• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мой лёс, мой боль, маё натхненне  Ніна Кісялёва

    Мой лёс, мой боль, маё натхненне

    Ніна Кісялёва

    Выдавец: Народная кніга
    Памер: 152с.
    Мінск 2009
    40.08 МБ
    
    Мезінаўка. Край маляўнічы, Кут гонкіх хвой і ялін, Чую: макушамі шэпчуць увысі: — Тут Колас пісаў і хадзіў.
    
    — Я ведаю, мілыя дрэўцы, У школе пра гэта чытала, Цяпер скажу шчыра, нарэшце: Прыгажосці такой не ўяўляла.
    
    Пад сховаю пушчавых вех Сотні казак, легендаў, паданняў, Услухайся ў шум баравы, чалавек, Тут знойдзеш ты скарбы, пазнанні.
    
    Да дачы Пятроўны не блізка, Вярсты, пэўна, тры яшчэ пешшу, Цалуе твар, вочы крылаты вятрыска, I сонца на захадзе цешыць.
    
    — А вось і куточак мой любы!— Валянціна Пятроўна сказала.
    На сцежку направа, бліз ліпы і дуба, Кіўком галавы паказала.
    
    I бачу: між сосен, як тыя грыбы, Адна за адной невялічкія хаткі, Разнастайныя кветнікі, дрэўцы, кусты, Усялякай гароднінай поўныя градкі.
    
    
    77
    
    Цяплічкі блішчаць каля хат, Там спеюць, відаць, памідоры, Невялікі на ўчастках размах, Затое тут думкам прасторна.
    
    — Вось там, ля апошняга слупа — мая,— Паказала Пятроўна на хату,— Тут мне спакойна, шкада, што адна, Міла, дорага ўсё, хоць не багата.
    
    — Цудоўная хатка!— кажу Валянціне.— He горшая, чым у суседзяў, Памойму, тут проста, гасцінна, Таму і да вас усе едзем.
    
    — Добры вечар!— вітаю хаціну, Праходжу ў пакой, адчуваю, бы дома, Гаспадар з фотаздымкаў страчае чулліва, Цудоўную аўру стварае Пятроўна.
    
    Неўзабаве вячэра ўжо на стале, Гаспадыня ля госці шчыруе, Дастае ўсе запасы, прысмакі свае, Ад душы запрашае, частуе.
    
    Гамонку з Пятроўнай вядзём дапазна. Найболей яе ўсё ўспаміны, Як будаваліся, з Генкам жыла, Суджаным, любым, навекі адзіным.
    
    Вобразы, кадры мільгаюць, Знаёмяць з такім дарагім, Цікавяць, глыбока кранаюць, Вядуць пераклічку з жыццём маім.
    
    
    78
    
    У вокны світанак пачаў падкрадацца, А нашай размове канца не відаць, Як хочацца часам паспавядацца, Каб смутак на сэрцы суняць.
    
    Прачнулася раніцай, выйшла ў двор, Цішыня. Анямеў бор вячысты, Лёгкакрылы вятрыска заціх і замёр, He чуваць спеву птушак і свісту.
    
    Ліпень на сходзе, песні адпеты, Верас ліловы цвіце ў бары.
    — Ніна Іванаўна! Дзе ты?
    Снедаем хуценька і па грыбы.
    
    А снеданне ў Валі... Божухна мой!
    Зроду не ела такой смакаты! Варэнікі з вішнямі і тварагом, Мяці хоць за абедзве шчакі.
    
    Натаптаўшы жывот да адвалу, Нацянькі падаліся ў сасняк, Пятроўна ўсе ведае сцежкі, завалы, А я не магу разабрацца ніяк.
    
    Таму раз за разам гукаю, Баюся зблудзіць незнарок, Бы кнопкі, лісічкісястрычкі зразаю I крышку ад Валі адходжу ўбок.
    
    Блішчаць там на сонцы чарнічкі, Як пацеркі, радуюць сэрца і вочы, Гэта, пэўна, упалі сатлеўшыя знічкі, Што ярка гарэлі сёння ўночы.
    
    
    79
    
    Люблю, ганаруся табою, лясок, Даражу хараством і багаццем тваім, Дзесьці івалгі чую яшчэ галасок, Нібы флейта дзядулі, на слыху маім.
    
    — Ніна Іванаўна, пойдзем дамоў!— Валянціна Пятроўна сказала,— Суха ў лесе, мала грыбоў, Дарма толькі вас я пазвала.
    
    — Вы не правы, Валянціна Пятроўна, He сабралі грыбоў і не трэба, Адчуваю сябе я тут вельмі цудоўна, Бяскрайнім любуюся борам і небам.
    
    Паветра ўдыхаю на поўныя грудзі, Свежасць яго ап’яняе галоўку, Хай па грыбы ходзяць іншыя людзі!— Сказала прыяцельцы гучна і бойка.
    
    Абгайсаўшы паляны, разлогі, Дадому пляліся паціху, памалу, Паабедалі, крыху паспалі з дарогі, Ахвотна ўзяліся за хатнія справы.
    
