Мой лёс, мой боль, маё натхненне
Ніна Кісялёва
Выдавец: Народная кніга
Памер: 152с.
Мінск 2009
Тата прынёс чубатку зграбну, Пасадзіў у сумку зрэбну, 3 сяброўкай Зонькаю сышліся I ў Плешчаніцы падаліся.
На выган выйшлі, а там валам Людзі валілі да базара, Неслі штонебудзь прадаваць, Каб хоць капеечку прыдбаць.
Раптам Вінька даганяе, Рагоча гучна і пытае: — Што вы цягнеце, мурашкі? Ці не сівухі там біклажкі?
Давайце сумку паднясу, He бойцеся, не адап’ю, Штосьці задумалі купляць I хочаце пагандляваць?
Ля Засценка матавоз, Ідзіце, падвязе хоць вас, A то прыстанеце ў дарозе, He на кані ж і не на возе.
31
Сэрца трывожна ўстрапянула, Думка скроні казытнула:
— Што будзе, калі ўбачыць куру? На смех падыме д’ябал здуру.
Сораму не абарэшся,
3 чубаткаю дамоў папрэшся, Тым больш, што хлопцыцерахоўцы Чуць не побач, за ядлоўцам.
Я ў кулачок сябе згарнула, Дзядзьку Віньку сказанула: — Свая ноша нам не цяжка, Каб былі тут і біклажкі.
Яшчэ хопіць часу ў нас, Памалу данясём без вас, Мы цягавіты, нам не нова, Дзякуем за прапанову.
На матавоз дайшлі ўдала, Прыселі нават там на лаву, А людзей паўнымпаўнютка, Як сабак, налезла ў будку.
Нарэшце гарадскі пасёлак, Шыбуюць людзі з усіх сёлаў, Крычаць, гамоняць і жартуюць, Тавар усякі прапануюць.
Мы з Зонькай пахадзілі крыху, Набраліся смеласці, пыху, Замок заела, разарвалі, 3 сумкі чубатачку дасталі.
32
Вызвалілі куры ножкі,
Хай адпачне бядняга трошкі, Распушылі чуб і хвост, Каб толькі Бог купцоў прынёс.
Ды бачым: кура карчанее,
I згасае ўся надзея, Толькі вырвалася з дзюбкі: — Куркур, куркур,— маёй галубкі.
Чубатка выпрастала ножкі, Галоўку адкінула на дошкі, Грэбень павіс і змяніў колер, Вось табе курына доля.
Як жа быць цяпер нам далей?
3 Зонькай думалі, гадалі, Слінай курачку паілі, Але дарма, не ажывілі.
Што толькі я перажыла!..
Лепш бы босая была,
Чубатку кінула пад плот, Пабегла з плачам да варот.
Нават забылася пра сумку I два рублі ў ёй для ратунку, Мне дала іх цётка Маша, Што няньчыла яе я Сашу.
Зонька была крыху старэйшай, Таму, вядома, разумнейшай, Сумку ўзяла, мяне дагнала, Шчыра, ветліва сказала:
33
—He плач, Нінуля, не журыся, Глыні вадзічкі і памыйся, Я тваю бядунуду
Адным пальцам развяду.
Толькі нікому не кажы:
У мяне ёсць тры рублі, 3 вясны я шчаўе прадавала, Па капейцы наскладала.
Плюнь на курачкучубатку, Перажагнайся для парадку, Паціху пойдзем у раймаг, Прагонім смутак там і страх.
He стала я пазыку браць. Чым буду потым аддаваць? Хіба што тымі працаднямі, Што буракі палола днямі.
Прыйшлі з сяброўкай у раймаг.
I пасвятлела мне ў вачах. Шмат абутку на паліцах, Толькі можна падзівіцца.
Але панеслі мяне ножкі Туды, туды, дзе басаножкі, Адныдругія пакруціла, Мерыць усётакі рашыла.
Раптам павекі задрыжалі, Слёзы пырснулі ад жалю, Бо на тыя басаножкі He хапала грошай трошкі.
34
СяброўкаЗонька папрасіла: — Вазьмі рублёўку, не плач, Ніна. Збярэш шчаўе, прадасі, Доўг паціху аддасі.
Так мы купілі басаножкі,
Выйшлі з падскокам на дарожку, Што вытапталі праз балота Да Саўрыцкага аж плота.
На базар забеглі хутка Паглядзець, ці ляжыць курка, Развітацца назаўсёды 3 такой важнаю асобай.
Я схітрыць хацела дома, He гаварыць пакуль нічога, Але матуля запытала: — Ну, як чубатку прадавала?
Расказала пра ўсё мамцы, Хоць трэслася, бы ў ліхаманцы, Але яна не папракнула, Толькі цяжка ўздыхнула.
