Мой лёс, мой боль, маё натхненне
Ніна Кісялёва
Выдавец: Народная кніга
Памер: 152с.
Мінск 2009
Тым планам ніколі не збыцца, Між намі пралегла граніца, Адолець яе — няма сілы.
Чаму ж адышоў ты, мой мілы?
Пакінуў у сэрцы пякучую рану, Якая баліць і шчыміць несціхана. Змагаюся з болем штодзённа, бясконца, Табе ж пасылаю праменьчыкі сонца.
135
Верабей дарма стараўся
Бывалы, горды Верабей Апошнім часам паслабеў, Рашыў вясну правесці ў шпіталі, Ад гарадскога шуму з’ехаць далей.
Меў асобную палату,
Па заслугах, не па блату, Колькі хацеў, столькі і спаў, Ніхто яго не турбаваў.
Песняй вітаў узыход сонца, Па двары гуляў бясконца, Слухаць жаўранка любіў, Смачна еў і смачна піў.
Прымаў лекі па раскладу, He шукаў сабе прынаду, Адпачынак на ўсе сто!.. Але нядоўга так было.
Калі акрэплі ногі, крылы,
Музыцы паддаўся мілы, А там пярнатых — проста цьма, Сярод іх Ластаўка была.
На яе ўскінуў вока, Падштурхнуў сябе пад бокі, Запрасіў на плаўны вальс, Найлепшы для знаёмства шанс.
136
Ластаўка — даўно ўдава, Цяпло адчула Вераб’я, Той сыпаў ветлівыя словы, Жыць хацеў пачаць нанова.
Каля хвоечак гулялі, Амаль адно гняздо звівалі, Вясну віталі песняй звонкай, Душы цешылі гамонкай.
А калі танчылі яны, Разяўлялі ўсе раты, Каленца ўлева, два ўправа, Верабей — танцор удалы.
Абаім было прыемна Сябраваць у час лячэння, А потым іх саюз распаўся, Верабей дарма стараўся.
Узвілася Ластаўка ўвысь, Прашчабятала:«Не ганіся!
Прабач! He вінавата я, Свайго кахаю Салаўя.»
137
Магчыма, ім стану і я
Я марыў: мяне ты ашчаслівіш На схіле пражытых гадоў, Настрой мне пяшчотай уздымеш, Жыццю надасі плён ізноў.
Я верыў табе, мой агеньчык, Паддаўся, наіўны, цяплу, Наталяў мяне свежы струменьчык, А сэрца шаптала: кахаю, люблю...
Мне здалося: і ты закахана , Радасць, душэўнасць мая, Чаму ж абарвала так рана Палёт у свайго вераб’я?
Як нікому, табе давяраў, Меў надзею і верыў душы, Званіў і лісты пасылаў, Ты ж думала: тчэ міражы.
Дарэмна сябе адзінотай марнуеш, He вернеш свайго салаўя, Спадзяюся: мяне ты пачуеш, Магчыма, ім стану і я.
138
Дзелавая
Цётка Манька — дзелавая, Лапатай грошы заграбала, Без ліцэнзіі, дазволу Адкрыла продаж самагону.
Ад світання да змяркання Гандлявала, нібы ў краме, Hi полудня, ні выхаднога He мела цётчына бярлога.
Хто толькі там не банкаваў, Рублі апошнія страсаў, Праўда, нядоўга існавала Увішнай цёткі Манькі справа.
Прыбыў на месца ўчастковы — I закрыўся цэнтр гандлёвы. Два гады сядзела Манька За прапаганду ў вёсцы п’янкі.
139
Без Марусі — я ніхто
Без Марусі — я ніхто, Аб гэтым ведаю даўно, Толькі Марусі не хвалюся, Страціць яе вельмі баюся.
Мая Маруся не благая, Варыць, парыць, абмывае, Прабачае звычкі, жарты, Пахвалы найлепшай варта.
Толькі б не задзерла нос, Тады прапаў я, як Барбос, He дай Бог прагоніць з хаты, Дзе ж падзецца небараку?
Жанчын хапае, гэта так, Але я ўжо не «рыбак», He маёр і не палкоўнік, А звычайны ў ЖЭКу дворнік.
Пенсія — як кот наплакаў,
I не радуе зарплата, Трымацца буду я Марусі, А то ў бамжа ператваруся.
140
I наб’ю суседу рогі
Гучна, весела і бойка Трызвоніла суседцы Зойка: — Сёння пайду на імяніны Да сваёй сяброўкі Зіны.
