• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    Аднак нам з Сержыкам і на першую, «нямодную» частку трэба паспець кроў з носу. Бяжым ледзь не бягом. У меншай хаце Міколы Пісталета гарыць святло. Ну як тут не спакусіцца, як тут прайсці спакойна? Прабіраемся паўз сцяну да акна, я з аднаго боку рамы, Сержык з другога прыліпаем насамі да халоднага, заінелага з сярэдзіны халоднай, няпаленай хаты шкла. Сёе-тое можна разгледзець. Аксеня, сухая, сівая і страшная, як смерць, сядзіць адна за сталом. Прыставіла да вуха будзільнік, той самы, з якім Пісталет Мікола кароў пасвіць... На твары — жудкаватая ўхмылка шчасця. Цікае!
    — Ксеня, паскуства ты, гадасць! — крычыць Сержык Пісталетавым голасам і барабаніць у шыбіну.
    Бразкае аб стол будзільнік. Аксеня падскоквае і бяжыць за печ хавацца, а мы з лёгкасцю ў душах, з пачуццём выкананага абавязку, не забыўшы зачыніць за сабою веснічкі, спяшаемся ў клуб.
    Яшчэ здалёк нас сустракаюць гукі «полькі». Усярэдзіне ў клубе пакуль чыста, не накурана, не наплёвана, падлога вымытая. Музыкі размясціліся на сцэне, збітай з новых дошак; паўз сцены — лавы. Парассядаўся народ, самае старыччо і тыя , хто не танчыць ніколі, толькі назірае, запамінае, каб потым цэлы год абгаворваць, як хто Міколу гуляў.
    Мы выбіраем месца, адкуль нам усё відаць, а самі мы і незаўважныя, ціхенькія, сарамлівыя, смірнененькія.
    Ідуць танцы! Мужчыны мокрыя ад поту, але ніводзін не расшпіліць верхні гузік цеснай кашулі — ён замест гальштука. Жанчыны ў хустках, у аднолькавых панчохах і ў аднолькавых дубаскурых тухлях, якія, раз у год надзетыя, націраюць ногі да крыві, адсюль і пакута ў вачах замест радасці... Зрэшты, і мужчыны такія ж самыя. Сур’ёзна, спаважна танчаць людзі, як павіннасць адбываючы, туп-туп-туп, раз-два-тры, паварот, і ўсё гэта моўчкі, без усмешак, без ахвоты, з выглядам, што трэба ж неяк перабыць і гэты, раз на год патрэбны абавязак.
    Пасіўны настрой іхні перадаецца і музыкам. Іграюць яны ляніва, неахвотна, знарок збіваюцца, фалыпывяць... На тварах — пагарда да
    «крастоў» з іхнімі «калхознымі» танцамі. Яшчэ і ўпрошваць музыкаў даводзіцца, каб сыгралі той жа «карапет» ці «рэчаньку». «Мы ж таксама ірошы давалі!» — нават да такіх аргументаў даводзіцца апускацца. Толькі чыхаць музыкам на вашыя праблемы. Ім што, цікава, як вы гэтага дня чакалі, як рыхтаваліся да яго, як прыбіралі клуб, сцэну рабілі, падлогу вышароўвалі; як яшчэ месяцы за два да свята хадзілі старэйшыя х-лопцы па хатах, грошы на музыку збіраць, і як адрывалі ад сэрца скупаватыя людцы траячкі і пяцёркі — у залежнасці ад таго, колькі танцораў у сям’і, і як дзівілся: «Чаго так многа, заўсёды ж па рублю было!», на што ім цярпліва, з разуменнем цемнаты іхняй адказвалі: «Дык цяпер жа ансамбль будзе!» Што там ужо за ансамбль, хоць бы глянуць адным вокам, паслухаць адным вухам... Глянулі? Паслухалі? Гэта вам не баян з бубнам (апетыя некалі мексіканцам нашым, Клімовічам Вовам з-пад Ліды), тут культура — разумець трэба!
    Аднак хоць так, хоць з горам папалам, а ідзе гульба. Падцягваецца памалу моладзь. Пайшлі ўжо ў танцах змешаныя пары-тройкі: стары з маладою, ці наадварот. Каму сапраўды тут весела, дык гэта Міколу Пісталету. Прыстроіўся да сцэны, бліжэй да музыкаў, знайшоў занятак — танцы агучваць.
    Выйду на рэчаньку Гляну на сяло-о-о!
    — спявае ён, свецячы жалеззем у роце, трымаючы перад сабою, як мікрафон, каменьку. I не выцягвае, заходзіцца ў кашлі. Нічога — з другога канца клуба Сержык яго голасам яму памагае:
    Дзеўкі гуляюць — А мнс не весяло!
