Мой лёс, мой боль, маё натхненне
Ніна Кісялёва
Выдавец: Народная кніга
Памер: 152с.
Мінск 2009
Завуць маю нявестку Насця, Дай ім, Божа, з Васем шчасця, Здароўя, радасці, дастатку, На працы поспеху, парадку.
Няўрымслівы наш забіяка Нарадзіўся ў знаку Рака.
Сёння плануе шмат чаго, Сам дабіваецца ўсяго.
60
Сын Васіль і нявестка Насця, 2006 г.
У буднія дзянькі на працы, Выхаднымі — на рыбалцы, Праедзе не адну гравейку, Віхрам дамчыцца да Вілейкі.
Аж у Стаўрове прыкіпеў, 3 Насцяю дамок купіў, Для сваёй сям’і, бацькоў Санаторый — будзь здароў!..
За Браславам усе азёры Фанату нашаму не новы, Ловіць самоў і шчупакоў, Румяных тоўстых акунёў.
Сам не любіць рыбу есці, Раздае маці і цешчы, Смакуйце, наталяйце губкі, Ад Васі вам дарунак, продкі.
Відаць, удала далі імя Свайму малодшаму мы сыну, Тры дзесяткі наш сынок Цвіце, бы ў жыце васілёк.
Я нос не ткну ў жыццё сына, Беражэ хай анёл мілы.
Праўда, ёсць жаданне ў маці: Дачакацца дзетак Васі.
Можа б, маленькія «стварэнні» Былі сыночка прадаўжэннем, Галубіла б я немаўлят, Як ластавачка птушанят.
62
Сын і мяне не забывае, Праблемы вострыя рашае, Жыві, матуля, у поўным шчасці, Ганарыся сваім Васем.
Я кожны дзень гэта раблю, Цаню сыночка і люблю, Здароўя, шчасця і надзей Яму жадаю ў юбілей.
63
Схіліце галаву над імі!
Памяці юнага партызана Анішкевіча Канстанціна Мікалаевіча
Прыходзіць ліпень, а з ім свята Ступае ў нашы мірны хаты, Дзень вызвалення, дзень жаданы Напамінае нам пра раны.
Няма, напэўна, той сям’і, Дзе б не крывавілі яны, Вораг, жудасны і страшны, Паліў усё агнём нязгасным.
Гарэлі дзеці і жанчыны, Дзяды і сталыя мужчыны, Пазвярынаму, без сэрца Людзей знішчалі катынемцы.
Хацелі сцерці нас з зямлі, Каб мы ніколі не змаглі Устаць з калень, прадоўжыць род, У глебу кінуць шчодры плод.
Таму паўсюль у Беларусі Гуртаваліся ўсе людзі, Сцякалі кроўю — не здаваліся, Мужна з ворагам змагаліся.
64
Ад старога і да малога Кавалася ў нас перамога, Хто як мог, так ваяваў, Вызваленне набліжаў.
Фашысты вельмі пралічыліся. Байцы са стратамі адбіліся. Сілы і мужнасці хапіла Акупантам заткнуць рыла.
3 расказаў продкаў уяўляю, Што зямля наша хавае...
У маладым вяку і сіле Людзей нямала палажылі.
Кожны трэці рукі склаў, Кожны трэці знік, прапаў, Іх зорка ясная пагасла, He зведаўшы кахання, шчасця.
He буду плакаць, галасіць, Хачу ў паэме ўваскрасіць Вобраз падлеткапартызана, Які загінуў вельмі рана.
Непадалёку, каля Мінска, Юхноўка ёсць ля Гарадзішча. Звычайная, памойму, вёска, Там і жыў хлапчына Косця.
Бацька зваўся Мікалаем, Будаўнік, сталяр удалы, Штодзень на золку ўставаў, На хлеб сямейцы зарабляў.
65
Быў гаспадар не абыякі. Чуць не папаў на Салаўкі, Узялі хаціну і скаціну, Зямлі апошняй дзесяціну.
Хапіла й мацеры спаўна, Аўдоцця ў працы век была, На раду адны мужчыны, He прынёс бусел дзяўчыны.
Старэйшым быў сын Канстанцін, Пад ім яшчэ трое хлапчын, Я вобраз Косці ўяўляю, Бо Міколу, брата, знаю.
Ён мне паведаў, расказаў, Што сабой Косця ўяўляў, Якім запомніўся хлапчына Да таго часу, як загінуў.
Таму рашу сёння задачу, Вам партрэт Косці азначу: Тварык смуглы, бледнаваты, Носік крышачку кірпаты.
Малыя чорненькія вочкі Гарэлі, нібы вугалёчкі.
Позірк адкрыты, ясны, светлы, Шчыры, наіўны і прыветны.
