• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    «Ты... дзяўчынка?» — у сваю чаргу спытаў я... Ды не! — хлушу, надакучыла гэтае сюсюканне ўжо.
    — Ты дзяўчына ці ўжо жанчына? — перапытаў я.
    Плач... Я дастаю насоўку. Яна сморкаецца. Слёзы, смаркачы... Колькі многа ад дзяўчат вільгаці!
    Ці варта лішні раз паўтараць, што ўсё скончылася просьбаю ўзяць яе замуж.
    -—Аксана! А проста пагуляць? Як іншыя робяць... Прыгледзецца адно да аднога, прыцерціся... Атрымаецца — не атрымаецца...
    — Ну не! — аж слёзы высахлі. — Хопіць! Нагулялася. Час толькі траціць.
    21(a). Дыялог
    3 кім гэта было? Дзе? Калі?
    — «Ведаеш маю мару? У чым для мяне сэнс жыцця, да чаго я імкнуся? Знайсці сабе дзеўку-нацыяналістку».
    — «А меня?»
    — «Ты нс ведаеш мовы».
    — «Я выучу».
    — «Гэта намнога сур'ёзней, чым табе здасцца».
    — «Я стану серьёзной».
    He ведаю, і ніколі ў жыцці не ўведаю, чаго ўсе, як адна, дзеўкі, з якімі зводзіў мяне лёс, усе пагалоўна! — ад 15 да 35, замужнія і вольныя, марылі выйсці за мяне замуж і ні адна не згаджалася «проста пагуляць», як з іншымі хлопцамі, ці хаця б сябраваць.
    22.	Псіхааналіз
    Дык, можа, вось для чаго я пісаў?
    Можа, тут наадварот — не прасцей, а крыху глыбей? Можа, не на паверхні, не ў матэрыяльна-вонкавым (слава, чытачы, грошы, СП і інш.), а ў прыхаваным, ірацыянальным справа?
    Дзявочы інстытут, дзявочы факультэт... Абшчага дзявочая... Які магутны раздражняльнік! Якое моцнае, увесьчаснае трэба было яму супраціўленне!
    Дык, можа, прычыны пісання былі зусім не зямныя, не шаблонныя, a — лячэбна-прафілактычныя, так сказаць — псіхатэрапеўтычныя? Можа, я проста ратаваўся літаратураю? Можа, гэта была самаабарона арганізма? Своеасаблівая разгрузка, крык болю і тупат ножкамі дзіцяці, якое стукнулася і якому баліць?
    Жаданне ўцячы ў душ, у пакой, у літаратуру, замкнуцца, зачыніць усе дзверы і вокны, каб нічога не чуць, не бачыць, акрамя выдуманага свету, акрамя штучна створанага жыцця, дзе ўсё не так, усё інакш...
    Якое раздолле для псіхааналізу! Вось дзе размахніся, каса, разгарніся, плячо! Якая спакуса ва ўсім гэтым пакалупацца, зашыцца ў яго, нырнуць з галавой! Памацаць і паспрабаваць на зуб розныя псіхааналітычныя тэорыі!..
    23.	Тэорыя Фрэйда
    Яна простая, як дышла (паводле Фрэйда — фалас): у кожным сучку на дрэве бачыць мужчынскае, а ў кожнай трэшчынцы на кары — жаночае.
    У аснове любога ўчынку, тым больш маніі (а пісьменніцтва такой і з’яўляецца), ляжыць альбо эдыпаў комплекс, альбо сексуальная траўма, атрыманая ў дасвядомым, падсвядомым перыядзе жыцця.
    Выключна ўсё, ад насмарку да шызафрэніі, вырастае з таго, што вышэйшыя ўчасткі мозгу, сфармаваныя цывілізацыяй, ваююць з ніжэйшымі — першабытнымі, інстынктыўнымі, жывёльнымі.
    Адсюль выснова. яна ж лекі: прызнайся самому сабе, што табе хочацца ў гэтым плане, развяжы свае комплексы, аддайся жывёльным інстынктам — і табе адразу палягчае.
    Сутнасць ачышчанага, «голага» фрэйдызму і метадаў лячэння па ім можна перадаць пахабным анекдотам: «Калі цябе гвалтуюць, расслабся і атрымоўвай задавальненне», а калі цябе некалі гвалтавалі, пастарайся забыць пра гэта кепскае, а ўспамінай адно харошае.
    Нягледзячы на ўвесь цынізм, было б гэта, мабыць, няблага. Калі б чалавек жыў не ў соцыуме, а ў малпоўніку. Але справа ў тым, што барацьба — увесьчасная і бязлітасная — вышэйшага з ніжэйшым, маралі з інстынктамі — гэта не паталогія, а нопма.
