• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мой лёс, мой боль, маё натхненне  Ніна Кісялёва

    Мой лёс, мой боль, маё натхненне

    Ніна Кісялёва

    Выдавец: Народная кніга
    Памер: 152с.
    Мінск 2009
    40.08 МБ
    
    Ніна Кісялёва
    
    
    
    
    
                    Мой лёс, мой боль, маё натхненне
    
    
    
    
    Паэтычны зборнік
    
    
    
    
    
    
    
    
    Мінск «Народная кніга» 2009
    
    УДК 821.161.31
    ББК 84(4 Бен)5
         К44
    
         Кісялёва, Н.І
    К44 Мой лёс, мой боль, маё натхненне : паэтычны зборнік. / Ніна Кісялёва. — Мінск: Народная кніга, 2009. — 152 с.
                ISBN 9789856772265.
    
               У кнігу «Мой лсс, мой боль, мас натхнсннс» уключаны паэмы і всршы, у якіх праслсджвасцца лсс аўтаркі, яс хваляванні і радасці, трывога і надзсі.
    
                                                                   УДК 821.161.31
                                                                   ББК 84(4 Бен)5
    
    
    
    
    Літаратурнамастацкае выданне
    
    КІСЯЛЁВА Ніна
    
    
                Мой лёс, мой боль, маё натхненне
    
    
    Паэтычны зборнік
    
    
         Падпісана ў друк з гатовых дыяпазітываў 06.07.2007. Фармат 60x84 '/|₆.
            Друк афсетны. Ум. др. арк.. Ул.выд. Арк.. Наклад 300 экз. Заказ467
         УП «Выдавецтва “Народная кніга”». ЛВ № 02330/0133383 ад 13.07.2004.
            Рэспубліка Беларусь. 220141, г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 51—29.
    Надрукавана з арыгіналмакета заказчыка ў тыпаграфіі «Бізнесафсет». ЛП № 02330/0131682 ад 04.09.2006 г.
    г. Мінск, прт Незалежнасці , 95/3.
    
                                   © Кісялёва Н.І., 2009
    ISBN 9789856772265        © Афармленнс. Выдавсцтва «Народная кніга», 2009
    
    
    
                Пуцявіны лёсу
    
    
    
       Лагойшчына — цудоўны, непаўторны куток Беларусі. Яна чаруе і вабіць не толькі сваімі краявідамі, але спрыяе творчаму натхненню. Менавіта на лагойскай зямлі напісаў лепшыя творы Я. Купала. Тут карані 3. Бядулі, Н. Гілевіча, М. Гіля, П. Сабіны, I. Пташнікава і іншых вядомых пісьменнікаў і дзеячаў культуры. Гэта родны, любы кут і Ніны Іванаўны Кісялёвай.
       На пачатку 2008 г. выйшаў з друку яе першы паэтычны зборнік «А я надзеі не губляю». У час яго прэзентацыі Ніна Іванаўна паабяцала не спыняцца на дасягнутым. I слова сваё стрымала. Плённа і творча працавала ўвесь год і напісала новую кніжку «Мой лёс, мой боль, маё натхненне».
       Вершы, паэмы, якія ўвайшлі ў дадзены зборнік, адкрываюць новую грань таленту Ніны Іванаўны, выдатнай настаўніцы, чалавека адкрытай, шчырай душы. Яна глыбока ведае свае карані, ганарыцца продкамі, услаўляе іх талент, прыгажосць і працавітасць, з радасцю і болем наведвае свае родныя мясціны, якія на ўсё жыццё прапісаны ў сэрцы. Сюды вяртаюцца яе ўспаміны, яе дачэрні позірк. Прыкладам таму служаць паэмы «Радаслоўная», «Гэта вашых продкаў лёс», вершы «Слядочкі», «Як мне цябе не хапае!..», «I мрояцца зноў успаміны...» і інш.
       А з якім хваляваннем, шчырай захопленасцю, замілаванасцю перадае аўтарка назіранні за жыццём святых птахаў — буслоў! I прыходзіць да высновы: усё, бадай, як у людзей. Так і называе адну з цікавых паэм.
       Сапраўдным шчасцем, гонарам Ніны Іванаўны з’яўляюцца яе сыны. 3 пяшчотай і шчырай мацярынскай любоўю, клопатам і трывогай за іх лёс піша яна паэмы «Парою толькі б і глядзела...» і «Васільком дык Васільком».
       Ніну Іванаўну глыбока кранаюць і праблемы сучаснасці. Яна не мірыцца з п’янствам і дрэннымі звычкамі чалавецтва,
    
