• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    Ракіцкі ішоў у апошняй шарэнзе, крайнім да цэнтра дарогі. Ва ўнутранай кішэні бушлата ён локцем стараўся намацаць пісьмо. Аддалі яго ўчора вечарам перад самым адбоем, таму яно было непрачытаным і нават нераспячатаным. Хацеў пачытаць уночы, у туалеце, але, ледзь крануўшыся галавой падушкі, заснуў і праспаў амаль да раніцы, калі іх паднялі па вучэбнай трывозе на гэты марш-кідок.
    Ракіцкі паправіў шапку і моцна сціснуў рэмень аўтамата з намерам не кранаць больш гэтага пісьма і не думаць пра яго. Тым больш, ён цвёрда быў упэўнены, што нічога добрага для яго там не магло быць. Гэта было пісьмо ад дзяўчыны, якой ён перад арміяй прызнаваўся ў каханні і якая пасмяялася з яго.
    *
    Салдаты мінулі апошні квартал і выйшлі за горад. Ісці стала крыху вальней — і таму, што цяпер менш траплялася машын, і таму, што
    вочы не натыкаліся больш на шматпавярховыя дамы горада. Вакол дарогі ляжала бслае поле. Ракіцкі трошкі высунуўся і глянуў уперад: дарога, хоць і не вельмі крута, падымалася ўгору, і толькі далёкадалёка на гэтай гары віднелася нешта цёмнае — не то лсс, не то проста туман.
    «Горы нейкія, горы... I здаецца ж, не так і далёка адсюль Беларусь, а ўсё нейкае другое... Ну, дзе ў нас, у Беларусі, горы?..»
    (У тыя часы ўжываць у апавяданнях слова Беларусь лічылася ледзь не подзвігам, і яго піхалі ва ўсе дзіркі.)
    I зусім нечакана перад вачыма Ракіцкага да таго ярка паўстаў малюнак вясковай цёплай летняй ночы, што ён шырока раскрыў вочы, нібы жадаючы ўпэўніцца, што перад ім усё тая ж дарога, якая падымаецца пад гару, і абапал яе — брудныя гурбы снегу.
    Слаба верылася, што яна была некалі, тая ноч, глыбокая і ціхая... Калі Ракіцкі сядзеў на лаўцы каля сваёй хаты, калі яму (дурному!) зусім не хацелася спаць, калі пахла яблыкамі, свежай, мокрай травой, свяціў месяц, і ад плота цераз вуліцу цягнуліся доўгія чорныя цені... Нікуды не хацелася ісці —ды і куды ісці? У сваёй невялічкай вёсцы Ракіцкі застаўся самым старэйшым з хлопцаў. Астатнія — хто ў арміі, хто ў горадзе. Было, праўда, некалькі школыіікаў, але ў іх яшчэ, на думку Ракіцкага, быў дзіцячы розум.
    Ён проста сядзеў, выдаўжыўшы (слова, якога ніколі не чуў мовавед Ян Скрыган) ногі, глыбока дыхаў і думаў аб тым, аб чым думае большасць хлопцаў псрад войскам. Яму марылася пра нейкую дзяўчыну, пра тое, як яна праводзіць яго на цягнік, як падымаецца на пальчыках і, абхапіўшы рукамі за шыю, цалуе... Што гэта будзе за дзяўчына, якая яна будзе з твару, як яе зваць, адкуль яна ўвогуле возьмецца — гэтага Ракіцкі не ведаў і не хацеў ведаць. Калі б яму ўдалося ўявіць на месцы гэтай прыдуманай феі якую-небудзь сваю знаёмую дзяўчыну, то, напэўна, адразу знікла б і слодыч ягонай мары. Выдуманая дзяўчына ў ягонай мары гаварыла толькі тое, што яму і хацелася ад яе чуць; знаёмая ж дзяўчына нават у марах магла гаварыць толькі аб нечым сваім, зямным, незразумелым і зусім непатрэбным яму ў час развітання...
    Так Ракіцкі трохі памарыў і падняўся, каб ісці спаць. У гэты момант ля суседняй хаты — па гэты бок вуліцы, дзе і хата Ракіцкага, — пачуліся ціхія галасы. Ён і здзівіўся, і наваі узрадаваўся, што яшчэ нскаму не спіцца акрамя яго. Углядаючыся ў цемру і разважаючы, хто б гэта мог быць, ён сабраўся ўжо быў падысці і паглядзець, як раптам адтуль пачуўся стрыманы дзявочы смех. Ракіцкі спыніўся як укопаны. Так магла смяяцца толькі ягоная суседка, дзевяцікласніца
    Ірына, але ж яна раней ні на якія гулі не хадзіла. Яна ж малая раней была!
