• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мой лёс, мой боль, маё натхненне  Ніна Кісялёва

    Мой лёс, мой боль, маё натхненне

    Ніна Кісялёва

    Выдавец: Народная кніга
    Памер: 152с.
    Мінск 2009
    40.08 МБ
    
    
    44
    
      У роспачы мацібусліха, Што за праява, што за ліха Навісла над яе сям’ёй, Як хмара чорная зімой?
    
      Патрабуюць дзеткі жаб, Згадзіўся б зараз і слімак, Толькі як яго даставіць, На каго малых аставіць?
    
      Як пазней стала вядома, He цягне бусліка дадому, Знайшоў сяброўку маладую, Высока кружыць над ракою.
    
      Цешыцца цяпер з другой, На буслянку — ні нагой, Забыўся пра дзяцей і маці, Пакінуў бедных гараваці.
    
      Маці ж баіцца за дзяцей, Побач суседліхадзей.
      Буслы не любяць, калі ў іх Адно балота на дваіх.
    
      I ўсётакі яна ў палёце, Глытае жабак на балоце, Лятае так дзянёкдругі, Дзеці ў гняздзе зусім адны.
    
      Прылятаў сусед, кружыў, Як бы буслянят лічыў, Аднойчы падсцярог адных I задзёўб зразу траіх.
    
    
    45
    
      Толькі меншанькі застаўся, На дно гнязда, відаць, схаваўся, He міла беднаму буслянка, I на балоце яшчэ мамка.
    
      Я зусім выйшла са строю, Была ўзрушана бядою, ІПкадавала малых дзетак, Жменю прыняла таблетак.
    
      Уголас плакала, крычала, Здаецца, бусла разарвала б, Нарабіў мне столькі болю, Што не забыць яго ніколі...
    
      Уяўляла прылёт маці
      I карціну, што ўбачыць... Аж гляджу — яна ўжо тут, Разглядае родны кут.
    
      Зразумець ніяк не можа, Што тут здарылася, Божа ... Так стаяла да цямна, Быццам не ў сабе была.
    
      Я разам з сонейкам устала, На буслянку паглядала.
      I раптам закружыў мой бусел. Ці не вярнуцца бацька мусіў?
    
      Спрытна спусціўся на гняздо, Цяпер раскошна там было, Бусліха быццам бы застыла, Яго прылёт не ацаніла.
    
    
    46
    
      Адчула сэрцам я спаўна, Што цяпер думала яна... Але прымусіла жыццё, I даравала буслу ўсё.
    
      Як на дражджах, расло дзіцятка, Цешыліся бацька, матка, Бралі з сабою на балота, Разам тупалі ля плота.
    
      У жніўні закружылі трое Над сядзібаю маёю, Я з іх не зводзіла вачэй, I на душы стала лягчэй.
    
      У заключэнне я адзначу: Прадала сяброўцы дачу, Хай жывуць шчасліва людзі, I мой кут ім любы будзе!
    
     Мне яна ўжо не па сіле.
      Мо прабачыць Павел мілы? Парушыла яго наказ, He вытрымала гэты раз.
    
      Праўда, кожную вясну Магнітам цягне ў Слабаду Убачыць Віктара, Тамару, Валеру, Саліка, Святлану.
    
      Цікаўлюся, ці жывуць птахі На буслянцы каля хаты?
      Уяўляю іх гняздзечка, А там — жыццё, а там — яечкі.
    
    
    47
    
      Mae птахі, сябры мілы, Хай дае вам Божа сілы! Прылятайце на наш слуп, Вас чакае родны кут.
    
    
    
    
    
    
    Ніна Кісялёва (у цэнтры) з бацькам, сватам, нявесткай і ўнучкай ля сядзібы ў Слабадзе, 2002 г.
    
    48
    
    
    
                Парою толькі б і глядзела ...
    
    
    
     Была на курсе я ўжо пятым, Як пажаніліся мы з Пашам, Хутка прамчаў апошні год, Вось і дыплом, я — педагог.
    
     Муж працаваў у авіяцыі, А я ў вёсцы, на выкацыях, Дапамагала бацьку, маці Кароўцы сена рыхтаваці.
    
     Рана з’явіліся грыбы: Лісічкі і баравікі.
     Пайсці ў лес мне не цярпелася, Грыбоў смажаных хацелася.
    
     Мама з усмешкай запытала: — ІПтось грыбоў ты зажадала? На гэта, можа, ёсць прычына? Ты ж замужняя жанчына...
    
     Што сказаць мне было маці? Чакала я ўжо дзіцяці, На днях да ўрача хадзіла, Хоць бы ў тэрмін нарадзіла.
    
     Напісала ў пісьме Пашу Пра навіну важную нашу, He знаю, як рэагаваў, Але ў адказе напісаў:
    
    
    49
    
     — Пазбягай цяжкае працы, Беражы жыццё дзіцяці, Памнажай, жоначка, сілы, Нарадзі мне толькі сына.
    
