Мой лёс, мой боль, маё натхненне
Ніна Кісялёва
Выдавец: Народная кніга
Памер: 152с.
Мінск 2009
88
Толькі Вано ўжо не да Люсі: Поезд ля роднага Тбілісі.
— Праз пяць хвілін будзе сталіца!— Сказала гучна правадніца.
Апошні тармазнуў вагон, Вано памчаўся на перон, Яго страчала жонка Каця I трохгадовы сынок Вася.
Як клапатлівы муж і тата, Падарункаў меў багата.
Хваліўся: «Эх, адпачываў!
Толькі па родных сумаваў.»
Уначы прысніўся яму сон, Што папаў у яго сеці сом, Вано ад радасці ўсміхнуўся, Спрасонку крыкнуў: «Люся! Люся!»
Пачула гэта жонка Каця, Як мора заштарміла ў хаце: — Ізноў круціў там шурымуры, Бо клікаў нейкую фігуру...
Больш не паедзеш ты без нас.
Лепш будзем есці хлеб і квас. Калі на мора — усёй сям’ёй, Каб мне не жыць потым адной.
— Цішэй ты, мілая Кацюша, Люблю я вас — і вельмі дужа.
He трэба так зранку злавацца, Цябе чакае сын і праца.
89
Пасябраваў я ў адпачынку
3 Іванам, які быў з дзяўчынкай. Зваў яе ён Люся! Люся!..
Таму ў сне я так звярнуўся.
Паверыла, прыціхла Каця, Павяла ў яслі садзік Васю, Вано ж успомніў дарагусю, Крыху сумеўся і жахнуўся:
— Брыдка зрабіў, не развітаўся, Зманіў і зганьбіў, насмяяўся.
Наіўная рыбачка Люся, Я нават за яе баюся.
Стрэс Люся цяжка перанесла.
Ледзь не ў зямлю жывая лезла.
Усёй душою пакахала, Хлусні Вано не адчувала.
— Бяду сваю я ў сэрцы затаю, Маме і тату праўду не скажу. Здароўя ў іх зусім няма, Якнебудзь спраўлюся сама.
Дырэктар шкадавала Люсю: — Дзяўчо! Дапамагчы я мушу, Дам Вано каардынаты, Вазьмі і едзь да яго таты.
Закон у аксакалаў строгі, Саб’юць яны сыночку рогі. Скажы яму пра сваю скруху, Можа, разжаліш і свякруху.
90
— Дзякуй вам, — сказала Люся,— Ды лепш я ў моры ўтаплюся. He варта бацьку турбаваць, Трэба Вано як забываць.
Вяселле пад прымусам таты... Навошта мне такія жарты?
Я і сама гэту бяду
3 часам агораю, знясу.
Бацькам скажу: Вано ўтапіўся, Навекі з морам парадніўся.
А цяпер дам тэлеграму: Лячу адна, тата і мама...
Сустрэлі Люсю маці, бацька, Пра ўсё хацелі распытацца, Чаму адна? Дзе дзеўся зяць? Схуднела ўся, вочы блішчаць,
Слязой напоўнены да краю. Здаецца, восьвось — і сканае...
He вытрымала, праўда, маці, Балела сэрца па дзіцяці.
Дачку паціху распытала:
— 3 табою, Люсенька, штось стала? Дзяліся, дзіцятка, са мной, Я самы лепшы сябар твой.
Адкрыла тайну сваю Люся:
— За сябе, мама, баюся. Вано я моцна пакахала, Ды мора любага забрала.
91
He пытай, майа, нічога, Хай будзе светлая дарога... Забыць яго мне памажы, I больш нічога не кажы.
— Дачушка родная мая!
Як толькі ты перанясла? Паляцела на адпачынак — А вось які няшчасны вынік.
Бяда, Людмілачка, у нас.
Ды людзі кажуць: лечыць час. На Бога будзем спадзявацца I памаленьку забывацца.
Восень ужо не за гарамі, У інстытут пойдзеш з сябрамі, Трэба, дачушка, давучыцца, Каб у жыцці чаго дабіцца.
А дні ішлі сваёй чаргою, Люся спраўлялася з бядою. Смачна ела, добра спала, Усміхацца нават стала.
Але заўважыла раз маці: Прыбытак будзе ў іхняй хаце. Людміла дзіўна папаўнела I налілася, пакруглела.
Хацела маці паўглядацца, Пакуль нічога не пытацца, Гадала: «Можа, мне здаецца?» Але не вытрымала сэрца.
92
— Прызнайся, ластаўка мая, Ці не чакаеш ты дзіця? Пытанне Люсю як агрэла, Ды не схаваеш, што ўжо мела.
