Мой лёс, мой боль, маё натхненне
Ніна Кісялёва
Выдавец: Народная кніга
Памер: 152с.
Мінск 2009
119
У гонар ночанькі музейнай
Ларысы Іванаўны прыемны галасок Запрасіў на цудавечарок: — Прыедзь да Коласа, у музей, Там будзе сёння шмат гасцей!
Нядоўга думала, памчала,
I сапраўды — не прагадала, Цікава ўсё было, цудоўна, А сэрцу радасна, спакойна.
Сышоўся люд, увесь прыстойны — Паэты, крытыкі дастойны, На лаўкі селі ў двары, А вакол цвілі сады.
Пчолкі зумкалі, гудзелі, Апылялі дружна дрэвы, Заліваўся салавей, Цешыў песняю людзей.
Пачаліся прадстаўленні У гонар ночанькі музейнай, Найперш слухалі Курбеку, Нарабіў дзівак нам смеху.
Ён новы твор прэзентаваў, Вершы жартоўныя чытаў, Міхась Міцкевіч слова меў, Курбеку оду ледзь не пеў.
120
А потым песня паняслася, Над хатай Коласа ўзвілася, Нібы крынічная вадзіца, Лілася песня маладзіцы.
Далей танцы загучалі, Mae ножкі не ўтрывалі, Пайшлі полечкутрасуху 3 незнаёмым дзядзькамзухам.
Гучаў, відаць, шатландскі танец, Мы ж надавалі яму глянец, Наш беларускі, наш пачэсны, Бы польку, рэзалі аркестры.
Партнёр быў спрытны, малайчына, Круціў мяне, нібы дзяўчыну, Я таксама не драмала, У такт танцору патрапляла.
Нават рабілі выкрунтасы, Браліся ўбокі, пад паясы, У канцы танца развіталіся I смачна ўслых пацалаваліся.
А што потым, мілы Божа!..
He кожны перадаць вам зможа, Гучалі Коласавы творы На іншаземных нават мовах.
Артысты ўсе як на падбор Напаўнялі цудам двор, Сцэнкі ставілі, імпрэзы На розны густ і інтарэсы.
121
Ансамбляў шмат было на свяце, He памясціліся б у хаце, Народныя звінелі песні, Дзівосны гукі ветры неслі.
Дыяспара армян, карэйцаў Станцавала многа танцаў Свайго карэннага народа, О, як цудоўна, даспадобы!
Шчыра татарачка спявала, Славян са святам віншавала, Прыемна слухаць на ўлонні Сяброў прыветлівыя словы.
Чатыры зграбныя пявунні Паклон прывезлі з Наднямоння, Спявалі песні аб Радзіме На дзядзькі Коласа сядзібе.
У поўнач свята завяршылі, Музей наведаць запрасілі, Якраз экскурсія дарэчы, Каб паглядзець паэта рэчы.
Дамоў вярталася шчаслівая, У душы цвіла вясна гуллівая, Ларыса Іванаўна, дружочак, Удзячна Вам за вечарочак!
122
Дзеці Беслана
Чорныя змеі ў Беслане Джалы свае распусцілі, Праніклі, бы ў ціхую гавань, Нявінных дзяцей акружылі.
Плакалі дзеці ў няволі, Прасілі жыццё дараваць.
Колькі там гора і болю
Прыйшлося ім зведаць, трываць...
Як здані, стаялі шахідкі, Іх голас дзяцей не кранаў, Дык будзьце ж пракляты, фашысткі, Каб род ваш навекі прапаў!
123
Святы абавязак
Дзеці — наш скарб і багацце, Павінна знаць кожная маці, Толькі часта цяпер бывае Карціна зусім другая.
Унукаў гадуюць бабулі, А маці дзетак — у гулях, На прыпынках топчуцца зранку, Шукаюць акуркі, цыгаркі.
Шныруюць, снуюць ля крамы. Навошта ім дзеці і мамы?
Ім бы бутэльку віна, Такі ў іх занятак штодня.
А старэнькія, слабыя маці Мусяць дзяцей гадаваці, Шкада ім маленькіх птушак, Каштоўны дарунак дачушак.
Прашу грамадскасць, дзяржаву, Знайсці хоць якую ўправу, Падняць, хто так апусціўся, На святы абавязак забыўся.