I з парусінавай насоўкі Дастала спрытна аж рублёўку.
— Басаножкі не з’ясі, Аднак вазьмі і аднясі.
Я доктарцы кафтан пашыла
I на мыла зарабіла, А раз так — пачысцім грубку, Настоім попелу кадушку.
35
Толькі сэрцы нашых маці Дзяцей так могуць падтрымаці, Загаіць пякучы раны, Суцешыць боль іх нечуваны.
Мы і цяпер з Зонькай сябруем, Адна другой тэлефануем, Падчас страчаемся ўлетку, Яна ж была мая суседка.
У Плешчаніцах як бываем, Куркучубатку ўспамінаем, Пра той час, пра басаножкі, Пасмяемся з сябе трошкі.
Мінула больш паўсотні год, Цяпер няма такіх турбот, Але старасць не за горкай, Уцячы б ад яе з Зонькай.
Спаліць, развеяць едкі дым, Быць здаровым, маладым, Парадавацца гэтым часам, Зрэдку топнуць хоць абцасам.
На гэтым, мілыя, бывайце, Нашу гісторыю чытайце, Гэта вашых продкаў лёс, Дай Бог, каб абышоў ён вас.
36
Усё, бадай, як у людзей
На дачы нашай, каля хаты, Бетонны слуп стаяў зацята, Суседцы ён мазоліў вока, Хоць ад яе быў і далёка.
Але вазьму я лепш за гонар He абмяркоўваць яе нораў, А да свайго вярнуся слупа I любімага мне кута,
Дзе шмат было розных падзей, Усё, бадай, як у людзей: Узлёты, радасці, падзенні, Незабыўныя здарэнні.
Толькі я на гэты раз Пра птахаў павяду расказ, Буслоў мілых, дарагіх, Маю прывязанасць да іх.
Прынёс баронку Валер Маслаў, Ён сусед вельмі запасны, Але для нас не шкадаваў I проста так падараваў.
Мелі мы такі рыштунак, Толькі не вернеш падарунак, А каб не крыўдзіць нам суседзяў, Далі заданне сваім дзецям.
37
На наш слуп, высокі, гонкі, Хлапчукі ўзнялі баронку, Зверху накідалі галін, Сухой травіцы зпад малін.
Паўдня былі дзеці ў рабоце, He па загаду, па ахвоце, Вельмі хацелася ўсім нам, Каб спадабалася буслам.
На жаль, буслы не прыляталі, Як бы, разумныя, усё зналі: Быў гаспадар смяртэльна хворы, Навісла над сядзібай гора.
Слупу знайшлі мы прымяненне: На ім зрабілі зазямленне, Каб на сябе браў перуны, Абараняў нас ад бяды.
Аблюбавалі яго й птушкі, Гнёзды рабілі шчабятушкі, Выводзілі сваё патомства, Спявалі з узыходу сонца.
Так прайшло ў нас тое лета, Дзякуй пярнатым і за гэта, Мы спеў іх слухалі ўранку, I як бы заціхала ранка.
У жніўні птушкі адляцелі, Сядзіба наша сірацела, Было нудна і журботна, Згасала лета, сыра, мокра.
38
Прыйшла пара нам у дарогу 3 любімай нашае бярлогі, Ураджай сабралі ўдачны, Што рабіць цяпер на дачы?
Зіма была цяжкай, тужлівай, He стала мамы, памёр мілы, У самой трымцела сэрца, Ды дзякуй Богу — перанесла.
Каб прагнаць бядунуду, Званіла часта ў Слабаду, Там было маё збавенне, Вясну чакала з нецярпеннем.
I вось аднойчы звоніць Тома: — Ёсць гаспадар ужо ля дома! Прыязджай яго вітаць, Пакуль адзін яшчэ, відаць.
Выбірае, пэўна, месца, Каб спадабалася нявесце, А сам стройны і цыбаты, Як арол, на каньку хаты!
Хоць у самоце і журбе, Але я зноў у Слабадзе, Гляджу на бусліка, малюся, Каб сёлета тут жыць застаўся.
Толькі і на гэты раз He пасяліўся ён у нас, He мог глядзець на мае слёзы, Што сыпаліся, нібы росы.
39
Клекатаў і шчоўкаў звонка, Прывабіў пекную сяброўку, Разам выбралі мясціну На ліпе, ля Думанскай Зіны.
Дбайна ладзілі гняздзечка, Паклалі свежыя яечкі, Але, на шчасце ці на гора, Наляцела раптам бура.
Віхры круцілі, звярэў вецер, Пакрышыў на ліпе вецце, Скінуў буслікаў гняздзечка, Пабіў наседжаны яечкі.