    Эфскт! Нават музыка на нейкі міг разладжваецца, нават танцоры застываюць у нямой сцэне: што такое?! Хто спявае? Два Пісталеты ў клубе, па розных кутках, ці што?!
    — Ідзі вон адсюль, паскуства ты, гадасць! — крычыць Пісталет, не бачачы Сержыка.
    А той штурхае мяне ў бок. «Вунь, глядзі, дзеўкі-штунды Гермачышыныя!» Гляджу. Дзеўкі як дзеўкі. Беленькія, прыгожыя. У джынсіках. Hi на якіх штундаў-цемрашалаў (так нас у школе вучаць) не падобныя. Адна нават пайшла «падыспань» танчыць, з высокім Міколам і нізенькім Сідарам. Тры крокі ўперад, тры назад, перакрутка... Дзядзька Сідар у захапленні.
    — Э-э-эх, ты ж і дзеўка... я б табе яшчэ...
    — Сват, не гнявіце ў Бога! — крычыць Сержык. Мы з ім заходзімся ад рогату.
    Дзеўка толькі рдзеецца і патупляе вочы...
    Перапынак. Музыкі п’юць і закусваюць проста на сцэне. Народ вывальвае на двор — перакурыць, таксама падзаправіцца... Нарэшце вось яна, кульмінацыя! Падняў бубнач над галавою палачкі, стукнуў тройчы — панеслася! Расступіся, старыччо, хавайся пад лаўкі, да сцен туліся! Адэса-мама, гэта табе не дулі вераб’ям паказваць! Саступі, Пісталет, месца профі!
    Спявае саліст. He так спявае, як выкідвае з сябе словы, крыўляецца, манернічае, ніжнюю губу аттатурчвае. На твары — адчуванне сваёй значнасці, ці нават так: месіянерскай важнасці носьбіта кулыуры ў масы.
    ...Н еслн вам в Одессе выбьют глаз...
    «А может два!!!» — падхоплівае клуб.
    ...To этот глаз не вставнт сам Фнлатов!..
    Опа, опа, опа! Давай, давай! Вучыся, цемната на босу ногу, гэта табе не «карапет» з «падыспанем», тут «ансамбля» цэлая! Гудзе клуб, стаіць тупат, звіняць шыбы, пагрозліва калываецца грубка без коміну — цагляная бандурына, паралелепіпед метры два ў сячэнні і тры ў вышыню...
    Клуб, калідор поўныя народу. Але на дварэ яшчэ больш. Кучкуюцца, выпіваюць хто стоячы, хто на якіх бярвеннях, на жэрдках, на выступе падмурка седзячы... Накаляецца патроху атмасфера. Ужо нават лакальныя, лёгкія сутычкі сям-там. Але ўсё гэта пакуль пакуль несур’ёзна, так, размінка.
    Мы з Сержыкам цягнемся ў самы дальні, глухі куток двара і натыкаемся па кампанію чалавек з дзесяці. Сярод іх і нашая бялявенькая «штунда», што так зачаравала дзядзьку Сідара. У адной руцэ ў яе цыгарэта, у другой чарка. На нас ніхто не звяртае ўвагі. Толькі гэтая бялявая.
    — Вазьмі да сябе начаваць, — просіць яна раптам Сержыка п’яным голасам. — Што такое!? Сябар мой, ды ты разгубіўся?! He пазнаю цябе! Можа, ты нават пачырванеў? Шкада, не ўбачыць гэтага ў цемры...
    — У мяне сваіх, такіх, як ты, поўная хата, — знаходзіцца Сержык нарэшце.
    — Якія вы шчаслівыя, што нарадзіліся хлопцамі, — кажа яна з уздыхам. — Як я вам зайздрошчу...
    Мы нічога не разумеем.
    А час ідзе. Пакрысе пусцее клуб, разбрыдаюцца па хатах старыя. Усё даўжэйшымі робяцца паўзы паміж танцамі. I ўсё прыбывае агрэсіўнага, гарэлкаю і адэскімі скокамі заведзенага народу ў двары.
    Хутка фінал! Ужо нецікава. Як ні не ўвязваецца з хрысціянскім Святам усё папярэдняе, але канцоўка ў яго ўжо проста пачварная. I дзеўкі! — нават малыя дзсўкі не разыходзяцца, а назіраюць з прагнасцю, з шалам у вачах, аблізваючы вусны... Крыкі, трэск платоў, удары, падзенне целаў, мацюкі, жаласлівыя просьбы не біць больш і жывёльнае мангола-татарскае гіканне пераможцаў...
    — Э-эх ты... тваю Госпада Пятра-Паўла-Камчацкую... маць перамаць Святую Дзеву!..
