Мой шлях да Беларусі
Зінаіда Бандарэнка
Выдавец: Медысонт
Памер: 236с.
Мінск 2020
3 намі была ўжо добра вядомая салістка нашага аркестра Тамара Раеўская — яе любілі ўсе. Цудоўны голас, спявала ўсёй душой. Цяпер такое бывае вельмі рэдка. Памятаю, ужо было за поўнач. Тамара праспявала адну песню, другую, трэцюю, чацвёртую... А гледачы ўсё выклікаюць «на біс». Яна на сцэне выдыхнула, што стамілася. I тут у поўнай цішыні пачуўся голас нейкай бабулі: «Дзіцятка маё, ты стамілася спяваючы? А я сёння столькі кароў выдаіла...» Смех і апладысменты... Тамара Раеўская спявала яшчэ доўга.
Пасля канцэрта была смачная вячэра, якая зацягнулася амаль да раніцы, а потым нас «разабралі па хатах». Mane з салісткай радыё Ганнай Стрыжаковай запрасіў да сябе завуч мясцовай сярэдняй школы.
У дом завуча мы патрапілі толькі пад раніцу. Гаспадыня не дачакалася і легла спаць. Мы чулі, як яна шэптам выказвала прэтэнзіі да мужа. А на яго словы: «Я ж прывёў да цябе саму Зіну Бандарэнка», прагучала гнеўнае: «Ды пайшоў ты на ... са сваёй Зінай Бандарэнка!» Ганна хацела адразу сысці, аднак я прапанавала паспаць, бо ісці ў такі час нам не было куды.
Прачнуліся ад паху ежы. Гаспадыня ўжо напякла аладак, а на пліце шкварчэла яечня. За сняданкам яна папрасіла прабачэння і са слязьмі расказала пра свой боль: «Ну гэта ж няма моцы. Мужык п'е і п'е. Ён жа завуч, у школе працуе. Кожны дзень скандалы».
Раніцай нас запрасілі па грыбы. Такой колькасці баравікоў не бачыла ніколі. Праўду кажуць — хоць касой касі. Там упершыню збірала сапраўдныя баравікі — з белымі,
цёмна-вішнёвымі і жоўценькімі капялюшыкамі. А куды збіраць?! Хлопцы з аркестра збіралі ў свае модныя тады балоневыя плашчы. I навату завязаныя на вузлы калашыны штаноў.
3 болем успамінаю тую паездку. Цяпер тыя прыгожыя мясціны накрыў Чарнобыль...
Шмат вельмі цікавых падарожжаў было ў нас. Звычайна, зраблю аб'яву на сцэне — і за кулісамі слухаю цудоўныя галасы спевакоў: Якаў Навуменка, Юра Смірноў, Толечка Падгайскі, Валера Кучынскі, светлая ім памяць, Тамара Раеўская, Тамара Пячынская... Бывала, нават мікрафоны не трэба было ім ставіць, такія маленькія былі залы...
Mae тата i матуля: Аляксандр Парфіравіч Бандарэнка і Марыя Піліпаўна Клімовіч. 1929 г.
Мне адзін годзік.
Маленькі Ігар. 1939 г.
Другі клас (трэцяя злева ў ніжнім шэрагу). 1948 г.
Чацвёрты клас «Г» (крайняя справа ў другім шэрагу). 1950 г.
3 матуляй. 1950 г.
3 матуляй. 1955 г.
3 маёй стрыечнай сястрой Ганначкай. 1953 г.
Тбілісі. 3 Ігарам і яго жонкай Надзеяй. 1957 г.
Санаторый «Свяцк» на Гродзеншчыне. 1957 г.
У нас гасцюе дзядзечка Мікалай. 1956 г.
У дзявятым класе «А» сярэдняй школы № 34 (другая справа ў першым шэрагу). 1955 г.
На практыцы ў паліклініцы (у цэнтры, над малым). 1958 г.
Я ў ліку студэнтак медвучэльні. 1957 г.
На суботніку.
На рэпетыцыі драматычнай студыі. 1959 г.
У нас на ўваходзінах сям’я Шчагловых і суседзі. 1958 г.
Гомель. 3 маімі калегамі: Валянцінай Шышковай і Маяй Мярзляк.
Разам з Іванам Тарасюком і Валянцінай Шышковай прадстаўлялі ў Мінску Гомельскую вобласць.
Мая першая навагодняя перадача.
Гомель. 31 снежня 1959 г.
Mae першыя крокі на тэлебачанні. Гомель. 1959 г.
Я ў Мінску на вучобе (трэцяя злева ў другім шэрагу).
Рэспубліканскі семінар праводзіў дыктар Усесаюзнага радыё
Эмануіл Тобіяш (трэці злева ў першым шэрагу). 1959 г.
