• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мой сябар Дон Кіхот  Аляксей Якімовіч

    Мой сябар Дон Кіхот

    Аляксей Якімовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 333с.
    Мінск 2018
    50.59 МБ
    штосьці цёмнае, падобнае да доўгай стужкі. Гэтая стужка несупынна выгіналася.
    Гадзюка. Вось і з гадзюкай стрэліся. Яна спускаецца, каб мяне ўкусіць. Калі буду ўцякаць, то абавязкова кінецца.
    — Кіёк. Які-небудзь кіёк дайце...
    — Гэта ж мурашы,— засмяяўся Міхась.— 3 кіем на мурашоў хочаш ісці?
    Прыгледзеўшыся, я ўбачыў, што гэта сапраўды былі вялікія лясныя мурашкі. Але чаму яны так вісяць? Чаму счапіліся такою стужкаю?
    — Андрэй,— вінавата прагаварыла Наташа,— я цябе напалохала. Вунь як ты прысеў. Прабач.
    — Я зусім не спалохаўся,— кажу.— Я знарок прысеў. Каб лепей разглядзець гэтых мурашоў. Чаму яны тут сабраліся? Быццам на шнурку вісяць.
    — Сок з дрэва цячэ,— растлумачыла Наташа.— Бачыце: зверху кара трэснула. А мурашы шчыльна-шчыльна прытуліліся адзін да аднаго на гэтым густым струменьчыку і п’юць.
    — Калі мурашам сок так падабаецца, то можна і нам пакаштаваць,— прамовіў Міхась.
    Ён знайшоў востры камень, стукнуў ім па дрэве, здзіраючы кару. 3 дрэва капнула адна кропля, другая, трэцяя...
    Міхась падставіў палец, лізнуў.
    — Салодкі.
    Мы з Наташай таксама падставілі далоні. Сок быў вельмі салодкі.
    — Дык гэта ж малочнае дрэва,— здагадалася Наташа.— Ягоны сок падобны да каровінага малака.
    Пакуль гэтага малака не нап’юся, далей не пайду,— сказаў я.— Я дома заўсёды цёплае малако піў.
    Міхась і Наташа ўжо прымасціліся каля дрэва.
    Што ж, і яны, відаць, пілі дома цёплае малако.
    Дзікая пагоня
    Ды гэтага паўднёвага малака мы так і не папілі, бо ўбачылі, што з лесу выбег індзеец. На галаве ў яго было дзіўнае ўпрыгожанне з птушыных пер’яў. Ён, відаць, быў не просты індзеец, а правадыр. Вы, напэўна, ведаеце, што ў многіх індзейскіх плямёнах упрыгожанні з птушыных пер’яў — ні болыл ні менш як сімвал улады ці баявых адзнак. Замест узнагарод індзейцам уручаюцца пер’і.
    — Ён да нас бяжыць,— прагаварыла Наташа.— Ён думае, што мы ворагі. Трэба растлумачыць, што не ворагі, а сябры.
    — У лесе іх шмат. Зараз яшчэ выскачаць,— сказаў я.— Давайце на дрэва, схаваемся там. Невядома, ці паспеем растлумачыць.
    — Растлумачым. Як толькі бліжэй падбяжыць, крыкнем: «Кока-Кола!» Ён спыніцца, здагадаецца, што мы сябры Кока-Колы. Пасля як-небудзь дамовімся з ім.
    — Усё-ткі давайце на дрэва залезем. 3 дрэва крыкнем. Думаеш, не пачуе, калі з дрэва крыкнем?
    — Вядома, пачуе,— падтрымаў мяне Міхась.
    Мы хуценька ўзлезлі на дрэва. Наташа потым прызналася: «Я ніколі на дрэвы не лазіла: вышыні баялася. А тут быццам хто падкінуў мяне».
    Але гэта было потым. Цяпер мы сядзелі ў густой лістоце і чакалі індзейца.
    Індзеец прабег метраў дзвесце, азірнуўся. «Э-э-э!» — неяк дзіка крыкнуў і вялікімі скачкамі кінуўся наперад.
    «Сваіх таварышаў за сабою кліча»,— падумаў я. Ды памыліўся.
    3 лесу выбегла нейкая пачвара. Вялізная, як цялё. Яна гналася за індзейцам.
    Я ледзь з дрэва не зваліўся, калі ўбачыў яе.
    — Што гэта?
    — Мабыць, мабыць...— прашаптаў збялелымі вуснамі Міхась.
    — Павук-людаед,— скончыла за Міхася Наташа! — Кляйн яго на паляваные выпусціў.
    Павук-людаед набліжаўся, і мы змаглі яго разгледзець.
    Кожны з вас бачыў павука-крыжавіка. Восем ног, восем вачэй, дзве верхнія сківіцы, падобныя да клюшняў. Яны выдзяляюць атруту. I яшчэ адна пара шчупальцаў, каб датыкацца, хапаць, звязваць. Павялічце ўсё гэта ў дзясяткі разоў. Павялічылі, уявілі?
    He дзіва, што я ледзь з дрэва не зваліўся.
