Мяжа
Андрэй Федарэнка
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 264с.
Мінск 2011
Але і цяпер, і асабліва пасля, месяцы праз два, успамінаючы той душны май, Снарскаму кожны раз рабілася сорамна і хацелася ў думках апраўдвацца і спрачацца з кімсьці, хто нібыта казаў: «Ды ты з Галяю за ўсю вучобу не перакінуўся і дзясяткам слоў, вы не кахаліся, не сябравалі, не гулялі; не было і не магло быць паміж вамі нічога таго, што збліжае і пасля чаго жэняцца... Усе ж бачылі, а ты і ведаў, што ты: сімпатычны — табе не раз даводзілася гэта чуць, — спакойны характарам, разумны, начытапы — выкладчыкі пры ўсёй групе гаварылі гэта... А Галя — нудная, непрыгожая, падобная на худога вераб’я, за ўсю вучобу з ёю не гуляў ні адзін хлопец; ты ж сам, Снарскі, сказаў пра яе неяк на першым курсе, на бульбе: «Такой толькі красці добра — украдзе, і не апішаш, вока ні за што не зачэпіцца»... Ты ажаніўся сілком, і значыць, нешта тут не так...»
I хоць гэта была праўда і сам Снарскі добра ведаў, што «тут не так», усё роўна ў думках яму хацелася спрачацца з нскім і даказваць,
што ажаніўся ён, як і ўсе людзі жэняцца: каб змяніць жыццё, пажыць у сям’і... У іх з Галяю былі амаль аднолькавыя тэмы дыпломаў, і ён некалькі вечароў прасядзеў у яе пакоі, перачэрчваў генплан — часта добра дапазна, калі ўжо Зоя, Галіна сяброўка, якая пісала вечарамі шпаргалкі па супрамаце, пачынала пазяхаць, пацягвацца, распраналася пры Снарскім і клалася спаць. Тады Галя тушыла вялікае святло, уключала элсктрачайнік, Снарскі выходзіў на балкон, закурваў, хутка Галя выносіла шклянку гарачай гарбаты, і пакуль Ігар піў і выкурваў цыгарэту, яны трохі гаварылі. Непрыгожая, але ціхмяная, добрая Галя была для яго не дзяўчына, а так, нешта бясполае, чалавек, які памагае яму рабіць дыплом, таму Снарскаму лёгка было з ёю і можна было гаварыць абы-што. У адзін з такіх вечароў, позна, Снарскі, размінаючы ў пальцах цыгарэту, выйшаў на балкон. Стаяла цяплынь і пахла вёскаю. Унізе, пад грушаю на лаўках, свяціліся цыгарэты, смяяліся, а тут, зусім побач, у лісцях грушы, шапацелі хрушчы, ляталі з гудзеннем вакол галін і паўз балкон, і нават чутно было, як яны недзе ўнізе падаюць у мокрую ад расы траву. Выйшла Галя, паставіла на падаконнік каля Снарскага шклянку гарбаты, перавесілася цераз край балкона і пачала махаць рукою, каб злавіць хрушча на ляту. Унізе кінулі ў сцяну пустую пляшку, і яна ляснула, нібы граната.
— Як падумаю, што скора з’язджаць з Мінска, дык страшна, — сказала Галя, — здаецца, лепш бы зусім не паступала... Толькі пажывеш, пабачыш жыцця — на: едзь, прападай...
Снарскі ўсміхнуўся — у цемры не было відаць — «пабачыла жыцця»! Што ты бачыла тут за пяць гадоў? Хіба што гэтае боханне пустых пляшак аб сцяну пад балконам... Але трохі і шкада яе стала.
— Хто ж цябе гоніць? He едзь, не прападай, — сказаў ён, маючы на ўвазе вольныя дыпломы, якія цяпер пачалі даваць усім, хто хоча. — Шукай работу і аставайся ў Мінску.