Госці з Мінска: Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, Народны артыст БССР кампазітар Юрый Семяняка, музыказнаўца Ізідар Нісневіч і Народны артыст БССР оперны спявак Віктар Чарнабаеў. 1959 г.
3 Вадзімам Гесем. Перадача да дня Канстытуцыі СССР. 1959 г.
Пасля вяселля выйшлі на жыццёвы старт.
Крым. Сімеіз. 1960 г.
Генадзь ляціць да мяне.
На нашым вяселлі. 8 верасня 1960 г.
Другі дзень вяселля.
Рыхтуемся стаць бацькамі. Жлобін.
Наш першынец Саша. Гомель.
3 Сашанькам. Мінск.
Генадзь з сынам Сашам. Сімеіз.
Зноў у Сімеізе. 3 бабуляй мужа Надзеяй, якая заўсёды нас прымала. 1961 г.
На галоўным бульвары Сімеіза.
Толькі частка сваякоў, якія гасцявалі ў крымскім Сімеізе ў бабулі Надзеі: мы, цётка Ганна з бабуляй, родзічы з Казані і Літвы.
Велізарная колькасць адпачывальнікаў у Сімеізе. Мы — з маленькім Сашам. 1968 г.
Са свёкрам Мікалаем Пятровічам у Сімеізе.
Шляхда прызнання
Калі пачала працаваць на тэлебачанні ў Мінску, адразу стала вядучай многіх праграм рознага кірунку. Аднойчы ў перадачы для моладзі прымала ўдзел паэтка-пачатковец Святлана Каробкіна. На развітанне яна падаравала мне верш і не пакінула свайго адрасу. Хоць з таго часу прайшло амаль паўстагоддзя, я бязмежна ўдзячная той дзяўчыне. Часта прыгадваю верш, як быццам бы напісаны пра мяне.
Быць добраю вучуся ў людзей,
Быць шчодраю ў сонейка вучуся, Каб летуценням мар маіх, надзей Мне зноў ісці па сцежках Беларусі.
Быць шчыраю і вартаю заўжды
Мяне з дзяцінства навучыла маці.
Руплівай, як прайшоўшыя гады, Што спадчынай пакінуты ў хаце.
Я сквапнаю ніколі не была,
I не шкадую сэрца добрым людзям.
Мая сцяжынка роўна пралягло,
I праз жыццё такою ж роўнай будзе.
Кожны год цэнтральнае тэлебачанне рыхтавала спецыяльную перадачу да Дня савецкай Канстытуцыі, які адзначаўся 5 снежня. Ужо ў верасні ў Маскву запрашалі дыктараў усіх пятнаццаці рэспублік СССР. Мяне там добра ведалі, таму іншых варыянтаў адносна таго, хто будзе весці праграму ад Беларусі, яны нават не разглядалі. Прыходзіў тэлетайп з просьбай накіраваць Зінаіду Бандарэнка на запісурачыстай праграмы.
У 1979 годзе здымкі праходзілі ўжо ў Астанкіна, у вялікай студыі. На экран выводзіліся цітры: «Шнрока страна моя родная». Кожнаму з нас раздавалі па сцэнары, кожнаму быў прапанаваны верш нацыянальнага паэта яго краіны ў перакладзе на рускую мову. Мне выпаў верш Пятруся Броўкі ў перакладзе Якава Хелемскага. Калі сказаць вельмі мякка, была не ў захапленні ад таго, што трэба было агучыць...
Думка ўнесці пэўныя карэктывы ўзнікла адразу, але сапраўдным штуршком да такога ўчынку стаў прыклад вядомай эстонскай артысткі, дыктара Аліс Тальвік. У яе сцэнары былі такія радкі:
Страна мойх отцов, эстонская земля!
Всё больше я люблю твой леса, поля,
В напевах золотых звучанье слое родймых.
Н е грозных бурях ты стойшь непобедймо, Эстонйя — советская земля!
На першым тракце яна прачытала, як было напісана, a на другім — апошні радок прагучаў так: «Эстонмя — моя земля!» Ніхто гэтага спачатку не заўважыў.
Запіс працягваўся дзён дзесяць. Тлумачыўся такі працяглы тэрмін агульнай работы даволі проста. Вядучым быў абаяльны дыктар ЦТ Юрый Кавеленаў, які ніяк не мог запомніць прозвішчы 15-ці дыктараў: Рано Талібава, Вінертэ Зайга, Розэ Рыскельдзінава, Кетэно Сакарыядзэ, Агульдзінара Ніязбердзінава, і гэтак далей. I Юра зноў і зноў памыляўся. А тэлесуфлёраў тады не было.
