Мяжа
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 264с.
Мінск 2011
— Мальчмк мой, ты что?! He пугай меня!
Са мною здарыўся (тут я смела выкарыстоўваю стары расійскі штамп, бо бсларускія словы, якія абазначаюць гэты стан, мне не падабаюцца) — са мною здарыўся «короткмй обморок». Секунд праз дваццаць я ачомаўся і ўпершыню ясна і да страшнага востра зразумеў, як мпе нялёгка будзе жыць.
— Тебя что, нй разу не целовалн? Я боюсь прнтрагйваться к тебе... — а між тым яшчэ мацней сціскала маю шыю, гладзіла па назе...
Я вырваўся, знайшоў дзверы, выскачыў на дворык і адносна лёгка, па разоры, выйшаў з агародаў на вуліцу. Мне хацелася плакаць, не плакаць, а раўці на ўвесь голас.
Чаго? Тады я не ведаў. Я ўвогуле вельмі мала ведаў тады, бо думаў, што ўвесь свет — гэта толькі я, прычым я — нейкі не такі, як іншыя.
«Можа, для пачатку і гэтага нямала?» — паныла цешу сябе я і цвёрда ведаю — не толькі нямала, а гэта ўсё, нічога, нідзе і ніколі з гэтай дзяўчынкаю ў мяне больш не будзе.
На нашай лаўцы сядзіць Васіль і плюецца семкамі. Разламаны сланечнік — як кола з воза.
— Васіль, што толькі што было... Толькі не кажы нікому. Анжэла як стала мяне цалаваць!..
— Так? Цьфу, такіе семкі вялікіе, я аб’еўся — жую цераз сілу... А мяпе яна ўчора цалавала. Сучка. Ты нешта ж мала з ёю быў, а я — трохі не да ранку. Яна заснула, а я ўцёк. Затое і рабіў з ёю, што хацеў. Чуў, як яна сёння — трус, трус...
— Нашто ты яе чапаў!..
У мяне не словы, а нейкі стогн.
— Яна сама! Ну, што ты, ё-маё... Мала іх яшчэ ў нас будзе!..
11. «Таварыства цвярозасці»
Адна знаёмая, прачытаўшы гэта, спытала: «А чаго ён не застаўся? Чаму ўцёк?» — і я і цяпер, у 44, нс знайшоўся, што ёй адказаць. I праўда, прыйшоў, прывялі цябе за руку, дык будзь ласка, рабі тое, што ў такіх выпадках робіцца.
«Таварыствы цвярозасці? — як пытаў некалі Талстой. — Гэта калі збіраюцца разам, каб гарэлку не піць? Лухта. Каб не піць, не трэба збірацца. А калі збірацца, дык трэба піць».
Калі ж сур’ёзна — сёе-тое ў нас ужо ёсць.
Тут і раёнка, а значыць, снробы пісьма, і рыбалка, а значыць цяга да адзіноты, і самалюбства — калі ўсе хваляць, і дзядзька — як ураўнаважваючая сіла, што не дае шалапутным мазгам развіхляцца (гэта пазней паможа ў прозе, якая патрабуе сялянскай упартасці), і намёк кахання —дзіўнага, не ўсіхняга...
Цяпер што? — пераход да зімы. I дастакова будзе. Лета — зіма. На чым скончыцца наш рай.
12. «Адзін зімовы дзень»
У нашай вёсцы гулялі Міколу-зімовага. Як цяпер помню той дзень. дзевятнаццатага снежня, калі
Снег у ружовыя фарбы расквечаны,
Сонца дыміцца ў стыні марознай, Па-над платамі сумёты намецены, Сцены патрэскваюць пошчакам грозным,
складалася ў пятым, ці што, класе. Цяпер бы сто разоў падумаў, перш чым пісаць такое; калі сумёты, калі многа снегу, пачало б апалізавацца цяпер, дык хіба такі мароз, каб аж сцены трашчалі? А вось і правільна тады, у дванаццаць гадкоў, пісаў! I снегу, бывала, наваліць па вокны, і вуглы ў хаце страляюць.
Яшчэ Мікола, святы заступнічак наш, запомніўся днём вялікага свінога пабоішча. 3 самай ранняй раніцы, з цямна яшчэ не сціхаў у дварах сабачы брэх, рэзалі вушы пранізлівыя парасячыя віскі, паветра насычана было пахам паленага шчаціння, басіста гулі паяльныя лямпы. Але самае моцнае, чым засталося ў памяці дзевятнаццатага снежня — гэта крывёю, пля.мамі чырвонай крыві на белым снезе. У першы дзень — крыві свінячай, у дварах, каля дрывотняў і паветак, а на другі, «пахмельны», — чалавечай, якой пазначана
была і стаптаная, слізкая, з жоўтымі пісюнамі на ўзбочыне дарога і асабліва «цэнтар», пляцоўка каля вясковага клуба, дзс ляжаў павалены, разварочаны штыкетнік і на крывавым снезе валяліся абломкі дошак.
