• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мяжа  Андрэй Федарэнка

    Мяжа

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 264с.
    Мінск 2011
    68.05 МБ
    Ён паглядзеў на білст. Месца дасталося наперадзе і каля акна, а нумар білета быў 7355. Добры знак!
    Ужо ў аўтобусе ён падумаў, што жыць ягонаму сакрэту нядоўга. Канечне ж, небараку-плагіятара, да якога Павал, аказваецца, прывык, як да кубка кавы кожнае раніцы, як да нумара тралейбуса, якім дабіраецца на працу і назад, хутка выкрыюць. Ну, што ж! I быць таму. Як мінімум застанецца ў душы адчуванне, што ён мог зрабіць хоць і невялічкую, але гадасць, і не зрабіў. Ужо добра. А пакуль хай усё будзе, як ёсць. Пакуль што:
    — Цсс, маўчаць, — прамармытаў ён уголас, і толькі цяпер схамянуўся, заўважыў, што ён не адзін, што ў крэсле побач з ім суседка. Здзіўлена на яго пазірае. А нішто сабе, харошанькая...
    Ён страсянуў галавою, каб хоць такім, фізічным, дзеяннем пазбавіцца ад ужо вырашаных, ужо нецікавых яму думак.
    Самы час быў знаёміцца.
    2001 г.
    ЧАРНАВІКІI ПІСЬМЫ
    Шаноўны (закрэслена). Паважаны (закрэслена). Сцяпан Цім... (закрэслена).
    He, і яшчэ раз не! Ніякі ты не шаноўны, не паважаны; не падымаецца рука пісаць і не паварочваецца язык называць цябе па-бацьку і на «вы», таксама як і адмаўляюцца вочы верыць таму, што сёння ўбачылі: у газеце... тваё фота! 3 тваім прозвішчам унізе, з указаннем новай тваёй пасады... Прабач, заўсёды блытаў і блытаю вашыя гэтыя шарашкіны канторы, таму нс магу сказаць, у якім з катухоў будзеш ты цяпер сядзець; затое ведаю, што гэта табе, Сцёпа, дадзена ўлада выраілаць чужыя лёсы, што гэта да цябе трэба будзе звяртацца па самых розных пытаннях. Запісвацца да цябе на прыём. Чакаючы, туляцца па калідоры ці нудзіцца ў «прылазніку» пад касым прыцэлам вачэй сакратаркі — а ў цябе, канечне, і такая з'явіцца, як будзе і свой цэлы штат з намеснікаў, падначаленых, лёкаяў, шафёра, ці шохвера, як ты некалі казаў, памятаеш, Сцёпа? у школе? — калі
    на пытанне, хто кім хоча стаць, ты першы цягнуў руку і аб’яўляў: «Я — дык шохверам начальнікаў вазіць!» — вяршыня ўбогіх тваіх дзіцячых мараў... Хто, у якім сне мог тады іірысніць, што прыйдзе час і будуць вазіць цябе самога!
    ...Затым, атрымаўшы паблажліва-літасцівы сакратарскі дазвол, стукацца ў дзверы. Ціха кашляць у парозе, просячы да сябе ўвагі. Бо ты ж будзеш заняты, ты ж будзеш унураны ў важныя паперы (Божа мой! — ты і паперы, ушчыкніце мяне!) і не адразу адарвеш ад іх сваю вялікую — не ў сэнсе мудрую, а ў прамым, анатамічным значэнні — дэфектыўную, непрапарцыянальную ў параўнанні з тулавам галаву.
    *
    Галавач, Галавень, Галавсшка, Апалонік... Як толькі не дражнілі цябе ў школе, як толькі не абзывалі — у вочы, а часцей — за вочы, бо не было ва ўсёй нашай васьмігодцы чалавека, у якога б ты не сядзеў у пячонках, якога ты прамінуў бы, не пакрыўдзіўшы: меншых — тумакамі і кухталямі, разумнейшых — брыдкімі мянушкамі, старэйшых і мацнейшых — саладжава-ільсцівым падхалімствам. Ды нават калі ты маўчаў, не рабіў нічога, а толькі хіхікаў, ці падхіхікваў (і цяпер яшчэ, успамінаючы тыя гукі, мароз па скуры і адчуванне шоргату пенапласту па сухім асфальце), крыўдзіў ты ўжо адным сваім карыкатурна-злавесчым выглядам, сваёй адвіслай задніцай, сваім рабым тварам і круглай, як шар, галавою, сваімі кароткімі ножкамі і нечакана доўгімі, як у малпы, учэпістымі рукамі, неахайныя пазногці на якіх цвілі белымі плямкамі — на шчасце, трэба ж! — нават калі ты нічога не рабіў, Сцяпан, проста непрыемна было пазіраць на цябе і сорамна і крыўдна рабілася за чалавека як за «прадукт вяршыні эвалюцыі».
