Мой лёс, мой боль, маё натхненне
Ніна Кісялёва
Выдавец: Народная кніга
Памер: 152с.
Мінск 2009
13
Наша вёска ля балота, I лясоў не надта многа, Таму фашысты абміналі, Людзям не часта дакучалі.
У сорак другім аслаб Юльян, Ногі цягнуў нібыта п’ян, Пакінуў хлопец белы свет У самы росквіт, самы цвет.
Ясю было дзевятнаццаць, Да дзяўчат стаў прыглядацца, Хадзіў да Гэлькі, заляцаўся, А сватаць Ядзю сабіраўся.
He проста так рашыўся Ясь Сватоў да Ядзі пасылаць, Ядзя — дзеўка з усіх дзевак, Ёй не было роўных паненак.
Высока, стройна, бы рабінка, У валасах прыгожа шпілька, Курносы носік, твар прывабны, Адным словам, пекна, зграбна.
Спявала Ядзя, бы салоўка, Прыгожа танчыла з сяброўкай, Падобна вельмі на артыстку, А была тэлефаністкай.
Віхрам бегла на балота Стагі складаць і насіць копы, Дзеўка гарачая да працы. Як жа з ёй не парукацца?
14
Балцэвіч Ядвіга Антонаўна, маці, 1940 г.
Ясь з яе дзядзькам сябраваў, Намер яму свой расказаў, Папрасіў схадзіць ён дзядзьку Пляменніцу засватаць, Ядзьку.
Пад вечар неяк, у нядзелю, Дзядзька Пётра быў пры дзеле, Падаўся да сястры Анэты Для вельмі важнае патрэбы.
За ім і Ясь не адставаў, Сваю задуму спараджаў, Хоць бы згадзілася дзяўчына I не адмовіла хлапчыне.
Лістапад быў, холад, золка. Дзеці на печы, на пяколку Разлегліся пасля палудня, Заціхла ў хаце ўсё, бязлюдна.
Цішыню гэту якраз
I парушыў дзядзькасват: — Добры дзень, мая сястрыца, Як бы нам тут паджаніцца?
— Да каторай жа дзяўчыны Сватаць хочаш ты хлапчыну? — Анэта хуценька спытала
I на лаву паказала.
— Да старэйшай жа, вядома. Злазь, Ядзюня, з печы долу, Уваж хлопца, ён кахае, Яму трэба вось такая.
16
Дзеці сталі Ядзю пхнуць, Услых крычаць: «Цябе завуць! Злазь хутчэй, бо дзядзька Пеця Зараз сцягне цябе з печы».
Зачырванелася дзяўчына, Злезла з печы ледзьве жыва, Сват хваліў хлапца Ясюню, А сэрца Ядзі млела з суму.
Яна з дзяцінства Яся знала,
He раз у пікара гуляла, Ён быў на два гады малодшы, Хоць невялічкі, ды прыгожы.
Чарнабровы, чарнавокі,
I ў сям’і не лежабока, Але ж у Ядзі быў другі, Любы сэрцу й дарагі.
Хлопец з хутара, Ігнасеў, Яго таксама звалі Ясем, 3 ім Ядзюня сябравала, He раз ля плоту прастаяла.
А тут, на табе, сваты...
— Што зрабіў, дзядзечка, ты? — Пэўна, думала дзяўчына, He магла сказаць прычыну.
А хто б яе пачуў, паслухаў? Айчым дабро даў і патупаў За барматухай у камору, Каб замачыць тую дамову.
17
Пярэчыць Ядзя не змагла, Бо ў хаце лішняя была. Сям’я ў мацеры другая. Хто яе тут падтрымае?
Назаўтра ў дзядзькі ў бакоўцы Яна сустрэла свайго хлопца.
— Бывай, — сказала, — назаўсёды, Хоць і цяпер ты даспадобы.
Хлопец адпомсціў жаніху, Пусціў пеўня пад страху, Згарэла ўсё ў пуні Яся, Толькі хата засталася.
Праз тыдні два гуло вяселле, Вэлюм і белае адзенне Да твару Ядзі пасавалі I яшчэ болей аздаблялі.
Яська ў пазычаным жаніўся, Дзякуй суседу, падзяліўся, Кашуля белая, штаны Яму цудоўна падышлі.
Прывёў ён жонку ў хаціну, А там сястрыцы дзве — дзяўчыны. Таму з першага дзянёчка Ядзі хацелася ў прочкі.
Але маці кажа Ядзі:
— Шмат і так дзяўчат у хаце, Прывыкнеш, свякроў не благая, I Яськазяць цябе кахае.