— Што тут таіць, калі відаць, Трэба грузінчыка чакаць...
Будзе сын у мяне хвацкі Ад яго любага бацькі.
Помню Вано, не забываю, I цяпер яго кахаю.
Хоць я і ўпарта, не плаксіва, Забыць яго не маю сілы...
Выганіш — памогуць людзі, А сынок у мяне будзе, Я прысвячу яму жыццё, Вось так, мамулечка, і ўсё...
Што гаварыць было матулі? Хто ж Людмілачку прытуліць? Каму патрэбен яе ўнук?
Будуць зваць дзіця байструк.
Маці ўздыхнула і сказала: — Я толькі гэтага чакала.
Разумна ўсё, мая дачушка, Няхай расце божая служка.
Цяжка будзе шавяліцца, Унук і бабцы прыгадзіцца.
Я толькі падрыхтую тату, Каб прыняў яго ў хату.
93
Матуля момант падабрала, Навіну мужу расказала, Бацька хацеў, каб быў і зяць, Ды дзе ж яго цяпер узяць?
— Што мне рабіць? Прыму ўнука. Толькі як з Люсінай навукай?
Кроў з носа, а закончыць трэба, Веды не зваляцца ёй з неба.
— Ужо з дачкой мы гаварылі, Відаць, удала парашылі:
Дзіця глядзець будзем пазменна, Падсобіш ты, калі патрэбна.
Людміла да вучобы здатна, Пяць курсаў толькі на выдатна, Усё здала датэрмінова,
I доктар будзе адмысловы.
Незадоўга і хлапчына Нарадзіўся ў дзяўчыны.
Люся была бязмежна рада: Сыночак — выкапаны тата.
Галубіла сваё дзіцятка, Памагалі мамка і татка, Міколка рос як па заказу, Усіх любіў, слухаў адразу.
Яшчэ ў дзяцінстве ён змірыўся, Казаў: «Мой тата ўтапіўся».
Быў да вучобы хлопец здатны, Узяў, напэўна, гены маткі.
94
Вучыўся ўсюды паспяхова, Стрымаў прад маці сваё слова: Пакараў прасторы неба, Усё да толку, як і трэба.
Люся ў бальніцы працавала, Праца хірурга — не забава, Малыя і худыя рукі Пазбаўлялі людзей мукі.
Шмат хто хацеў іх цалаваць, Нізкі паклон доктарцы даць, Любіць, кахаць, плячо падставіць, Дуэт сямейны з ёй саставіць.
А ёй камфортна ў адзіноце, Амаль што суткі на рабоце.
I даглядала бацьку, маці, Слала лісты свайму дзіцяці.
Сын быў уважлівы, тактоўны, Званіў, пісаў ледзь не штодзённа, Прасіў сябе пашкадаваць, Унукаў трэба дачакаць.
Неяк заўважылі калегі: Трасліся рукі ў Люсі, млелі, Асалавелі зусім вочы, Напэўна, спала дрэнна ўночы.
He ўтрывалі і спыталі:
— Іванаўна! Што сёння з вамі? — Пакуль страшнага нічога, У Душанбе мая дарога...
95
Заплакала і ледзь сказала: — Сын у гарах Афганістана. Зараз пайду ў ваенкамат, Бо заключыць трэба кантракт.
Туды хутчэй, хлопцы чакаюць, Надзеі, мары ўскладаюць, Я буду доктар ім і маці, Служыць, як роднаму дзіцяці.
Дакументы пазбірала,
Усё аформіла, сказала: — Збірацца хуценька пайду, Здаецца, чую я бяду.
Там сапраўды ўрача чакалі, У аэрапорце сустракалі.
Вось, нарэшце, і шпіталь.
У палаты, доктарка, заглянь.
Там сябры твайго Міколы, Амаль адразу пасля школы, He ўсе яшчэ, пэўна, кахалі, А пораху ўжо паспыталі.
Пайсці ў палаты не ўдалося, У аперацыйнай трэба Люся.
— Выпадак, на жаль, складаны, Вялікія ў пілота раны.
Так ёй сказаў галоўны ўрач, А Люся ў крык, а Люся ў плач. — Скажыце, як імя хлапчынкі? Няўжо мой сын, мая крывінка?
96
— Іванаўна! Будзьце спакойны! Хірургу плакаць непрыстойна. Пілот з Тбілісі. Зваць Вано, Рыхтуйцеся! I да яго!..
Затрымцела ў Люсі сэрца: — Імя Вано... Вано завецца... Няўжо мой лёс, маё каханне Зусім слабы і пры скананні?
