• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мой шлях да Беларусі  Зінаіда Бандарэнка

    Мой шлях да Беларусі

    Зінаіда Бандарэнка

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 236с.
    Мінск 2020
    64.34 МБ
    Кожны, хто выходзіць на сцэну альбо ў эфір, павінен адчуваць, што за ім сочыць прафесіянал, які здольны даць правільную параду. Трэба ўмець самому знайсці такога чалавека. Дзякуй Богу, сярод блізкіх мне людзей (і ў Мінску, і ў Гомелі), заўсёды былі менавіта такія асобы. Шчырыя, з добразычлівымі намерамі.
    На жаль, давялося сутыкнуцца і з іншым бокам гэтай з'явы. Аказалася, за ўсімі маімі эфірамі пільна сачыўчалавек, які і перавёў мяне на працу з Гомеля ў Мінск — кіраўнік Рэспубліканскага радыё і тэлебачання Васіль Пятровіч Несцяровіч. Якраз у гэты час у Мінску дабудавалі Дом радыё на Чырвонай, 4. Мы шчыра радаваліся. Умовы там былі
    больш камфортнымі, напоўніцу працавалі малыя і вялікія студыі. Адна нават дазваляла размясціць цэлы аркестр, які быў самым прэстыжным у Беларусі, — Эстрадна-сімфанічны аркестр Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Заслужанага артыста БССР Барыса Райскага. Пачала з ім супрацоўнічаць і я, весці яго канцэрты.
    Аднойчы ў дыктарскую пазваніў Несцяровіч (ён з усімі быў на «ты») і запрасіў мяне да сябе. Маўляў, трэба Hern­ia абмеркаваць. Без якой-небудзь задняй думкі я накіравалася ў кабінет Васіля Пятровіча. Адзінае, што магло выклікаць пытанні, — насцярожана-ўважлівы погляд яго маладой і прыгожай сакратаркі. Перад гэтым (дзякуючы дапамозе Несцяровіча) мы атрымалі сваю першую кватэру — двухпакаёвую «хрушчоўку» на першым паверсе аднаго з дамоў на вуліцы Арлоўскай. А раней здымалі жытло ў прыватным сектары ля сучаснага Тэатра музкамедыі, якое па газетнай абвестцы знайшоў муж.
    Дарэчы, уласную кватэру на Арлоўскай атрымалі не толькі мы. Да прыкладу, у нашым пад'ездзе на пятым паверсе жыў з сям'ёй вядомы журналіст і мастацтвазнаўца Эдуард Варашылаў, які прыйшоў на тэлебачанне з мастацкага музея і працаваў у якасці эксперта. Чалавек інтэлігенты, рэспектабельны, заўсёды добра апрануты. Шмат гадоў мы шчыра сябравалі. Сябруем з яго ўдавой Святланай і цяпер.
    Несцяровіч пачаў размову менавіта з гэтага. Стаў цікавіцца абставінамі пераезду, а потым (як бы між іншым) спытаў пра мае адносіны з мужам, чым выклікаў непакой ужо ў мяне. Аказалася, ніякіх падстаў для падобных пытанняў няма, але сам факт узнікнення цікавасці крыху насцярожыў. I нездарма... Бо Васіль Пятровіч выказаў пажаданне мець з майго боку больш увагі да сябе і часам сустракацца. Тут усё стала зразумела. Адказала, што ў мяне шмат працы. Тут трэба адзначыць, што я сапраўды была цалкам занятая працай і абсалютна не цікавілася падзеямі ўтак званым закуліссі. Але з гэтага моманту ўсё змянілася.
    У дыктарскай працы ў тыя часы, акрамя частых аб'яў перад камерай, бывалі і даволі працяглыя паўзы. Несцяро-
    віч пра іх добра ведаў. I пачаліся пастаянныя выклікі мяне ў кабінет Васіля Пятровіча ў Дом Радыё на Чырвоную, 4. Прычым тон значна змяніўся — калі першы раз ён мяне паклікаў, то цяпер гэта стала загадам. Кожны раз ён пытаўся пра магчымую «сустрэчу», і кожны раз я прыдумляла розныя прычыны, каб яна не адбылася. Я расказала пра гэта сваёй свякрусе, якая на той час ужо жыла з намі. Ніна Пятроўна была вельмі прыгожай жанчынай, таму сама не раз сутыкалася з падобнаю з'явай. Параіла трымацца.