    Атрымоўваецца абсурд: вучэнне Фрэйда ў ты.м, як нармальнаму, здароваму чалавеку ўбіць у галаву, што ён хворы.
    He трэба гэта чалавеку. Проста не трэба. Пражыве і так, прыпяваючы.
    24.	Тэорыя Паўлава
    Куды больш цікавая за вучэнне Фрэйда.
    Іван Паўлаў, акадэмік, сусветна вядомы фізіёлаг (прататып усіх булгакаўскіх прафесараў-геніяў), псршы рускі лаўрэат Нобслеўскай прэміі, які застаўся пасля рэвалюцыі жыць у Савецкай Расіі, славуты быў рознымі дзівацтвамі, напр., з’яўляўся на савсцкія афіцыйныя прыёмы з поўным «іканастасам» царскіх узнагарод і ордэнаў, а ў святочныя дні царкоўнага калсндара на дзвярах лабараторыі красавалася запіска: «Зачынена, з нагоды Святой Пасхі» (іншаму ЧК затакое рукі б адсскла); адзіны ва ўсім Савецкім Саюзе адкрыта не прызнаваў савецкай улады і не баяўся гаварыць аб гэтым з кафедры.
    У адрозненне ад Фрэйда, які здаровых спрабуе пераканаць, што яны хворыя, Паўлаў зрабіў крок наперад (лепш сказаць, «назад», у падсвядомасць) — ён даказаў, што чалавек і сімвалы прадметаў у ім фармуюцца задоўга да ўзнікнення лібіда.
    Усе комплексы дзіця набывае яшчэ ў той страшэнна цёмны, дасюль не вывучаны (і які, хутчэй за ўсё, ніколі не будзе вывучаны) перыяд, калі яно практычна бясполае.
    Усё пабудавана на рэфлексах. Рэфлексы закладваюцца, а потым робяцца ўмоўнымі, з вельмі абмежаванай колькасці прадмстаў. Што можа бачыць, чуць, успрымаць немаўля? Бслую столь. Які-нсбудзь узор на шпалерах. Матчыну цыцку, руку. Чуць крокі, галасы, шум вады... Вось, бадай, і ўсё. Вось тыя няхітрыя рэчы, якія фармуюць нашую будучую дарослую псіхіку.
    Гэтыя рэчы могуць быць здаровымі — калі дзіця радавалася вадзе, крокам, матчыным грудзям — ежы, а могуць быць «хворымі» — калі гэта суправаджалася якімі-небудзь адхіленнямі, анамаліямі.
    Калі ж у дзіцяці да ўсяго вострая, тонкая, асаблівая псіхіка, «не такая, як ва ўсіх», калі яно, дапусцім, цягнулася да цыцкі, а яе яму не давалі, адштурхоўвалі, у яго можа стварыцца ўмоўны рэфлекс, узнікнуць ілжывая сувязь, што «цыцка — ежа», «маці — жанчына» (пазней гэта, канечне, трансфармуецца яшчэ і ў секс) — забарона, сорам, і ў жанчыне і ў ежы ён будзе бачыць адначасова і неабходнасць, і небяспеку.
    25.	Тэорыя Зошчанкі
    Токар-фрэзероўшчык можа паехаць у адпачынак на курорт, у вёску, на рыбалку, на паляванне, у грыбы — і не думаць пра станкі, і хоць часова разгрузіцца.
    Творчы чалавек, у прыватнасці, пісьменнік, не адпачывае ніколі і нідзе — ні ў адпачынку, ні на прыродзе, ні ў час выпіўкі, ні нават у сне. Гэта асаблівасць псіхікі.
    Выдатны пісьменнік-псіхолаг Міхаіл Зошчанка ўслед за Лабразо і пры дапамозе метада Паўлава паспрабаваў зірнуць на феномен творчасці не з лірычна-рамантычна-туманных вышынь, а з пункту погляду медыцыны.
    Тое, што называецца ўзвышаным і прыгожым словам — «натхненне», Зошчанка пачаў разглядаць як усяго толькі фізічны, фізіялагічны працэс, стан крайняга ўзбуджэння нервовай сістэмы, калі мозг працуе на мяжы магчымага і за кошт іншых органаў.
    «Натхненне... гэта асаблівая, але не зусім правільная праца ўсяго арганізма. Лепш сказаць, зусім няправільная. Гэта т. зв. сублімацыя».
    «Узнёслую скруху, пашанотную хандру, прывабны смутак, чароўную маркоту, ганарлівую пагарду да людзей, высакароднае самагубства і раннюю паэтычную смерць навука, на жаль, разглядвае крыху іначай, чым літаратура».
