• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    3 гэтым радком узнікаў адзін з сотні шанс быць — не, не дапушчаным да экзаменаў, не стаць абітурыентам, а ўсяго толькі слухачом на падрыхтоўчым аддзяленні. I нават ім зрабіцца няпроста, трэба прайсці «субяседаванне». Тры прадметы: гісторыя? нямецкая? — не памятаю. Апошняя — літаратура. «Паднятая цаліна». Пашэнціла. «Всерьёз собралнсь Рваные шчупать Советскую власть...» Выдатна, пяць. Тры пяцёркі. (Як Бунін ніколі не змог прывыкнуць да савецкага правапісу, так я ніколі не прывыкну да цяперашняй дэбільнай дзесяцібалкі.)
    Выйшаў на вуліцу. Іншымі вачыма агледзеў гэты горад, іншымі вушамі яго пачуў, іншымі ноздрамі ўдыхнуў яго паветра...
    Вечар, цягнік, купэ, толькі я і нейкая жанчына. Дастаю пляшку «чарніла», набулькваю поўную, 250 грамаў шклянку, спакойна выпіваю да дна. 1 раптам жахлівы стогн:
    — О-ох, Божа мой мілы, Божа літасцівы! Што ж гэта робіцца на белым свеце?!
    19.	Мінск
    Як заўсёды ў такіх выпадках, доўга, месяцы два (дзелім на дні і гадзіны), цягнулася маўчаннс. Мёртвае. 1, як заўсёды, калі герой праходзіць усе неабходныя фазы: адчаю, злосці і абыякавасці — мснавіта ў той момант з’яўляецца паведамленне з казённым штэмпелем.
    Вось ён псрада мной, гэты жоўта-шэры аркушык таннай (самай дарагой у свсце!) паперы, які правёў чарговую рэзкую мяжу паміж маім папярэднім жыццём і будучым.
    «Прыёмная камісія паведамляе, што Вы залічаны...»
    Мінскуяўжо дастаткова праспяваў дыфірамбаў. «Гэта мой горад». Ён зрабіў амаль немагчымае — залячыў боль адразання пупавіны; больш таго — ён прызнаў мяне, прыняў маю любоў і адказаў мне ўзаемнасцю. I дзе б мяне потым ні насіла, толькі калі апынаўся тут, супакойваліся душа і думкі...
    Трэба ведаць, што ў той час кожны малады чалавек, які трапляў у Мінск, неўзабаве пачынаў гаварыць сабе: «Я беларус, і ганаруся гэтым»... Мінск здаваўся яму найвялікшым у свеце горадам, душа яго свабодна аддалася на тое, каб у ёй старанная рука напісала веру ў Бацькаўшчыну...
    . ..Хвілінку, выбачаюся — тут выпадкова ўплішчылася чужое, а я забыў узяць у двукоссе. Але чые гэта два апошнія сказы?
    Гэта піша ў 1944 годзе, за год да смерці, Кузьма Чорны ў сваім аўтабіяграфічным рамане.
    Тады яшчэ крыху, ужо з двукоссем:
    «...Адчуваў сябе на мяжы двух светаў: мінулага і будучыні, Заходняй Еўроны і Расіі, каталіцтва і праваслаўя...»
    20.	Всчарына
    У мяне, як у Плюшкіна, нічога не прападае, усё пад рукою — бібліятэчна-бібліяграфічная адукацыя плюс сялянская натура.
    Вось сімпатычны вузенькі запрашальнік:
    «Паважаны таварыш! ЗАПРАШАЕМ ВАС на літаратурны вечар-сустрэчу з Таварыствам маладых літаратараў пры Саюзе пісьменнікаў БССР. Чакаем Вас 10 снежня 1987 года».
    Дыхнула трохі залатымі часамі? «Таварыш», «БССР»... Дом літаратара, паўнюткая зала. У першым радзе Законнікаў, Быкаў, Гілевіч, Брыль, Сачанка... Анатоль Сыс — вядучы. Дабіраюцца да майго ўрыўка «Заява» з аповесці «Мяжа». чытае прафесійны дыктар з радыё, светлай памяці Алесь Свістуновіч, чытае з такім уздымам, пафасам — як сапраўдную класіку, і як жа страшэнна сорамна слухаць гэта, і думаецца: ды каб ведаў, што яно будзе гучаць са сцэны, хіба так напісаў бы — стараўся б лепш у сто разоў!..
