• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мой сябар Дон Кіхот  Аляксей Якімовіч

    Мой сябар Дон Кіхот

    Аляксей Якімовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 333с.
    Мінск 2018
    50.59 МБ
    — He ўсе. Ёсць на зямлі камар, які не баіцца холаду. Вучоныя нядаўна даведаліся пра яго. Ён у Гімалаях жыве. Нават пры тэмпературы мінус шаснаццаць градусаў ён выдатна сябе адчувае. А лічынкі гэтага камара жывуць у ледзяной вадзе.
    — Тры—тры,— паведаміла Наташа.
    Відаць, прайграю. He, не хочацца прайграваць.
    — Камары жывуць нядоўга. Усяго некалькі дзён.
    I Міхась не здаецца:
    — Гімалайскі камар жыве з вясны да позняй восені.
    — Чатыры—чатыры.
    — Камар у прыродзе не патрэбны. Ён назаляе чалавеку і жывёлам.
    — Пяць—чатыры.
    — Патрэбны,— не згаджаецца Міхась.— Лічынкі KaMapa выводзяцца ў вадзе, і імі кормяцца рыбы. А яшчэ камары — корм для птушак.
    — Пяць—пяць.
    Я наморшчыў лоб. Што ж яшчэ пра гэтага праклятага камара прыдумаць?
    — Здаешся? — пытаецца Міхась.
    -	Надакучыла,— кажу.— Спаць хочацца. Вочы зліпаюцца. Хопіць.
    — He, не хопіць,— пачуўся Кляйнаў голас.— Хутка вы пагуляеце. 3 камарыкамі пагуляеце.
    У пакоі патухла святло. Стала цёмна-цёмна.
    — Добрай ночы, галубкі,— зноў прагучаў голас Кляйна.
    — Дзякую,— весела крыкнуў я.
    — Ха-ха-ха...— пачулася ў адказ.
    Заснуць. Трэба хутчэй заснуць. Каб не чуць гэтага смеху.
    Заплюшчыў вочы. Прайшла хвіліна, другая. Неспадзявана над галавою запішчаў камар. Я стаіўся, чакаючы, калі сядзе. Піск сціх. Імгненна пляснуў рукою па шчацэ.
    — Забіў? — спытаўся Міхась.
    — Мусіць, забіў.
    — I я раздушыў аднаго.
    — I мяне кусаюць,— прагаварыла Наташа.
    Камары гудзелі, як верталёты. Толькі цяпер я зразумеў, чаму гэты пакой Кляйн камарыным назваў. Зусім не таму, што малюнкі павесіў: камароў сюды ён напусціў. Калі святло гарэла, яны дзесьці за малюнкамі хаваліся... Яго б, Кляйна, сюды. Хай бы папяклі...
    — Хлопчыкі,— усклікнула Наташа,— як абараніцца ад іх?
    — Наташа, я сваю сарочку скіну. Ты накрыйся ёю,— кажу.
    — Андрэйка, не трэба. Яны цябе зусім затнуць.
    — Акно адчынім,— прапанаваў Міхась.— Праз акно павыганяем.
    Мы з Міхасём падышлі да акна, уперліся рукамі ў раму, а рама ні з месца.
    — Яно зачыненае,— здагадаўся я.
    Міхась памацаў рукамі.
    — He. Відаць, замураванае. Няма зашчапак.
    Я адступіў далей:
    — Адыдзіся, Міхась. Шкло нагою выб’ю.
    — Выбівай.
    Я разагнаўся, падскочыў, як каратыст, моцна стукнуў падэшваю чаравіка па шкле. Шкло нават не зазвінела.
    — Браніраванае,— сказаў Міхась.
    — Ха-ха-ха...— пачуўся Кляйнаў смех.— Добрай ночы. Заўтра наведаю вас. А цяпер пайду бай-бай. Ха-ха-ха...
    На столі штосьці шчоўкнула.
    — Апаратуру адключыў,— сказала Наташа.— Адпачывае. А як мы?
    — Галоўнае — не спаць,— прагаварыў Міхась.— Будзем адбівацца.
    He спаць... Каб прымушалі, то не заснуў бы. Гэтыя верталёты днём выспаліся. Цяпер да ранку будуць гудзець. Што ж, хай садзяцца. Будзем знішчаць. I чаму яны ўсе такія куслівыя? Няўжо ў пакой толькі самкі наляцелі?
    Я гучна ляпнуў па правай шчацэ.
    — Адзін,— пачаў лічыць.
    — Што? — не зразумеў Міхась.
    Ляпнуў па левай.
    — Два.
    — Што ты лічыш?
    — Трафеі. Можаш і ты свае шчокі падстаўляць. У мяне рука натрэніравалася.
    — Цішэй,— прашаптала Наташа.— Хтосьці ў шыбу стукае.
    Мы глянулі ў акно і ўбачылі на шыбіне чыйсьці расплюснуты нос.
    — Вось гэта падаруначак! — усклікнуў я.— Нейкі чорт да нас лезе.
    Наташа тарганула мяне за рукаў.
    — Ён кліча нас. Чуеш?