    3
    
    засцерагае ад іх нашчадкаў. Гэта ярка гучыць у вершах «Святы абавязак», «Дзелавая», «Брыдкая спакуса», «Гадавала матуля сыночка» і інш.
       У вершы «Неслі святую Перамогу», паэме «Схіліце галаву над імі!» аўтарка ўслаўляе подзвігі абаронцаў Радзімы і аддае дань павагі загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны.
       Шмат твораў прысвечана пачатку высокай духоўнасці чалавека — каханню: «Пакінула мажор для новай песні», «Прыпомню той шчаслівы час», «Будзем жывы — сустрэнемся зноў», «Я толькі Вас бы пакахаў», «Прыйшоў наш час...».
       Паэтка з годнасцю нясе крыж удавы і застаецца вернай таму, з кім «пражыла больш за трыццаць», шукае у знаёмых «хоць кропельку, рыску таго», заяўляе «ён адзін у душы і жыцці» і дорыць сябе толькі паэзіі, выяўляе трываласць і сілу характару, застаецца вернай ідэалу свайго юнацтва ў каханні і сяброўстве.
       Пра што б ні пісала Ніна Іванаўна — пра боль ці радасць, — усюды адчуваецца ў яе творчасці вера і надзея: «... дасць здароўе Бог, жыццё расквеціцца вясёлкай», «жыццё прадаўжаць тут патрэбна». У звоне падаючай лістоты яна чуе гукі гітарнай струны, у голасе івалгі — ігру дзядулі на флейце.
       — Лёгка ці цяжка пісалася гэта кніжка? — запытала я ў Ніны Кісялёвай. I яна адказала: «Лёгка і цяжка. Лёгка, бо само жыццё, сваё ці чужое, клалася на аркуш паперы. Цяжка, бо глыбока кранала сэрца ўсё перажытае, пачутае, а хацелася данесці да чытачоў тое, што дорага, люба, міла».
       Дай жа, Божа, Ніне Іванаўне здароўя, сілы, надзеі і творчага, лёгкага палёту ў краіну Паэзія!
    Марыя Сушко
    
    4
    
    Паэмы
    
    
    
                Радаслоўная
    
    
    
                       Светлай памяцг родных, блгзкгх, дарагіх
    
    Ля балота, у нізіне, Ёсць цікавая мясціна, Тут нехта вёску заснаваў, Чамусьці Чэрневам назваў.
    
    Пасяленне не багата, Няма золата і вапны, Сівы пясок ды камяніца — Вось чым славіцца зямліца.
    
    Затое люд тут працавіты, Таму куточак не забыты.
    3 ранку да вечара шчыруюць I аддухі век не чуюць.
    
    Люблю я гэты кут і люд, Бо род бярэ пачатак тут, Аб гэтым сведчыць не адзін век, Праклаў прапрадзед першы след.
    
    Была сяліба тут Жукоўскіх, Людзей паважных і выносных, Мелі не шмат яны зямлі, Багаты дочкамі былі.
    
    
    6
    
    Чатыры зграбньія дачушкі, Паслухмяны божы служкі. Бацькам ва ўсім дапамагалі, Летам — у полі, зімой пралі.
    
    Жыць вучыла іх матуля, Слаўная прапрабабуля, 3 часам дочкі будуць маці, На іх клопат ляжа ў хаце.
    
    Старэйшую, бы кветку ружу, Кахалі ў вёсцы хлопцы дужа, Яна знарок не заўважала, Язэпа з Лішчыц спадабала.
    
    Парабкаваў ён у суседа, He раз з дзяўчынай вёў бяседу, Рахманы, сціплы, чарнавокі, Запаў у сэрца ёй глыбока.
    
    Пагадзіўся і прапрадзед: — He будзе хлопец дармаед, Малі, дачушка, пана Бога , Даўно мне трэба дапамога.
    
    Дам надзел зямлі ўрадлівай, Каб зажылі дзеці шчасліва. Мы з маці вас благаслаўляем, Доўгіх год жыцця жадаем.
    
    Так з’явіўся тут прымака Без вяселля і без свата, Балцэвіч — прозвішча Язэпа. Вось што вядома пра прадзеда.
    
    
    7
    
    Чым жылі продкі — не знаю, Пэўна, тым, што і ўсе ў краі, На свет пусцілі Янку, Антося, Каб прозвішча іх не звялося.
    
    Была ў іх яшчэ й дачка, Дзяўчыну звалі Вандзечка, Яна няшчасну долю мела, Пад печкай у вайну згарэла.
    
    Два браты — Антось і Янка — Мелі зямлі сваёй дзялянку, Дзе засявалі хлеб, гарох
    I працавалі аж за трох.
    
    Характар быў у братоў розны, Янка — флегматык невыносны, Без подбегу і памаленьку Капаўся штось ля варывенькі.
    
    I ў час касьбы ён не спяшаўся, Марудна ў поле сабіраўся.
    Заўчасна жонку пахаваў, Адзін сыночка гадаваў.
    
    А зусім іншым быў Антось. Казалі, дзед мой, бы Савось, Рухавы, спрытны і бадзёры, Іграў на флейце адмыслова.
    
