Мой шлях да Беларусі
Зінаіда Бандарэнка
Выдавец: Медысонт
Памер: 236с.
Мінск 2020
аппаратная рыдала. Давай — чмтай!» Гэта і пайшло ў эфір. Адзінае — папрасіла не аб'яўляць назву песні, бо Масква яе не прымала. Доўгі час назву песні «Люблю цябе, Белая Русь» не аб'яўлялі наогул.
Нягледзячы на тое, што ўсё спадабалася і тэлегледачам, Насілоўская атрымала вымову. Маўляў, усе чыталі на рускай мове, а я адна на беларускай.
Прыгадаю адзін расповед Лілі Давідовіч, светлая памяць гэтай цудоўнай актрысе. Тэатр імя Янкі Купалы, дзе яна працавала, вярнуўся з гастроляў у Злучаных Штатах Амерыкі. Пасля спектакляў яны там часта сустракаліся з тымі, каго лёс закінуў далёка за межы радзімы — тамтэйшай беларускай дыяспарай. I акцёры падчас нефармальных размоў пераходзілі на звыклую для Мінска рускую мову. Гэта выклікала ў беларусаў Амерыкі літаральна абурэнне: «Пакуль вы не пяройдзеце на беларускую мову, мы ніколі не паверым, што вы — беларусы. Няўжо ў Беларусі наогул няма сваёй мовы?»
Да сказанага дадам толькі, што тэатр імя Янкі Купалы заўсёды лічыўся культавым у справе нашага нацыянальнага адраджэння.
У жыцці бываюць сітуацыі, якія самі падштурхоўваюць цябе да нейкага кроку. Напэўна, калі б не было таго запісу, магла б і не абраць беларушчыну. Я ж па характару даволі настойлівы чалавек. Была ідэйнай камсамолкай, потым камуністкай. I вось цяпер адбыўся адзін з першых крокаў на маім «шляху да Беларусі», як трапна напісаў пра шлях беларусаў наш Народны паэт Ніл Сымонавіч Гілевіч. Савецкі патрыятызм саступаў месца нацыянальнаму.
Менавіта тады ў маёй самасвядомасці адбылася яшчэ адна змена жыццёвых арыенціраў. На многія рэчы я стала глядзець па-новаму. Вельмі добра, што ў той момант кардынальную трансфармацыю майго светапогляду падтрымаў і муж Генадзь Мікалаевіч. Хаця для яго гэта было надзвычай няпроста. Як аднаму з кіраўнікоў Вышэйшай партыйнай школы, яму заўсёды давалі пуцёўкі ў самыя элітныя санаторыі Савецкага Саюза — Есентукі, Кіславодск,
Сочы. Калі ў 1980 годзе трагічна загінуў Пётр Міронавіч Машэраў, мы былі ў Есентуках. Выразала з газеты фота з жалобнай чорнай стужкай і паставіла ў нашым пакоі. Да нас падыходзіла шматлюдзей са спачуваннямі, шмат хто казаў, што гэта смерць была невыпадковай, бо Машэраў з'яўляўся прэтэндэнтам на месца нямоглага Брэжнева. I склалася ўражанне што на Машэрава, на Беларусь была надзея на змены у «вялікім і непарушным» СССР.
А ў тэмы таго лёсавызначальнага запісу быў нечаканы працяг.
Калі на наступны год мяне запрасілі зноў, Нона Данілаўна Насілоўская сустрэла словамі: «Конечно, ты смотрелась лучше всех, но мне не только об’ьявмлн выговор, а лншнлм премнм м вообіде хотелн уволнть с работы. Спрашнвалм, почему ваша республмка отлнчается от всех остальных? Теперь будешь чмтать то, что дадут, н только на русском языке. Лучше всего — прошлогодннй перевод стмхотворенмя Петруся Бровкм».
Як ужо было сказана, пераклад быў мне не да сэрца. На той момантя ўжо была Заслужанай артысткай БССР і жыла не з усімі ў інтэрнаце, а ў беларускім гандлёвым прадстаўніцтве, дзе мне выдзялялі асобны пакойчык. «Мабільнікаў» тады не было. Купіла талончык і тэлефаную ў Мінск Анэлі Тулупавай. Муж адказаў, што яна цяпер у Маскве, у літінстытуце, які ў розныя часы прайшлі Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Някляеў і шмат хто яшчэ з нашых паэтаў.
Тэлефаную туды і без праблем трапляю на Анэлю. Распавяла ёй пра жорсткае патрабаванне адносна рускай мовы. Яна цяжка ўздыхнула, прапанавала хоць канцоўку зрабіць на беларускай, спытала, хто будзе выступаць пасля мяне і як хутка патрэбен тэкст? Я адказала, што ансамбль народнай музыкі «Свята» і што ў нас ёсць час толькі да раніцы. У адказ прагучала: «Добра, пасяджу ноч».