    Якраз у той момант Цэнтральнае (маскоўскае) тэлебачанне ладзіла вялікую паездку ў Германскую Дэмакратычную Рэспубліку. Паездка была вельмі цікавая. А літаральна на наступны дзень пасля вяртання мяне раптам запрасіў да сябе намеснік дырэктара тэлестудыі Канстанцін Пятровіч Пятніцкі і паведаміў, што мяне выклікаюць у Савецкі райкам партыі. Мяне там нехта будзе чакаць. У мяне было некалькі версій і здагадак. Была нават думка пра тое, што могуць прапанаваць стаць камуністкай. На той момант для абсалютнай большасці людзей гэта была звычайная рэч. I вельмі пачэсная.
    Савецкі райкам КПБ знаходзіўся каля тагачаснай «Ленінкі», то-бок Нацыянальнай бібліятэкі. Прыёмная была на другім паверсе. Я прыйшла, калі там яшчэ нікога не было. Мне параілі пачакаць. Маўляў, «па вас зараз прыйдуць». I сапраўды, хутка прыйшла жанчына ды загадала ісці з ёй. Я не ведала, куды яна мяне павядзе. Мы перайшлі дарогу і накіраваліся ў будынак ЦК КПБ. На ўваходзе яна нешта сказала міліцыянту. На ліфце падняліся на чацвёрты лаверх. Падышлі да 406-га кабінета. Яна зазірнула туды, зноў нешта сказала — і прапанавала мне ўвайсці. За сталом сядзеў мужчына ў шэрым пінжаку. Мужчына суха павітаўся, аднак з крэсла не ўстаў. У гэтым адчула для сябе нядобры знак. Ён прапанаваў сесці і задаў першае пытанне: «Як Вы ставіцеся да Несцяровіча?» Без імя і імя па бацьку. Я адразу вымавіла тое, што ў нашым атачэнні казалі ўсе: «Вельмі добра. Ён жа столькі робіць для тэлебачання! Ён пабудаваў Дом Радыё...»
    Мужчына ў шэрым пінжаку, які ўвесь час імкнуўся глядзець уніз, перапыніў мяне сухім металічным голасам: «Не он, а Центральный Комнтет Коммуннстнческой партнм». Адразу змоўкла, а ён працягваў: «Через трм дня он будет снят с работы. Мы знаем, что он склонял Вас к особым отношенмям. П мы знаем, что Вы не далн согласмя».
    Я такога не чакала. Ад хвалявання задрыжэлі вусны. Ён падышоў да сейфа, адчыніў, дастаў блакітную тэчку і дадаў: «Мы это знаем точно. Все разговоры с днкторской у нас запнсаны. Вот, напрммер.
    25 апреля. Звонок Нестеровмча:
    — Чем ты сегодня заннмаешься?
    Ваш ответ:
    — А у меня сегодня день рождення.
    — Так, может, прнгласншь?
    — Конечно, Васнлмй Петровмч. Мы Вас прмглашаем.
    — А как на это посмотрмт твой муж?
    — Он будет очень рад.
    Мы знаем, что Нестеровнча на вашем дне рождення не было.
    А вот другой эпнзод.
    Во время вашего дежурства, после его звонка в днкторскую вы ндете по кормдору. Навстречу Вам ндет однн товаршд, которому мы очень вермм.
    Вопрос:
    — Куда ты ндешь?
    Ваш ответ:
    — Васмлнй Петровмч вызывает».
    I тут мяне быццам бы халодным потам прабіла. Я ўспомніла тую сустрэчу. Размаўляла тады з Інгай Алфімавай, якая была рэдактарам нашага выпуску. Аказваецца, за мной пільна сачылі.
    «На вопрос: "Опять?" — вы ответмлн: "Опять. Как я устала, но я все равно не сдамся"».