    Ракіцкі адступіў да сваіх варот і, прыціскаючыся да шула, пачаў прыслухоўвацца. I хоць яму не ўдавалася разабраць ніводнага слова, ужо адно тое, што Іру, гэтае дзіцё, якое ён ніколі не лічыў за дзяўчыну, нехта праводзіць, размаўляе з ёй, цалус, можа, — адно гэта прымушала яго трымцець ад нейкага незразумелага хвалявання.
    3-за шула не было відаць ні самой лаўкі, ні тых, хто на ёй сядзеў. Але Ірына стаяла зараз у вачах Ракіцкага так, быццам ён глядзеў на яе ў сонечны дзень. Невысокая, круглатварая, з белай касой... Прыжмураныя вочы глядзяць неяк сумна і строга... Заўсёды сур’ёзная, задуменная, Ірына жыла нсйкім сваім дзявочым, незразумелым для Ракіцкага жыццём і звычайна звяртала на свайго маладога суседа ўвагі столькі ж мала, колькі і ён на яе.
    Гэта была звычайная вясковая дзяўчынка, але цяпер, пасля таго, як Ракіцкі ўбачыў, што яс ўжо нехта праводзіць, Ірына здалася яму такой красуняй, якой ён яшчэ ніколі і нідзе не сустракаў. Яму зрабілася сумна і прыкра, што не ён, а нехта другі змог першы разгледзець у гэтай дзяўчынцы дзяўчыну Зараз Ракіцкаму нічога не заставалася, як стаяць пад шулам і лаяць сябе за слепату. «Хлопец называецца! У армію сабраўся ісці!» Можа, каб Ірына якую гадзіну назад прайшла каля яго адна, то Ракіцкі не павёў бы і брывом. Павітаўся б, як заўсёды, — і ўсё. А цяпер у яго з кожнай хвілінай усё больш і болып з’яўлялася жаданне нешта змяніць, не выпусціць тое, што зводзяць з-пад носа.
    Ціснучыся да плота, баючыся неяк выдаць сябе, Ракіцкі дабраўся да канца агароджы і шмыгнуў за сваю хату. Пасля прыгнуўся, нібы кот, прабег цераз агарод, пралез паміж жэрдкамі і апынуўся ў Ірыным двары. Ён пабаяўся праходзіць цераз двор бліжэй да лаўкі, на якой сядзела Ірына, — чамусьці здалося, што яго могуць заўважыць у акно з хаты, — і застаўся стаяць пад густым клёнам, ля самых дзвярэй у калідор. Сэрца ў яго калацілася, як у злодзея, але ён паспрабаваў супакоіць сябе думкай, што нічога дрэннага ён не робіць — проста кахае дзяўчыну і зараз скажа ёй аб гэтым.
    Цягнуўся час, а тыя, на лаўцы, усё не збіраліся разыходзіцца...
    (Як і ў «Выхадных днях», апускаем к чорту дыялог. Герой, запінаючыся, сказаў гераіні, што закахаўся ў яе і хоча, каб яна чакала яго і пісала яму, — тады ў іх будзе тое, «ш го ва ўсіх»: яна зможа хваліцца сяброўкам, uno ў яе хлопец служыць, а ён недзе ў далёкай казарме будзе хлусіць, як перад арміяй гульнуў.
    «Не, я кахаю другога», — адрэзала гераіня і горда пайшла спаць.)
    Праз момант дзверы ў калідор ляснулі і зачыніліся з сярэдзіны на кручок.
    *
    ...Тую ноч Ракіцкі цяпер лічыў для сябе самым дарагім успамінам. Іншай, лепшай ночы ў яго проста не было. I не за свае словы, і не за словы Ірыны было яму горка і сорамна, а ад таго, што не вытры.маў адзіноты першых дзён службы і напісаў ёй ліст. I што гэта было за пісьмо! Штампованыя словы, просьба прабачыць (за што?), просьба застацца сябрамі... Тады, у першыя дні, пісьмо гэтае здавалася не толькі патрэбным, а нават неабходным. Нібыта не ўсё было сказана ў тую ноч! Але ў тыя першыя дні, калі вакол чужыя людзі і незразумелае жыццё, калі здаецца, каб мог, дык абняў бы таго, з кім да арміі вітацца не хацеў, — хіба ў тыя дні Ракіцкаму ўспамінаўся сэнс слоў, якія яна казала яму?
    Яму ўспаміналася не само недарэчнае прызнанне, а тыя абставіны, пры якіх гэтае прызнанне адбывалася. Успамінаўся двор, заліты месячным святлом, нейкі чужы хлопец і нейкая цудоўная дзяўчына, якія нешта гавораць адно аднаму.