Рамантык, фантазёр нястомны, Адчайны, смелы і няўлоўны, Яго несла і круціла, Бы хтосьці ўставіў матавіла.
66
Без дазволу, без прынукі Вытвараў розныя штукі, Неяк скокнуў у машыну I на тыдзень дом пакінуў.
He хацеў сядзець за партай, Няўрымслівы дзяцюк, упарты, Заўжды была ў яго праява I важная цягнула справа.
Любіў ён кнігі, шмат чытаў, Іншы раз ночы не спаў, Нават чытаў з сынам і тата «Дзеці капітана Гранта».
Мікола, Дзіма, меншы Алік Любілі, што такі ў іх брацік, Ён жа заступнік і апора, Бо па калені Косцю мора.
Бацькі заўзята працавалі, А дзеці ім дапамагалі, Рвалі травіцу на балоце, 3 ранку да вечара ў рабоце.
Дровы рэзалі, складалі, Кароўку ў поле выганялі, Смажылі на агні сала I гулялі ў кучу малу.
Косця працаваў на ферме, Праца цяжкая не ў меру, Але цярпеў усё і зносіў, 3 дзяцінства хлопец быў выносліў.
67
Цешыла бацькоў дзятва, Падмога моцная была, Чатыры сыны — сакалочкі Раслі хутка, як грыбочкі.
I вось такі сямейны лад Растаптаў фашысцкі гад. Змяніліся планы і мары, Трэба змагацца ад навалы.
Цяпер для Косці быў размах, Па баку журба і страх, Трымаўся на пярэднім плане, Папаўняў свае пазнанні.
He спускаў з ворага вока, Штосьці планаваў далёка, Падбіраў боепрыпасы, Меў нядрэнныя запасы.
Здабыў нават кулямёт Адважны юны патрыёт, Рыхтаваў сябе да помсты Немцамгадам невыносным.
Напралом лез да байцоў, Пайсці з імі быў гатоў, Адвозіў раненых у тыл, Аж курэў зпад колаў дым.
Аднойчы дзеці напаткалі Лейтэнанта ля канавы, Аб гэтым нашапталі тату I, вядома, Косцюбрату.
68
Той, як віхор, выскачыў з хаты, He пачакаў, што скажа тата, Рвануў кустамі да канавы He для дзіцячае забавы.
Там аказаўся камандзір, Паранены, аслаб зусім, Ад болю курчыўся, стагнаў, Сілы апошнія губляў.
Косця ўсё зрабіў да толку, Перавязаў яму галоўку, Добра, што была ў хлапца Хоць стужка чыстага бінта.
Падаспеў якраз і тата. А як стала цемнавата, Камандзіра перанеслі У пустую хату Тэклі.
Камандзір хутка ачуняў, Бо яго Косця даглядаў, Часта шаптаўся з ім уночы, Задумаў, мабыць, хлопец штосьці.
3 Кашынскім сябраваў Зянонам
I Лютарэвічам Антонам, У свой гурт Косцю прынімалі, Хоць маладзейшы — не зважалі.
Усё, што назапасіў Косця, Цяпер хавалася ў возе, Коні бралі ў лес кірунак, Везлі мсціўцам падарунак.
69
Вяртаўся хлопец на світанні.
Ну й хапала тады маме!.. Хіба магла Аўдоцця спаці, Калі няма сына ў хаце?
Аднойчы хлопец не вярнуўся. Сусед сказаў: «Косця падаўся...
Аж за Палік, аж за Барысаў, Вам прывітанне толькі выслаў».
Сям’я не знала вельмі доўга, Як склалася ў хлапца дарога, Толькі праз год забег дадому, Каб з’есці місачку булёну.
Цяпер Мікола, брацік меншы, Стаў Канстанціну сябрам лепшым, Туляўся ля ялін і сосен, Адзенне, ежу ў лес прыносіў.
Маці пякла духмяны хлеб Лясным ваякам на абед, Збірала сякітакі скарб, А Мікалай насіў у атрад.
Косця стаў прыгожы, рослы, Паглядзіш — хлапец дарослы, А яму ж толькі пятнаццаць, Ды трэба з ворагам змагацца.
Вайна была ў самым разгары. Немцы звярэлі, лютавалі,
У Трасцянцы і на Шырокай Дым валіў аж пад аблокі.
70
Гарэлі там дзеці і маці, Іх не змаглі ўратаваці, Лёс быў такі і ў таты Косці, Знаць бы нам, дзе яго косці.
Ён сынумсціўцу памагаў, А здраднік бацьку апазнаў, Далажыў усё фашыстам, Заўчасна чалавека знішчыў.
Асіраціў Аўдоццю, дзетак, Ірад рыжы, недаедак.
Хай род яго апруцянее, На жыццё страціць надзею!