    Вылятае з клуба на ганак спінаю да людзей дзядзька Сідар — і не ўстойвае на нагах. Пакаціўся па прыступках, як Чарлі Чаплін у кіно, сгукаючыся задніцай. Пад ганкам лёд, цвёрды, бетон, а не лёд... Бух!
    Тыя, хто бліжэй, выразна пачулі, як з трэскам сухой палкі хруснула костка.
    — Сват, я вас жа прасіў -— не гнявіце ў Бога!..
    Мікола Піцерскі мітусіцца вакол шалапутнага сваяка, не ведаючы, што рабіць, чым памагчы.
    Сідар падняўся сам. Пераламаная мёртвая рука вісіць, як пустое рукаво. Па няголеных шчоках коцяцца слёзы. Ад болю ён цверазее на вачах. Для яго свята скончана.
    Ды і нам пара ўжо, уласна кажучы, па хатах... Да новай зімы, да новага снегу, да новага Міколы!
    13.	Настаўнік
    Мы ўвесь час будзем паўтараць — нам, у прынцыпе, цікава («а хоць цікава?», як пытае адна рэдактарка ў аўтараў) — нам цікава, як маленькі дзікун, з такім эмацыйным, неўраўнаважаным характарам, з такой схільнасцю да авантур, без такога цара ў галаве, без малейшага разумення таго, што жыццё — гэта не вясёлая пагулянка, а латарэя, што яно небяспечнае, гэта хаджэнне па лязу, балансаванне, і ў любую секунду, у кожны міг можна сарвацца ўніз, у нікуды — як ён умудрыўся проста фізічна выжыць, не кажучы пра тое, каб данесці да 45-гадовай мяжы яшчэ нейкую Божую іскру-жарынку?!.
    Трэба была моцная процівага, каб выправіць гэты крэн у галаве. Трэба быў неардынарны чалавек, гюстаць, філосаф. бацька, дзядзька, брат, сват — карацей, настаўнік.
    I такі з’явіўся. Новы герой уступае на старонкі рамана — настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
    Вучыў ён не так, як іншыя, вучыў не столькі свайму прадмету (не зубрыць «пан сахі і касы» — касавокі), колькі ўменню выжываць, жыццю ўвогуле, уганяючы ў нас прапісныя ісціны ледзь не сілком, так і кажучы — «дубінаю трэба ўбіваць у вас веды!»
    1	як жа гэта прыемна, заблукаўшы ў лабірынтах формы і зместу, дайшоўшы ледзь нс да абсурду, вяртацца да старых, добрых, вечных сентэнцый і проста лішні раз паўтарыць іх: дуб — дрэва, Андрэй — імя, лета — пара года, Беларусь — наша Радзіма...
    «Слова — срэбра, маўчанне — золата».
    «Дзве бочкі ехалі, поўная маўчыць, парожняя — бу-бу-бу...»
    «Пакорнае цяля двух матак ссе».
    «Пішыце так, каб свой почырк маглі разбіраць толькі вы».
    Мы помнім («Кнігі»), як ашчаджалі нашы мазгі ад перагрузкі кнігамі; гэты ж наадварот: «Толькі чытанне зробіць вас людзьмі. Чытайце хоць праз сілу, упітвайце, утоптвайце, пакуль мазгі маладыя!»
    1, бедны, намучыўшыся з намі, і такое:
    «Часала сякера сукаватае бервяно і сама стала тупой!» Сякера — ён, бярвенні — мы...
    Усё гэта на цяперашні розум, а тады яго навука здавалася нам непатрэбшчынай, дзівацтвам.
    14.	«Міхаіл Іванавіч»
    Увесь клас ведае, што яна кахае яго, і гэтага не могуць ёй дараваць.
    Яна, сямікласніца Таня, — стройная, цсмнавокая, выдатніца, на якую заглядаюцца хлопцы са старэйшых класаў, калі выпадае сумесны ўрок фізкультуры і яна паказваецца перад усімі ў сваім трыко і ў белай з зялёным маечцы; яна, якую яшчэ гэтым летам увечары на лаўцы можна было пацалаваць, «пажмакаць» і якая нікога цяпер да сябе не падпускае... Яна — і Міхаіл Іванавіч!
    Ды проста «Міхаіл», з якога трэба смяяцца, кпіць, які, калі не ў гуморы, можа цэлы ўрок прамаўчаць, або можа, наадварот, цэлы ўрок расказваць анекдоцікі; якому ўжо за пяцьдзясят, у якога свой дом у блізкім горадзе, сварлівая жонка і трое дарослых незамужніх дачок; добры, вахлакаваты, падобны не на настаўніка, а на вясковага гультаяватага дзядзьку. Ды ён і гаварыць толкам не ўмее, гаворыць па-мясцоваму — ні па-руску, ні па-беларуску, а выкладае род-