Даўно тое было! Даўно ўжо зусім іншыя асацыяцыі выклікае чырвонае на белым, даўно не адчуваеш радасці ні ў свята, ні ў будзень... Прачнешся, расчухаешся, планы на дзень прыкінеш, на працу ды назад з’ездзіш — вось табе і дня няма; і толькі засынаючы, здрыганешся раптам: ды гэта ж Мікола быў сёння! I празвініць у вушах нейкі далёкі адгалосак, ён жа прадвеснік, першы акорд будучага апавядання, расповеду пра часы, калі кароткі зімовы дзень здаваўся даўжынёю ў год, бо і ўбіраў у сябе столькі ўсяго, што хапала пасля на цэлы год успамінаў...
Было, было! Калі прачынаўся рана ад цішыні выключанага «радзьва», ад матчынага грукання ў меншай хаце, ад радасці, што хутка канікулы. Ад таго, што нядзеля сёння, заўтра ў школу, а ўрокі загадзя паробленыя. Ад таго, што раніца, а светла ад снегу за акном. Ды яшчэ — ад ціхага, да пустаты ў жываце прыемнага адчування сапраўднага свята, адчування такога знаёмага жыцця вакол і прысутнасці сябе ў гэтым жыцці, і ад боязі праспаць, не паспець ухапіць нават аднаго дня гэтага жыцця — а яго трэба ўвабраць без астатку, насыціцца кожнай хвілінай яго, кожным яго пахам, колерам, кожным яго эпізодам!
Першае, што робіш, лежачы ў цёплым ложку, — гэта просіш святога Міколу, каб маці не здагадалася выцягнуць з пячуркі рукавіцы. У адной з іх дзве цыгарэты, якія выкленчыў учора ў свайго класнага кіраўніка Кацмана, паабяцаўшы яму ўвесну сажанцы чырвоных сліў; такія на ўсю вёску чамусьці толькі ў нас і растуць. Што яшчэ? Паесці. Пакурыць з Сержыкам у кустах на рэчцы, дзе ў нас хакейнае поле. Дамовіцца, хто будзе красці з дому выпіўку, хто закуску... Праўда, сёння нам і так дазволена амаль ўсё — сядай за стол, еж, выпівай, калі дурны і хочацца... Але што ж тады за кайф? Украсці ж цікавей.
Пра Сержыка размова асобная. Мы аднагодкі, але я вучуся ў сёмым класе, ён — трэці год у пятым. Я без бацькі, радні няма, жывём з маці, канечне, бедненька. У яго бацька, матка, тры старэйшыя сястры, плойма дзядзькоў, цётак у вёсцы і ў горадзе. Я выдатнік, ён у вучобе не проста дуб, а дубалом, пень пнём, і даўно адправілі б яго ў спецшколу для разумова адсталых, каб не бацька. Бацька ў яго «хрантавік» («хрэнтавік», як сам Сержык жартуе), ваяваў разам з Гарасёвым, а Гарасёў самы большы начальнік горада і раёна.
Калі-нікалі Гарасёў прыязджае да франтавога сябра ў госці, Сержык кажа — на «Волгі» (мініяцюрка Брыля), а часцей сам бацька Сержыкаў, напакаваўшы сумкі, цягнецца да яго ў горад. Так што чапаць Сержыка не пажадана нікому: ні дырэкгару, ні завучу, і можна толькі ўявіць, што ён за падарунак, калі сам Гарасёў трэці год не можа выцягнуць яго з пятага класа! Адзіны ў сям’і сынок, позняе дзіця, з ім нянькаюцца і разбэшчваюць яго, як толькі можна. Расказвалі — ды сама яго маці і расказвала — як тры сястры выстрайваліся адна за адной каля калыскі маленькага Сержыка і дзьмулі яму па чарзе ў голы пульхны зад; ілюстрацыя да раблеўскага Гарганцюа! Яму дазволена ўсё. Кожнае яго жаданне выконваецца без прамаруды. Захацеў раз Сержык мапеду — калі ласка, назаўтра атрымоўвай, ды не звычайную «Рыгу», а «Верхавіну», дзве хуткасці, амаль матацыкл. Зажадаў стрэльбу — на, сынок, бацькаву аднастволачку, «ды глядзі ж, беражыся, вочкі не павыбівай» (сабе, канечне, вочкі, не людзям). Канькі«канадкі», клюшка за шэсць з нечым, шлем, шчыткі, накаленнікі — во да чаго зайздрасць сапраўдная, да амуніцыі хакейнай, а не да «Верхавіны» нават і не да стрэльбы... Раз захварэў Сержык, зажадалася яму, як многім хворым, што часта самі не ведаюць, чаго хочуць, — шахматаў. Лета, сенакос, бацька кідае ўсю работу, едзе на цэлы дзень у горад, прывозіць шахматы. Ды не простыя, не нашы лакіраваныя дзеравяшкі за тры шэсцьдзесят — касцяныя, з пазалочанай інкрустацыяй, у скрыначцы, абабітай усярэдзіне карычневым аксамітам. На, сынку, папраўляйся! Сынку пагуляў сам з сабою ў Чапаева, пстрычкамі збіваючы пешкі, адламаў ферзю галаву і на тым скончылася.
