• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мой шлях да Беларусі  Зінаіда Бандарэнка

    Мой шлях да Беларусі

    Зінаіда Бандарэнка

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 236с.
    Мінск 2020
    64.34 МБ
    Дыктары тых часоў атрымлівалі шмат лістоў з усіх канцоў Савецкага Саюза. Яны былі абсалютна нечаканымі па змесце. На ўсе старалася адказаць асабіста. Памятаю, пасля чарговага «Блакітнага агеньчыка» мне прыйшоў ліст з Уралу. Жанчына пісала, што памірае ад раку, а ў адной газеце прачытала, што ў Беларусі пачалі выпускаць вітаміны-антыаксіданты, якія моцна супрацьстаяць хваробе. Я звярнулася па дапамогу да дырэктара аднаго з фармацэўтычных заводаў.
    У той жа дзень пытанне было вырашана, і лекі накіравалі на Урал. Божа, якой шчаслівай была тая жанчына! Праз некаторы час яна даслала мне ліст падзякі. А пазней пасылку з пакетамі салёных белых груздоў.
    * * *
    У Народнага артыста СССР кампазітара Ігара Лучанка, светлая яму памяць, у 1986 годзе было шэсць аўтарскіх канцэртаў пад назвай «Н пока на земле суіцествует любовь...» у суперпрэстыжнай канцэртнай зале гасцініцы «Расія». У якасці вядоўцы ён запрасіў мяне. Рэжысёр гэтай залы Любоў Грачышнікава знайшла для мяне вельмі прыгожую ролю і цікавыя выхады. Першы мой выхад на сцэну быў абстаўлены так: я сядзела ў нацыянальным строі з верацяном у руках, перад пралкай-калаўротам. Нагой круціла кола: прымушала нітку бегчы паміж пальцамі. Калісьці ў дзяцінстве, калі прыязджала на Уборак на летнія вакацыі, цётачка Соня вучыла прасці, спраўляцца з калаўротам, і нават з кроснамі. Вось мне і спатрэбіліся дзіцячыя веды. Адначасова я прамаўляла першыя радкі знакамітага верша Янкі Купалы, які стаў песняй Ігара Лучанка: «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына...»
    Журналіст Павел Якубовіч напісаў аб гэтым у газеце «Знамя юностм» так: «Строгая і выразная рэжысура зрабіла адной з галоўных дзеючых асобаў Зінаіду Бандарэнка, дыктара беларускага тэлебачання, вядучую гэтых канцэртаў. Я быў у зале, і на ўсіх канцэртах чуў ад гледачоў: "Беларуская Мадонна"».
    Вельмі цікавая сустрэча ў мяне адбылася з Юрыем Гагарыным.
    Я вучылася ў Маскве на чарговых курсах. Сярод кіраўнікоў нашай вучобы быў рэдактар «Эстафеты навін» Мікалай Мітрохін. Аднойчы ён абвясціў пра магчымасць запрасіць да нас першага касманаўта СССР. Калектыў быў цалкам жаночым, таму гэтыя словы сустрэлі з вялікім захапленнем. Здаецца, нас тады было 15 чалавек. Але ён паабяцаў узяць з сабой каго-небудзь аднаго для папярэдніх перамоваў.
    Падчас абеду (на Шабалаўцы была сталоўка, дзе можна было харчавацца танна і надзвычай смачна) ён падышоў да мяне і прапанаваў з'ездзіць да Гагарына разам. Шчыра ўзрадавалася і падзякавала за выбар.
    Вечарам мы паехалі ў Таварыства савецка-кубінскай дружбы. Гагарын быў першым яго прэзідэнтам. Пасля канцэрта адбылося традыцыйнае частаванне, дзе мяне і пазнаёмілі з Юрыем Аляксеевічам. Ён быў заўзятым паляўнічым, таму, калі пачуў маё запрашэнне прыехаць у Беларусь і наведаць Белавежскую пушчу, вельмі ўзрадаваўся. I нават па-добраму ўсхваляваўся. Мы танчылі не адзін TaHeu,. Я была на даволі высокіх абцасах, таму Гагарын падаваўся значна ніжэй ростам, але яго гэта ні на хвіліну не засмуціла. Абаяння, вабнасці — мора! Асабліва калі ўсміхаўся.
    У Беларусь ён так і не патрапіў...
    He патрапіў Юрый Аляксеевіч і да нас, хаця просьбу прыехаць на нашы курсы сустрэў вельмі пазітыўна і даў адпаведнае абяцанне. Асабліва ўразіўся магчымасцю ўбачыць 15 прыгажунь з усіх рэспублік.
