• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мой шлях да Беларусі  Зінаіда Бандарэнка

    Мой шлях да Беларусі

    Зінаіда Бандарэнка

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 236с.
    Мінск 2020
    64.34 МБ
    Увогуле ж на нацыянальную прыналежнасць у нас ніколі не звярталі ўвагі. У Гомель, дзе пасля вайны аднаўляліся заводы, будаваліся новыя прадпрыемствы, ехалі людзі з усяго Савецкага Саюза, у асноўным рускія. Напрыклад на адным «Гомсельмашы» працавала каля 20 тысяч чалавек.
    * * *
    Пасля апошняга званка ў восьмым класе мы гулялі ў парку Паскевічаў на беразе Сожа. Моцнае цячэнне, немалая шырыня ракі. Было даволі цёпла, і хтосьці прапанаваў пакупацца. 3 дзяўчат ні адна не адважылася. А за мяне гэта вырашылі нашы хлопцы-аднакласнікі. Яны проста падпіхнулі ў ваду. Даплыла да сярэдзіны ракі і адчула, што мяне прабралі дрыжыкі, вярнулася назад. Мусіць, гэтае купанне і стала прычынай таго, што я захварэла на плеўрыт. A неўзабаве быў пастаўлены іншы дыягназ — сухоты. У маім арганізме пасялілася палачка Коха — так мне растлумачыў тата. Для яго мая хвароба стала вялікім перажываннем: у галоўнага ўрача бальніцы для сухотнікаў дзіця хворае на сухоты! Перажывала і я. Праз кожныя чатыры гадзіны (навучыла другая жонка таты Кацярына Іванаўна) мне даводзілася рабіць самой сабе ўколы.
    Лячэнне было вельмі сур'ёзным, мяне нават адправілі ў санаторый «Свяцк», які знаходзіўся недалёка ад Гародні. Зачараваная была тымі мясцінамі. Санаторый месціўся ў старым панскім маёнтку ў найпрыгожым парку. Увесь час ён мне нагадваў наш гомельскі палацава-паркавы ансамбль Паскевічаў.
    Праз шмат гадоў, калі працавала на рэспубліканскім тэлебачанні, аднойчы зноў трапіла ў тыя мясціны. Пры нашым Дзяржкамітэце быў створаны секстэт домраў Заслужанага артыста БСССР Леаніда Смялкоўскага, які ладзіў па ўсёй рэспубліцы канцэрты. Менавіта з гэтым калектывам я і прыехала. Ледзь пазнала ў занядбаным, абадраным будынку той шыкоўны дзіцячы санаторый...
    Я лячылася і вучылася — і праз паўтара года (ці крыху раней) у мяне ўжо былі нармальныя аналізы.
    У дзясятым класе я спадабалася настаўніку рускай мовы і літаратуры Эдуарду Яўгенавічу Лякерману. Паглядаў ён на мяне з асаблівай цеплынёй, на перапынках часта падыходзіў, задаваў пытанні, расказваў пра сябе, раіў абраць артыстычны кірунак, бо ў мяне ёсць сапраўдны талент. Дзяўчаты такую ўвагу адчуваюць адразу.
    Эдуард Яўгенавіч быў сынам вядомага ўсяму Гомелю лекара-неўролага Лякермана, да якога мы з мамай раней хадзілі яшчэ з нагоды маіх частых галаўных боляў. Той паставіў правільны дыягназ і расказаў, як трэба за сабой сачыць.
    У 1956 годзе скончыла школу. Паўстала пытанне, кім быць, якім жыццёвым шляхам крочыць далей. Раптам у дом, дзе мы з мамай жылі, завітаў Эдуард Яўгенавіч. Расказаў, што да яго прыехалі сябры з Кіева, людзі даволі ўплывовыя. На наступны дзень яны зайшлі да нас разам. Лякерман пазнаёміўса сваім сябрам, былым галоўным інжынерам ДнепраГЭС Баляславам Даніловічам і яго жонкай Лідзіяй Якаўлеўнай. Аказалася, ён ім расказаў пра мае артыстычныя поспехі і захапленні.
    Яны параілі разам з імі ехаць у Кіеў, паступаць у тэатральны інстытут. Маўляў, зрабіць гэта ў Мінску будзе амаль
    немагчыма, бо там не хапае месца нават для дзяцей артыстаў. 3 Кіева яны прыехалі на сваёй «Победе», справа была толькі ў дазволе маёй маці. Вагалася яна нядоўга, і ў той жа дзень мы выехалі.