    Тым не менш, дзякуючы Свістуновічу, гэтая амаль школьная слабізна праходзіць на «ўра». Мне перадаюць словы Барыса Іванавіча Сачанкі: «Не, у такім ключы, на такім узроўні аповесці ён не выцягне...» (Як у ваду глядзеў, аповесць з такой назваю я не напісаў.) Анатоль Сыс — Сяргею Законнікаву: «Ну што, возьмеце ў «Полымя»? — «Калі ўся аповесць такая — возьмем». Запабягаючы наперад, у «Полымя» ўзялі не аповесць, а мяне самога, літаральна са студэнцкай парты, я вучыўся, здаваў экзамены і адначасова працаваў на поўную стаўку ў часопісе.
    Міхась Тычына: «А ўсё так добра пачыналася — з'явілася апавяданне Андрэя Федарэнкі «Заява», і пра яго дружна загаварылі. 1 «левыя», і «правыя», і «цэнтрысты». Кожны знайшоў у творы нешта сваё: традыцыяналісты-бытапісальнікі — вернасць паказу жыцця «ў формах самога жыцця», адкрывальнікі «новай літаратуры» — смеласць у пастаноўцы «рабром» вострых нацыянальных праблем. Над аб’ектыўным сэнсам намаляванай карціны, як водзіцца, мала хто задумаўся...»
    21.	«Заява»
    Узбегшы на шосты паверх, Міцура счакаў трохі, супакойваючы дыханне, зверыўся па лістку з нумарам кватэры і ціскануў чорную кнопку. «Ну, адчыніць жанчына — стане па-мойму», — загадаў ён не без хвалявання, покуль за дзвярыма чуўся заўсёдны прыцішаны шоргат, яшчэ нейкія гукі і, урэшце, шчоўкат замка.
    У дзвярах стаяў дзябёлы, здаровы на выгляд мужчына ў трыко і ў майцы, падобны нечым на цыркавога барца — тым больш што, разглядаючы Міцуру, мужчына ад нечага склаў на грудзях рукі і выставіў трохі наперад бараду.
    — Дзяньдобры, — пачціва павітаўся Міцура, зазіраючы зноў у паперку. — Тут жыве Ласніцкая Іра?
    — Гэта мая ўнучка, — адказаў мужчына басам, прасунуў руку пад майку і пачухаў грудзі. — А што вам трэба? I хто вы такі?
    3 размоў у другіх кватэрах Міцура меў ужо сякі-такі вопыт: ён заўважыў, што, пачуўшы толькі беларускую мову, не ведаючы нават, чаго ён прыйшоў, людзі насцярожваліся і пачыналі глядзець на яго падазрона.
    Міцура зірнуў мужчыну ў вочы і роўным (як яму падалося) голасам назваў сваё прозвішча, імя і інстытут, дзе вучыўся. Мужчына апусціў галаву, перастаў чухаць грудзі і сказаў:
    — Дык нашто табе мая Іра?
    — Бачыце, яна сёлета пойдзе ў школу... У рускую школу, так? Можа, вы дасце згоду, каб яна вучылася ў беларускім класе, дзе ўсе прадметы будуць на роднай мове?
    — Ну, праходзь, — нечакана сказаў мужчына, адступіўшы ўбок. — Прайдзі, прайдзі — пагаворым.
    Ён зачыніў дзверы і, не даўшы Міцуру разуцца, правёў яго на кухню.
    — Тут бардачок, але нічога...
    Мужчына прыняў са стала парожнія пляшкі з-пад піва, з серванта дастаў дзве поўныя. На стале стаяла талерка з ружовымі застылымі галубцамі, слоік з лыжкамі ды відэльцамі, ляжаў слюдзяны мяшэчак з магазіннай вэнджанай рыбаю. Мужчына пераставіў галубцы на сервант і, палічыўшы, відаць, што гэта ўжо наведзены парадак, апусціўся на стульчык каля акна.
    Міцура прысеў насупраць.
    — Калі вы даяце згоду, — асцярожна пачаў ён, гледзячы, як мужчына канцом відэльца адкаркоўвае пляшку, — ну... згоду на беларускі клас, то трэба, каб Ірыніны бацька ці матка напісалі заяву. Я пакажу зараз...
    — Ну — ужо табе заява... Ты ж пераконвай мяне, пераконвай! Пераканаеш — адразу пішу заяву і выдаю на рукі, — мужчына пляснуў далонню па стале. — ГГеш піва?
    — П’ю, але не цяпср. А ў чым вас пераканаць?
    — Ты ў мяне пытаеш? Табе ж трэба заява, а не мне.
    Міцура паўтарыў, што заяву пісаць маюць права толькі бацькі, успомніўшы чамусьці менавіта ў гэты момант, як ён загадваў перад дзвярыма. «Адчыніў мужчына — значыць, будзе ўсё добра, — падумаў ён. — Ці то я на жанчыну загадваў?»