    Кіраўнік нашай вучобы патлумачыў гэта даволі празаічна. Аказваецца, перад тым, як ехаць да нас, Гагарын завітаў на ткацкую фабрыку, дзе яго таксама чакалі. Улічваючы, што такога кшталту сустрэчы заўсёды заканчваліся гарачымі пачастункамі, Юрый Аляксеевіч даехаць да нас быў ужо не ў стане. Аднак касманаўты — людзі абавязковыя, і замест Гагарына прыехаў на сустрэчу з намі Герман Цітоў. Дарэчы, ён таксама маленькага росту. На той час гэтага патрабавала савецкая касманаўтыка.
    * * *
    Яшчэ крыху пра пастаянныя камандзіроўкі ў сталіцу СССР.
    Як толькі чалавек у нас пачынаў працаваць дыктарам, яго адразу накіроўвалі на вучобу ў Маскву. Беларускае кіраўніцтва імкнулася, каб там навучалася як мага болей людзей. На першых часах вучылі ў розных месцах Масквы, навату гатэлях. Пасля пабудовы новага тэлецэнтра Астанкіна заняткі праходзілі толькі на Шабалаўцы, дзе зрабілі вучэбны цэнтр, якім пазней кіраваў Уладзімір Познер. Выкладчыкі там былі проста выдатныя. Напрыклад, Зоя Салілава са знакамітага Дзяржаўнага інстытута тэатраль-
    нага мастацтва (па-руску — ГМТНС). Яна выкладала тэхніку і культуру мовы. Гэта артыкуляцыя, пастаноўка голасу. На заняткі прыязджалі дыктары з Сярэдняй Азіі, Каўказа, Прыбалтыкі, што спрыяла сяброўству паміж дыктарамі ўсіх рэспублік.
    У Маскву на семінары неаднаразова ездзіла і я. Адзін семінар мне запоўніўся асабліва. I не толькі таму, што працягваўся два месяцы.
    Гэта быў пачатак васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя. Адбывалася ўсё на Шабалаўцы. Да абеду выкладаліся лекцыі, а пасля абеду былі практычныя заняткі, дзе рабіліся пробныя запісы, кансультацыі, вучылі працаваць над тварам, макіяжам, адзеннем і г.д. Паліталогію ў нас чытаў малады выкладчык МДУ імя М.В.Ламаносава, зараз доктар філасофскіх навук, прафесар А.М. Ушкоў. Дзіўна, але паліталогія была амаль кожны дзень. Першымі словамі Ушкова былі: «Дакладна ведайце, што камунізм нам ніколі не пабудаваць». Мы сядзелі моўчкі, а ён дадаў: «Не бегайце і не скардзіцеся на мяне ў дэканат. Вы не думайце, што я нейкі здраднік краіны, дысідэнт альбо на ўліку ў КДБ. Усё, што вам кажу, я вылічыў па дадзеных з дзвюх галоўных партыйных газет «Правда» і «РІзвестмя». На сённяшні дзень усе сусветныя багацці размеркаваныя цалкам. На Савецкі Саюз выпадае ўсяго шэсць адсоткаў іх. Усё астатняе — Амерыка, Японія, Германія, Францыя. А наша краіна толькі вядзе размовы пра пабудову камунізму, ці робіць выгляд, што яго будуе. Мы ніколі яго не пабудуем. Максімум, што маем, — некалькі добрых прадпрыемстваў на ўвесь Савецкі Саюз. А багацце ёсць толькі ў нашых дыпламатаў, якія за мяжой больш турбуюцца не пра краіну, а пра свой асабісты дабрабыт. Замест ведаў пра новыя і карысныя тэхналогіі, яны прывозяць для сябе адтуль залатыя ўнітазы».
    Мой муж працаваўтады ў Вышэйшай партыйнай школе, і мы сябравалі з яе рэктарам, былым партызанам, Мікалаем Іллічом Пахомавым. Калі мы прыйшлі да яго ў rocpi, гаворка зайшла пра мой семінар у Маскве. Ён выслухаў
    пачатак майго расповеду, і нават не даў дагаварыць: «Зннанда Александровна, (звычайна ён называў мяне проста па імені), нмкогда, нмгде м ннкому этого не рассказывайте. Это был предатель нашей партнн, нашего народа н всего того, к чему мы стремммся».
    Яго сын Сяргей, які таксама сядзеў за тым сталом, ахвотна падтрымаў мае словы: «Менавіта пра гэта табе, Ta­Ta, я ўвесь час і тлумачу, а ты называеш мяне "ворагам народа"».
    Такую ж думку, калі распавяла ў дыктарскай пра меркаванні выкладчыка з Масквы, выказаў і палітычны аглядальнік нашага тэлебачання Леанід Васільевіч Ларуцін. Сказаў, што пра гэта ведаюць усе. У тым ліку і тыя, хто працуе на Карла Маркса, 38, то-бок у ЦК КПБ. Толькі афіцыйна, услых, ніхто не кажа.