    Мы з Міхасём падышлі да акна.
    — Я Апельсін, Апельсін,— данеслася глуха, як з-пад вады.
    Апельсін... Неяк смешна мне стала. Апельсін... Нашым камарам толькі апельсінаў і не хапае. Цікава: чаго гэты Апельсін так упёрся носам у шыбіну, чаго ён хоча ад нас? Няўжо Кляйн яшчэ адзін сюрпрыз падрыхтаваў?
    — Я індзеец. Апельсін — маё імя, яго мне Кляйн даў. Вы мяне бачылі. Я мост вартаваў.
    Значыць, гэта той вартаўнік. Мы за яго заступіліся, a ён, відаць, хоча дапамагчы нам.
    — Адчыніце. Акно адчыніце.
    Адчыніце... Гэтае акно і з гарматы не праб’еш.
    — Адчыніце. Пад падаконнікам ёсць кнопка. Націсніце на яе.
    Я ўкленчыў, пачаў хутка-хутка мацаць абедзвюма рукамі, шукаючы нябачную кнопку. Здаецца, намацаў, знайшоў. Хвалюючыся, націснуў. Акно бясшумна расчынілася.
    Апельсін прасунуў галаву ў акно.
    — Спускайцеся за мною. Тут лесвіца.
    Спачатку Наташа, потым я і нарэшце Міхась злезлі па лесвіцы на зямлю.
    — Ідзіце за мною. Я вас выведу адгэтуль,— сказаў Апельсін.
    Ці можна выратавацца ад павука-людаеда?
    Апельсін прывёў нас у зямлянку. У зямлянцы стаяў стол, збіты з дошак, гарэла газніца. Гэткія газніцы ў наш школьны музей вучні прыносілі. А яшчэ паўз сцены цягнуліся драўляныя нары. На нарах ляжала трава.
    Апельсін паказаў нам на нары.
    — Тут будзеце спаць. Так цяпер усе жыхары Эльдарада жывуць.
    Я пазіраў на гэтыя нары і не верыў, што нарэшце вырваліся з учэпістых лап Кляйна.
    — Як ты даведаўся, што мы ў камарыным пакоі сядзім? — запытаўся Міхась у Апельсіна.
    Апельсін прысеў на нары.
    — Кляйн за намі сочыць, а мы за Кляйнам. Я ўсё пра вас ведаю: і як сабаку адчапілі, і як з Кляйнам спрачаліся, і як вас пчолы пакусалі, і чаму ў камарыны пакой трапілі. Скажыце, праўда, што вы з Беларусі прыляцелі?
    — 3 Беларусі,— з гонарам адказала Наташа.
    — Мне Кока-Кола пра Беларусь расказваў,— усхвалявана прагаварыў Апельсін.— Мы з ім раней у лабараторыі працавалі. Я і чытаць, і пісаць, і чарціць умею. Але неяк не дагадзіў Кляйну. Яму цяжка дагадзіць. Вось і паставіў мост вартаваць. А праўда, што ў Беларусі ўсе дзеці вучацца?
    — He толькі дзеці, але і дарослыя,— сказала Наташа.— У тэхнікумах, у інстытутах, у акадэміях, ва ўніверсітэтах. Такіх дарослых студэнтамі называюць. А летам мы працуем, адпачываем у летніках. Такіх летнікаў у нас многа-многа.
    — Дзіўна,— прамовіў Апельсін.
    — А што ж тут дзіўнага? У нас і дарослыя адпачываюць. У вялікіх-вялікіх дамах. Такія дамы дамамі адпачынку называюцца, санаторыямі.
    Апельсін некалькі хвілін маўчаў. Сядзеў, апусціўшы галаву. Відаць, думаў пра тое, што Наташа расказала.
    — А вы Кока-Колу бачылі? — запытаўся ён нарэшце.
    — Як цябе цяпер,— хуценька сказаў я.— Кока-Кола папрасіў, каб дапамаглі вам, каб Кляйнаву лабараторыю знішчылі. Мы з ім на «Яшчарцы» прыляцелі. Банан і Кальмар здагадаліся, што мы з Беларусі. I тады Кока-Кола ўзарваў «Яшчарку». А мы на парашутах спусціліся.
    Апельсін паківаў:
    — Кока-Кола быў смелы. Яго Кляйн не любіў. КокаКола хацеў нашым суседзям дапамагчы.
    — Дык у вас і суседзі ёсць? — спытаўся Міхась.
    — Ёсць, але мы з імі ніколі не сустракаліся. Чулі пра краіны Лацінскай Амерыкі?
    — Канечне,— сказаў Міхась.— Ім там нясоладка. Яны бедныя, у іх грошай няма.
    — А ў нас багацце: каштоўныя камяні, золата.
    — I вы дапамаглі ім? — запыталася Наташа.
    Хмурынка прабегла па твары індзейца.
    — Кока-Кола Кляйну сказаў, што трэба дапамагчы. Кляйн быццам згадзіўся. Загадаў золата і каштоўныя камяні на адну паляну пазносіць. Ніхто не пярэчыў. Пазносілі мы багацце, а Кляйн так зрабіў, што яно ў камяні ператварылася. Цяпер сочым, каб паляна лесам не зарастала.