    Вёдрамі носім гуркі, памідоры, Марынуем і солім спрытна і лоўка, Ураджай як ні ў кога, напэўна, ніколі, Працавала старанна Валюша, як пчолка.
    
    Часнок і цыбулькусямейку сабралі, Усяго тут хапае спаўна, Гаспадарчы разлік, назіранні Валянціна Пятроўна вяла нездарма.
    
    
    80
    
      Аплачана праца, вынік багаты, Здзіўляе і цешыць ўсіх агарод, Нялішне зямелькі ля Валінай хаты, Але накарміць не адзін хопіць рот.
    
      Інакш і не можа тут быць,
      Сама гаспадыня гэтага варта,
      Умее нястомна помніць, любіць, Завіхацца да сёмага поту ўпарта.
    
      — Праца — не воўк, у лес не ўцячэ!— Валянціна Пятроўна прамовіла шчыра.— У мяне ёсць сягоння задума яшчэ: Сябровак сваіх сабраць на вячэру.
    
      Пабачыце! Што за жанчыны!
      3 імі мне жыць весялей,
      Гэта скарбы нашай Радзімы, Адна за другую мудрэй і мілей!
    
      Таму мыем хуценька рукі, Бо сонца на сосны сядае, Шашлыкі бяру я на парукі, Астатняе вам даручаю.
    
      На скорую руку складаю меню, За бульбачку перш, за салаты, Зяленіва болей цяпер ў хаду, He лянуйся прайсціся ў грады.
    
      Вось і Людміла Васільеўна тут, Адразу ўключылася ў справу, Немец сказаў бы: «Frau gutgut!» А панашаму: хораша! Спраўна!
    
    
    81
    
    Адкрыты і шчыры пагляд, Гарыць у руках работа, Як быццам я знаю яе многа год, А бліжэй пазнаёміцца з Людай ахвота.
    
    — Штосьці дацэнтшы нашай няма,— Трывожыцца ўслых Валянціна.— А...На лёгкі ўспамін і яна, Алька, сяброўка мая, Аляўціна.
    
    Бачу: жанчына заходзіць у хату, Вітаецца гучна, заводзіць гамонку, Калісьці дасціпнай была, зухаватай, Цяпер жа турбуе штось Валі сяброўку.
    
    Пра гэта мне стала вядома, Калі Аля назаўтра прыйшла, Цудоўна жылося б, без стомы, Толькі, на жаль, здароўя няма.
    
    Але ўсётакі вернемся мы да стала, Які гнуўся ад страў самабытных, Вячэра ўдалася, кіпела, гула, Знікала гара шашлыкоў сімпатычных.
    
    Пяром не апішаш, не скажаш таго, Што дзеялі ў зорны той вечар, Смакавалі патрошкі ў кубках віно, Выразна чыталі любімыя вершы.
    
    Вы б бачылі воблік і вочы жанчын!...
    Іх душы нястомны, багаты!
    Знайшлі б, пэўна, сотню прычын, Каб пайсці да каторай у сваты.
    
    
    82
    
     Гучаў Ісакоўскі, Ясенін і Блок, Сіманаў, Пушкін, Ахматава.
     Хай здароўе дае вам, жанчыначкі, Бог, Каб шчаслівы былі вы, ніколі не плакалі.
    
     Чытала і я паэмы і вершы На роднай матулінай мове, Яна прарасла ў маім сэрцы, Люблю, ганаруся я ёю.
    
     Без песень у нас не абышлося, Ну як жа так жыць — не спяваць, Нам кожнай у жыцці дасталося, Але трэба форс свой трымаць.
    
     Спявалі ўсе зладжана, ва ўнісон, Найбольш пра спатканні, расстанні, He браў у палон нас і сон, Хоць у вокнах займалася ранне.
    
     Праўда, трошкі прылеглі на золку, Спаць прасіліся вейкі і вочы, А ў сэрцы цвілі, бы вясёлка, Радасць, уздым ад цікавай сустрэчы.
    
     Удзень у пасёлку, напэўна, гуло, Абмяркоўвалі нашы лірычныя песні, Бо, як у даведачнае бюро,
     Ішлі к Валянціне Пятроўне суседзі.
    
     Заняўшыся крышачку справай будзённай, Плануем ізноў, як нам вечар правесці, Аж звоніць Людміла: «Чакаю вас сёння!
     Будзем спяваць караокі ўсе песні»
    
    
    83
    
    — На возера зойдзем заадно,— Сказала з усмешкай Пятроўна,— Вадзіца там чыстая, свеціцца дно, Толькі, пэўна, купацца ўжо позна.
    
    У Васільеўны чынна сядзім за сталом, П’ём з травамі смачну гарбату, I караокі гучна пяём, Аж ходарам ходзіць уся хата.
    
    На гэты раз позна не бавілі час,
    He спалі ж мінулую ночку, Памойму, да поўначы дома якраз, I залеглі ў мёртвую спячку.
    
    Назаўтра ў горад сабраліся мы, Патрэба ў нас важна, адказна, У Валянціны Паўлаўны імяніны былі, А мы ж там персоны важны...
    