124
Брыдкая спакуса
Падлеткі, дзеўчыны,кабеты Цягнуць, смокчуць цыгарэты, Трацяць грошы без прымусу На гэту брыдкую спакусу.
Каб толькі грошы — не бяды, Але ж здароўе нікуды, Ужо з самага маленства Шыбуюць людзі да калецтва.
Такую звычку не ўхваляю, Пра нашчадкаў шчыра дбаю, Няма найлепшага багацця, Калі ўсе здаровы ў хаце.
На жаль, мы гэта ўспрымаем I цану здароўю знаем, Калі яго ўжо няма, А самі — сенная труха.
125
Сніўся мацеры сон верагодны
Рабіла матуля падушкі,
Пасаг для роднай дачушкі, Шчыравала над кожнай пярынкай, Толькі б шчасце было ў дзяўчынкі!
Выяўлялася ўжо і прычына: Прыглянуўся Алесі хлапчына, Высокі, прыгожы, рахманы, У дзеўчыну быў закаханы.
Таму, мусіць, з гэтай нагоды Сніўся мацеры сон верагодны. Прысніла пакойнага мужа, Які мілаваў дачку дужа.
Гушкаў, падкідаў дзяўчынку Вышэй кучаравай рабінкі, Тая лятала пушынкай, Каханага звала хлапчынку.
I раптам Алеся з Ігнатам Увысь узняліся, над хатай, Бацька іхні палёт бласлаўляў: — Будзьце шчаслівы! — гучна сказаў.
Прачнулася — побач нікога, На вуснах ад сну асалода, Хай спраўдзяцца бацькавы словы, Здароўя, дабра ім і згоды.
126
Гадавала матуля сыночка
Гадавала матуля сыночка, Недаспала не адну, пэўна, ночку, Грудным малачком наталяла малога, Здароўя і долі прасіла ў Бога.
Вадзіла ў яслі і сад,
Бараніла, хоць быў вінават, На санках катала з высокае горкі, У школу хадзіў, з ім вучыла ўрокі.
Уладкоўвала сына на працу,
Душу аддавала дзіцяці, 3за мяжы даставала ўборы, Лячыла, каб быў хоць здаровы.
Пастарэла матуля, нядужа, убога, Ад роднай крывінкі чакала падмогі, Сын жа аднёсся іначай да маці, Стварыў невыносныя ўмовы ў хаце.
На плечы матулі ўсеўся вярзіла, Кармі, апранай, нясі піва, «чарніла», Зранку шыбуй па цыгары ў краму, He пойдзеш — адкруціць галоўку ў мамы.
Крычыць, лямантуе нягодніксынуля, Матуля ўсё зносіць, церпіць, шчыруе. Як жа жыць далей, дзе ёй падзецца, Каб не сарвалася хворае сэрца?
127
Эх, восень, восень! Чараўніца!
Эх, восень, восень! Чараўніца! Колькі цуду ў цябе!
Ты прыгожа, як царыца, Скажы сакрэт свой ціха мне!
Зусім нядаўна ліст зялёны Аздабляў у двары клён, А сёння ў залатым уборы Нагам маім аддаў паклон.
Сукенкі жоўтыя адзелі Асіны, ліпы і бярозы, Вольхі, вербы парыжэлі, Лісты раняюць, нібы слёзы.
Побач чырванню заліўся Зграбны малады дубок, Яго ліст моцна ўхапіўся За разгалісты сучок.
Цвітуць пухнатыя вяргіні, Хрызантэмы, ачыток, Дразды павіслі на рабіне, Наталяюць свой раток.
Развітальны звон лістоты
I непаўторная краса Пазбаўляюць ад самоты, Як гітарная струна.
128
Дзве адзіноты
Неяк сышліся дзве адзіноты Пазбавіць сэрцы ад самоты, Шчабяталі, бы салоўкі, Схіліўшы блізенька галоўкі.
Шчыра, ласкава і звонка Лілася ў хаце іх гамонка Аб працы ў школе, аб сям’і, Пра тых любых, з кім жылі.
Фотаздымкі разглядалі, Ганарыліся сынамі.
А дзень ішоў, а час круціў
I абед ім абвясціў.
Абедалі і размаўлялі, 3 віном кілішкі ўздымалі За сустрэчу, за здароўе, Тосты былі ўсе прыстойны.
