць іх за нос і што хутка, засмяяўшыся, выкладчык скажа: «А што, паверылі, што цікава? Вось паверылі ж?» — пасля чаго вытра дошку і пачне на ёй нешта маляваць ці хоць бы пісаць словы, якія так лёгка ўяўляюцца. Вось хоць слова «сіні», напрыклад...
Вяргейчык крадком пачаў паглядваць у акно, і ўсмешка раз-пораз прабягала па яго твары. «Сіняе неба, сінія вочы — такое лагоднае, такое... пяшчотнае слова, — з замілаваннем думаў ён. — Але нуль цэлых тры дзясятых? Хоць забі, галава мая пустая, і ні пяшчоты, ні лагоды гэгыя нулі не выклікаюць, бо нуль — ён і ёсць нуль...»
Так Вяргейчык прасядзеў да канца ўрока, разам са званком сарваўся з месца і першы выскачыў па калідор. Ён спусціўся ўніз (іх група займалася на трэцім паверсе) і выйшаў на двор, жмурачыся ад ранішняга вераснёўскага сонца.
Ад тэхнікума да шашы, дзе быў аўтобусны прыпынак, цягнулася доўгая, яшчэ па-летняму густая алея таполяў. Мокрае пасля начной расы лісце пад яркімі промнямі сонца ззяла цёмна-чырвоным золатам. Нібы сагрэтыя цяплом, старыя, з маршчыністай, патрэсканай карой дрэвы ледзь чутна шумелі — здавалася, гэта яны, таполі, і наганяюць лёгкі ветрык. Сярод круглай бетоннай клумбы перад самым
уваходам, над дробнымі сінімі кветкамі ўзвышаліся два маленькія, познія сланечнікі, у якіх ніколі не бывае зярнят. Яны ўсё ж важна паварочвалі свае мала жоўтыя галовы да сонца, нібы сапраўдныя вясковыя таўстуны-сланечнікі, якіх абвязваюць марлямі, каб не падзяўблі вераб’і...
Цёплая залатая восень! Вяргейчык засмяяўся і заплюшчыў вочы — на міг здалося, што ён не ў тэхнікуме, а зноў у сваёй старой драўлянай школе, выйшаў на ганак і дыхае, нс можа надыхацца роднымі, блізкімі з дзяцінства пахамі восені... Поўнасцю забыцца перашкаджаў хіба што роўны гул машын з шашы...
— Здароў! — нехта крапуў Вяргейчыка за рукаво.
Гэта быў невысокі белабрысы юнак, які вучыўся ў другой групе, а родам быў з суседняй Вяргейчыку вёскі. Прозвішча яго было Жменька. (Яшчэ ў школе хлопец вельмі не любіў, калі з ягонага прозвішча смяяліся, і даказваў, што такое ж меў адзін з герояў аповесці Шамякіна.)
Вяргейчык моцна паціснуў руку земляка і ўздыхнуў.
— Фізіка ў вас?
Жменька таксама ўздыхнуў і кіўнуў галавой. (Адпа крытык пазней напіша: «Героі Федарэнкі ўвесь час ківаюць і з галавой нешта робяць.) Прыжмурыўшы вочы, ён паглядзеў перш на таполі, а потым прыслухаўся да гулу на шашы.
— Грыбоў зараз поўны лес, га? — ажывіўся ён раптам. — Я іх так спрытна бяру — каб хто толькі ведаў...
Вяргейчык не паспеў адказаць, бо празвінеў званок, трэба было спяшацца. У тэхнікуме вялі своеасаблівую барацьбу супраць спазненняў: за першае — выклікалі да класнай, за другое — да завуча, а за трэцяе — пасылалі дамоў адзін са спецыяльных бланкаў, якія друкаваліся ў бухгалтэрыі пра запас і былі такога зместу: «Ставмм Вас в йзвестность, что Ваш(а) сын — дочь (падкрэслівалася) сйстематйческй опаздываст на занятпя...» і г. д. Мелася на ўвазе, каб бацькі кідалі ўсе справы і, схапіўшыся за галаву, ляцелі за блізкі свет прымаць меры.
Канечне, гэтыя выклікі і пісьмы не зменшылі лік спазненняў, наадварот: тыя, што спазняліся на хвіліну, не ішлі на цэлы ўрок — усё адно давядзецца адказваць, дык лепш за ўсё разам.
...Калі задыханы Вяргейчык прыбег у аўдыторыю, яго чакала прыемная навіна: другі ўрок матэматыкі адмяняецца, будзе літаратура! Ужо прыходзіла Клара Іванаўна і сказала, што раз піхто нс браў ні канспектаў, ні падручнікаў, будуць разбіраць сачыненне, якое пісалі на пазатым уроку.