Каб толькі мой дзе не набраўся, Прыйсці дамоў раней стараўся.
А цяпер бягу ў краму, Куплю ёй хустачку да твару.
Тым часам яе любы Мішка Набіў ужо на ілбе шышку, Зваліўся бедны за парогам, Падпёр дзверы, нібы рогам.
Зойка думала, што дзверы Набраклі крыху і аселі, Ломам стукнула, піхнула, Ды так мужу лупянула!
Зароў Мішка, як мядзведзь: — Ледзь не забіла мяне, ледзь! Спрабаваў устаць з падлогі, Але не слухаліся ногі.
Усё гэта Зойку ўгнявіла, У злосці мужу заявіла: — Зайду да Фёдара — суседа, Вазьму з сабою на бяседу.
— Кінь жарты, жонка, адасплюся, К канцу бяседы заяўлюся, I наб’ю суседу рогі,
Калі пяройдзе мне дарогу.
141
Вэрхал
Дзед Пятрусь і баба Каця Вэрхал справілі ў хаце: Кацярына! Дзе бутэлька, ІПто дала суседка Гэлька? Я дзянёк вазіў ёй гной За бутэльку той хмяльной! He брала я, мой галубок, Можа, паставіў дзе ў куток. — Усё абшукаў: куткі, запечкі, Рассыпаў поўну торбу грэчкі, Нават глянуў у кармушкі Нашай карміцелькіцялушкі. Здаецца б, свет перакуліў, Толькі бутэлькі след прастыў!.. Суровеў, сердаваў дзядуля, Асінай трэслася бабуля, Але якраз прачнуўся ўнук I ўляпіў, нібы ў сук: — Дарма шукалі барматуху, Яна ўжо скісла ў маім бруху. А ты, дзеду, схадзі да Гэлькі, Скажы: адробіш за бутэльку. Каля цябе й я пахмялюся, А не — дык зверам я зраблюся...
142
Рыжая красуня
Жыла пад Лысаю гарой У норцы цеснай і старой Красуня рыжая — Лісіца, Даўно была ўжо ўдавіца.
А побач стары Заяц збудаваўся, У суседку вельмі закахаўся, Прывёў Ліску ў хаціну, Зрабіў сапраўднай гаспадыняй.
Рыжуха Зайца не кахала, Хаціну ж яго ўпадабала, Навяла ў ёй марафет, Гатавала смачна абед.
Касы быў у захапленні, У шчасці, радасці, здзіўленні, Выхваляўся перад Воўкам: — Залатая ў мяне жонка!...
Хітруха Зайца мілавала, На вушка ветліва шаптала: — Мала што здарыцца з табой, Зноў застануся ўдавой.
Выганяць пасынкі з хаты, Дзе ж тады пагрэць мне пяты? Падары мне сваю хатку, Дагледжу цябе, як дзіцятка.
143
Бачыш, накормлены, прыбраны, He будзеш каяцца, каханы, Дзве палавінкі мы з табой, He прападзеш, мілы, са мной.
Заяц вушы навастрыў,
Але хаціну падарыў,
I ўраз Ліса стала ваўчыцай, Як бы яе хто калоў спіцай.
Усё не гэтак і не так: — Ты палахлівец і лайдак, Гулёна, шэры абібок, Задраў бы цябе лепей воўк.
Я б шчаслівейшаю была, Жаніха лепшага знайшла, Бо і цяпер яшчэ царыца, He горшая за маладзіцу.
У маю хату ні нагой, Бо надаела мне з табой, Цяпер цёпла пад ялінай, Выбірайся хутчэй, мілы.
А замарозіць — не загінеш, За плату маю норку здымеш, Падладзіш трохі, галля многа, Толькі туды табе дарога.
Апусціў Заенька вушы:
— Што ты зробіш? Цярпець мушу. Хіба Воўк мне дапаможа?
Здзекавацца так не гожа.
144
Прысеў Шэры на пянёк, А тут як тут жаданы Воўк. — Будзь сябрам, Воўча, падсабі, Пышны хвост Лісе парві.
Без хваста што яна значыць?!
Вось тады хай і пабачыць, Як крыўдзіць Русака старога, Пра жаніха марыць другога.
Падобнае бывае і ў нас, Усяго чакаць можна падчас.
Такія Ліскі не міргаюць, А справу сваю добра знаюць.