Раніцай яна мне прадыктавала:
Had тропйнкой васйлькамй вышйтой
Солнце красной ягодой алеет.
«Белоруссйя!» — й сразу вы услышйте
Жаворонка звонкую жалейку.
Ясный день — над полем, над борамй, Солнца луч купается е воде.
Называем мы друзей свойх «сябрамй»,
Говорйм мы всем прй встречах: «Добры дзень!
Добры дзень вам, людзі! Шчасця ў хату!
Калі ласка, запрашоем вас на СВЯТА!»
I ў нацыянальных строях і вышыванках пад гуллівую музыку выходзяць артысты.
Рускі пераклад верша Пятруся Броўкі я так і не прачытала. Калі мы сустракаліся з Петрусём Іванавічам у час адпачынку ў санаторыі «Сосны» на беразе возера Нарач, мы не раз размаўлялі. Але ў мяне не хапіла смеласці расказаць непрыемны, як мне тады здавалася, для паэта выпадак.
Дарэчы, санаторый «Сосны» на беразе Нарачы — самае любімае места адпачынку для ўсёй нашай сям'і. Як часта ўспамінаю тыя прыгожыя казачныя мясціны. A колькі добрых і цікавых людзей там сустрэла. Можа гадоў пятнаццаць запар кожную восень у самы грыбны сезон мы з мужам адпачывалі там. Вельмі любілі збіраць грыбы. Разбяжымся ў розныя бакі, а пасля, ужо з поўнымі кошыкамі, сустракаемся. Аднойчы бягу па белым імху сасновага дробналесся, і бачу здалёк, як па паляне прабіраецца невялікі статак кароў. I раптам ззаду вясёлы голас: «Во, і Зінка наша тут!» Паварочваюся — бабулька з пугай у руках. «Ой, Божачка, як вы мяне пазналі?» — «Дык у нашых Гатавічах казалі, што ты прыехала адпачываць у "Саўмін"».
Санаторый «Сосны» лічыўся тады домам адпачынку і належаў Савету міністраў БССР. Мясцовыя называлі яго «Саўмінам». Вялікая колькасць гатаўцаў працавала ў «Соснах». Мяне лічылі там за сваю. А з той бабулькай мы так добра пагаманілі. Колькі добрых парад дала яна мне па збіранні і па саленні грыбоў! Цяпер у санаторый «Сосны» не паедзеш, дорага каштуе. Але мы можам паехаць да сваіх сяб-
роў. Прыязджаем з Надзеяй Лось, маёй добрай сяброўкай. I нам заўсёды радыя мясцовыя жыхаркі Зоя Ліхач і Людміла Грышкевіч. I сёлета ўжо атрымалі ад іх запрашэнне.
А калі завітаем па дарозе на Нарач у Вілейку да Людмілы і Анатоля Сяргей, вырвацца ад іх немагчыма. Любілі наведаць у мястэчку Ілья і маю ўнучатую пляменніцу Валянціну ды яе мужа Пятра Мядвецкіх. Гэта ж усё па дарозе на Нарач.
Але значна раней уся наша вялікая сям'я кожнае лета ездзіла на адпачынак у крымскі Сімеіз. Прымала нас бабуля мужа Надзея Кап'ёва, наша «бабуля-прабабуля», якая жыла там са сваёй дачкой. Цётка Генадзя, Ганна Пятроўна, працавала начмедам вялікага санаторыя імя Сямашкі. Улетку з'язджаліся Кап'ёвы з розных гарадоў Саюза. Незабыўныя тыя нашы вясёлыя вячоркі.
I, вядома ж, любім мы сваё лецішча ў «Сябрах» паблізу Астрашыцкага Гарадка. Цудоўнае лясное атачэнне, чысцюткае возера з прыгожымі гарлачыкамі і чаротам. Насельніцтва «Сяброў» — мастакі, артысты, скульптары, кампазітары, музыканты. На жаль, сяброўтых гадоў становіцца ўсё меней...
Мая сям'я пасялілася тут дзякуючы Народнаму артысту Савецкага Саюза Мікалаю Яроменку, Заслужанаму артысту БССР Юрыю Смірнову і намесніку старшыні Рэспубліканскага тэлебачання і радыё Віталю Дзмітрыевічу Чаніну, светлая ім памяць.
У 80-х гадах, калі беларусы атрымалі дазвол, і пачалася кампанія пабудоў дачных «дамкоў», прафсаюз нашага камітэта прыгледзеў даволі вялікі зямельны надзел у раёне Вязынкі. Вядучай праграмы «Запрашаем на вячоркі» дыктару Кацярыне Несцяровіч, журналісту Людміле Бандарэнка і мне кіраўніцтва даручыла пахадайнічаць: зачараваць і папрасіць дазвол на пабудову «дамкоў» для супрацоўнікаў тэлебачання і радыё. Мы гэта зрабілі.