    Дзякуй лёсу, бліжэй я пазнала Пятроўну, Яна мяне ўзрушыла, узбагаціла, Гісторыі кладзезь, цікава, прыстойна, Дай ёй, Божа, здароўе і сілы.
    
    Да сустрэчы, бывай, люд і кут!
    Буду здаровапрыеду ізноў, Ты мне спадабаўся і люб, Толькі трэба ў сталіцу, дамоў.
    
    
    84
    
    
    
                Прыйшоў наш час...
    
    
    
    Пілот Вано ў Сочы прыляцеў, Там цудоўна адпачыць хацеў. Купіў пуцёўку дарагую, Здароўе ён сваё шануе.
    
    Паставіў мэту: пляж штодзённа, Пакуль не знойдзецца мадонна, Што замяніла б жонку Кацю, Якая дома з сынам Васем.
    
    3 усіх мужчын ён выдзяляўся, Дзяўчатам ветліва ўсміхаўся, Купаўся смела ў марскіх хвалях, Быў спрытны, лоўкі ў забавах.
    
    Аднойчы скочыў Вано ў мора, Засцярог дзеўку ад гора, Бо яе хваля падхапіла
    I ледзь на дно не апусціла.
    
    «Русалку» вынес, адкачалі, Людмілай беларуску звалі.
    Няўмелая была плаўчыха, Каб не Вано, пазнала б ліха.
    
    Калі ад стрэсу адышла — Мадонна перад ім была.
    He марыў ён другога шчасця, А Людміла была ўдзячна.
    
    
    85
    
    Заляцацца наш герой умеў, He хваліўся — проста оды пеў: — Вано завуць, наш знатны род, Ваджу ваенны самалёт.
    
    Маю катэдж, купіў машыну, Сваю шукаю палавіну.
    Даўненька за табой цікую, Хацеў бы мець толькі такую.
    
    Ты мая зорка, маё сонца
    I ярка свеціш мне ў аконца, Адну цябе, радасць, цаню, Кахаю вельмі і люблю.
    
    Жыву ў Грузіі, у сталіцы, Хачу з табою ажаніцца, He згодна — выпрашу ў неба, Адмаўляць, Люда, не трэба.
    
    У хаце будзеш гаспадыняй, Цябе палюбіць маці, прыме, Атрымае маю вестку — Нібы дачку, стрэне нявестку.
    
    Хадзем зірні, дзе я жыву, Шыкоўна ў люксе, не хлушу. Куплю цукерак, вып’ем кавы, Прыемна будзе і цікава.
    
    Як рыбка, клюнула Людміла.
    Такіх прызнанняў і не сніла.
    Вось дзе сапраўдны, відаць, франт, Як можна не паверыць? Як?
    
    
    86
    
     Цукеркі ела, піла каву, Усё было вельмі цікава. Смакавала каньяк, віны, Думала: Вано адзіны...
    
     — Хопіць нам хадзіць на пляж, Адпачні са мной, прыляж.
     Купацца, мілая, даволі, Ледзь не наелася ты солі.
    
     Так спяваў Люсі Вано, А ёй аж дух пераняло. Наіўна плюскала вачыма, Даверліва была дзяўчына.
    
     Пазваніла маці й тату:
     — Прыеду не адна я ў хату. Будзе ў вас цудоўны зяць, 3 Тбілісі родам, Вано зваць.
    
     На працы выхваляўся бацька: — У мяне Люся!.. Вось дзіцятка!.. Такое шчасце Бог паслаў!
     Знайшоўся той, каго чакаў.
    
     Гатова й маці да сустрэчы.
     Якраз рамонт дома дарэчы. He жарты мець такога зяця, Шавяліся хутчэй, Насця!..
    
     На золку заштарміла мора.
     Нібы прыбіла дзеўцы гора: He было мілога ў люксе.
     Што ж рабіць бядняжцы Люсі?
    
    
    87
    
      — Няйначай, ён пайшоў купацца. У шторм нядоўга і расстацца.
      Няўжо яго злізала хваля Ці праглынула рыба злая?
    
     Да дырэктара пабегла Люся.
      — Яна, напэўна, будзе ў курсе. Каму ж тады знаць, як не ёй. Ой, горачка маё, ойой!..
    
      Дырэктар дзеўчыне сказала: — Нічога страшнага не стала, Дамоў падаўся на світанні, Даў сувенір на развітанне.
    
      Шкада, папалася ты, рыбка, Ды не гаруй, не плач, Людмілка, Ва ўсіх Вано мода такая: Заманіць дзеўку — і знікае...
    
      Людміле белы свет не міл. Паехала б услед за ім, Ды адрасу яго не знала.
      Чаму раней не запытала?
    
      Набрала нумар тэлефона, Абанемент маўчаў, вядома.
      — Як скрозь зямлю ён праваліўся, Лепш бы марской вадой заліўся.
    
      Я б шчаслівейшаю была, Каб мяне хваля знясла. Дык не — з’явіўся ратаванец, Нахабны франт і ашуканец.