— А што, магла б і астацца... Калі б выйшла замуж. У мяне тут у Мінску брат жыве, у трохпакаёўцы, кааператыўнай, і калі б я выйшла замуж, ён размяняўся б. На адну і дзве. I адну перапісаў бы на мяне.
— Як гэта?
— Так. Я ж прыпісаная ў іх з першага курса.
— А чаго ты ў іх не жывеш?
— Так. Тут весялей.
Яна зноў пачала лавіць хрушча, і відаць было, што сказала яна толькі каб сказаць -— без нейкае мэты, у мінулым часе, як нешта даўно псрадуманае і перажытае.
Вярнуўшыся тым вечарам да сябе, Снарскі сярэдначы палез у душ, доўга плёхаўся ў халодным струмені, потым выходзіў на балкон, курыў, і калі ўжо лягаў спаць, падумаў раптам: «1 дурань жа ты будзеш, калі не ажэнішся! Так б’юцца, так чапляюцца за гэты Мінск, а табе само плыве ў рукі; жаніся — і жыві адным днём, а там усё само сабою зробіцца, як і дагэтуль рабілася!..»
* * *
Сапраўды, Ігару Снарскаму заўсёды шэнціла. Да апошняга курса інстытута, да самага праклятага сакавіка, жыццё яго не ішло, а кацілася — як па масле, роўна, гладка, без трагедый і нават бсз простых непрысмнасцей; адзінае, калі яму перад прызывам у армію няўдала вырвалі зуб, ад чаго загнаілася дзясна і потым яе пад замарозкаю рэзалі і чысцілі, — але не станеш, папраўдзе ж, лічыць гэта за нейкую трагедыю! Аднойчы, ужо на апошнім курсе інстытута, Снарскі афармляў да 8-га сакавіка сценгазету і зацікавіўся вершам, падпісаным ініцыяламі. Ён чамусьці адразу здагадаўся, што аўтар — жанчына. Верш напісаны бойка, з элементамі лёгкай сексуалыіасці ў стылі Сашы Чорнага, нешта «ты прыйдзі да мяне» і «к пене бедер за алой подвязкой ты не бойся устамн прнпасть...» Сябра, белабрысы рэдактар сценгазеты, хлопец хонь і малады зусім, але які ўсё пра ўсё і пра ўсіх ведаў, калі Снарскі паказаў яму верш і нагадаў пра Чорнага, засмяяўся.
— Дык у Чорнага — алегорыя, а тут — чаго хочацца, пра тое і пішацца! Пазнаёміць?
— А хто такая?
— Завочніца, з нашага інстытута. Але глядзі, Снарскі, ведай, што, па-першае, яна замужам, за нейкім шафёрам, якога, вядома, «нмела в внду» — выскачыла толькі з-за прапіскі, па-другое, гуляе ў адкрытую і, самае галоўнае, яна здаровая, прыгожая, вульгарная самка, якая пляваць хацсла на ўсё, што нс мужчынскае цела. А такія вершы так і пішуцца — ты абсалютна правілыіа згадаў Чорнага — радок пазычаецца ў Чорнага, рыфма — у Бслага, камбініруецца... — I белабрысы рэдактар расказаў, як пішуцца такія вершы: у літаратуры ён, як і ва ўсім, разбіраўся і любіў і ўмеў пагаварыць пра гэта.
Праз некалькі дзён на вечарыне да 8-га сакавіка сябра паказаў Снарскаму аўтарку, і той уразіўся — яна знешне аказалася акурат такая, як ён сабе і ўяўляў: высокая, чарнявая («з надзвычай развітымі жавочымі формамі», — падумаў Снарскі), у кароткай
суксначцы, яна была, відаць, гг янаватая, голасна гаварыла і смяялася, танцавала з усімі, хто хацеў. Усім сваім выглядам яна паказвала даступнасць. Калі адышлася да дзвярэй і закурыла, не зважаючы на выкладчыкаў, белабрысы падвёў Снарскага і пазнаёміў; яна паволі, як купец аглядае тавар, агледзела Ігара з галавы да пятаў... У яе быў даволі прыс.мны гварык. У паўсонных, і ад таго мяккіх, кашэчых вачах Снарскаму прачыталася: «Я такая, як ты і думаеш, і як вы ўсе думаеце — і чорт з вамі! Калі хочаш — тады смялей. I ўсё маё тое, на што так прагна глядзіш, будзе і тваім. Хочаш? Тады смялей!»