    Аж недзе ў шостым ці ў сёмым класе нечакана для ўсіх і для сябе самога ты паспраўнеў, выцягпуўся ў рост, нават рабацінне з твару сагнала, нават цвет з пазногцяў прапаў... Думаю, з гэтага — са зменаў біялагічных, гарманалыіых, з ператварэння брыдкага качаняці ў... не, не ў лебедзя, у звычайнага качара, усё і пачалося; недзе тады, калі ты гадзінамі прастойваў перад люстэркам, сабою любуючыся, цябе і «асяніла» простая, як сем капеек, сентэнцыя: раз нейкія звышнія сілы (скрыпеў твой нязвыклы да перагрузак мозгавы апарат) вось так, у адначассе, змаглі зрабіць з мяне больш-менш нармальнага хлопца, дык чаму б тым самым сілам не здзейсніць такое ж ператварэнне з маім унутраным светам? А што? Раптам прачнуся
    аднойчы — і акажацца, што я — ужо не я, а разумны, адукаваны, паважаны... Цікава!
    *
    Яшчэ і як. Але самае цікавае, самае смешнае і самае жахлівае, што ўсё спраўдзілася, усё амаль так і адбылося. Ты — на вяршыні. Ты — увасабленне тупасці, зайздрасці, жорсткасці, хамства, ты — збіральны тып усяго негатыўнага, што ёсць у маім народзе, раптам, як у чароўнай казцы, узняўся над гэтым народам, займеў права вяршыць чужыя лёсы і распараджацца імі...
    Сцёпа! Апамятайся! Пакайся, пакуль не позна, потым перад Богам табе скідка будзе. Выйдзі на плошчу, укленчы, пацалуй зямлю ці асфальт, раскажы ўсім, хто вакол збярэцца, якія грахі на табе, як ты да такога жыцця дакаціўся!
    He выйдзеш. He раскажаш. Бо даўно ўжо глухой чорнай ноччу закапаў усё, аб чым сорамна ці страшна ўспамінаць, у глыбокую яму, насыпаў зверху груд і ўбіў у гэтую магілу свайго мінулага асінавы кол. 3 твайго дазволу, Сцяпан, — давай крыху ў той яме пакапаемся? Зробім, так бы мовіць, эксгумацыю... Спакойна, стрымана, няспешна — куды нам спяшацца, праўда?
    Кладу вось зараз руку на сэрца, проста сілком прымушаю сябе згадаць хоць штосыді, хоць маленькае каліўка чагось добрага, светлага, чалавечнага, з табой звязанага... I — расстраляй ты мяне, разапні — не магу. Нічога. Па нулях! У грэшніка-скнары з вядомай прытчы, якому пасля смерці чэрці ў пекле прапанавалі назваць хоць адну за ўсё жыццё добрую справу, адшукалася: падаў неяк жабраку шалупініну ад цыбулі (за якую трымаючыся, і выберацца з пекла). Вельмі і вельмі няўпэўнены, што ў цябе знойдзецца хоць такая — мізэрная — магчымасць паратунку...
    *
    Ды Божа мой, пра што мы гаворым! Якое дабро, якія любоў, спагада, сумленне, чалавечнасць?! Усё гэта не з твайго лексікону, абсалютныя для цябе хімеры, усё гэта заўсёды выклікала ў табе ў лепшым выпадку пагарду (не да тэрмінаў, канечне, а да іх носьбітаў) — да кніг, фільмаў, школы, горада, прыроды... А найбольш — да людзей, ад цябе і ад тваёй сямейкі адрозных.
    Мы, твае аднагодкі, шмат чыталі, дзяліліся прачытаным, верылі героям і любілі іх, зайздросцілі ім і іхняму, зусім непадобнаму на
    нашае, вясковас, жыццю; ты слухаў, чмыхаў, пырхаў, паплёўваў — «вераць яны ў гэтую брахню, дзяды кніжак не чыталі, а за нас разумнейшыя былі»; і гэтаксама, як твае любімыя дзяды верылі ў забабоны, у ведзьмакоў, лесавікоў і кланяліся кожнай лясной калодзе і кожнаму балотнаму карчу, так і ты шчыра верыў, што кнігі — зло, што ад іх дурэюць і слепнуць. Увесь твой за дзесяць гадоў вучобы ў школе набыты духоўны багаж так і застаўся на ўзроўні «Янка Купала п’е да ўпавала», «Максім Горкі з’еў махоркі», а «Якуб Колас свішча ўголас»...