Але калі дзялілі зямельныя надзелы, мне адмовілі. Віталь Дзмітрыевіч пры сустрэчы выбачаўся, тлумачыў, што такая там здарылася сітуацыя, а я яго супакойвала, ве-
даючы тую сітуацыю. Казала, што рашэнне было абрана правільнае. Адносіны з Віталем Дзмітрыевічам у нас былі сяброўскія, дый жылі мы з ім у адным доме. I вось неяк выходзіла з Дома радыё ды сустрэла спевака, саліста Беларускага радыё Юрыя Смірнова, як заўсёды, з ветлівай усмешкай на твары. Я рассмяялася, калі ўбачыла яго. Параспавядалі адзін аднаму пра свае справы, і раптам Юра мне: «А табе патрэбна так далёка ездзіць на лецішча ў Вязынку? Зараз жа зайдзі да Мікалая Мікалаевіча Яроменкі, у Саюзе тэатральных дзеячаў столькі ўчасткаў, не ведаюць, каму даваць. Я толькі што адтуль».
Офіс Саюза тэатральных дзеячаў быў побач з Домам радыё. Заўсёды рада была сустракацца з вядомым Народным артыстам. Пасля прыемнай размовы Мікалай Мікалаевіч расклаў карту будучых лецішчаў, сярод сарака незанятых выбрала сабе і я. Можа гадоў праз дзесяць па падказцы сяброў з Міністэрства абароны купілі дом, калі зносілі старыя фінскія баракі ў ваенным гарадку ў Гомельскім раёне, разабралі і перавезлі ў «Сябры». Узялі пазыку. Дапамагалі ўсе сябры, асабліва вілейскія, мой брат Аляксандр Бандарэнка, сям'я маёй стрыечнай сястры Ганны, калегі мужа, суседзі па лецішчы, сярод якіх былі і Народны артыст БССР кінарэжысёр Міхаіл Пташук, светлая яму памяць, і проста майстар на ўсе рукі Уладзімір Цярлецкі. Муж пайшоў на пенсію, дабудоўваў сам з дапамогай сыноў і сяброў. Мой сын Саша вельмі любіў там бываць. А я вельмі люблю гуляць там з унукамі па лесе, вучу іх збіраць грыбы, размаўляць з раслінамі. Яны ў мяне гарэзы.
* * *
Але вяртаю вас да ўспамінаў тэлезапісаў у Маскве. Я ўжо згадвала, што яны заўсёды спрыялі кантактам, шчыраму сяброўству і абмену нефармальнай інфармацыяй.
Адну з такіх урачыстасцяў вёў дыктар Цэнтральнага тэлебачання Яўгеній Суслаў. Цікава, што Жэня быў адзіным мужчынам у тым запісе. Чамусьці ўсе астатнія 14 рэспуб-
лік былі прадстаўленыя выключна дыктарамі-жанчынамі. Пасля запісу вырашылі наведаць адзін з цудоўных рэстаранаў Астанкінскай вежы. Як вядома, там іх тры: бронзавы, сярэбраны і залаты.
Каб паказаць панараму Масквы, дзве гадзіны рэстаранная зала рухалася па колу. Гэтага часу хапала не толькі для таго, каб убачыць прыгожыя краявіды Масквы, але і расказаць пра жыццё ў рэспубліках, адкуль прыехалі дыктары.
Тады і пачула шмат пранізлівых, жудасных расповедаў сваіх калег. Асабліва з Сярэдняй Азіі.
Пра гэта не пісалі ў газетах. Там людзі жылі цяжэй за ўсіх. Мясцовыя ўлады камунізм будавалі такім, якім яго бачылі самі. Іншадумцаў і проста незадаволеных жыццём кідалі ў турмы, білі, катавалі альбо проста знішчалі — жыўцом закатвалі ў асфальт пры будаўніцтве новай дарогі. Расказалі і пра сумна вядомую «баваўняную справу», калі арыштавалі, а потым судзілі многіх кіраўнікоў, і ў тым ліку зяця Брэжнева Чурбанава. Аказваецца, раскрыццю яе паспрыялі касманаўты, калі з арбіты зрабілі здымкі баваўняных палёў і перадалі ў Крэмль, а там параўналі з афіцыйнымі ўзбекскімі і кіргізскімі лічбамі. Пасля судоў на «баваўняныя» краіны так моцна пачалі ціснуць, што там людзям не было чаго есці. He хапала нават хлеба...