    Ракіцкі ведаў, што гэты хлопец быў ён сам, што дзяўчынай была Іра, але колькі сабе ні ўяўляў — так і не ўспамінаў інакш, чым позірк на сябе збоку.
    Гэта потым, калі з цягам часу Ракіцкі прывык і да людзей, і да салдацкага жыцця, ён пачаў глядзець больш цвяроза і на сваё мінулае. Іру ён па-ранейшаму ўспамінаў кожны дзень, але той ружовы туман, які акутваў ягоныя ўспаміны, патроху пачынаў асядаць.
    I вось гэтае пісьмо — спознены на тры месяцы адказ на свой ліст. Калі ўчора яму аддалі яго, Ракіцкі не ўзрадаваўся і не засмуціўся, а падрыхтаваўся перанесці нешта куды больш непрыемнае для сябе, чым тое, што было некалі ў двары. Штосьці — «не пішы больш, я даўно замужам»...
    ... — Узво-о-д, левае плячо ўпяро-о-од!
    Салдаты спусціліся з шашы, паўз якую даўно ўжо цягнуліся абсыпаныя цяжкім снегам елкі, і пайшлі па лясной дарозе, разбітай ваеннымі ірузавікамі. Да складаў заставалася не больш двух кіламетраў але, як назло, і гэтая дарога забірала ўверх. Да таго ж, ісці стала слізка.
    Стомленаму Ракіцкаму здавалася, што дарозе гэтай не будзе канца і што прайшлі яны не дзесяць-дванаццаць, а ўсе трыццаць
    кіламетраў. Hori яго так прызвычаіліся да таго тэмпу, якім ішоў узвод, што здавалася, каб ён і захацеў, то нс змог бы прымусіць сябе ісці ні большымі, ні меншымі крокамі... Яму стала сорамна і разам з тым з’явілася злосць на сябе, на тое, што, мусіць, у аднаго яго гудуць, гараць nori і мокрая спіна пад бушлатам.
    На павароце ўзводны спыніўся і, прапускаючы калону, пачаў углядацца ў твары салдат.
    — Узв-о-од, бягом — марш!
    «Якое бягом! — ледзь не вырвалася ў Ракіцкага. — Тут ісці няможна, а не бягом!» Але пярэднія пабеглі ўжо, чвякаючы ботамі па нарэзаным выпуклымі шынамі грузавікоў мокрым снезе. I ён пабег, сабраўшы ўсе сілы і жадаючы толькі аднаго: не адстаць больш чым на два крокі ад таго, хто бег наперадзе.
    ...Спыніліся так жа нечакана, як і пабеглі. Ледзь не выцяўшыся тварам аб аўтамат пярэдняга, Ракіцкі, цяжка сапучы, узняў галаву і нават калі ўбачыў сярод елак высокую цагляную агароджу, чорнабелы шлагбаум і салдата без шыняля каля яго, то не паверыў — няўжо ўсё, прыйшлі? Можа, гэта нейкая выпадковая перашкода, і праз хвіліну зноў некуды пабягуць, і будуць бегчы, бегчы, аж пакуль зусім не зваляцца з ног.
    — Паўгадзіны — на перакур, — коратка кінуў лейтэнант, вярнуўшыся з КПП. — Там прыбудзе машына, і паедзем у часць.
    Узвод рассыпаўся. Лейтэнант, сяржанты пайшлі ў каравулку — невялікі цагляны будынак побач з КПП.
    У невялікім закутку паміж каравулкай, яшчэ адным будынкам і агароджай, да якой была нрымацавана шыльда «Мссца для курэння», было ўкопана чатыры лаўкі. Ракіцкі першы апусціўся на адну з іх. Ад стомы не хацелася нават курыць. Ён заплюшчыў вочы і адразу ж перад ім паўстала спіна ў шэрым шынялі, паўз дарогу паплылі елкі... 1 яму здалося, што ў хадзе па гэтай дарозе і заключаецца служба, што ўсе два гады ён так і праходзіць па гэтай дарозе. «I каб жа ведаць, што гэта некаму трэба — яшчэ не столькі прайшоў бы! Знайшліся б сілы... Ды я дакаціўся, дапоўз бы... А-а, і казаць няма чаго! Назад павязуць — і то добра...»
    — Во каб зараз — назад такім жа тэмпам!
    — Людзі бегаюць больш, чым мы ішлі.
    Павольным, леным рухам Ракіцкі расшпіліў бушлат і выцягнуў вілыотны ад поту канвсрт. Нейкі момант абыякава глядзеў на блакітную марку, на хвалістыя чорныя лініі штэмпеля. Пасля адарваў ад ражка вузкую палоску і выцягнуў невялікі ліст. Вочы адразу выхапілі некалькі слоў з сярэдзіны. Пісьмо было напісана па-бела-