Цяжэй за ўсіх прыйшлося Косцю, Вызваліць бацьку не ўдалося, Нават няма яго магілы, Дзе б галаву сыны схілілі.
I далі клятву ці зарок
Бацькаў памятаць урок: Мужна з ворагам змагацца, Жывымі ў лапы не здавацца.
Як вытрывала толькі маці Страту мужа, дзяцей бацьку? А каля рук чацвёра дзетак, Сіротак мілых, малалетак.
He па гадах Косця сталеў, Першым у бой стралой ляцеў, Смела гайсаў да маяка, Часта прыводзіў «языка».
71
Прасіліся да справы рукі, Поўз папластунску да чыгункі, Узрываў масты і эшалоны, ІПугалі полымем вагоны.
Цяпер яго ўжо не ўтрымаць, За бацьку прагнуў ваяваць, За сіроцкую нядолю, Краіну любую і волю.
Чацвёрты годзік ваявалі, Душагубы ўжо пазналі: He пакарыць ім наш народ. Тут кожны кусцік, кожны дот
3 нянавісцю ў іх бок страляе, Дзень перамогі набліжае.
Самкнуцца хутка ўсе франты, Дадуць фашысты лататы...
Зямля стагнала, пяклі раны, Баі вяліся нечуваны, I пераможны горды марш Зрабіў, нарэшце, свой рэванш.
Група варожых армій «Цэнтр» Разбіта ўся была ўшчэнт, А аперацыя «Баграціён» Вядома і дзецям нашых дзён.
На зямлі мужнага народа Трыумф спраўляла Перамога, Загнала ворага ў «кацёл», Як у вогненны касцёр.
72
Тут мсціўцам поўнае раздолле, Сцягнуліся з лясоў і поля, Кожны кавалачак зямлі Адваёўвалі яны.
Крушылі рэйкі і масты, Гарнізоны і штабы, У сёлы, горад пранікалі, Перад сабой фашыстаў гналі.
Брыгада Косці наступала, «За Беларусь» сябе назвала, Вядомай была, моцнай, смелай, Павагу ў народа мела.
У Вінакуравым атрадзе He было панадна здрадзе, Тут хлопцы ўсе як на падбор, Р’яна бралі кожны двор.
Нахрапам лез наперад Косця, Каб паламаць фашыстам косці. Так выйшла і на гэты раз, Калі атрад праводзіў марш.
Напрасіўся хлопец сам, Ад камандзіра не адстаў, Той мусіў Канстанціну здацца, Дазволіў яму запісацца
Добраахвотнікам у групу, Атрад ахоўваць толькі збоку. Калі што — паведамляць, На сябе ўдар не браць.
73
Немалы прайшлі ўжо шлях, Як раптам нечакана «бах!»... Засада ворагаў прад Косцем, Нібы якраз чакала госця.
Завязаўся бой няроўны, Грымелі выбухі смяротны, Косця вопыт ужо меў, Таму прад немцамі не млеў.
Ён папярэдзіў свой атрад.
I з крыкам: «Беражыся, гад!» Кулі пускаў беспамылкова, Складалі нелюдзі галовы.
На жаль, паранен быў хлапчына, Можа, дзе й плакала дзяўчына, Заўчасна адцвіў, як дзьмухавец, У шаснаццаць год Косцябаец.
Каб медык быў тады на месцы, He даў бы Косценьку памерці, Хлопец сцёк увесь крывёю, Было раненне ракавое.
Загінулі й яго сябры, Цудоўныя хлопцы былі, Зянон, Тонік і Гвідон He дажылі да светлых дзён.
Пад плакучай густой івай Герояў юных палажылі, Сябры масцілі ім пярыну, Зямельку кідалі ў магілу.
74
Хай будзе пухам ім яна, Хлопцы змагаліся спаўна, За нашу родную Айчыну Дачасна кожны з іх загінуў.
Hi маці, ні браты не зналі, Дзе Косцю і сяброў хавалі, Таму, як знойдзеце магілы, Схіліце галаву над імі!
Нарвіце васількоў у жыце, Герояммсціўцам падарыце, Хай удыхнуць хоць водар кветак, Спелых жытоў, родных палетак.
Мы не маем сёння права Забыць загінуўшых, іх славу, Бо толькі дзякуючы ім На зямлі вольнай стаім.
75
Ізноў я ў дарозепуціне
Мудрай г слаўнай жанчыне, шчырай і шчодрай прыяцельцы Валянцгне Пятроўне Сямёнавай
Злева направа: Ніна Кісялёва і Валянціна Сямёнава, 2008 г.
Ізноў я ў дарозепуціне, He сядзіцца кабеціне дома, На гэты раз к Валянціне Пралегла мая дарога.