    Мы захапляліся Райкіным, пераказвалі адзін аднаму ягоныя жарты, — ты, пачухваючыся, праз слова мацюк устаўляў: «Знайшлі мне смешнае — жыд у целявізары дурачка ламае!»; калі ж мы, абураныя, прагнучы абараніць не так артыста, колькі саміх сябе, тыя квёлыя парасткі светлага, па якіх ты таптаўся, наляталі на цябе, — на словах, вядома, бо ты паспеў ужо абагнаць усіх нас у росце, галаваты дэбіл з квадратнымі кулакамі і шклянымі вачыма, — «а што табе тады смешна?!», ты ахвотна расказваў, як гэтым летам з бацькам і братамі знарок набралі і насушылі чарвівых грыбоў, а яўрэйка ў горадзе на базары іх купіла, «...і бацька рагатаў, што трэба было і за мяса з яе ўзяць!»; на гэтых словах ты сам пачынаў душыцца смехам, а вочы твае не смяяліся, а так і цікавалі за намі...
    Нам хацелася быць «Цімурам і яго камандай», сябраваць, памагаць старэйшым, — і зноў ты ўмешваўся, вырастаў між намі, і зноў пачынаў вярзці рознае паскудства, ад якога мы чырванелі і стараліся не глядзець адзін на аднаго, бы злоўленыя на чымсьці непрыстойным. «Вераць яны, — падхіхікваючы, казаў ты. — Ведаеце, чым ваш Цімур там, на гарышчы, займаўся?» — і пачынаў тлумачыць, чым. Тут была каменная сцяна, якую не прабіў бы ніякі таран; ніякія ў свеце сілы не змаглі б пераканаць цябе, што дзяўчынкі з хлопчыкамі, калі яны адныя, зусім неабавязкова толькі тое і робяць, што займаюцца гульнёй у «татумаму», але толькі на гэта ты ўсё і зводзіў, — любімая пасля яўрэйскай тэма, на якую ты мог гаварыць бясконца, у дэталях, з самымі, зразумела ж, біялагічнымі, жывёльнымі падрабязнасцямі. I каб жа толькі гаварыць! Колькі сябе памятаю, з самых малых, з дашкольных яшчэ гадоў вечна былі ў цябе нейкія цёмныя справы, з гэтымі «татамімамамі» звязаныя, нейкія таямнічыя гісторыі, у якія аказваліся замешанымі і твае старэйшыя браты, і стрыечныя сёстры...
    Але вось скажы ж ты! Здавалася б, вёска, у адным канцы чыхнеш, у другім ведаюць, што захварэў; з табою ж, з вашай сямейкаю — нічога падобнага, усё як з гусакоў вада! Усе тыя гісторыі так ніколі
    і не'пераступілі парога вашай хаты... асабістае сваё жыццё ўмеў ты хаваць ад чужога вока...
    *
    Але добра. Бог з ім, з Цімурам. Калі шчыра, нейкая двухсэнсоўнасць у тым падлеткавым хаўрусе сапраўды ёсць. Але «Палескія рабінзоны»! Аповесць, на якой мы пэўны час проста памешаныя былі. Як марылі самі апынуцца на востраве, як шкадавалі, што няма паблізу вялікай рэчкі, якая б разлівалася, што няма ў нашай вёсцы шпіёнаў, за якімі можна было б сачыць... Смешна, а цяпер успамінаючы, дык і сорамна — што і цябе спрабавалі пераканаць у чароўнасці гэтага твора. Ты панура, недаверліва, усё з тою ж пагардаю да «брахні вучонай» выслухоўваў. Hi сюжэт, ні рамантыка, ні прыгоды не пайшлі табе... толькі аднойчы твар твой ажывіўся тупой цікавасцю — гэта калі Мірон з Віктарам знайшлі бабровыя хаткі. «Хоць бы шкураў насушылі, раз усё адно рабіць няма чаго.»
    О, у гэтым ты са сваёй сямейкай разбіраўся добра! Помніш, была ў вас сучка, Сцяпан? Якую вы не адвязвалі ніколі? I потым — кожную вясну вашае хобі, забаўка вашая, нават хутчэй не забаўка, а будзённы занятак — такі ж, як для нармальных людзей ускопваць грады, садзіць соткі, даглядаць сад... 3 заклапочанымі, сур’ёзнымі тварамі вы абносілі сабачую будку надзейнай агароджаю (не ленаваліся ж, і часу гарачага, веснавога не шкадавалі, бо гэта ж трэба было ў лес цягнуцца, ды слупкі з жэрдкамі нарыхтоўваць, ды потым, дома, усё гэта да ладу даводзіць), самі хаваліся за хлеў — тры дарослыя амаль дзецюкі і адзін сталы мужчына, і цярпліва, як на рыбалцы ці на паляванні ў засадзе, чакалі... Пакуль якісь небарака, прываблены юрлівым сучым скавытаннем, не ўбягаў псрш у гасцінна расчыненыя вароты, а потым — і ў пастку. Імгненна шморгалася вяроўка, зачыняліся вароты, і вы ўчатырох — бацька з віламі, вы — з палянякамі-дубінамі, выляталі з засады і з гіканнем урываліся ў загарадку...