    Карцёжнік яры, завадатар, Касец умелы і араты, Нікому ў танцах не ўступаў, Як салавей, спяваў, свістаў.
    
    
    8
    
    Балцэвіч Антон Іосіфавіч, дзядуля (у цэнтры), 1915 г.
    
         Я нават здымак дзеда маю, 3 дзяцінства берагу, хаваю, Тут ён з музыкамісябрамі Яшчэ за царскімі часамі.
    
         Першай жонкай у Антоські Была Альжбета з іхняй вёскі.
         Хлапца ў муках нарадзіла I маладзенькаю спачыла.
    
         Назвалі хлопчыка Антосем. Нялёгка дзеду з ім жылося, Таму да Ліса з Церахоў Дзядуля выправіў сватоў.
    
         У Ліса слаўныя дзяўчаты. Насілі косы аж па пяты, Марыля, Анця, Магдалена I Анэля — цудадзевы.
    
         Дзед Марылечку засватаў, Прывёз яе ў сваю хату.
         Добрай, шчырай і спакойнай Бабку помню я пакойну.
    
         Жылося ёй з Антосем цяжка, Былі дзеці вельмі часты, Першым з’явіўся мой татуля, He дай Бог такіх крыкуляў.
    
         Крычаў днямі і начамі, Даўся ў знакі сваёй маме, А што трывожыла хлапчыну, He знаю я тую прычыну.
    
    
    10
    
          За семнаццаць год з Антосем Бабулі дзесяць раз прыйшлося Насіць пад сэрцайкам камочкі, Дарыць жыццё сынам і дочкам.
    
          Вельмі слабыя немаўляткі Гасцямі былі ў мамкі, таткі, Здаралася нават такое: Хавалі разам аж па двое.
    
          Шэсць маленькіх галубочкаў Бог забраў з родных куточкаў, Анёлы трэба былі Богу, Таму ў рай дзецям дарога...
    
          Занямог Антось зусім, Прыйшлося развітацца з ім, Сорак дзевяць год пражыў, Схварэў, аслаб, рукі злажыў.
    
          Як толькі перанесла бабка!.. Мне і цяпер уявіць цяжка: Сорак два гады ўдавіцы, Пяцёра дзетак ля спадніцы.
    
          Ясю стукнула шаснаццаць, Юльяну толькі чатырнаццаць, Тры гады было Марусьцы
          I паўгода меншай Лёньцы.
    
          Антося — пасынка Марылі—
          У Чырвоны Бор пераманілі: Сама прыйшла ў сваты Гілена, Высока, стройна, смела дзева.
    
    
    11
    
         Хлапец і мачыху зваў мамкай. Яна была гэтага варта, Шкадавала, нібы сына, Хоць складаны быў дзяціна.
    
         У шчэпку высахла Марыля. Жыць не хацела, усё не міла, Як жа справіцца з бядой I падняць дзяцей адной?
    
         Магла б прыняць яшчэ прымаку, Казалі, бабку Франак сватаў, Але ў самога шэсць унукаў, Круглых сірот на адны рукі.
    
         Ды праявіў сябе тут Яська, Бачыў, што матулі цяжка, За працу сам браўся хлапеча, Рабіў, як бацька, усё дарэчы.
    
         Вельмі рана прачынаўся, Касу ў рукі — і падаўся На балота, за Засценак, Здабываць кароўцы сена.
    
         Жылі ў страшнай беднаце, Хацелі зарабіць каб дзе, Яська араў, баранаваў, За гарнец жыта адрабляў.
    
         Юльян чужых пасвіў свіней, Кароў, авечак і гусей, Часцей таўкліся дзеці ў Ліса, Заможны быў і жыў паблізу.
    
    
    12
    
          Ліс з дзядзькам Янкам сябраваў, Таму ў двор дзяцей пускаў He толькі выканаць работу, Але й пад’есці ў ахвоту.
    
          Наталіць душу аладкамі, Пагуляць з яго дзяўчаткамі.
          Яніну, Ядзю і Марылю Гушкалі хлопцы на арэлях.
    
          Дзядзьку Ліса арыштавалі, 3 роднага сяла саслалі, Пагналі ўсю сям’ю ў Котлас. Страшны лёс спаткаў заможных.
    
          Гаварыў не раз мой тата: — Людзей знішчылі багата, Галаву не адзін склаў, А за што? I сам не знаў.
    
          Загрукацела і вайна, Тады хапіла ўсім спаўна. Як толькі вытрываў наш брат? He перанесці гора, страт...
    
          Яську прызвалі ў ваенкамат, Аднак адправілі назад, Бо фашыстаў ужо войска Было ля самага Лагойска.
    
          Ляцелі немцы на ўсход, Палілі, нішчылі народ, У попел, дым ператваралі Сотні Хатыняў, сотні Дальваў.