I Снарскі стаў смялей. Япы патанцавалі адзін танец, потым яна, апусціўшы вочы, зняўшы яго руку са свайго пляча, сказала ціха: «Хадзем, дасі іголку, у мянс капрон на назе парваўся». Калі ішлі да інтэрната, Снарскі, ступаючы за ёю след у след — ноч была адліжная, сакавіцкая, і снег быў расквашаны, у глыбокіх слядах — круціў у галаве: «Як баран пад абух...» Самае цікавае, што капрон сапраўды аказаўся надраты...
Раніцай ЯНА, напяваючы, выходзіла з душа, сядала за стол, даставала з касметычкі туш, памаду, а ён, не вылазячы з-пад коўдры, шчасліва-раздушаны, глядзеў на ЯЕ з сабачай адданасцю і раптам сказаў неакрэплым са сну голасам: «Калі мы зноў пабачымся?» — на словс «пабачымся» пусціўшы пеўня, і закашляўся. ЯНА засмяялася, сказала строга, не павярнуўшыся: «Ну, а яшчэ што выдумасш?» «А што?» — «А то, што я замужам». На добры розум, з гэтага ўсяго можна было толькі пасмяяцца, але ў Снарскага ў тыя хвіліны не магло быць добрага розуму. Да яго дайшло panтам, што белабрысы казаў праўду, і ён, Снарскі, звычайны, на час, кліент, якім «чнсла несть», і, самае жахлівас, кліент не з лепшых.
Перажываў ён страшна: злосць, пяшчота, адчуванне сваёй знявагі, жаданне зняважыць ЯЕ, помста — усё мяшалася... To хацелася забіць ЯЕ, то абагаўляць, то перажыць яшчэ адну такую ноч — атам хоць хай бы забівалі яго самога... Трэба паўтарыцца, што жыццё ў яго ішло вельмі роўна, не лічачы вырванага зуба, таму і не дзіўныя былі гэтыя перажыванні.
«Я больш чым упэўнены, што ЯНА яшчэ прыбяжыць — як міленькая!» — думаў, не могучы заснуць, Снарскі, вярнуўшыся ад Галі пасля таго, як япа сказала пра кватэру. I ён ужо ўяўляў сябе жанатым, тут — званок у дзверы, а жонка недзе там, далёка, недзе на рабоце, — а ЯНА стаіць у дзвярах, апусціўшы вочы, як тады пасля танца... Альбо — нечаканая запіска — «прыходзь, я адна, муж мяне кінуў»...
«Ах, муж цябе кінуў?..» Закалыханы, Снарскі пачаў ужо засынаць, як раптам успыхнула перад вачыма тая ноч, бессаромнасць ЯЕ, словы, пакусаныя вусны, рухі, паднятыя поўныя ногі ў чорным капроне — і ўвесь сон адляцеў, як і не было. I зноў, як і каторую ўжо ноч, крыўда, горыч і нейкая шалёная радасць закруціліся ў клубок, але — упершыню — радасці ў гэтым клубку было болей. Жыць як набяжыць — і ўсё само сабою зробіцца!
4:
I на другі вечар Снарскі, стоячы на Галіным балконе, папіваючы гарачы чай праз цыгарэтныя зацяжкі, сказаў:
— Хелена... (ён быў з Гродзенскай вобласці, і ў іх так звалі жанчын; праўда, ён ведаў, што Хелена — гэта Алена, але, называючы Галю гэтым мілагучным еўрапейскім імем, ды яшчэ ў цемры, яму пачынала здавацца, што не такая ўжо яна непрыгожая і можа нават падабацца) Хелена... — ён узяў яе за руку і не ведаў, што рабіць.