    Даніловічы жылі на Чырвонаармейскай вуліцы, зусім недалёка ад Майдана. Вялікая кватэра, прыгожая абстаноўка, вельмі ветлівая гаспадыня. На наступны вечар яны набылі квіткі ў цырк, на прадстаўленне знакамітай утаймавальніцы тыграў Ірыны Бугрымавай. Гэтага выступу я не магла дачакацца. I тут раптам прыходзіць тэлеграма з Гомеля ад Варвары Анісімаўны (у якой на той момант мы здымалі пакой): «Мама захварэла. Тэрмінова прыязджай!» Эдуард Яўгенавіч у хваробу не паверыў. Зразумеў, што заўважылі яго адносіны да мяне...
    Перад ад'ездам мы паспелі схадзіць у тэатралыны інстытут. Даніловіч нешта доўга высвятляў. Урэшце мяне чакала моцнае расчараванне. Яго «пратэжэ», то-бок мяне, пагаджаліся дапусціць да іспытаў, але не бачылі ў гэтым ніякага сэнсу — галоўнай умовай вучобы было свабоднае валоданне ўкраінскай мовай...
    Увечары мяне адпраўлялі ў Гомель. На цыркавое прадстаўленне Ірыны Бугрымавай я так і не патрапіла. Эдуард Яўгенавіч выкупіў для мяне адной цэлае купэ, скрупулёзна перапісаў усе дадзеныя правадніцы і папрасіў яе ўважліва за мной сачыць. Зразумела, яму хацелася зрабіць так, каб потым не было ніякіх прэтэнзій, аднак усе хваляванні былі дарэмнымі — цягнік адыходзіў напалову пустым.
    А мама мая была здаровая...
    * * *
    У Гомелі ў мяне, акрамя паступлення ў медвучэльню, выбару не было. Нягледзячы на вялікі конкурс, я паступіла без якіх-небудзь праблем. Шчыра кажучы, інакш і не магло быць, бо дырэктар гэтай установы сябраваў з маім бацькам...
    Паралельна з вучобай запісалася ў тэатральную студыю пры гомельскім Палацы чыгуначнікаў імя Леніна. Менаві-
    та там сустрэла чалавека, які цалкам змяніў мой далейшы жыццёвы шлях, — мастацкага кіраўніка драматычнай студыі, галоўнага рэжысёра Гомельскай тэлевізійнай студыі, Заслужанага дзеяча культуры БССР Сяргея Паўлавіча Астравумава. Менавіта ён першы заўважыў у мяне здольнасці тэлевядоўцы. Гэта дзякуючы найперш яму я стала той, кім стала.
    Я займалася ў драматычнай студыі і працягвала вучыцца ў медвучэльні. Там дапамагала рыхтаваць радыёгазету, і многія мае сяброўкі казалі, што мой голас гучыць натуральна, пяшчотна, прыгожа.
    Аднойчы ўтак званым «чырвоным кутку» нашай вучэльні пачула з маленькага тэлевізара (ён меў назву «КВН»), што Гомельская студыя тэлебачання праводзіць конкурс дыктараў. Гэтай абвестцы я не надала асаблівага значэння. Увечары прыйшла на чарговую рэпетыцыю, і Сяргей Паўлавіч параіў прыняць удзел у конкурсе. Mae пярэчанні пра жаданне далей вучыцца ў медыцынскім інстытуце (маё здароўе не дазваляла мне іншага — парада таты) яго не пераканалі. Маўляў: адно другому не зашкодзіць, паспрабаваць трэба.
    I я адважылася. Падрыхтавала расповед пра сябе на беларускай мове — гэта была ўмова конкурсу, а таксама ўрывак з «Княгіні Трубяцкой», першай часткі паэмы Някрасава «Рускія жанчыны», з якім раней перамагла ў абласным конкурсе чытальнікаў. Калідор Палаца чыгуначнікаў, дзе праходзіў конкурс, гуў як пчаліны рой. Людзей — мора. Сярод канкурсантаў было нямала маладых прыгожа апранутых жанчын (пераважна жонак ваенных). I гэта зразумела, бо ў ваколіцах Гомеля ў той час размяшчалася шмат вайсковых частак.
    Я была апранутая ў цёмна-сінюю сукенку з белым каўнерыкам. Стаю ля акна, паўтараю тэкст. Раптам каля мяне прыпыняюцца дзве прыгожыя жанчыны, і чую: «Мой сусед Шпанаў, які працуе рэжысёрам на тэлебачанні, сказаў мне, што калі на конкурс прыйдзе Бандарэнка, то нам тут рабіць няма чаго. Праўда, яна збіраецца паступаць у
    медыцынскі. Калі не перадумала, то ў нас ёсць шанец». Пачутае вельмі засмуціла. Падумала, што прыйдзе яшчэ нейкая Бандарэнка. Нават і думкі не ўзнікла, што гаворка ідзе пра мяне...