    — Ты лепш мне вось што скажы: тое, што ты хочаш, не зусім супадае з дзяржаўным, так?
    — Усё з усім супадае, — паспяшаўся запэўніць Міцура. — Усё супадае, толькі для таго, каб вучыцца па-руску, ніякіх заяваў чамусьці не трэба, а на роднай мове...
    — Э-э, лектар! — перабіў мужчына і зморшчыўся — ці то ад піва, ці то ад Міцуравых слоў. — Ты пераконвай мяне, пераконвай, а не чытай лекцыі. Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж, — важна сказаў ён. — Мне цікава, што будзе мець мая ўнучка з беларускае мовы? Якія ёй будуць перспектывы?
    — Па-першае, яна будзс ведаць родную мову, — сказаў Міцура не зусім упэўнена, адчуваючы, невядома чаму, няшчырасць, — ну, і вырасце сумленным чалавекам.
    Мужчына ўсміхнуўся, каўтануў піва і пасыпаў соллю край рыльца.
    — Ты хочаш сказаць, што кожны, хто ведае родную мову, сумленны чалавек? Нс пераканаў.
    Міцура выцягнуў з кішэні цыгарэты. Мужчына, не ўстаючы, адчыніў фортку і працягнуў яму чыстую попелку.
    — Дзякую. Пры вашых разважаннях... — Міцура прыкурыў, — вы добра ведаеце... павінны, ва ўсялякім разе, ведаць, што практычных перспектыў няшмат. Можна, канечне...
    — To чаго ты ідзеш агітаваць? Няўжо ты думаеш, што перад табой дурні сядзяць? Чакай, чакай, — памякчэў ён, пабачыўшы, што Міцура падняўся. — Я ж сказаў, што падумаю — можа, і напішу.
    — У мяне мала часу, — Міцура, аднак, сеў. Яму дужа хацелася прынесці хлопцам хоць адну заяву, і гэтае хаценне прымушала яго не зважаць на грубасць. — Вы ўжо дзед, а яшчэ так добра выглядаеце, — насмеліўся ён на камплімент.
    — Я працаваў настаўнікам фізкультуры, таму такі здаровы. Цяпер ужо... даўно не тое. Што ўспамінаць, — мужчына памаўчаў. — Але слухай: чаму ты запнуўся, называючы сябе, га? — спытаў ён раптам. — I чаму, калі твая справа дзяржаўная, яе праводзіць не дзяржава, а... немавед хто?
    «Мая справа», — з прыкрасцю зазначыў сабе Міцура.
    — Дзяржава ж не нейкі абстракт, — сказаў ён, адганяючы рукою цыгарэтны дым, — нейкім чынам я ж таксама часцінка дзяржавы, малекула яе — так скажам — і маю права нешта рабіць ад яе імя. Тым больш калі гэтае «нешта» — на карысць самой дзяржаве.
    — Падай там збоку адчынялку, — бразнуўшы аб стол відэльцам, папрасіў мужчына.
    Міцура падаў. Мужчына адчыніў другую пляшку.
    — Абрыдла мне ўжо і гэтае піва, — каўтануўшы, скрывіўся ён. — А ты всдаеш, якіх дроў наламалі такія, як ты, ад імя дзяржавы?
    — Пры чым тут я і беларуская мова?
    — А пры тым! — Мужчына хоць і сказаў больш-менш спакойна, відаць, ужо ап’янеў, вочы парабіліся чырвоныя, а на руках панапіналіся сінія жылы. — Што вы хочаце ад людзей з гэтымі школамі і з гэтымі мовамі? Якая ў вас мэта? Чаго б вы навыраблялі, дай вам волю? Кідай курыць! — ён адкінуўся спінаю да падаконніка, зачыніў фортку і закашляўся. — Дык вось: я ўжо чуў пра такіх, як ты, — адкашляўся ён і строга паглядзеў на Міцуру. — Вы ходзіце па кватэрах і збіраеце заявы на беларускія класы, гаворыцс заўсёды пасвойму. Ці не так?
    — Ну, так.
    — Што вы хочаце? Калі нават вярнуць гэтыя школы і гэтую мову — вам жа захочацца болылага! Якога чорта вы марочыце галовы сабе і людзям? Вы што, сляпыя? Ці нс ведаеце, чым такое канчасцца? Кажу, як старэйшы за цябе ў тры разы, — кідай!
    Міцура крыху разгубіўся. Магчыма, іншым часам, калі б ён не быў такі стомлены, калі б мужчына гаварыў трохі спакайней, ён і знайшоў бы нейкія аргумснты: цяпер жа толькі ціха, быццам просячы мужчыну не сердаваць, выціснуў: