• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    прынцыпе ілжывай сувязі, умоўнага рэфлексу — як выдзяленне сліны пры выглядзе або паху ежы).
    Пазычыўшы ў швейцарскага неўрапатолага Дзюбуа тэрмін, Зошчанка вылучыў ужо згаданыя «хворыя прадметы». Гэта:
    — рука,
    — вада,
    — крык, выбух, стрэл, стук,
    — ежа (па эвалюцыйным ланцужку: цыцка — жанчына — секс).
    Вось 4 асноўныя рэчы, якія з’яўляюцца ў тых ці іншых варыянтах для кожнага (па перакананні Зошчанкі) небяспечнымі. Паміж імі існуюць сувязі. 3 дзяцінства гэтыя сувязі маглі няправільна зафіксавацца ў псіхіцы, а потым, у далейшым жыцці, умацавацца грунтоўна. I менавіта яны, «хворыя прадметы», могуць выклікаць самыя сур’ёзныя хваробы — ад душэўных да фізіялагічных: страўніка, сэрца, лёгкіх, нырак і інш., і інш.
    Трэба ўсяго толькі адшукаць ілжывыя, умоўныя сувязі і разарваць іх.
    Самому Зошчанку гэта ўдалося. Лепшая частка яго жыцця (да 30 гадоў) была атручана цяжкай немаччу — у яго «было нядобра з нервамі», а адсюль — нядобра і з усім астатнім. Аб’ездзіўшы лепшыя савецкія курорты, абхадзіўшы ўсіх славутых дактароў, пераспрабаваўшы ўсё, што можна — ад гіпнозу да, як ён піша, «тон парашкоў і пілюляў», упарты пісьменнік расчараваўся ў медыцыне, узяўся за лячэнне сам... I здзейсніў цуд! — цалкам вылечыўся. Яму ўдалося зазірнуць у найпатаемныя куточкі ўласнай псіхікі, святлом розуму выхапіць іх і ўбачыць, што тое, што атручвала яму жыццё — усяго толькі дзіцячыя, смешныя, несур’ёзныя сімвалы. I яны зніклі, як знікаюць прывіды ў пакоі, калі ўключыць святло.
    Бяда Зошчанкі ў агульнай бядзе многіх філосафаў, вучоных, псіхолагаў і г. д.; менавіта тое, што памагло ім, яны пачынаюць псраносіць на ўсіх агулам. Заганарыўшыся сваім адкрыццём, пісьменнік вырашыў даказаць, што яго індывідуальны выпадак — гэта агульнае, універсальнае правіла, што яго вучэнне, яго тэорыя — гэта частка цэлай праграмы па духоўным аздараўленні кожнага, што яна можа ашчаслівіць усіх без выключэння — у першую чаргу савецкага чалавека, а затым і кожнага чалавска на Зямлі. Адзін з варыянтаў назвы яго кнігі на гэтую тэму — ні многа ні мала «Ключы шчасця». (Хто толькі не вынаходзіў гэты перпетум-мобіле ашчасліўлення чалавецтва!)
    «Законы ўмоўных сувязяў адносяцца да ўсіх людзей. He ў аднолькавай меры, але ў той ці іншай ступені яны небяспечныя нават і тым людзям, якія не маюць вострай псіхікі».
    Калі ж справа пачала даходзіць да практыкі — нам застаецца толькі развесці рукамі.
    Яго ключы адкрывалі замкі такога «шчасця», пры якім жыццё свядома зводзілася да адных умоўных рэфлексаў, да голай фізіялогіі, без веры ў Бога, без жаданняў, спадзяванняў, кахання і цуда, — словам, да існавання сабакі Паўлава. Нам для нашага ж шчасця прапаноўвалася ператварыцца ў аднаго з тых бадзёрых савецкіх дэбілаў, якіх сам Зошчанка, жартуючы, знішчаў дзвюма пстрычкамірадкамі любога са сваіх геніяльных апавяданняў.
    Вось два класічныя прыклады «лячэння» па Зошчанку. Да яго прыходзіць малады чалавек і, страшэннасаромеючыся, скардзіцца, што ў яго праблемы са страўнікам. Ваніты, млоснасць, спазмы кішэчніка... Малады чалавек у адчаі. Пазбягае людзей. Страціў усе радасці жыцця. «Вашыя прыпадкі ўзмацняюцца калі? — не так пытае ў яго, колькі канстатуе Зошчанка. — Калі вы чакаеце жанчыну?» Малады чалавек моўчкі ківае галавой. I, чырванеючы, расказвае гісторыю (занадта знаёмую нам гісторыю!), як некалі маці заснула, калі ён смактаў яе цыцку. Яна ачомалася ад дрымоты, калі ён быў амаль сіні.
    «Адказ арганізма відавочны, — заключае Зошчанка. — Страх і жаданне пазбегнуць гібелі ляжалі ў гэтым». (Страх падаваў сігнал: жанчына — небяспека.)
    Другая гісторыя. Маладая жанчына цяжарная трэці раз, і ўсё не можа нарадзіць. 1 зноў дактары настойваюць на аборце. Зошчанка пытае ў жанчыны, ці была звязана яе першая цяжарнасць з чымсьці непрыемным. «Не, — адказвае жанчына спакойна. А затым, збянтэжыўшыся, перапытвае: — Ах, першая? Самая першая?» (Якія мапасанаўскія інтанацыі! Памятаеце апавяданне «Шафа»?) Аказваецца, першы раз яна была цяжарная ў 17 гадоў, вучаніцай, хавала гэта ад бацькоў, ад школы, потым паехала да сяброўкі за горад і нарадзіла там мёртвае дзіця.
    «Цяжарнасць і гора звязаліся ў адно, — робіць выснову Зошчанка. — Умоўны рэфлекс застаўся. Сувязі не былі разарваныя нават тады, калі змяніліся абставіны. Мозг не адзначыў перамены...»
    I гэтак далей, і таму падобнае. Усе гэтыя гісторыі пакідаюць непрыемны асадак чагосьці несур’ёзнага, наіўнага і таксама, як і фрэйдызм. патыхаюць шарлатанствам. Я думаю, было б і лепш, і разумней, каб Зошчанка параіў маладо,му чалавеку звярнуцца да спецыяліста па страўніку, а жанчыне — да талковага гінеколага.
    Савецкая цэнзура расправілася з бедным аўтарам-вынаходнікам імгненна. Яму прыпісалі два грахі: 1) у грамадстве сацыяльнай роўнасці не можа быць ніякіх выключных прафесій: і псіхіка пастуха, генсека і пісьменніка аднолькавая; 2) у савецкіх людзей увогуле
    не можа існаваць ніякіх псіханеўратычных праблем, любыя размовы на гэты конт — ерась, іншадумства, дысідэнцтва.
    Праца Зошчанкі была аб’яўлена шкоднай «галнматьей, нужной лншь врагам нашей Роднны», сам ён — «падонкам у літаратуры», яго выкінулі з Саюза пісьменнікаў (а гэта значыла немагчымасць друкавацца і пазбаўленне прадуктовых картак), адпаведна, і з жыцця. Старасць яго і смерць — асобная гісторыя...
    Мы ж падзякуем гэтаму мудраму і мужнаму пісьменніку і чалавеку хоць бы за сам метад, які ён на сабе выпрабаваў і з намі падзяліўся.
    27.	Фантазіі на тэму
    Давайце ўявім, што я са сваімі праблемамі прыйшоў у кабінет да, скажам, зошчанкаўца.
    — Вось, так і так... Да 40, 42 гадоў пісаў, і атрымоўваў задавальненне, і бачыў ва ўсім сэнс, і быў адносна шчаслівы... Потым гэта перастала памагаць. Чаму?
    — Прасцей простага, — прагучаў бы адказ. — Тваё пісанне было ўцёкамі ад «хворых» прадметаў. Яны цябе палохалі. I тыўлітаратуры хацеў наблізіцца да іх, разгледзець, абмацаць і абясшкодзіць. Пра рукі пісаў?
    О-о! Яшчэяк пісаў! Рука... Адрывае ад цыцкі, карае — і плескачом па задніцы, і папругай, і аплявухай... Жабрак з працягнутай рукою — каго ў дзяцінстве не палохалі: «прыдуць старцы і забяруць»?..
    Рука настаўніцкая можа вывесці ў школьным журнале «двойку», пасля якой столькі непрыемнасцяў... Рука доктара абмацвае цябе... Рука дзяўчыны піша пісьмо, ад зместу якога залежыць, служыць табе і радавацца ці застрэліцца або дэзерціраваць... Рука разбівае, трушчыць сківіцы... Рука падпісвае чарговае размеркаванне, якое вызначае твой лёс... Рука ваенкама, якая адным указальным пальцам можа паслаць у Афганістан... Рука адбівае на ваганетцы засаўку, ад якой можа знесці галаву...
    Дзявочая рукавылузваецца з тваёй далоні («Рэктар», I частка).
    Рука са скальпелем крамсае тваё голае цела. Рука са шпрыцам — можа або даць выратавальны наркотык, а можа пакінуць пакутліва здыхаць.
    Начальніцкая рука, якая грукае кулаком па стале, якая можа падпісаць ці не падпісаць кантракт, у апошнім выпадку пазбавіўшы цябе ежы...
    I шмат, шмат яшчэ ў якіх іпастасях выступае і якія сімвалы набывае гэтая ўсемагутная рука, ад якой ніколі не ведасш, чаго чакаць: ці ласкі, ці пакарання! Нездарма ж пры вітанні, знаёмстве першым чынам працягваюць руку.
    — Пра ваду, вадкасць, вільгаць пісаў?
    Пісаў, адказваю вінавата-пакорліва. Толькі ў маім выпадку вада была хутчэй пераносам на спіртное, кроў і слёзы. I тут жа побач — зноў рука. Калі кепска пасля п’янкі, успамінаеш — хто наліваў? — рука ў таго, значыць, цяжкая... Там, дзе спіртное — вадкасць, там і рукі, і крыкі, і жанчыны, і мацюкі, і кроў («Адзін зімні дзень»)...
    — Ты сказаў — крыкі? Стук, шум? Значыць, і яны цябе непакоілі?
    «Непакоілі»... He тое слова. Рэзкія гукі самі па сабе агідныя (кожны, мусіць, заўважаў, як пры нечаканым гуку — напрыклад, сігнале аўтамабіля або асабліва цягніка ў метро, канвульсуе-дрыгаецца, як у жабкі, мышца нагі).
    Крык, плач, мацюк, каманды «пад’ём!», «стронцца!», «сюда подошел!»...
    Канечне, з часам проста бязвінны стук у дзверы мог перарасці, трасфармавацца ў сігнал небяспекі. Тым больш стукаюць заўсёды, як правіла, рукой («Душ», «Ліліт»), Вось паказальны ўрывак з маёй даўняй паэмы «На Каляды ў інтэрнаце».
    Раз пачуў я ў дзверы стук, I падумаў: то Клімчук. Я схаваў свае папсры, Расчыніў шырока дзверы, Паглядзеў туды-сюды, I ўбачыў: дзве...
    Ля маіх дзвярэй таўкуцца, Матам лаюцца, смяюцца, Ззаду іх стаіць Клімчук, ГГяны, тоўсты, як вяпрук...
    Самае цікавае іут нават не стук, a — «схаваў паперы». Стук — гэта рука, рука заўсёды штосьці просіць, адбірае, патрабуе — як правіла, самае каштоўнае, а што ў мяне было больш каштоўнага за паперы?
    — Ежа, яна ж жанчына, яна ж секс, прысутнічалі?
    Адказаў бы я вам, дарагі зошчанкавец... Вечны страх, жах, што не дадуць стыпендыі і настане голад!.. Жанчына — якая аб’ядноўвае ўсе 4 раздражнялыіікі і ўзмацняе іх у сотні разоў! Жанчына — носьбіт, крыніца, фантан небяспекі, «заражаная бомба» (як у Талстога ў «Крэйцэравай санаце»)... Жанчына — з яе цыцкамі, слязьмівільгаццю, наліваннем спіртнога; гэтая ж рука налівае, яна ж абдымае, яна ж адштурхоўвае, можа даць і не даць...
    Плач, стук у дзверы, споведзі-аборты, высмоктванне энергіі, навязванне сябе ў жонкі, г. зн., добраахвотна быць, жыць, знаходзіцца ў цеснай сувязі з аб’екта.м павышанай небяспекі 24 гадзіны ў суткі, пастаянна! Тут сапраўды ўцячы! зачыніцца! ратавацца пісьменніцтвам, адзінотай, паперай, толькі б не бачыць, не чуць!..
    Вось за што б яшчэ абавязкова ўхапіўся зошчанкавец.
    Калі я прыязджаў у вёску на канікулы, я заўсёды выдатна адчуваў сябе і, самае галоўнас! — не пісаў, не мог, ды і патрэбы не было. Але чым бліжэй да восені, тым больш разыгрываліся ва мне нейкія неверагодныя нсмачы. Адзін раз, перад першым вераснем, проста абязножаў. Нс змог устаць з ложка. Страшны артрыт абедзвюх ног. А як толькі мінула першае верасня, устаў, як ні ў чым не бывала, і, як у той біблейскай прытчы, не проста пайшоў — пабег. Я ўвязваў гэта то з абвастрэннем армейскіх балячак, то з Чарнобылем («і цяпср наш мірны атам уся Еўропа крые матам»)... Але калі ўлічыць, куды мне трэба было вяртацца (паводле зошчанкаўца) — у набіты дзявочымі целамі гарэм, у месца, якое страшней за перадавую лінію фропту, дык цалкам магчыма, што арганізм наіўна, як мог і ўмеў, не пытаючы дазволу ў дарослага мозгу, прыдумваў свае прычыны, каб адцягнуць тую паездку.