    Урэшце я прайшла ўсе туры і перамагла. Заканчвала медыцынскую вучэльню і бегала на вячэрнія праграмы гомельскай студыі, таму што дыктар Валянціна Шышкова пайшла ў дэкрэтны адпачынак.
    Абласное тэлебачанне таго часу вяло перадачы ўсяго каля трох гадзін, і праз мяне праходзіла ўсё: навіны, анонсы фільмаў, праграмы для дзяцей.
    За першы месяц працы на студыі атрымала 1500 рублёў. Вядома, тагачаснымі грашыма. Калі прынесла заробак дадому, мама расплакалася: мы з ёй такіх грошай ніколі не бачылі.
    Мой тата сачыў за маім лёсам вельмі ўважліва. Ён хацеў, каб пасля медвучэльні я паступала ў медінстытут, a калі даведаўся пра іншы выбар, быў катэгарычна супраць. Маўляў, чалавек павінен мець прафесію, якая можа ўлюбы час даць кавалак хлеба. Як яго ні пераконвала, ён усё роўна хацеў бачыць мяне доктарам. Пазней супакоіўся і ўжо ганарыўся мною. Доктарам, і вельмі вядомым, стала мая зводная сястра Наталля, якая і дагэтуль працуе ў той жа бальніцы для сухотнікаў, дзе наш тата быў галоўным урачом усё сваё жыццё.
    * * *
    Дарэчы, дзякуючы Сяргею Паўлавічу Астравумаву, я пазнаёмілася са сваім будучым мужам Генадзем Кап'ёвым.
    На «Гомсельмашы» праходзіла нейкае заводскае свята, і Сяргей Паўлавіч Астравумаў сказаў, што нам выпала паказаць свой невялікі скетч «Бульба і каханне» (які мы раней паказвалі па Гомельскім тэлебачанні), дзе я выконвала галоўную ролю — прамаўляла, танчыла, спявала. Словам, лётала па сцэне.
    Гена сядзеў у трэцім радзе і даволі эмацыйна рэагаваў на тое, што адбывалася на сцэне. Побач з ім выпадкова
    аказаўся мой траюрадны брат Аляксей, сын той самай Мяланні Казіміраўны, якая калісьці нас з мамай у Гомелі і прытуліла. Аказалася, Аляксей збіраўся са мной ажаніцца. Гэта і стала прычынай іх спрэчкі. Генадзь не мог зразумець, як такое магчыма. А я нічога не ведала.
    Калі скончыўся спектакль, Генадзь палічыў, што з-за прыхільнікаў да мяне не падступіцца, і падыходзіць не стаў. Ад Аляксея ён даведаўся, што я працую на тэлебачанні.
    Інтэрнат, дзе жыў Генадзь, быў над гастраномам. Праз некалькі дзён ён зайшоў у гастраном штосьці купіць і ўбачыў дзяўчынку, якая не магла дацягнуцца да тэлефоннага апарата, каб пазваніць свайму бацьку. Гена дапамог ёй і даведаўся, што бацька дзяўчынкі працуе на Гомельскай студыі тэлебачання. Гэта быў наш інжынер Валодзя Новікаў. Валодзя пацвердзіў Генадзю маё месца працы і прапанаваў пазваць мяне да тэлефона, аднак Гена папрасіў гэтага не рабіць.
    Лёс вырашыўтак, каб наша сустрэча неўзабаве адбылася выпадкова.
    Гена стаяў на прыпынку і чакаў аўтобус. I ў гэты момант падышла я. Ён убачыў мяне і адразу ўсміхнуўся. Але яго губы дрыжэлі і быццам пасінелі. Яшчэ тады падумала, што ніколі б з такім хлопцам не пацалавалася. Хаця выглядаў ён вельмі прывабна. У модным ясенінскім стылі. 3 залатым чубам, у добра адпрасаваных шакаладнага колеру штанах.
    Гэта адбывалася бліжэй да вечара, і Генадзь запрасіў мяне ў кіно, сказаў, што будзе чакаць ля кінатэатра імя Калініна. Як толькі села ў аўтобус, адразу забылася і пра яго самога, і пра запрашэнне.
    На той час мы з мамай жылі ў доме барачнага тыпу. У ім былі чатыры кватэры, у кожнай свой ганак. У адной з кватэр мы займалі пакой, які атрымала мама, калі пачала працаваць дэзінфектарам. Каля адзінаццаці вечара выйшла на наш ганак, і сутыкнулася на ім з Генам.