18
Працавалі з Ясем шчыра, Стаў пакрыху жаніх мілы, Нарадзілася й дачушка, Звалі Анечкай пястушку.
У год вызвалення Беларусі На фронт пайсці і Яська мусіў. Прывыкла Ядзя, шкадавала, 3 дачкой па мужу сумавала.
Захварэла потым Аня,
У шэсць месяцаў не стала, Слаўная была дачушка, Забраў Божа сабе служку.
Цяпер усё Ядзі не міла. Штодзень хадзіла на магілу, Бо перанесці было цяжка Такую страту і без Яські.
А ён прайшоў да Кёнігсберга, Гнаў фашыстаў, нібы звера, Меў тры лёгкія раненні, На штыку нёс вызваленне.
Прычакала Ядзя мужа, Вернай жонкай была дужа, Нікога к сэрцу не пусціла Гэта цудоўная жанчына.
Ядзі хацелася мець хатку, Хоць без акенцаў для пачатку.
— He спяшайся, будзе і хатка, — Паабяцаў ёй неяк Яська.
19
Дзяўчаткі ў маці падрастаюць, Ёй ва ўсім дапамагаюць, Хутка можна аддзяліцца, Пра свой кут паклапаціцца.
Сямейка ў Яся прыбывала, Ядзя зноў дзіця чакала.
Нарадзілася дзяўчынка, I назвалі мяне Нінка.
Збудавалі сваю хатку, Аддзяліліся ад бабкі, Яшчэ сына нарадзілі, Жылі добра, не тужылі.
Кожны дзень у іх быў клопат, Праглі, смяглі над работай, Рупнымі гаспадарамі
Іх у вёсцы называлі.
3 дзяцінства дзетак прывучалі, Каб самі на хлеб зараблялі.
Я і Лёнік, як мурашкі, Працавалі ў гумне бацькі.
Абралі тату брыгадзірам, Скажу адкрыта — і не дзіва, Быў адказны, працавіты, Хоць на рост і незавідны.
У двары жыла і бабка, Памагаў ёй сынок Яська Араць зямлю, касіць адонкі, He было б толькі гамонкі.
20
Ніна Кісялёва з бацькамі, 1948 г.
Ніна Кісялёва з бацькамі, бабуляй Марыляй і братам Леанідам, 1951 г.
Маруся ў горад падалася, Там на свой хлеб перавялася, За ёй пайшла і Лёнька з хаты, Узяўшы скарб свой небагаты.
Знайшліся дзеці ў дачушак.
Дзе ж падзець маленькіх птушак? Бабка іх яшчэ глядзела, Песнікалыханкі пела.
Потым вырашылі дзеці: Хай бабуля ў горад едзе, Зяць будуе новы дом, Хопіць месца ўсім там.
Так стала бабка гарадскою, Аж дваццаць год жыла з дачкою, Вярнулася ўжо на радзіму, Калі паклалі ў дамавіну.
На сялібе Ядзя з Ясем Абжыліся ўжо тым часам, Усяго было ў жыцці, Але закон продкаў такі:
Раз прад Богам павянчаліся, Цярпелі, век не разлучаліся.
Рэй сямейны вяла Ядзя, Уступаў ва ўсім ёй Яся.
Іншы раз, праўда, бывала, Фантанам бацьку прарывала, Заціхала тады маці, Каб пазбегнуць гвалту ў хаце.
22
Ядвіга Антонаўна і Іван Антонавіч, бацькі, 1957 г.
Мама — строгая не ў меру — Як толькі што, каб вас халера, Такога выдасць дыхту, жару, Як быццам выскачыш з пажару.
Лёніка песціла, любіла,
У воку стрэмкай была Ніна, Што не зраблю — усё няўгодна, На бацьку я вельмі падобна.
Вось дзе хавалася прычына.
Так і не ведала дзяўчына.
Праз шмат гадоў мне стала ясна, Калі ўжо матуля згасла.
У інстытут я паступіла, Сцежку сама працерабіла, Стрэла свайго каханага, На ўсё жыццё абранага.
Аўдавела, праўда, рана, Пакінуў мне Паўлуша рану
I два сыночкі ўдалыя, Дзякуй Богу — не малыя.
Праз год забрала ў Мінск я тату I прадала ў Слабадзе хату, ІПто будавалі ўсёй сям’ёй, Хацелі з Паўлам жыць у ёй.
Жыў побач Лёнік, у сталіцы, Прапаршчыкам у Сцяпянцы Адслужыў, пайшоў у адстаўку, У татаву стаў ездзіць хатку.
24
Кісялёў Павел Міхайлавіч, муж, 1966 г.
Падняў сыночкаўгалубочкаў, Але загінуў у адну ночку, Хацела б знаць я дасканала, Як смерць браточка даканала.
