Мой шлях да Беларусі
Зінаіда Бандарэнка
Выдавец: Медысонт
Памер: 236с.
Мінск 2020
Пазней гаспадарлівы дзядзька Мікола паставіў хатку. Праўда, ужо не такую прасторную, як была раней. Мама, цётка Соня і дзядзька Мікола шмат працавалі: трэба было ўладкоўваць не толькі сваё жыццё, але і калгаснае. Памятаю, як цётка Соня прынесла пад спадніцай кармавы салодкі бурак з калгаснага поля. Людзі галадалі, але яшчэ ішла вайна, і калгаснікаў саджалі ў турму за прынесеную бульбіну ці бурак.
Перажылі вайну не ўсе нашы аднавяскоўцы. 3 сям'і Курзіных засталася жывая толькі выратаваная маёй мамай TaMapa, усіх яе родных фашысты забілі. Сёння на вясковай плошчы стаіць помнік загінулай сям'і Курзіных. Але толькі адной гэтай сям'і. А колькі іншых сваіх жыхароў недалічылася вёска Уборак... Даволі хутка ў адной з ацалелых хатаў пачала працаваць школа. Ігар там скончыў першыя класы.
Пасля вайны засталося шмат зброі: куляў, гранат, снарадаў... Дзеці знаходзілі іх і даволі часта гінулі ад выбухаў. Ігар рос вельмі няўрымслівым і гарэзлівым, таму мама жыла ў вечным напружанні і хваляванні.
Памятаю, ля нашай вёскі дзеці кінулі ў вогнішча нешта выбуховае — загінулі адразу чацвёра. Мама бегла праз усю вёску. На возе ляжалі крывавыя парэшткі хлопчыкаў. Ігара сярод іх не было...
Аднойчы да нас завітала нейкая жанчына. Папрасіла вады. Мама прапанавала прысесці і пачала расповед пра мужа, пра сваё гаротнае жыццё. Тая ўважліва слухала, разглядала маму, а потым папрасіла яе руку. I раптам выдыхнула: «А муж твой, Марыя, жывы! Толькі побач з ім іншая жанчына».
I пачала мама пісаць лісты ўсім сваякам. I ў Гомель, і ў Маскву — роднаму брату таты. I тут раптам прыходзіць ліст ад самога таты. Ён паведамляў, што знаходзіцца ў Германіі.
А здарылася настулнае. Авіябомба, якая трапіла ў рог аперацыйнай, не ўзарвалася, а толькі нарабіла шмат шуму і пылу, і ўсе засталіся жывыя. Калі шпіталь эвакуіравалі, тата паспеў забегчы дадому, аднак убачыў замест нашага дома вялізную яміну. Вядома ж, першая думка — усе загінулі... Потым ён служыў хірургам у медсанбаце да апошняга дня вайны, дайшоў да Берліна і атрымаў узнагароды.
Неўзабаве замест лістоў пачалі прыходзіць пасылкі. Праўда, ад голаду яны нас не ратавалі, бо тата дасылаў у скрынках дзіцячыя лялькі ды розную бялізну. Але цацкі выклікалі вялікую цікавасць у вяскоўцаў, бо яны нагадвалі некаторых «уборкаўцаў»: «Глядзіце, гэта ж Яўменіха, а гэта Васька Швец...»
Кавалачкі трафейных абрусаў, якія тата дасылаў з Германіі, у мяне захаваліся і па сёння.
Праз некаторы час мама наважылася пераехаць у Гомель, дзе жылі сваякі таты. Пэўны час мы жылі ў яго стрыечнай сястры, цёткі Любы. У яе застаўся вялікі, не разбураны вайной дом на беразе Сожа. Ігар зноў пайшоў у школу. Мы даведаліся, што на ўскрайку Гомеля пачаў працаваць шпіталь для хворых на сухоты. Пасля вайны было шмат людзей з гэтай хваробай. Праз некаторы час да нас дайшлі чуткі, што галоўным урачом шпіталя прызначаны Аляксандр Парфіравіч Бандарэнка. Гэта быў мой тата.
Маленства без дзяцінства
Адразу нам стала вядома — у нашага таты другая сям'я. 3 Нямеччыны ён вярнуўся з жонкай і дзіцём. Для нас гэта было трагедыяй. Маці ніяк не адважвалася з ім сустрэцца.
Я тату не памятала, а вось Ігар быў моцна ўзрушаны і не знаходзіў сабе месца — ён жа вельмі-вельмі быў прывязаны да бацькі. Аднойчы да нас прыбегла суседка і расказала, што сустрэла Iгара, які вырашыў, што, каб тата вярнуўся да нас, трэба адрэзаць яго новай жонцы нос. Ён нават паказаў суседцы ножык.