Праўда, буслы не далі маху, Ці ад болю, ці ад страху Прыбіліся да нас, на слуп, Абжыліся хутка тут.
Будавалі зноў гняздо, Мацнейшае, чым перш было. Дружна, гучна клекаталі, Часта дзюбамі трашчалі.
He забывалася бяда, Яны ўдваіх, а я адна, Думкі хмарамі плылі, Ды разганялі іх буслы.
Цешылася я з сяброў,
I заціхаў паціху боль, Дзяліла з імі сум, маркоту, Днямі займалася работай.
40
Часта ездзіла да таты, Быў яшчэ ён зухаваты, Але прыбраць, абмыць ляцела, А ў Слабаду ізноў карцела.
Як там птушыначкі мае?
Пэўна, сумуюць без мяне. Хто прывітае іх уранку, Каму загояць яны ранку?
Сябрукі мяне страчалі, Як дзеці, радасна пішчалі, Нібы расказвалі навіны Сваёй любімай гаспадыні.
Канчаўся жнівень, не адляталі, Са мною шчыра гаравалі, Я парабіла ўсё на дачы, Чакала ў школе мяне праца.
Хоць і ў сталіцу падалася, Душа ў Слабодцы засталася. Толькі праз дзень сказаў сусед: — Буслы зляцелі прама ўслед.
Нарэшце, мілыя, зляцелі, А мне пакінулі надзею: Прылятуць ізноў на слуп, Вернуцца ў свой родны кут.
Забрала ў лютым бацьку з вёскі, Было ўжо ездзіць невыносна.
Цяжка насіць ваду і дровы, Бо сам быў тата нездаровы.
41
Дні большалі, святлей, відней, I на двары значна цяплей, Млела, плакала зіма, Памалу тупала вясна.
У красавіку — зноў Слабада, Аж бачу: буслоў чарада, Лунаюць птушкі ў паднябессі, Гатовы і мяне панесці.
Раптам двое адлучыліся, На вільчык хлева прызямліліся, Чакалі нашае сустрэчы Mae мілыя малечы.
Пільна агледзелі гняздо, Ці не змянілася яно.
Галля сабралі і саломы, Цягнулі ў дзюбах усё дадому.
Назіраць было цікава, Як на гняздзе стаяла пара, Бусел крылы распускаў, Сяброўку лашчыў, абдымаў.
Казытаў пышну бародку, Цалаваў вельмі салодка, Потым галоўкі закідалі, Здаецца, ва ўнісон спявалі.
Самка выконвала работу: Несла яечкі — працяг роду, Села рупліва награваць, А бусел прадаўжаў лятаць.
42
Лятаў да рэчкі, на балота, Штось шукаў часам ля плота, Бацька будучых дзяцей Быў працавіты дабрадзей.
Як прылятаў, самка страчала, Нават з яечак уставала, Відаць, кахала свайго мужа I чакала яго дужа.
Запішчалі хутка й дзеці, Патрабавалі піць і есці, Буслік з сілы выбіваўся, Цэлы дзень для іх стараўся.
Я на другі лезла паверх, Каб убачыць, колькі іх, He дасягнула, праўда, вока, Гняздо буслоў было высока.
Час ішоў, раслі і дзеткі, Адзін дык быў даволі крэпкі, Падскокваў, крыльцамі махаў, Нібы чачотку адбіваў.
Пазней яшчэ ўзнялося трое, А ўсіх было чацвёра, Прыгожых, стройных святых птушак, Пацешных, мілых маіх дружак.
За гэты час буслік схуднеў, Дзяцей карміў, а сам ці еў, Каб пазбегнуць страт і ліха, Корм здабывала ўжо й бусліха.
43
Накарміць столькіх не жарты,
I да чаго ты будзеш варты, Калі сканаюць твае дзеці, Горшай бяды не будзе ў свеце.
Па чарзе бацькі ляталі, Дзяцей адных не пакідалі, А яны былі пражоры, Крычалі, нібы на пажары.
Дзяўблі тату, скублі маці, Ад крыку не ўседзець у хаце, Хапалі прама з дзюб бацькоў Гадзюк, і жаб, і чарвякоў.
У спёку ліпеньскімі днямі Буслы дзетак прыкрывалі, Насілі з сажалкі ваду, Каб лягчэй знеслі спекату.
На буслянцы стала цесна, Прыляціць бацька — няма месца Паставіць дзе цыбаты ногі, Хвілінку адпачыць з дарогі.
Таму часта на каньку Страчаў вячэрнюю зару, Маці ж ад дзяцей нікуды, Хоць і клікаў яе любы.
Ды аднойчы мне здалося: Штосьці ў буслікаў страслося, Пішчаць, дзяўбуць дзеці матулю, I не відаць нідзе татулі.