    Страшны драпежнік гнаўся за індзейцам. Восем пар ног лёгка неслі цела, на цёмнай спіне выразна вымалёўваўся светлы крыж. Індзеец, не дабегшы да дрэва, павярнуўся і пабег да лесу, уздоўж возера.
    Зліпліся ад поту доўгія чорныя валасы, калыхаліся птушыныя пер’і, пакута сцяла мышцы твару.
    Наташа ўхапілася за маю руку, моцна-моцна сціснула яе.
    — Хутчэй, міленькі, хутчэй,— зашаптала.
    — Нелюдзь! — вырвалася ў Міхася.
    Я здагадаўся, што гэта ён пра Кляйна.
    Індзеец ужо падбягаў да лесу, але і павук не адставаў, набліжаўся. Трыццаць метраў... Дваццаць... He паспее ўцячы. He паспее... He памятаю, хто першым крыкнуў: «Бяжым!» Але мы саскочылі з дрэва і пабеглі за імі, за павуком і індзейцам. Я бег, трымаючы ў руках бамбукавы кій. He памятаю, дзе і калі яго схапіў.
    Мы, мабыць, не выратавалі б індзейца. He паспелі б дабегчы. А калі б і дабеглі, то што змаглі б зрабіць? Але хіба можна было сядзець на дрэве і спакойна назіраць? Гэта ж не перадача па тэлебачанні.
    Індзеец каля самага лесу, і зусім побач павук...
    Раптам з дрэва, якое стаяла на ўскрайку, саскочыла малпа. Яна нагнулася і... кінула ў вочы павуку-людаеду жменю зямлі.
    — Шымпанзэ! Наш шымпанзэ! — закрычаў Міхась.
    Міхась, відаць, не памыліўся. Хіба знайшлася б ва ўсім лесе яшчэ адна такая разумная істота?
    Індзеец знік у лесе. Павук-людаед спыніўся, потым, паволі перастаўляючы ногі, рушыў на шымпанзэ. Той не стаў чакаць, скокнуў на дрэва. Павук палез за ім, хутка-хутка перастаўляючы доўгія худыя ногі.
    Шымпанзэ кулём скаціўся з дрэва. Няўклюдна павярнуўшыся, павук пачаў злазіць на зямлю...
    Нарэшце мы дабеглі да лесу, але ні павука, ні шымпанзэ на ўскрайку не ўбачылі.
    Наташа прыхінулася да дрэва, закрыла твар рукамі.
    — Ён зловіць шымпанзэ, зловіць...
    — He зловіць,— няўпэўнена прагаварыў Міхась.— I, павярнуўшыся да мяне, запытаў: — Чаму мы не дагналі яго?
    Я адкінуў убок непатрэбны кій.
    — Чаму, чаму... У нас па дзве нагі. А ў яго колькі? Восем.
    Сустрэча з Кляйнам
    3 лесу выехалі два коннікі. Адзін з іх быў індзеец, зусім малады, яшчэ юнак. За спінаю ў яго вісеў лук, а на поясе — стрэлы. Ён падскакаў да нас, штосьці незразумелае крыкнуў.
    А мы глядзелі на другога конніка, адзетага па-еўрапейску: белыя штаны, белая кашуля, саламяны капялюш. Яму можна было даць гадоў шэсцьдзясят, не болей.
    Гэты чалавек цягнуў за сабою... шымпанзэ. Цягнуў, трымаючы ў руках тонкі металічны ланцужок. Шымпанзэ ўпіраўся, але вузкі, завостраны на краях металічны нашыйнік сціскаў яму горла. Шымпанзэ, стараючыся ўхапіцца рукамі за ланцужок, тоненька пішчаў.
    — Наш шымпанзэ! Наш! — прашаптаў я і памкнуўся наперад, каб вызваліць яго, адабраць у гэтага старога.
    — Стой,— схапіў за руку Міхась.— Гэта Кляйн. He разумееш? Ты павінен маўчаць.
    Я і сам здагадаўся, што стары чалавек — Кляйн. Другога еўрапейца ў Эльдарада не было.
    Індзеец зноў крыкнуў, падняў каня на дыбкі і, павярнуўшыся, падскочыў да Кляйна.
    — Іх каля возера бачыў? — пачулі мы, як спытаў у яго Кляйн.
    Голас у яго быў нейкі сухі, траскучы. Гаварыў ён так, быццам з рэвальвера страляў.
    Індзеец кіўнуў.
    Кляйн падаў індзейцу павадок ад аброці, ланцужок, злез з каня, стаў насупраць нас. Hori ў яго былі кароткія, a жывот — як паветраны шарык.
    «Раз’еўся на чужых харчах»,— падумаў я.
    Кляйн ступіў наперад, а на яго неспадзявана, ашчэрыўшы зубы, кінуўся шымпанзэ. Індзеец моцна пацягнуў за ланцужок, і шымпанзэ ўпаў на зямлю.
    — У-у-у,— замахнуўся на яго нагою Кляйн.
    Шымпанзэ ўсхапіўся.