Таму параіць шчыра мушу: Вастрэй трымайце, хлопцы, вушы! Лепш разбірайцеся ў жанчынах, Салодкіх сваіх палавінах!
He заўсёды іхняй ласцы верце, Каб заўчасна не паддацца смерці, Менш на хцівых Лісак пазірайце, 3 чулым сэрцам жонку выбірайце!..
145
Гэта вам, Бабры, навука
Жыў на возеры Бабёр, Нямала год меў ужо ён, Але пры сіле йшчэ, пры моцы, Як глісер, плаваў у затоцы.
Пілаваў лазняк, асінкі, Корм рыхтаваў на ўсю зімку, Будаваў плаціну, хатку, Усё даводзіў да парадку.
Цёмнабуры халасцяк Быў пакуль што не жанат, Усе ночы напралёт Працаваў на свой жывот.
Праўда, раз сустрэў каханне...
Неяк прыбілася ўранні Выдра з суседняе ракі, Яе тут вабілі лінькі.
Рыба, жабы і малюскі
Для Выдры — лепшыя закускі, Ракаў таксама паважала, У вадаёме іх хапала.
Яшчэ драпежніца ўночы Пагуляць была ахвоча, Калі Бабёр дрэвы валіў, У выдры госць жаданы быў.
146
Прысеў Шэры на пянёк, А тут як тут жаданы Воўк. — Будзь сябрам, Воўча, падсабі, Пышны хвост Лісе парві.
Без хваста што яна значыць?!
Вось тады хай і пабачыць, Як крыўдзіць Русака старога, Пра жаніха марыць другога.
Падобнае бывае і ў нас, Усяго чакаць можна падчас.
Такія Ліскі не міргаюць, А справу сваю добра знаюць.
Таму параіць шчыра мушу: Вастрэй трымайце, хлопцы, вушы! Лепш разбірайцеся ў жанчынах, Салодкіх сваіх палавінах!
He заўсёды іхняй ласцы верце, Каб заўчасна не паддацца смерці, Менш на хцівых Лісак пазірайце, 3 чулым сэрцам жонку выбірайце!..
145
Гэта вам, Бабры, навука
Жыў на возеры Бабёр, Нямала год меў ужо ён, Але пры сіле йшчэ, пры моцы, Як глісер, плаваў у затоцы.
Пілаваў лазняк, асінкі, Корм рыхтаваў на ўсю зімку, Будаваў плаціну, хатку, Усё даводзіў да парадку.
Цёмнабуры халасцяк Быў пакуль што не жанат, Усе ночы напралёт Працаваў на свой жывот.
Праўда, раз сустрэў каханне... Неяк прыбілася ўранні Выдра з суседняе ракі, Яе тут вабілі лінькі.
Рыба, жабы і малюскі Для Выдры — лепшыя закускі, Ракаў таксама паважала, У вадаёме іх хапала.
Яшчэ драпежніца ўночы Пагуляць была ахвоча, Калі Бабёр дрэвы валіў, У выдры госць жаданы быў.
146
Але аднойчы нечакана Бабёр з’явіўся дамоў рана, Застаў каханку з сябруком, Абаім паддаў хвастом.
Віны Выдра не прызнала, Перад Бабром у позу стала: — Начамі ў цябе грызня, А да мяне справы няма.
Я — не твайго ягада поля, Павучаць мяне даволі, Агідны ты, абрыдла хатка, He па Ягору твая шапка.
He прыносіш мне прысмакі, Кавалер з цябе ніякі, Ноч грызеш, а ўдзень дрэмлеш, Кахаць мяне зусім не ўмееш.
Ты ненавісны мне, не люб, Дарма прыгрэлася я тут, He будзе больш маёй нагі, Пайду ў свае я берагі.
3 тых пор Бабёр на вус матае, Жонкугрызунню падбірае, Каб з ёю плаваць уначы
I здабываць разам харчы.
Вось такая выйшла штука, Гэта вам, Бабры, навука, Падумайце, пакуль жаніцца I ў выбары не памыліцца.
147
Раўнівіца
Пэўна, ужо год таму назад, Як падсабляў Алёне сват, Агледзеў хату, двор і плот, Работы шмат, неўправарот.
Муж сабакам касіў сена, Душа па дзецях не балела, Сын — падлетак, яшчэ слабы Важныя выконваць справы.
Алёна й сёлета рашыла, Вячаславу пазваніла: — He за гарой, сваток, зіма, Ратунку ад яе няма.