Мой лёс, мой боль, маё натхненне
Ніна Кісялёва
Выдавец: Народная кніга
Памер: 152с.
Мінск 2009
Я з ёй страчаю летні дзень I восеньскую ночку, Яна — адбітак мой і цень, А гэта відавочна.
Люблю яе, абагаўляю, Як зорачку нябесную, Аднаго толькі жадаю, Каб загучала песняю.
103
Пішу сабе строгія ўказы...
Жыццё мяне не песціла ніколі, Толькі слязінкам не даю я волі, У яснасініх ім няма мясціны, Хоць хапае болю і прычыны.
Спяваю, балагуру, весялюся, Іншы раз расплакацца баюся, Таму пішу сабе строгія ўказы: Пазбаўляцца скрухі, як заразы.
Шукаць душы і сэрцу суцяшэння, Сяброўскай згоды і паразумення, Чакаць сустрэч, хвалюючых, прыемных, Цёплых адносін, шчырых, узаемных.
104
Як мне цябе не хапае!..
Светлай памяці таты Як мне цябе не хапае, Апошні карэньчык мой!
Кватэра пустая, глухая, Ад сцен павявае зімой.
За вокнамі спеў салаўіны
He цешыць, не лечыць мяне, Чаму ж ты, татулечка мілы, Пакінуў мяне па вясне?
Расце, зелянее на ўзмежку травіца, Пралескі цвітуць пад сасной, I груша нібы маладзіца.
Любіў жа ты цешыцца ёй.
Прыгажосць!..Хоць карціны пішы!
Толькі вочы мае ў зацьменні, Баліць рана ў самотнай душы. Дзе знайсці мне гаючае зелле?
Як прывыкнуць, што ў хаце адна, Каму расказаць мне навіны?
Што праглынуць, каб ліхая бяда He забрала апошнія сілы?
Парай жа, татулечка родненькі мой, Хоць у ранішнім сне мне з’явіся!
Памаліся, душы перадай супакой
I скажы, як заўжды: беражыся, дачка, беражыся!..
105
Слядочкі
На золку прайдуся сцяжынкаю роснай, Што стужкай віецца за вёскай, Дзяцінства прыпомню, юнацтва ўзгадаю, Мамы і таты сляды пашукаю.
Да лесу памкнуся, узыду на грудок, Там брата, напэўна, убачу слядок, Ён шмат іх пакінуў ля елак і сосен, Грыбы сабіраючы ўлетку і ўвосень.
Хусцінку дастану, слядочкі збяру, На покуці ў хаце сваёй пакладу, I цешыцца буду, што я не адна, Са мною найлепшая ў свеце радня.
106
Было б толькі ўсё там да толку
Падышла да хаціны, ступіла на двор, Ніхто не сустрэў, не прывеціў, Толькі дружнае, шчырае зумканне пчол Мажорна гучала на квецені.
Цвіла алыча, слівы, вішні бялелі, Гэта татавай працы здабыткі, Яго рукі ніколі спакою не мелі, Малы залатнік быў, ды прыткі.
Шмат зрабіў за жыццё, шчыраваў, Пакінуў сядзібу патомкам.
— Хай раскашуюць,— не раз паўтараў,— Было б толькі ўсё там да толку.
107
I мрояцца зноў успаміны...
Чатыры гадзіны. He спіцца чамусь У роднай бацькоўскай хаціне, Бы ланцужкі павуціны, плывуць He забытыя мной успаміны.
Бывала, тут зранку кіпела жыццё, Як пчолкі,гулі ўсе сядзібы, Такім было блізкім і родным усё, Што і сёння мне дорага, міла.
Спеў пеўняў, здаецца, аркестрам гучаў, Мелодыі сэрца краналі,
Ражок пастуха неяк дзіўна пішчаў, Статак збіраў на папары.
3 комінаў змейкаю дым узвіваўся, Надвор’е прарочыў, цяпло, Тата з начлегу дадому вяртаўся, I снеданне ў зборы было.
Бліны, нібы сонца, таўстушкіаладкі Спрытна кідала мама з патэльні, Пах скварак, цыбулькі, мачанкі Быў заўсёды гаючым нам зеллем.
Раз не сплю, устаю, на падворак іду, Слухаю пошчак і шчэбет птушыны, Зязюлю вітаю, лічу ўсе «куку», I мрояцца зноў успаміны...