    — Мікі! — крыкнуў індзеец.
    — Мікі. Яго завуць Мікі. Запомніце,— сказала Наташа.
    Кляйн павярнуўся да індзейца:
    — Піф-Піф, глядзі за ім. Гэта брыдота хітрая. Уцячэ.
    «Сам ты брыдота»,— хацелася крыкнуць мне.
    — Добра, доктар Кляйн,— кіўнуў індзеец.
    Кляйн... Усё-ткі Кляйн. Ён. Значыць, мы не памыліліся.
    Я мімаволі сцяўся. Кляйн падышоў да нас.
    — Я вас даўно шукаю, галубкі. Гэта вы каля возера лазіце?
    Твары ў нас як скамянелі. Няўжо ён даведаўся, хто мы? Хто расказаў яму пра нас?
    — Хто вы? — пратрашчаў Кляйн сваім сухім голасам.
    «Школьнікі мы»,— ледзь не прызнаўся я.
    Наперад выступіў Міхась.
    — Доктар Кляйн, мы да вас прыляцелі. Мы вас другія суткі шукаем.
    — Да мяне? Хто вас прыслаў да мяне? — Кляйн, здавалася, свідраваў нас маленькімі прыжмуранымі вочкамі.
    — Арганізацыя «Агонь і меч». Вы самі напісалі ліст.
    Кляйн з хвіліну маўчаў, усё разглядваючы нас, а пасля нечакана тыцнуў пальцам Міхасю ў грудзі.
    — Тваё імя?
    — Макс.
    Кляйн павярнуўся да Наташы.
    — Тваё?
    — Клара.
    Кляйн тыцнуў пальцам у мае грудзі.
    Мне стала агідна. Я адхіснуўся.
    Кляйн ашчэрыў зубы. Быццам сударга перакрывіла ягоны твар.
    — Чаго маўчыш, галубок? Язык праглынуў? Дастану...
    Апошняе — «дастану» — ён нібы прасіпеў.
    Даўкі камяк засеў у маім горле.
    — Доктар Кляйн,— сказаў Міхась,— ён нямы. Ён не можа гаварыць.
    — He можа? Яны там звар’яцелі, ці што? Нямых мне прысылаюць. Гм,— хмыкнуў Кляйн.
    — Вы не глядзіце, што нямы,— звярнулася да Кляйна Наташа.— Наш Рудольф будзе выдатным вучоным. У яго задаткі. Талент. Ён вундэркінд.
    «Ну і прыдумала! — падумаў я.— Вундэркінд! Будзе мне мянушка, калі прыедзем дамоў».
    I цяпер, стоячы перад Кляйнам, я верыў, што праз дзень ці два вернемся дамоў, зноў пойдзем у школу, сустрэнемся з сябрамі-аднакласнікамі. Таму верыў, што інакш не ўяўляў сваё жыццё. Тое, што мы тут, у Эльдарада, было толькі як нейкі дзіўны сон ці падарожжа.
    — Вундэркінд? — зарагатаў Кляйн.— Ха-ха-ха... Вундэркінд...
    Рагатаў ён доўга, ажно захлёбваючыся, з прысвістам. Мне здавалася, што ён вось-вось лопне ад смеху. I я вельмі хацеў, каб ён хутчэй лопнуў.
    Але маё жаданне не збылося. Кляйн перастаў смяяцца, запытаўся ў другі раз:
    — Тваё імя?
    — Рудольф,— адказаў за мяне Міхась.
    Кляйн прайшоўся сюды-туды, пасля ласкава-ласкава сказаў:
    — А вы ведаеце, мае дарагія галубкі-вундэркінды, што я з вамі зраблю, калі будзеце хлусіць?
    Нядобрыя агеньчыкі заскакалі ў ягоных вачах. Аднойчы такія агеньчыкі бачыў я ў тыгра, калі ў звярынцы быў. Нечым раззлаваны, ён біў хвастом па клетцы і прагна пазіраў на людзей.
    — He ведаеце? У мяне ёсць павук-людаед. Я вас яму аддам.
    — Доктар Кляйн, не палохайце нас,— прагаварыў Міхась.— Мы бачылі вашага павука. Ён бег нядаўна. А цяпер яго няма. Яго...
    — Хопіць,— не даў дакончыць Міхасю Кляйн.— Здагадлівы ты. Няма яго.
    Я зірнуў на Міхася. «Адкуль ты ведаеш, што павука няма?» — хацелася спытацца. Але Міхась моўчкі глядзеў на Кляйна.
    Кляйн паказаў рукою на шымпанзэ.
    — Мікі... Гэтая жывёліна Мікі майму крыжавіку суком жывот прапароў. Мне, вядома, шкада такога разумнага павука, ды, як кажуць, перажывём. Калі захачу, зраблю мільён гэткіх павукоў. Я і Мікі навучу. Я яго перавыхаваю. Дыверсанта з яго зраблю.
    Я адвярнуўся. Мне хацелася затуліць вушы, закрыць вочы, каб не чуць Кляйна, каб не бачыць яго.