Быў і лепшы сярод іх: За любоў, за іх дваіх, А каб яго запамяталі, На брудэршафт — і змацавалі...
129
Пакінула мажор для новай песні
Знаёмаю сцяжынкаю іду, Цікавы субяседнік крочыць побач, Як корчык дзе, то падае руку, Лагодна заглядае мне ў вочы.
Шчабеча, бы шпачок ранняй вясной, Узрушаны цяплом дзівак, няйначай, I толькі чую сэрцам і душой: Цешыцца ён нашаю сустрэчай.
Шчаслівым лічыць гэты дзень і час, Мяне Венерай ледзь не называе, На развітанне: «Як цудоўна ў нас! Праз тыдзень я Вас зноў чакаю...»
Замест адказу падала руку, Пакінула мажор для новай песні, Удзячна падміргнула жаўруку, Што звінеў над намі ў паднябессі.
130
Будзем жывы сустрэнемся зноў
Гарачае лета адцвіло, адгуло, Толькі грэюць душу ўспаміны, Я імі жыву, адчуваю цяпло, Якое пакінуў ты, мілы.
А за вокнамі позняя восень, Смуткуе і журыцца ціш і спакой, Углядаюся ў сінюю просінь, Узнаўляю спатканні з табой.
Будзем жывы — сустрэнемся зноў, Я веру, мой любы, у гэта, Захмялеем ад паху сунічных бароў, Уславім дзівоснае, цёплае лета.
131
Я толькі Вас бы пакахаў...
Я Вас люблю, а не кахаю, Кахаць не суджана, на жаль, Падзяку лёсу выражаю За ўрачысты, светлы май.
Вы падышлі тады ў зале, Сказалі сціпла: «Добры дзень!» Імя сваё шчыра назвалі, А я стаяў нібыта пень.
Чаму ж, чаму не прынёс кветкі? Думка імгненна апякла, Для гэтай мілае паэткі Мне іх ніколькі не шкада.
Я абарваў бы ўвесь кветнік, Каб знаў раней, каму нясу, Як маху даў ты, летуценнік, Сам гэта бачыш наяву...
Толькі праз дзень, але дабіўся Я нумар тэлефона Ваш, 3 ахапкам белых руж з’явіўся, Памылку выправіў ураз.
Цяпер лічу сябе шчаслівым, ІПто Вас сустрэў, бліжэй пазнаў, Каб Божа хоць з дзесятак скінуў, Я толькі Вас бы пакахаў...
132
Прыпомню той шчаслівы час
Ты з’явіўся нечакана,
Як месяц, выплыў зза нябёс, Таму не спала, а гадала: Дарунак Бога? Ці то лёс?
Можа,не тое і не гэта, А зман жаночае душы, Хай будзе вінавата лета I яго струныміражы!..
Калі і зман, я не журуся, ГІрыпомню той шчаслівы час, Рамансы, песні, што ліліся У выкананні толькі нас.
Як вальсы, танга танцавалі, У пары лебедзем плылі, Свой узрост не адчувалі, Бо душы блізенька былі.
Тыя пачуцці захаваю
У сваім сэрцы назаўжды, I твае словы нагадаю:
— Дзе ж мы раней з табой былі?!
133
Але знайду сілы прайсці...
Ва ўсе вякі, ва ўсе гады He дай Бог долі ўдавы....
Як бы не кляўся ў каханні, He мой, усё роўна не мой, Прыемны твае мне прызнанні, Толькі з другім я душой.
Гляджу на цябе і шукаю Хоць кропельку, рыску яго, А сэрца баліць, замірае: Няма і не будзе майго.
3 ім пражыла больш за трыццаць,
I адна ўжо дзевяты гадок, He магу на яго я забыцца, Тым больш што падобен сынок.
He магу пакахаць я другога, Ён адзін у душы і жыцці, Хай і цяжкая будзе дарога, Але знайду сілы прайсці...
134
Я праменьчык табе пасылаю
Я праменьчык табе пасылаю, Лаві яго,мой дарагі!
Калі хмарка праменьчык схавае, Махні — і яе разгані.
Хай яркі, пяшчотны праменьчык Сагрэе цябе, як агеньчык, Цяплом ты яго наталяйся
I мне зза нябёс усміхайся.
А я ўяўлю тваю ўсмешку
I буду шукаць тую сцежку, Дзе ў маладосці блукалі, Жыццёвыя планы складалі.