Якраз тут звоніць тэлефон...
— Сыночак міленькі! Ён, ён!..
— Мама! У вас мой камандзір, Ратуй яго, калі йшчэ жыў!..
Усё магчымае зрабі, Толькі жыццё яму вярні.
Я прыклад браў заўжды з яго, Люблю і даражу Вано...
Ён мне як бацька ці брат родны, Гавораць: мы вельмі падобны. Мая мілая мамуся, За мяне ты не хвалюйся!..
Яе Вано і без сумнення.
Вось дзе здарэнне дык здарэнне... Смерць аддала ў рукі Людмілы Таго, хто быў ёй дораг, мілы.
Хоць на нагах ледзьве стаяла, А бацьку сына ратавала.
Кроўю сэрца аблівалася, Было цяжка — не здавалася.
97
— Той Вано, толькі бялюткі,— Мільганула думка ў Людкі.— ПІто скажа ён сыну і мне? Што б ні сказаў, няхай жыве!..
Хірург стамілася зусім, Ужо ля стала восем гадзін. Медперсаналу не сказала, Каго так шчыра ратавала.
Наркоз прайшоў. Вано спытаў:
— Хто мяне ўчора ратаваў? Каму падзяку выражаць, Што я змагу ізноў лятаць?
— Доктар на ранішнім абходзе, Да вас абавязкова зойдзе. Распраўце грудзі, вышэй плечы, Гатовы будзьце да сустрэчы!
Якраз з’явілася Людміла. На нейкі міг нібы застыла. Тая ж усмешка, тыя вочы Мора напомнілі і ночы.
Пабялела, пахіснулася, Аднак пілоту ўсміхнулася.
— Добры вам дзень! — сціпла сказала,Я вас учора ратавала.
Такому сокалу патрэбна Хутчэй узняцца зноў у неба! Здаецца, доктар жартавала, А сэрца грудзі разбівала.
98
Думала Люся: «Не пазнаў?
А, можа, віду не падаў?» Успомніўся якраз і сын... Макрэлі вочы ад слязін.
Каб не заўважыў Вано слёз, 3 палаты выбегла на пост. Хусцінку чыстую дастала, Слязінкі горкія ўцірала.
Вано чакаў прыйдзе мужчына.
А тут з’явілася жанчына. Прыгожая, нібы мадонна, Ужо ў гадах, але чароўна.
Толькі чаму так пабялела? Заплакала, ледзь не самлела, Цяпер сябе ён азадачыў:
— Памойму, доктара дзесь бачыў...
— Была ў вас Люсенька, пілот? Глядзела рваны ваш жывот?— Вано сястрычка запытала, He рада потым, што чапала.
— Люся! Люся! Божа мой!..
Як ты сустрэлася са мной!.. Вярніце доктара сюды, Бо разарву ўсе бінты...
Вось дзе самкнуўся жыцця круг, Я не дастойны яе рук!
Зляцеліся на крык Вано, Гарачка, думалі, у яго.
99
Люся прыйшла і прашаптала: — Сустрэчы я з табой чакала... Вано! He варта ўспамінаць, Сабе пракляцці пасылаць!
Наш час, напэўна, яшчэ будзе, А вы ў палаты хутчэй, людзі! Я разбяруся сама з хворым, Спакойна заўтра пагаворым.
Дамоў прыйшла, а там пісьмо. Сын прасіў глядзець Вано: — Ён цяпер зусім адзін, Тут загінуў яго сын.
Жонка смерць сына не ўтрывала I заўчасна рукі склала.
Абое вы патрэбны мне.
Я часта бачу вас у сне.
Хачу прыехаць у шпіталь, Паказаць вам свой медаль.
Гарачы пацалунак вам, Чакайце, хутка буду сам.
Людміла рада такой вестцы. — Як толькі мне сябе павесці? Сын не павінен знаць усё, Што было ў мяне з Вано.
Хай думае, што пакахала Адразу, як уратавала.
Заўтра дзяжурыць буду суткі, Пра ўсё Вано скажу чысцютка.
Дамовімся, сустрэнем сына,— Планавала так Людміла.— Прыйшоў наш час, будзе вяселле, А сын нам дасць благаславенне...
ВЕРІПЫ
Ніна Кісялёва, 2009 г.
Дару сябе паэзіі
Дару сябе паэзіі, I толькі ёй дару, Адкрыта, без пампезнасці Пішу і гавару.
Ёй давяраю думкі я, Імкненні, парыванні, Яна — збавіцелька мая, Яна — маё прызванне.