За вёсачку выйду, па сцежках блукаю Пад Корань, Грамніцы, Пярэчнае, Суцяшаю сябе, хоць сама даўно знаю: I я тут, вядома, не вечная...
108
I толькі з вамі боль перанясе
He здзіўляйцеся майму прыезду, Гэта сэрца прывяло да вас, У грудзях яму балюча, цесна, He гоіць і не лечыць нават час.
Загадаць маўчаць не маю сілы, He хоча пакарацца яно мне, Да вас сцяжынка яму люба, міла, I толькі з вамі боль перанясе.
109
Каб доўга нашчадкаў чакалі
Пакуль буду жыва, здарова, Я вытапчу сцежку да вас, Клады даглядаць мне не нова, Здаўна так вядзецца ў нас.
Прыбяру, упрыгожу магілы, Няхай цвітуць кветкі на іх, Гэта сціплы дарунак ад Ніны Для родных маіх, дарагіх.
Свечачкі ўсім запалю, Прачытаю ўслых «Ойча наш», Як змагу, адслужу, дагаджу, Толькі б спакой быў у вас.
На калені ўпаду перад вамі, Аб адным шчыра вас папрашу, Каб доўга нашчадкаў чакалі, He вярэдзілі сэрца, душу.
110
Я помню вас жывой
Памяці Людмілы. Паўлаўны Канаш
Я сябе доўга дакарала, Што не сказала вам «бывайце», Даруйце, Паўлаўна, не знала, Што вас няма на гэтым свеце.
Таму я помню вас жывой, Такой,якой былі вы ў нас, Прыгожай, мілай, завадной, Такой,як ведала я вас.
Бескарыснай і нязломнай, Чулай да людскога болю, Яркай зорачкай, натхнёнай Для няўрымслівага Толі.
Настойлівай, адкрытай, шчырай, Вясёлай, лёгкай на пад’ём, I мне здаецца: вы ў вырай Адляцелі ўвосень жаўруком.
Вы і там,пэўна,такая, Іначай і не можа быць, А мне ваш вобраз,дарагая, Каб і хацела, — не забыць..
Бо абраз, што вы прынеслі У нашу хату ў цяжкі час, Як боская малітва, песня, Напамінае мне пра вас.
Штодзённа перад ім малюся За супакой вашай душы I прашу пана Ісуса: Нашчадкаў нашых беражы!
111
Быль Лагойшчыны
Тут ногі Купалы ступалі, I горкія слёзы ліліся ракой, Бо тату і брата, сястрычак хавалі Пад замшэлай касцельнай сцяной.
Прайшло больш стагоддзя ўжо, Зраўнялася, знікла магіла, Забыліся ўсе на таго, Хто даў нам Вялікага сына.
А сёння наогул не знаем, Дзе продкі паэта ляжаць, Магілы чужынцаў шукаем, He ўмеем сваіх шанаваць.
Няма ўжо касцёла даўно, Спалілі яго партызаны, Я знаю ад бацькі свайго: He было больш пякучае раны.
I ўлады тут сілу прыклалі
У шасцідзесятых гадах, Ачысціць цвінтар загадалі, Зняць помнікі — памяці знак.
Так і помнік Луцэвічаў знік, Што паставіла маці паэта, А ў сэрцах людзей жыве крык: За што іх зняважылі гэтак?
112
Праўда, к стагоддзю Купалы Пра бацьку ўспомнілі штось, Прыехалі ў Корань, шукалі: А мо йшчэ магіла дзе ёсць?
I хутка на ўзгорку, дзе вёсак клады, Бацьку помнік чамусьці ўзвялі, Старажылы казалі завезці туды, Дзе бацькі і дзетак магілы былі.
Пра дзетак наогул размоў не ішло, Ніякіх нідзе ўспамінаў,
А там жа, ля бацькі, іх трое лягло — Казік, Гэля , Сабіна.
На гэтым атрэслі і склалі ўсе рукі, Нікому няма больш тут справы, А ёсць жа, напэўна, унукі, праўнукі Магутнага дзядзькі Купалы.
Іх прадзед чакае даўно нездарма, Углядаецца ўдалеч, сумуе, Над ім жа калючы асот, крапіва Горда з году ў год раскашуе.
Можа, гэтая быль хоць нашчадкаў кране, Яны з’явяцца ў Корані нашым, Гісторыя ў памяці люду жыве, Клады продкаў мы іхніх пакажам.