Я люблю яго. Мы сябры. 3 ім лёгка, цікава і пляваць на тое, што ён двоечнік. Затое ён умее, як Бядулеў Салавей, размаўляць рознымі галасамі, мужчынскімі і жаночымі. Да ўсяго ж у нас з ім аднолькавае адчуванне жыцця. Нам мала яго, гэтага, калі шчыра, даволі такі нудненькага рэальнага вясковага жыцця, мала простага сузірання гэтых хат, людзей, настаўнікаў, школы; нам хочацца самім тварыць яго, хай сабе толькі ў марах, затое па-свойму.
Фантазіі ў нас бываюць смешныя, дасціпныя, бываюць банальныя і, вядома ж, далёка не заўсёды бяскрыўдныя Мы выдумляемфантазіруем, перабіваючы адзін аднаго, устаўляючы розныя падрабязнасці, на тэму Сержыкавага суседа дзядзькі Міколы Піцерскага. Напрыклад, як ён мог служыць у войску? Прымітыўны, непісьменны, акрамя таго, дылда пад два метры ростам — усю форму, ад ботаў да пілоткі, яму шылі па спецзаказе, мы самі бачылі дакументы, калі неяк залезлі да яго ў пограб і знайшлі кіпу пажоўклых
лісткоў з выцвілымі, пад капірку напісанымі параметрамі. Чаму так не па-беларуску Піцерскі? — неяк з жонкаю паехалі яны ў горад Ленінград (гэта не прыдумкі, а праўда), пачалі спускацца ў метро. Жонцы, вясковай цёмнай бабе, якая дасюль не была нават у райцэнтры, зрабілася блага — яшчэ б, нейкі страшны чорт жывую апускае ў апраметную! Нема яна загаласіла і, задзіраючы ногі, пачала пералазіць на суседні эскалатар, які падымаўся ўверх, які мог уратаваць яе, вынесці з гэтага пекла... Мікола хапаў за спадніцу, сцягваў назад... Дарэчы, хутка пасля паездкі яна памерла, цалкам магчыма, што і ад стрэсу, а Мікола стаў Піцерскім. Дзякуючы Сержыку і папулярнаму тады «джэнцельменскаму» фільму.
A то мы ўкладваем майго класнага кіраўніка Кацмана, ціхмянага сарамлівага яўрэйчыка, які чамусьці баіцца жанчын, у адзін ложак з Кацяй, маладой і «ранняй» настаўніцай нямецкай мовы; цымус яшчэ і ў тым, што ў нашай інтэрпрэтацыі яны нават у ложку размаўляюць на «вы».
Я: «Повсрннтесь, пожайлюйста, на бочёк, дорогая Катюшенька... Так мне будет удобнее...» Сержык (Каціным голасам): «Я вам чьто, гнмнастка? Может, ешё мостнк прнкажете сделать?!» У мяне аж дрыжыкі бягуць па спіне, бо не толькі голас, і твар у яго робіцца падобным на Кацін, і міжволі мільгане думка: ды адкуль гэта ў цябе, двоечніка, невука, які ніводнай кніжкі ў жыцці не прачытаў?! Ды ці не прыдурваешся ты, пад прасцячка ламаючыся?! Каб рабіць усё, што хочаш?!
Мы з Сержыкам залезлі ў лазовы куст, што расце проста з лёду, адразу за варотамі хакейнай пляцоўкі. Куст вялізны, памяшчаецца ў ім чалавек дваццаць і можна сядзець на галінах, як на лаўках. Іншым часам тут наша раздзявальня. Цяпер мы пакурваем тут, ганяем «цыганачку»... Ах, тая першая ранішняя зацяжка! Той шум у вушах, салодкі транс, раптоўнае абвастрэнне зроку, слыху, нюху!.. Гэта пазней, пазней забухаюць кашлем лёгкія, пазней прыйдзе расплата — задышкаю, арытміяй... А пакуль што смялей! — давай, зацягвайся, каўтай дым, здароўя ж не мерана, скура гладзенькая, зубкі белыя, пальцы нікацінам не смярдзяць...