— Здорава як! —ляпнуў узрадаваны Вяргейчык па плячы свайго суседа па парце Смолера.
— Будзе яшчэ больш здорава, калі Клара двойку мне ўпякла, — як заўсёды, марудна адказаў той.
— Ты ж спісваў, здаецца?
— А хіба за спісаныя сачыненні пяцёркі ставяць? Яна хітрая...
— Нічога не хітрая, — запярэчыў Вяргейчык.
Смолер прамаўчаў і праз момант загаварыў пра другое:
— Ты, я гляджу, не баішся, — заўважыў ён.
— Яшчэ чаго, — абыякава махнуў рукой Вяргейчык. — Я ў школе ведаеш як сачыненні гэтыя пісаў? Ніколі тройкі нават не было.
— Дык то ў школе.
— А тут што? Мяпе нават наш дырэктар, ну, з нашай школы, адгаворваў, каб не паступаў сюды, каб перш дзесяць класаў скончыў. Ты ж літаратар, кажа, — пахваліўся Вяргейчык.
— Ого, — здзівіўся Смоляр. — Чаго ж ты паступаў?
— Папытай у мяне, — кісла ўсміхнуўся Вяргейчык. — Дзядзька мой, нават не дзядзька, а я і сам толкам не ведаю, хто ён нам, дык вось гэты родзіч паспрыяў, у двукоссі. Ідзі, кажа, паступай. Кватэра потым, кажа, у першую чаргу, грошы добрыя...
(Пры ўсім наіве, нецікавасці, слабасці — які дакумент часу. Хаця б тыя ж самыя бланкі. Калі б я іх яшчэ згадаў?..)
— А свая галава нашто?
— Каб на тую галаву ды цяперашні розум, — разважліва адказаў Вяргейчык, чым вельмі развесяліў свайго таварыша.
— Як жа ты вучыцца будзеш, галава? — смеючыся, запытаў Смоляр. — Я ж заўважаю, ты дуб у матэматыцы.
— А я і не буду. Я ўжо вырашыў...
Ён не дагаварыў, бо ў аўдыторыю хуткім энергічным крокам увайшла выкладчыца літаратуры Клара Іванаўна.
Гэта была высокая, дзябёлая жанчына, якая вельмі глядзела за сабой: падмалёўвала губы, павекі, пудрылася. Апраналася яна вельмі па-сучаснаму, што зусім ёй не ішло, бо Клара Іванаўна была ў гадах.
(А ўсё ж партрэты і апісанпі прыроды цярпімыя, як для самага перпіага ў жыцці анавядання.)
Яна спынілася пасярод аўдыторыі, цярпліва чакаючы, пакуль сціхне шум і ўсе падымуцца.
— Добры дзень, сядайце, -— павіталася ціхім, стомленым голасам. Прайшла да стала, але не села, толькі абаперлася аб яго рукой, другой асцярожна паправіла валасы і, застыўшы, пачала доўга,
задуменна глядзець у акно. Яна стаяла так кожны раз — нібы настройваючыся перад урокам, і заўсёды гэтая задумёная постаць так падабалася Вяргейчыку.
«Як правільна! — усхвалявана думаў ён. — Толькі так павінен пачынаць урок сапраўдны выкладчык...»
Пастаяўшы крыху, Клара Іванаўна села за стол.
— Дзяжурны, раздайце, калі ласка.
Яна падсунула на край стала стос сшыткаў, разгарнула журнал і схілілася над ім.
Дзяжурны быў якраз Смолср. Калі ён разнёс сачыненні па napTax і разгарнуў сваё, твар яго спахмурнеў. Ён штурхнуў Вяргейчыка локцем у бок — глядзі! Сапраўды, як Смолер і баяўся, стаяла двойка і ўнізе — «Спісана!»
— Усё, праляцела стыпендыя, — шэптам падвёў ён вынік. — А-а, хай старыя прысылаюць — я што, грошы зарабляць сюды прыехаў?.. Давай лепш тваё паглядзім, — прашаптаў ён ужо зусім спакойна.
Але Вяргейчык не спяшаўся і толькі пагладжваў пальцамі па вокладцы сшытка, адчуваючы незразумела чаму хваляванне.
— Давай, не бойся, літаратар, — падбадзёрыў Смолер.
— Была не была...
Вяргейчык хутка разгарнуў сшытак і спачатку нават не вельмі здзівіўся, калі ўбачыў пад роўнымі радкамі свайго сачынення якраз такі, як у Смолера, подпіс і адзнаку — адзінку.