113
Неслі святую Перамогу
Да 65годдзя Перамогі над нямецкафашысцкімі захопнгкамі
Быў летні вечар у разгары, Як лебедзі, дзяўчаты ў пары 3 хлопцамі важна танцавалі I ўсіх наўкола чаравалі.
А вальсы Штраўса гучалі, Вялі ў нязведаныя далі, I мары , мары , іх надзеі Цвілі ў душы, нібы лілеі.
Краналі сэрца дзіўны гукі
I не хацелася разлукі
3 парою школьнай і шчаслівай, Але бяда прыйшла лавінай.
Сатлелі ўшчэнт планы і мары, У бой пайшлі супраць навалы Бацькі,браты і нават сёстры За наша шчасце,зімы,вёсны.
У перапынках між баямі Байцы свой дом успаміналі, Матулек родных, шанаваных, Дзяўчатак мілых, закаханых.
Лісты пісалі, здымкі слалі, Прасілі, каб іх прычакалі. А кулямёт біў безупынку За любых, сінюю хусцінку.
114
У час баёў нашы салдаты Мужна змагаліся,зацята. Іншы раз нявест страчалі, Вяселлі там жа і гулялі.
I зноў спяшаліся ў дарогу, Неслі святую Перамогу, Сваім жыццём ахвяравалі, Каб мы бяды, гора не зналі.
115
Мы рады адкрыцца душой
Вось і Гайна. Сустрэла сяброўка, I Косця вітаў візіт мой, He моўкне, ліецца гамонка, Мы рады адкрыцца душой,
Падзяліцца сваім набалелым, Пра дзетак павесці расказ, Аб тых, каго не сумелі Жывымі ўтрымаць каля нас.
Усё аддалі б мы за тое, Каб можна было іх вярнуць У светлае жыццё зямное
I побач дыханне адчуць.
Убачыць лагодную ўсмешку, Голас пачуць хоць здаля, Прайсці ў садочак па сцежцы, Якая не раз нас вяла.
Без іх адзінока і нудна, Сэрца згарае датла , Дні працякаюць марудна, Просіцца ў неба душа.
А розум яе не пускае:
— He спяшайся дачасна ў неба!
Ты куды, мая дарагая?
Жыццё прадаўжаць тут патрэбна!..
116
А сэрцам адчуваю, нібы дома
He ў сне, а наяву я ў Слабадзе, У той мясціне, дзе прыемна мне, Дзе дыхаю на поўныя я грудзі I гасцінна сустракаюць людзі.
Найперш бягу, вядома, я да Томы, А сэрцам адчуваю, нібы дома, Як ластаўкі, шчабечам мы звычайна, Душэўна дзелімся навінамі і тайнамі.
Тут няма радні — хай і не будзе, Вакол мяне, як родныя, усе людзі, Выяўна бачу: цешацца сустрэчай I размовай шчырай, чалавечай.
У кожную хаціну — калі ласка, Слабодцы ўсе гасцінны і запасны, Прапануюць сырадой і мёд, Хай трывае толькі мой жывот.
Удзячна ім, люблю і паважаю, Шчасця, здароўя моцнага жадаю, Пратэндую быць не проста госцем, На большае надзею маю штосьці...
117
* * *
Мілая Белая Русь!
Табой даражу, ганаруся, Тут продкаў маіх карані Глыбока залеглі ў зямлі.
Я таксама карэнні пусціла, Двух сыноў — сакалоў узрасціла, Адкрыта табе заяўляю: He здрадзяць яны свайму краю.
Будуць верай і праўдай служыць, Каб магла ты квітнець і жыць У міры, дастатку і шчасці, Была люба ўнучачцы Насці.
118
Елачкіпаненкі
Ля школы елачкіпаненкі Пасталі хораша ў рад, На іх цудоўныя сукенкі I шышкіпацеркі гараць.
Штодзень любуюся я імі, Такой красы не апісаць, Да елачак, як да святыняў, Хаджу душу я суцяшаць.
Ківаюць лапкамі красуні
I шчыра гутарку вядуць, Пэўна, чытаюць мае думы, Парады слушныя даюць.
Перад Калядамі ў хаце Гасцюе елачка заўжды, Шчырую ля яе, як маці, Дару цукеркі і шары.
3 ёй сустракаю Новы год, Заву паненачку сяброўкай, I веру: дасць здароўе Бог, Жыццё расквеціцца вясёлкай.