     У Салігорску быў мой Павел, Таму ў бальніцу брат даставіў, Чакаў пляменніка таксама I з вечарынкі прыйшоў рана.
    
     Вядома, каб не дактары, He разрадзілася б тады, Была худзенькай і драбненькай, Сілы не мела, як паненка.
    
     I вось з’явіўся наш сынок, Падаў ён гучна галасок, Доктар паказвае хлапчыну, А ў мяне слёзы ручаінай.
    
     Ад радасці ліліся слёзы, Хлопчык быў вельмі прыгожы: Тоўсценькі, зграбненькі, вялікі, Спаў і соп у абедзве дзіркі.
    
     Назаўтра Павел прыляцеў, Сыночка ўбачыць захацеў. Праз акно сына паказала. — Увесь як ты, — мужу сказала.
    
     Шчасцем поўніліся грудзі, Віншавалі ўсе людзі.
     Хлопчык асілкам выглядаў, Больш чатырох кіло набраў.
    
    
    50
    
      Павел пусціўся па радні Расказаць аб гэтым дні, Даў тэлеграму цешчы, цесцю I сваім бацькам, канечне.
    
      Прыкаціла й баба Ядзя, Віншавала Пашкузяця 3 папаўненнем дарагім, Унукам першанькім сваім.
    
      Потым нас забрала мама, Глядзець Дзіму памагала, Любіў унука і дзядуля, Хоць хлопец быў, скажам, крактуля.
    
      Ён не плакаў, а крактаў, Уначы спаць нам не даваў, Круціўся штось у сваім ложку, Нібы яго кусалі блошкі.
    
     Любілі Дзіму і ў Лагойску,
      Унучак быў там частым госцем, Сабраў кропелькі татулі, Быў любы дзеду і бабулі.
    
      Трэба было абжывацца, Таму выйшла я на працу, У пяць месяцаў Дзімулю Пакінула на бабулю.
    
      На працу ездзіла аж з вёскі, Цяжкавата, але зносна, Урокаў мовы было мала, Усе за два дні выдавала.
    
    
    51
    
     У «Цепласеткі» пайшоў Павел, Кватэру там нам абяцалі, Чакаць доўга не прыйшлося, Праз дзесяць месяцаў збылося.
    
     Пераехалі ў Чыжоўку
     I забралі ў горад Дзімку, Ён быў спакойны і нясмелы, Баяўся ўсякае хімеры.
    
     Адбітак вёскі зрабіў справу На хлопца нашага па праву, Узяліся мы за выхаванне
     I пашыраць яго пазнанні.
    
     Бралі з сабой на адпачынак, Каб свет пабачыў наш хлапчына, Прымаў навуку ён бясспрэчна, Рос добрым, шчырым, чалавечным.
    
     Васю чакаў, быў вельмі рад, Ганарыўся: «Вось мой брат!» Гуляў з малым Васільком, Паіў яго малачком.
    
     Гаварыць, хадзіць вучыў, Добрай нянькай Васю быў, Той таксама любіў Дзіму, Вытвараў з ім розны дзівы.
    
     Цешыліся мы з дзяцей
     I ўскладалі шмат надзей, Прывучалі іх да працы, Нідзе, ніколі не губляцца.
    
    
    52
    
            Добра скончыў Дзіма школку, Веды меў не ў адну столку, Ды першы год не паступіў, Бо з Піфагорам не дружыў.
    
            Бацька сказаў: «Не гаруй, брат! Галоўнае — ваенкамат...
            Хоць бы на год цябе забыў, У Карабах не падхапіў».
    
            Як жадалі, так збылося, Праз год паступіць удалося, Стаў студэнтам інстытута, Далася ў знакі там навука.
    
            Але засеў Дзіма за кнігі, Цяпер дзяўчаты ўсе да фігі... Дарога веды патрабуе, Калі не так, то не даруе.
    
            I ўсё пайшло, нібы па масле, Цікавасць да ДАІ не згасла, Заўважылі гэта і людзі: Спецыялістам добрым будзе.
    
            Праца нялёгкая, вядома, Бывае рэдка калі дома, Патрабавальны сынок, строгі Да тых, хто бараздзіць дарогі.
    
            Сустрэў каханне на Сямашка, Іспыт трымала там Наташка, Праворна дзеўка, малайчына, Лейтэнанта падкупіла.
    
    
    53
    
    Сын Дзмітрый, унучка Насця і нявестка Наташа, 2007 г.
    
    Ну, бясспрэчна, прыгажосцю. I стаў Дзіма частым госцем, Так лёс яны свой павязалі, Упэўнена, не прагадалі.
    
    Дай, Божа, ім здароўя, згоды, Толькі прыемныя турботы, Радасці, шчасця і дастатку, У хаце поўнага парадку.
    
    Расце ў пасадзе мой сынок, У сваёй справе ён хадок, Знешне падобен на Паўлушу, Гляджу на сына — бачу мужа.
    
    Парою толькі б і глядзела Я на сынка свайго без меры, А яму няма ўсё часу Напомніць мацеры пра Пашу.
    