    — Хлопчыкі, дык мы спусціліся на той паляне! — усклікнула Наташа.— Гэта «Паляна валуноў». Здагадаліся?
    — Здагадаліся. А што з таго? — прагаварыў Міхась.
    — Бяда нас заўтра чакае,— паціху сказаў Апельсін.— Сёння ўначы многія ад Кляйна паўцякалі. Ён хоча зранку павука-людаеда на паляванне выпусціць. Некаторыя там, у лабараторыі, ужо загінулі...
    Я вырашыў супакоіць Апельсіна.
    — Палохае вас Кляйн. Няма ў яго павука-людаеда. Яму шымпанзэ Мікі жывот суком прапароў.
    — Другога людаеда Кляйн вырасціў. Яшчэ страшнейшага. У яго нюх, як у крата.
    Сапраўды, ад такога павука і пад зямлёю не схаваешся. Крот чуе пах дажджавых чарвей нават праз паўтараметровую тоўшчу зямлі. Але крот чарвямі харчуецца. А павуклюдаед... Ён, вядома, не чарвей будзе шукаць. Ён і нас у гэтай зямлянцы знойдзе. Што ж рабіць?
    — Калі ў нас на градах крот завёўся,— кажу,— мама ў ягоную нару паклала галаву ад селядца. Крот рэзкіх пахаў не церпіць. А калі і нам селядцамі павука-людаеда адагнаць?
    — Няма селядцоў у Эльдарада,— развяла рукамі Наташа.
    Кепска. Вельмі кепска, што няма. Але неяк трэба людзей ратаваць і самім ратавацца. Дык што ж зрабіць? Што яшчэ можна прыдумаць? Я зірнуў на газніцу.
    — Апельсін, дзе ты гэтую газніцу ўзяў?
    — У Кляйна яна стаяла. Кляйн прывёз яе, калі ў лабараторыі электрычнасці не было. Ну а пасля я яе сюды прынёс. Тут мой брат жыў, пакуль павук-людаед яго...
    Апельсін не дагаварыў, нагнуўся і выцягнуў з-пад нараў ёмістую каністру.
    — Я і газу ў Кляйна ўзяў. Бачыце: цэлая каністра засталася.
    Я адкрыў каністру, панюхаў газу.
    — Фу, якая смярдзючая!
    — Я навучу вас, як павука-людаеда перамагчы,— звярнуўся Міхась да Апельсіна.— Галоўнае — праз мост яго не прапусціць. Вазьміце якія-небудзь анучкі, намачыце ў газу і закапайце перад мостам. Павук абавязкова газу знюхае. Тады і на вяроўцы яго праз мост не перацягнеш. Толькі так закапайце, каб Кляйн не заўважыў.
    Хітры Міхась. Я здагадаўся пра газу, а ён вучыць... Прафес-сар! Ну і хай вучыць. Хіба будзеш сварыцца?
    Апельсін узяў каністру.
    — Кладзіцеся спаць. А я пайду. Мы ўсё-ўсё зробім. He хвалюйцеся.
    Ішла трэцяя ноч, як мы прыляцелі ў Эльдарада.
    Ультыматум
    Спаў я гэтую ноч як пшаніцу прадаўшы. А вось пад раніцу мая родная вёска Парэчча прыснілася. Снілася, як па прыгуменнях скачуць няўрымслівыя вераб’і, шукаючы спажывы, як весела перасвістваюцца ў садах шпакі, як паважна бусел ляціць над агародамі ў бок балота...
    Я ляжаў і, здаецца, плакаў. А магчыма, гэта проста быў такі сон? Як вы лічыце: ці можа чалавек плакаць у сне?
    Так мне саснілася. А калі прачнуўся, Міхась і Наташа пачалі смяяцца з мяне.
    — Ну ты і хроп! — першым пачаў Міхась.— Я думаў, што зямлянка разваліцца.
    А Наташа:
    — Калі б павук-людаед пачуў, то набраўся б страху.
    — Уцякаў бы, як ад газы ці ад селядца,— падтрымаў яе Міхась.
    Слухаў я іх, слухаў, ды надакучыла.
    — Я не хроп, а размаўляў,— кажу.
    Міхась ажно за жывот схапіўся, як пачуў гэткае.
    — He магу. Авой, не магу...
    — Чаго качаешся, як кот на печцы? — кажу.— Вучоныя даказалі, што людзі размаўляюць у час сну. Нямецкі вучоны Фрытц Хелд так сцвярджае. Пачытаў бы. Такая мова агульная для ўсіх людзей планеты. Калі чалавек моцна храпе, то ён як бы вызваляецца ад нервовага напружання. Вось і я вызваляўся. Ведаеш, як дасталося мне ў камарыным пакоі?
    — Авой, не магу! — яшчэ мацней засмяяўся Міхась.— Наш Андрэй з Фрытцам Хелдам у сне размаўляў! А я flyMay: чаго ён так стараецца?