Падтрымлівалі толькі дзеці: — Глядзі сябе і дзеда, маці, Здароўя ты сама не маеш, А дзядзьку ўжо не адкапаеш.
Шэсць год пражыў у мяне тата, Мела клопату багата, Здароўя ён зусім не меў, Нудзіўся, сумаваў, не еў.
Вельмі зблажэў пасля таго,
Як пахаваў сына свайго, На леках толькі і трымаўся, Паміраць штодзень збіраўся.
Слаба бачыў і чуў дрэнна, Лячыла тату, ды дарэмна, He вытрымала болю сэрца, Прыйшла пара яму памерці.
На восемдзесят шостым годзе Спачыў старэйшы ў нашым родзе, Перажыў бацьку і маці, Чаргу ўступіў нават дзіцяці.
У канцы жыцця ўспамінаў: — Дарма да Ядзі свата слаў, Загубіў такую кветку, Кахаў, любіў сваю кабетку.
26
Адказаць, бач, не пасмела, А чаго маўчала дзева? Hi разу так і не сказала, Можа, пасля і шкадавала.
Вось так мялеў наш род паціху, Хапіла ўсім бяды і ліха, Цёткі Вандзі даўно дзеці Сатлелі ў сырой зямельцы.
Янкаў унук нават спачыў, 3 сабою бацьку прыхапіў, А быў бы добры ён хлапчына, Каб заўчасна не загінуў.
У брата таты, дзядзькі Антося, Толькі Лена засталася.
Як яна, бедная, утрывала — Шэсць маладзейшых пахавала.
Яны даўно ўжо на радзіме, Куды ні кінь — адны магілы. У святы дзянёчак нас чакаюць, Маўчаць здцята, не вітаюць.
Стаю прад імі і малюся, He дагадзіць усім баюся, Прашу, каб доўга нас чакалі, А самі ціхаціха спалі.
Дай жа, Божа, нашым дзецям Пажыць на гэтым белым свеце, Да нас сцяжынкі пратаптаць, Травіцу ў продкаў пазрываць.
27
Прадоўжыць род наш працавіты I ведаць, хто ты і адкуль ты. Таму паэму я стварыла, Сакрэты роду ўсе раскрыла.
Хай прачытаюць дзеці, унукі, Як пажывалі іхні продкі, Дзе іх пачатак, карані На святой нашай зямлі.
28
Гэта вашых продкаў лёс
Чуць толькі лета наступае, Той дзень, як хваля, набягае, I коціць з небывалай сілай Юнацтва час, цікавы, мілы.
Я з галавой туды ныраю, Усё да драбніц успамінаю, He супраць падзяліцца з вамі, Чаго хацелася часамі.
— Хаценне ваша — смех дый годзе, — Цяпер сказала б наша моладзь.
У той жа час — голад, нястача, Прыпомніш зараз — душа плача.
Была дзяўчына я ўжо ладна, Хлопцы кідалі позірк зманны, Дарылі кветачкі — валошкі, А ў мяне — босыя ножкі.
Праўда, на гэта не зважалі, Бо так было і ў іхняй долі, Запрашалі на вячоркі Сум развеяць, думкі горкі.
Вячоркі ладзілі цікавы,
П’есы ставілі Купалы, Варажылі на рамонках, Спявалі хораша і звонка.
29
Удзень на працы рвалі жылы, Бацькоў слухалі, служылі, Падсаблялі ва ўсім, Каб лягчэй жылося ім.
— Дзеці босы — вось бяда, Прыдбаць хоць бы медзяка, — Гаварыў тата, злаваўся, А на начлег штодзень збіраўся.
Аднойчы, праўда, па вячэры Сям’ёй параіліся шчыра, Каб не параніла я ножкі, Купіць рашылі басаножкі.
Сяброўкі іх яшчэ не мелі, Мая душа чакала, млела.
Першай мама ўзяла слова, Унесла слушну прапанову:
Трэба прадаць куркучубатку, Ніякага з яе прыбытку, He нясецца, штогод квохча, А есці кожны дзень ахвоча.
Так настаў жаданы час, Святы дзянёчак быў у нас, He помню — спала ці не спала, Але ранюсенька ўстала.
Маці пякла ўжо бліны, А пах у хаце быў які!
Бацька прынёс скрылёчак здору, Запрасіў усіх да столу.
30
Я на хаду бліны хапала, Пальцы, вусны паапякала, Напілася сырадою
I закончыла з ядою.
Адзела хуценька шкарпэткі, Дастала маміны балеткі, Трохі былі велікаваты, Але ў насы напхала ваты.