Татаў шпіталь быў размешчаны на другім беразе Сожа. Мама пабегла туды. Мост праз раку быў драўляны, з такімі вялікімі дзіркамі, што я, калі пераходзіла, нават баялася глядзець уніз — там віравала рака. На гэтым мосце мама і дагнала Ігара, угаварыла яго не рабіць нічога кепскага. Паабяцала сустрэцца з татам.
3 першай спробы сустрэча не адбылася. Тата размаўляць не захацеў. Патлумачыў так: «У мяне другая сям'я. Ты была ў акупацыі. Я камуніст і не маю права...» Мама плакала і гаварыла, што з двума дзецьмі з акупацыі не магла нікуды «знікнуць», ішла вайна — і ў яе проста не было другога выйсця.
Дзве бацькавы сястры былі за Кацярыну Іванаўну, новую жонку бацькі. Дзве — цалкам за маму, і ўвесь час настройвалі яе супраць новага выбару таты. Мама ж так і не даравала тату. Яна вельмі доўга не давала яму разводу. I ён не мог аформіць новы шлюб.
Паўтаруся, Ігар быў вельмі прывязаны да таты. Кінуў вучобу ў школе. Штодзень бегаў у бальніцу паглядзець, што тата робіць, як пераходзіць з аднаго корпуса ў іншы. 3 дапамогай таты Ігара ўладкавалі ў рамесную вучэльню. Тата-
вы сваякі раілі маме не складваць рукі, а змагацца за сваю сям'ю, за сваё шчасце. Недзе з год я жыла ў таты. Так маме параіла адна з яго сясцёр. Маўляў, калі пастаянна буду ў яго на вачах, можа ўсё ж вернецца назад.
Увесь час я параўноўвала маму з яго новай жонкай. Мне падавалася, што мама значна прыгажэйшая. Але Кацярына Іванаўна была мудрай жанчынай. Як толькі яны прыехалі ў Гомель, яна нарадзіла другое дзіця, а неўзабаве — і трэцяе. Была і яшчэ адна прычына майго «пераезду» да таты — жытло. Мама ўгаворвала, што гэта ненадоўга, што цётка Люба не можа нас больш прымаць, бо яе муж Пятро, які быў паранены, таксама вяртаецца з вайны, і мы будзем проста перашкаджаць ім. Паабяцала забраць мяне, яктолькі знойдзе пастаянную работу.
Тата жыў у добрым доме побач з будынкам шпіталя. Для мяне наступілі сапраўдныя пакуты. Увесь час я знаходзілася ў страху і трывозе, заўсёды чакала маму, але кожны яе прыход заканчваўся скандаламі. Кацярына Іванаўна ніколі не прымала ў іх удзелу і сыходзіла з хаты. Трэба аддаць ёй належнае — ніколі мне ні за што не наракала. Ставілася ўважліва і па-добраму.
У школе, якая была побач з працай майго таты, я скончыла першы клас. У бальніцы мяне ўсе добра ведалі. Часта бегала па палатах — некаму пачытаю верш, некаму раскажу прыдуманую жыццёвую гісторыю. А яшчэ ў мяне быў абавязак — прыносіць са шпітальнай сталовай дадому на абед апельсінавы сок у маленькім слоіку. Ад яго ішоў TaKi смачны пах, што цалкам яго не даносіла. Але Кацярына Іванаўна рабіла выгляд, што не заўважала...
Я вельмі любіла трымаць на руках маленькага зводнага брата Сашу і гуляць з ім. Аднойчы Саша вырваўся з рук і ўдарыўся аб табурэтку. Ён вельмі моцна плакаў, а я разам з ім. Тата за гэты ўчынак мяне пакараў тым, што паставіў на калені ў кут.
У дарослым жыцці Саша стаў ваенным лётчыкам, служыў на Новай Зямлі (на вядомым палігоне для ядзерных выпрабаванняў) амаль восем гадоў.
Аднойчы, калі быў на Вялікай зямлі ў чарговым адпачынку, распавёў, што трэба вяртацца раней, бо там нешта здарылася. А праз паўгода я даведалася, што пры тых выпрабаваннях памылкова было знішчана мірнае паселішча. Умовы службы там былі вельмі жорсткія. А гады ў брата былі ўжо не маладыя. Прыйшлося прыкласці намаганні для пераводу ў Беларусь, у Мачулішчы. Заканчваў службу тут. Але сваё здароўе ён пакінуў на Новай Зямлі. Цяпер Аляксандра ўжо няма. А мне не хапае майго добрага і шчырага брата Сашы.