    Я заўсёды з радасцю чакала ўдзелу ў канцэртах у Цэнтральнай залі «Расія». Мы заўсёды жылі ў гэтай гасцініцы, там было ўтульна і камфортна. Калі цяпер у каторы раз пераглядаю мастацкі фільм «Міміно», чамусьці хвалююся, убачыўшы знаёмыя інтэр'еры «Расіі», знятыя рэжысёрам Георгіем Данэлія. Калі ўдзельнічала ў гала-канцэртах, яны абавязкова суправаджаліся цікавымі сустрэчамі, размоваааі са знакамітымі артыстамі. Ды і сам гатэль «Расія» — гэта было шматнацыянальнае асяроддзе, увасабленне таго вялікага сяброўства, якое існавала паміж людзьмі, і якое хутка знікла з развалам Савецкага Саюза. Некалькі гадоўтаму была ў Маскве, у гасцях у маёй даўняй сяброўкі, дыктара Мурманскага тэлебачання, Людвігі Клем і яе мужа, спартыўнага рэдактара Першага канала ЦТ, Барыса Гульцяя. Зноў захацелася наведаць менавіта тыя мясціны. Гасцініца была ўжо знесена, а новы парк яшчэ не пачалі будаваць. Падышла да агароджы, у шчыліну ўбачыла вялізную пустэчу з рэшткамі будматэрыялаў. Вось і ўсё, што засталося ад таго непарушнага, як нам здавалася, Савецкага Саюза...
    Сям'я — лад жыцця
    Мой муж, Генадзь Мікалаевіч Кап'ёў, нарадзіўся ў Новасібірску, а рос у Іркуцку, Краснаярску, іншых сібірскіх гарадах. Яго маці, Ніна Пятроўна, — украінка, бацька, Мікалай Пятровіч, — рускі, сібірак. Даслужыўся да маёра чыгуначных войскаў.
    Дзяды Генадзя былі даволі цікавымі асобамі. Адзін, па лініі таты, Пётр Кап'ёў, служыў на вайсковым крэйсеры «Святлана» і прымаў удзел у Цусімскай бітве. Маракі змагаліся гераічна. Але карабель быў моцна пашкоджаны агнём японскіх гармат. I калі скончыліся снарады, камандзір загадаў затапіць крэйсер. Дзед трапіў у палон. Японцы асабліва высока цанілі яго майстэрства слесара. Потым ён вярнуўся ў Расію і далучыўся да бальшавікоў. У 1929 годзе Пётр Пятровіч стаў членам УЦВК РСФСР XIV склікання, і нават сустракаўся з М.І. Калініным.
    Другі дзед, па лініі маці, Пётр Корж, служыў чыгуначным жандарам, але таксама сімлатызаваў бальшавікам. Калі начальства загадвала правесці ў нейкага чалавека вобыск, ён вечарам прыходзіў да яго і казаў: «3 раніцы прыйду да вас з вобыскам». Але пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ён меў шмат праблем з-за свайго месца службы.
    Ніна Пятроўна нарадзілася ў сібірскім Канску. Іх сям'я трапіла туды з Украіны, уцякаючы ад голаду ў пачатку XX стагоддзя. У Краснаярску Ніна Пятроўна пазнаёмілася з Мікалаем Пятровічам, які ўжо быў вайсковым афіцэрам. Пабраліся шлюбам, і ў іх нарадзіўся сын Генадзь, мой будучы муж.
    На Мікалая Пятровіча пастаянна ішоў ціск. Яго, сына дэпутата УЦВК, прымушалі кінуць сваю жонку, дачку царскага жандара. Неяк на чарговым разборы яго справы Міка-
    лаю Пятровічу сказалі: «Ці кінеш жонку, ці пакладзеш партыйны білет!» На што ён адказаў: «I партбілет не пакладу, і жонку вам не аддам». I паказаў кукіш. А назаўтра атрымаў загад адправіцца на службу ў Манголію без сям'і. Але потым яны ўсё роўна былі разам.
    Лёс сям'і ваеннага ўсім вядомы — бясконцыя пераезды. У час Другой сусветнай вайны сям'я Кап'ёвых апынулася ў Беларусі, у Брэсце. Потым жылі ў Лунінцы і Жлобіне.
    На сённяшні дзень у нас столькі родзічаў: у розных гарадах Сібіры, у Санкт-Пецярбургу, у Літве, у Крыме, у Маскве, у Кіеве (дзе жыве і працуе мой малодшы брат па бацьку Леанід Аляксандравіч Бандарэнка, чалавек ваенны, палкоўнік) і, вядома ж, у Беларусі. Вялізная мапа былога Савецкага Саюза.