Гэта цяпер мы добра ведаем, што такое мантаж і «рэдактарскія нажніцы», што з усяго запісу можна ўзяць самае неабходнае. А першыя запісы мала чым адрозніваліся ад прамога эфіру. Таму і было патрачана аж 10 дзён. I калі нехта з 15-ці дыктараў дапускаў памылку, прыходзілася пераздымаць ледзьве не ўсю праграму.
Вядома, «памылку» эстонкі таксама заўважылі. Музычны рэдактар нашай праграмы Нона Данілаўна Насілоўская з апаратнай па гучнай сувязі гаворыць: «Алнс, это не "твоя
земля", а "советская земля"». Тая ў адказ: «0, да-да. Хорошо. Хорошо. Скажу, как нужно!»
Але і надалей яна перыядычна працягвала «блытаць» і на апошнім запісе зноў прагучала: «Эстоння — моя земля!» Ды яшчэ з такім пафасам і гонарам, які заўсёды ўласцівы жыхарам Прыбалтыкі! Так і пайшло ў эфір.
Я ж зубрыла рускі пераклад верша Пятруся Броўкі:
Земля Беларусй — леса й дубравы
Да шелковый клевера в поле платок, Ручья разговор неумолчный, лукавый. По веткам рябйны — закат велйчавый, Шуршасцйе ленты шуршаіцйх дорог...
Мне падалося, што ў рускім варыянце верша словы не надта адпавядалі сутнасці нашай прыроды і нашага жыцця. Перад самай здачай праграмы я асмелілася прапанаваць Ноне Данілаўне замяніць гэты верш іншым. Маўляў, ён у мяне ёсць, але напісаны па-беларуску. Спачатку яна адмаўляла, аргументуючы тым, што ніхто не зразумее беларускай мовы. Я адказала, што яна нават не ўяўляе, якія там прыгожыя і зразумелыя словы. Нона Данілаўна нечакана пагадзілася паслухаць. Пры гэтым папярэдзіла, што, калі тэкст не будзе зразумелым, мне давядзецца чытаць пераклад верша Пятруся Броўкі.
У тыя часы ў нас у філармоніі працавала літаратурным рэдактарам паэтка, светлая ёй памяць, Анэля Тулупава. Амаль на ўсе канцэрты яна рабіла мне, як мы кажам, цудоўныя падводачкі, то-бок у вершаванай форме дапамагала прадставіць наступны канцэртны нумар. На гледачоў яны псіхалагічна ўплывалі моцна. Людзі, так бы мовіць, ужо ўспрымалі выступ па іншаму. I я тады прачытала:
Беларусь мая, маці ласкавая,
Сінявокая азярніца,
Дай да рук тваіх прытуліцца,
Да тваіх ласкавых далоняў.
Ці ж маглі яны быць у палоне,
У няволі, за кротамі,
Гэтыя рукі твае крылатыя,
Гэтыя вочы празрыстыя?
Дык глядзіце ж у іх, глядзіце —
У іх столькі цяпла і волі,
Яны столькі шчырасці гушкаюць,
Што ніхто, нідзе і ніколі
Іх святла не парушыць!..
Беларусь мая сінявокая,
Васілёчак мой дарагі,
Узляцела ты ясным сокалам,
Had табою ляцяць сцягі!
Нона Данілаўна паслухала верш і спытала, дзе я яго чытала? Адказала, што ў Мінскім Палацы спорту на імпрэзе з нагоды 90-годдзя Уладзіміра Ілліча Леніна. Так яно і было. Апошні радок верша гучаў як плакатны заклік, таму гэты верш я часта чытала на розных партыйных урачыстасцях.
На запісе ў Астанкіна пасля майго чытання верша павінна была выступаць вядомая салістка Беларускай оперы, Народная артыстка СССР Святлана Данілюк з песняй Юрыя Семянякі на верш Уладзіміра Карызны «Люблю цябе, Белая Русь».
Дарэчы, першай выканаўцай гэтай песні была Заслужаная артыстка БССР Тамара Раеўская. Можна сказаць, што гэтая песня была напісана менавіта для яе. I яна, на мой погляд, была лепшай выканаўцай. Па беларускім радыё песня гучала штодзень і па некалькі разоў. Валодзя Карызна распавядаў, што пры нечаканай сустрэчы пасля аднаго ўрадавага канцэрта Пётр Міронавіч Машэраў паціснуў паэту руку і сказаў, што гэта яго любімая песня.
Але вернемся да запісу ў Астанкіна. Зразумела, што апошні радок верша Анэлі Тулупавай трэба было крыху змяніць. Замест «Над табою ляцяць сцягі», я прачытала: «Над табою песня ляціць». Усё так добра лягло, што Нона Данілаўна мне сказала: «Слушай, так понравмлось, что вся