    «I ведаць усё гэта пісьменніку проста нсабходпа, як неабходна мастаку ведаць анатомію. Канечне, мастак можа маляваць і без ведання анатоміі. Можна маляваць, як пячорныя жыхары — профіль з двума вачыма. Што, дарэчы, нярэдка назіраецца і ў літаратуры».
    I так, творчасць, «натхненне» — усяго толькі разнавіднасць неўрозу. Гучыць не зусім прыгожа, але калі прыцісне, яшчэ не тое прыдумаеш.
    Разумеючы, наколькі гэты творчы неўроз небяспечны, наколькі хісткае балансаванне на мяжы паміж рэалыіасцю і вар’яцтвам, Зошчанка прыдумаў сістэму кантролю пісьменніка над сабой, над сваім мозгам і сваімі пачуццямі. Калі ўжо гэты неўроз нельга вылечыць, дык як мінімум трэба яго не запускаць, бо наступствы могуць быць вельмі і вельмі сумнымі (гл. пачатак рамана). Яшчэ лепш — паспрабаваць паставіць яго на службу сабс («любімаму»); з паршывай авечкі хоць поўсці касмыль.
    Мэта простая: як бы найдаўжэй пражыць фізічна, каб пры тым пісаць выдатныя рэчы і адначасова не звар’яцець ад перагрузкі? «Я не ацэньваю чалавека па даўжыні яго жыцця, — разам з тым вельмі слушна заўважае пісьменнік. — Іншае кароткае жыццё болып каштоўнае, чым стагоддзе. Але лічу, што калі падоўжыць цудоўнае кароткае жыццё, дык якасць яго нс пагоршыцца».
    *
    ...Тут і далей, паўторымся, маюцца на ўвазе творчыя людзі — пісьменнікі, для якіх не існуе ні дня ні ночы, ні выхадных ні прахадных, якія, як праклятыя, носяць паўсюль сябе саміх, якім аднолькава, што ў Дзвінску, што ў Мінску, што на французскім востраве 1ф (Іў), што ў беларускім мястэчку Іўі, якія не маюць забыцця ні ў ложку з каханай жанчынай, ні на сяброўскіх пагулянках, ні на самотнай прыродзе, ні каля акна раддома, з якога паказваюць несімпатычны камячок са зморшчана-спечанай мордачкай — іх першынца, ні каля труны бацькі ці маці перад пахнучай сырой зямлёю магілай...
    Нідзе і ніколі.
    Пісьменнікі, для якіх літаратура — хобі, якія пачынаюць «тварыць» пасля выхаду на пенсію, якія ўмеюць пісаць у працоўны час у працоўных кабінетах, якія атрымліваюць задавальненне ад самога працэсу пісання і «балдзеюць» ад уласных тэкстаў, якія хоць раз у жыцці ўжылі словы: «Я б напісаў, ды цяпер няма часу», — такія могуць адпачываць; іх я адпускаю. Гэтае эсэ не пра іх і не для іх.
    26.	«Хворыя прадметы»
    Вандруючы ў памяці ад сёння да пачатку, усё далей і глыбей, Зошчанка дагробся да наступнага выпадку ў сваёй біяграфіі.
    Аднойчы маці карміла яго, зусім маленькага, цыцкай. У гэты момант бліснула маланка, улупіла ў двор дачы. Забіла карову. Загарэўся хлеў. Жахлівы гром супаў з працэсам кармлення. На хвіліну маці страціла прытомнасць і выпусціла немаўля з рук. Яно ўпала на край ложка, скацілася ў балею з вадою, пашкодзіла руку...
    Маленькі мозг няправільна злучыў гэтыя факты, паблытаў прычыны з вынікамі. Такія страшныя катаклізмы — зафіксавалася ў маленькім мозгу — маглі адбыцца ад таго, што вусны дакрануліся да цыцкі. I вось пакаранне: за ежу, за цыцку, за жанчыну — пякельны ўдар грому, падзенне, вада, зламаная рука, нерухомае цела маці!..
    Удар, грукат, цыцка-ежа, вада, рука сталі першымі раздражняльнікамі, якія па ходу жыцця ўсё ўскладняліся, атрымоўвалі ўсё новыя пацвярджэнні сваёй небяспекі (напр., у час вайны Міхась лёг у ложак з жанчынаю, побач разарваўся снарад — і дзіцячыя жахі ажылі, і яму стала блага, і нават забалела тая самая рука: зноў жанчына, цыцкі, гром, небяспека... 1 з таго часу калі ён толькі бачыў жынчыну, быў з ёю побач, а снарад не рваўся, яму ўжо рабілася не па сабе — па