    Дзіма ўмее ўсё рабіць: Касіць, араць, пячы, варыць, Перадаліся гены бацькі, Пахвалы сыночак варты.
    
    Прыгожы, падпалкоўнік важны, Найлепшы «ювелірны майстар», Так «адчаканіў» Насцю нашу, Уклаў усе кропелькі Наташы.
    
    Любоў сваю ёй даказаў, У жывой дачушцы паказаў. Удзячна Насця свайму татку, Пяшчоту дорыць яму, ласку.
    
    
    55
    
    Сын пра маё здароўе дбае, У санаторый адпраўляе, Адпачывай, лячыся, маці, Табе яшчэ трэба пажыці.
    
    А я малю анёлаў, Бога, Каб была роўная дарога, Зорная месячная ночка У майго старэйшага сыночка.
    
    Ганаруся сваім Дзімам, Хачу, каб меў ён яшчэ сына, А той падобен быў на бацьку I ўвекавечыў дзеда Пашку.
    
    
    56
    
    
    
                Васільком дык Васільком
    
    
    
    Была нядзеля, дзень святочны, Мы з мужам грэліся на сонцы, Ля Курасоўшчыны, у садзе, Імя прыдумвалі дзіцяці.
    
    — Імён у слоўніку багата,— Прамовіў нечакана тата.— Дзевяць месяцаў к канцу, Пара з’явіцца і хлапцу.
    
    — Навошта слоўнік? Глянь у жыта, Васількоў там шытакрыта, Давай сыночка назавём Цудоўным імем — Васільком!
    
    — Васільком дык Васільком, Быў бы толькі жыў, здароў,— Шапнуў на вуха мне Паўлуша, Прытуліў да сябе дужа.
    
    Назаўтра хлопчык Васілёк
    Сціпла даў маці намёк: — Хачу на белы свет з’явіцца, Пара, матуля, у бальніцу!..
    
    — Згодна, мой сыночак мілы, Заводзь, бацечка, машыну, Трэба хуценька збірацца, Сыночак хоча нараджацца.
    
    
    57
    
    Нараджаўся ў цяжкіх муках Васілёчак наш, пакутнік.
    Дзякуй Богу, усё знёс, Асілак быў хлопчык у нас.
    
    Важыў ён чатыры трыста, Характар праяўляў з дзяцінства, Старчаком ляцеў з каляскі, Насіў шышкі, як каўбаскі.
    
    Рассякаў калені, бровы, Недапад быў, адным словам.
    Дзве аперацыі ён знёс, Хапіла маці гора, слёз.
    
    Цікавіўся ўсім сусветам, Пытанні сыпаў бацьку, дзеду. Дапытлівы ўдаўся хлапчук, Мог заткнуць за пояс двух.
    
    Вучыў урокі без прынукі, Майстар быў на розны штукі, Цяжкай працы не цураўся, Ставіў мэту і змагаўся.
    
    He спадзяваўся ні на кога, Сам выбіраў сваю дарогу, Грызам грыз ангельску мову, Жыць хацеў хлопец панову.
    
    Цыгарэты і наркоту
    He падносіў ён да рота, Смаку не ведаў і гарэлкі, Таму кахалі Васю дзеўкі.
    
    
    58
    
    А ён дзянёчак у клапоце
    У інстытуце, на рабоце, Пісаў артыкулы ў газету, Круціўся хлопецнепаседа.
    
    Вучобу скончыў паспяхова, Атрымаў аж два дыпломы, Перакладчык, бакалаўр, Чаго хацеў, таго дапяў.
    
    Цяпер усё было да толку, Веды ёсць, варыць галоўка, Шукай працу, прымяненне Для поўнага задавальнення.
    
    Толькі інакш думаў Васіль, Адкрыта неяк заявіў: — Як ты хочаш сабе, маці, He буду працу я шукаці.
    
    Жадаю быць гаспадаром, Ды не зусім яшчэ гатоў.
    Таму далей трэба вучыцца, Каб у жыцці чаго дабіцца.
    
    Як сказаў, так і зрабіў: У магістратуру паступіў. Набыў веды і стаў дока, Марыў і глядзеў далёка.
    
    Выбраў долечку не з лёгкіх, Кожны дзень, як у палётах. Хоць бы адпачыў хвілінку... Знайшоў сваю палавінку.
    
    
    59
    
    Так я думала, бывала, He раз сына папракала: — Ты запаволь, дзіцятка, тэмп I выберы лягчэйшы хлеб.
    
    Мацеры паслухай словы, У мяне ж вопыт жыццёвы, Я сябе не шанавала, Здароўе рана падарвала.
    
    Непаслухмяны стаў сынок
    I ўцякаў з хаты знарок, Я паціху адступала, Дзень і ноч перажывала.
    
    Аднойчы заявіў Васіль: — Хацеў бы я пажыць адзін, Буду купляць сабе жытло, Каб там спакойна мне было.
    
    Спраўдзіў усё мой каласок, Цудоўны прыдабыў куток, Яшчэ скажу вам па сакрэце: — Жонку знайшоў па інтэрнэце.