* * *
Але вернемся зноў да майго дзяцінства.
Што да Ігара, то ён заўсёды быў галодны: у вучэльні кармілі кепска. Ён забягаў да нас (да сям'і таты), каб хоць трохі падсілкавацца. Мы з ім елі тое, што гатавалі ў «сухотнай» сталоўцы, — і калі ў школе дзецям рабілі «рэакцыю Пірке», у мяне вызначыўся станоўчы вынік на сухоты.
Мама нарэшце мяне забрала. У другі клас пайшла ўжо ў іншую школу. Пад яе перарабілі звычайны аднапавярховы драўляны дом. Год вучобы ніхто на мяне асабліва не звяртаў увагі, а вось у трэцім класе настаўніца доўга размаўляла са мной, а потым выклікала ў школу маму. Яна ведала гісторыю нашай сям'і і параіла мне вярнуцца ў другі клас, таму што я не заўсёды адказваю на простыя пытанні альбо адказваю недарэчна, як кажуць, лётаю ў аблоках. Давялося мне стаць «другагодніцай».
Пакуль Гомель адбудоўваўся, мы з мамай жылі ў здымным жытле як кватаранты. Плацілі дзесяць рублёў за свой пакой. Нам заўсёды шанцавала на добрых гаспадароў. Яны любілі мяне і вельмі добра ставіліся да маёй ветлівай і добразычлівай мамы.
Працу ў Гомелі знайсці было неверагодна складана. Таму можна толькі здзіўляцца настойлівасці маёй маці, якая пачала працаваць з першага дня жыцця на новым месцы — дэзынфектарам на чыгунцы. Я ёй часта дапамагала, таму добра ведаю, як усё рабілася.
Мы заходзілі ў пасажырскі вагон. Спачатку вокны заклейваліся да поўнай герметычнасці. I я рабіла гэта разам з мамай. Пасля ставіліся металічныя печачкі, у якіх маці падпальвала серу. Потым мы адразу пакідалі вагон, а праз суткі прыходзілі іншыя людзі і ўсё прыбіралі. Пасля такой працэдуры не заставалася ніводнага паразіта. Гэта была вельмі цяжкая і небяспечная для здароўя праца.
Мама імкнулася карміць мяне як мага лепш, хоць ёй было нялёгка — заробак простага дэзынфектара быў мізэрны. Тата рэгулярна нам дапамагаў — прысылаў аліменты.
У гэты ж час у мяне пачаліся прыступы, якія з часам перараслі ў мігрэнь. Неўролаг параіў як мага больш часу праводзіць па-за Гомелем і цалкам адмовіцца ад кантактаў з новай сям'ёй таты.
I з гэтага боку лёс мяне падштурхоўваў да Уборка. Кожны год на ўсё лета мама выпраўляла мяне на летнія вакацыі — папіць малачка. Тым больш, што там заўсёды поруч са мной была мая стрыечная сястра Ганначка, дачка дзядзькі Міколы, якую я вельмі любіла і якая потым стала маёй сапраўднай сяброўкай. Божа, як мне падабалася ездзіць ва Уборак! Вось дзе мне было раздолле!
Аднойчы мы з Ганначкай разам з уборкаўскай дзятвой вырашылі пайсці па чарніцы. Наша вёска была на раўніне, а лясы пачыналіся з боку Лесуноў (таму і назва такая). Ісці было даволі далёка, таму падняліся яшчэ да світанку. Як толькі выйшлі з нашай вёскі, у мяне перад вачамі пачало ўсё дрыжэць. Пачынаўся чарговы прыступ...
Сястра, якой вельмі хацелася сабраць хоць крыху ягад, угаварыла дайсці да лесу. Маўляў, там крыху паспіш. У лесе вырашылі яшчэ крыху прайсці... Потым яшчэ крыху... Раса ўжо сышла. Узыходзіла сонца. Разам з чыстым лясным паветрам яно стварыла сапраўдны цуд. Мы лрыселі на белы мох. Выцягнулі свае торбачкі — кавалкі хлеба з салам. А ў бідонах было малако, якое трэба было выпіць, каб было куды збіраць чарніцы. Боль пачаў сціхаць. I не заўважыла, з якім смакам ела і піла разам з усімі. А потым ускочыла, пабегла збіраць ягады. Прыступ раптам скон-