Яе рука дрыжэла.
— Нашто ты сказала мне ўчора пра кватэру? Цяпер ты падумаеш... Я хацеў табе сказаць... але цяпер я звязаны, разумееш? He магу сказаць таго, што сказаў бы, не ведаючы пра нейкія кватэры...
Яна маўчала. Памаўчаў і Снарскі, проста як актор, адчуваючы, што ў гэтым месцы патрэбна паўза, — памаўчаў, уздыхнуў і сказаў:
— Ты падабаешся мне, Хелена, і калі...
— Ты хочаш сказаць, што хочаш са мною ажаніцца? — спытала раптам Галя.
-Ну.
Яна засмяялася, вызваліла руку і дакранулася да яго пляча.
— Ігар, дурань ты мой мілы!.. He трэба гэтага нічога. Я ж усё роўна не паверу ніколі, што ты хочаш ажаніцца на мне, а не на кватэры... Хіба я не ведаю, не бачу, што такое я і што — ты?
— Як знаеш...
— He, ты кажы! — аж замалілася яна.
У Снарскага патухла цыгарэта, і пакуль ён ляпаў сябе па кішэнях, Галя хутка схапіла з падаконніка запалкі і падала.
— Хелена... дзякую... нашто гэтыя комплексы? Ты харошая, добрая дзяўчына, нічым ні за кога не горшая, і дарэмна думаеш, што калі б мы пажаніліся, табе дастаўся б нейкі падарунак, нейкая вялікая цаца... Я ведаю пра сябе, што я не такі, як усе, але не такі ў горшым
значэнні, Хелена. Вось мне дваццаць пяць гадоў, а часамі такое адчуванне, што сем альбо семдзесят; я ж быццам і жыў, і служыў у арміі, і скончыў вось інстытут, а ў жыцці арыентуюся як дзіця ці стары дзед... Я інфантыльны, гультаяваты, грошы зарабляць не ўмею, нічым не цікаўлюся — ты ж сама ведаеш, што за ўсю вучобу я нікуды не вылазіў, не цягаўся ніколі па гэтых чортавых мітынгах, адзін з усёй групы не выйшаў з камсамола — і не таму, што трэба быў мне нейкі камсамол, а проста лянота была некуды ісці і пісаць некія заявы; усе бегаюць, чытаюць газеты, а мне начхаць, што ў нас тут заўтра будзе: капіталізм, камунізм, немцы, амерыканцы — хоць чорт рагаты; для мяне большая трагедыя спазніцца на тралейбус ці атрымаць тройку на экзамене, чым усе іхнія будучыя грамадзянскія войны і дзяржаўныя перавароты, якія не вылазяць з газет... Можа, таму, што мне ўсё ў жыцці ўдавалася? I парушыўся нейкі жыццёвы імунітэт? Я ж гадаваўся адзін, у сям’і вясковых настаўнікаў — песцілі, вядома, голасу ніколі не павысілі, у школе хвалілі ўсе гады, ніхто са мною не біўся ніколі — сын двух настаўнікаў! — але і гуляць чамусьці не хацелі, сяброў не было... Так і ў войску: я маляваў добра, спадабаўся ротнаму, астаўся пасля вучэбкі ў часці, пры штабе — паштальёнам, потым афарміцелем, у каравулах не мёрз, у нарады не ставілі, два гады праляцелі — і ўспомніць няма чаго, і сяброў блізкіх няма... Зараз скончу інстытут, паеду некуды — і тое ж будзе, не знацьму, каму напісаць, хто мне напіша... Я нейкі нелюбімы, Хелена, і сама бачыш — узяць з мяне можна мала што, а прашу я многа... Хочацца простага спакою, утульнасці, крэсла мяккага перад тэлевізарам, лямпы пад сінім абажурам, добрай, ласкавай жонкі — вось як ты...