    Падумалася, калі яны ўсё ведаюць, дык што ж хочуць ад мяне? Ён быццам бы прачытаў мае думкі і працягнуў: «Нестеровмч снял квартнру, куда собмралнсь женіцнны для
    ночных времяпровожденнй, м мы, зная, что Вы постугмлм честно, хотнм быть в курсе, кто ему все-такн уступмл, ведь женіцнн на телевнденмм работает много?»
    Як ужо было сказана, я зусім не цікавілася, што адбываецца навокал. Тэлесуфлёраў не было, таму кожны свой тэкст завучвала на памяць. Папросту — зубрыла. Усё было залітавана цэнзарам, і нават на адно слова нельга было памыліцца. Асабліва ўтэлеперадачы палітычнай накіраванасці. Пра гэта і сказала чалавеку ў шэрым пінжаку. I не назвала ніводнага прозвішча.
    Для КДБ я была абсалютна не цікавай, не карыснай крыніцай інфармацыі. I дзякуй Богу... Ён папярэдзіў, што пра нашу размову ніхто не павінен ведаць, і, калі я пра яе некаму раскажу (я адчула метал у голасе і пагрозу), аб гэтым адразу будзе вядома ў КДБ. Так мы і развіталіся. Калі ўжо падыходзіла да дзвярэй, раптам пачула пытанне: «А чаму ў Вашага мужа не ўзнікла жадання даць яму па мордзе?» Я не знайшлася, што адказаць, і выйшла. Магчыма, ён чамусьці хацеў мяне справакаваць. Яго твар я забылася, як толькі сышла адтуль — напэўна, гэта нешта прафесійнае ў такіх людзей.
    Добра, што не трэба было ісці на працу. Дома расплакалася і пра ўсё яшчэ раз расказала сваёй свякрусе. Тая ў адказ: «Дурніца, вельмі добра, што ўсё атрымалася менавіта так». Успомніла шмат падобных выпадкаў са свайго жыцця, калі прыходзілася абараняць не толькі свой гонар, але і кар'еру мужа. На жаль, такія сітуацыі заўсёды былі і будуць. Свякруха параіла нічога не казаць мужу. Маўляў, ён у нас чалавек эмацыйны. Можа ўтварыць нешта кшталту скандалу. Напэўна, гэтая парада была разумнай, але я не вытрымала, і ў той жа вечар пра ўсё расказала Генадзю. На здзіўленне, ён успрыняў непрыемную інфармацыю даволі спакойна. Параіўся толькі з нашым сябрам Юзікам Хаўратовічам, які быў кандыдатам гістарычных навук, працаваў у Інстытуце марксізму-ленінізму пры ЦК КПБ і добра ведаў тамтэйшыя парадкі. Юзік прапанаваў нічога не рабіць, a пачакаць, якім будзе развіццё падзеяў. Сапраўды, Несця-
    ровіча праз тры дні звольнілі з працы. Без тлумачэння якіхнебудзь прычын. На гэтым усё і скончылася.
    Некалькі гадоў таму мне прапанавалі падлячыцца ў адным санаторыі-прафілакторыі. На нейкай медыцынскай працэдуры выпадкова сустрэла тую самую жанчыну, якая некалі вадзіла мяне ў ЦК КПБ, і спытала яе, з кім я тады размаўляла. Аказалася, мяне выклікаў на гутарку Мікалай Фёдаравіч Цішчанка, асабіст, якога кэдэбэшная кар'ера з Расіі закінула ў Беларусь. У ЦК яго не вельмі паважалі — ганарлівы, напышлівы чалавек.
    Па накірунку сваёй працы мы ведалі «куратараў» КДБ у твар. На гэтую тэму згадваецца першамайская дэманстрацыя на Кастрычніцкай плошчы. Мы з маім калегам Уладзімірам Шаліхіным павінны былі весці рэпартаж. Ужо стаім на рэпарцёрскай пляцоўцы. Перад самай трансляцыяй раптам чую: «Зіна, Зіна!» Бачу — мастацкі кіраўнік аркестра народных інструментаў імя Жыновіча, Народны артыст БССР Міхаіл Антонавіч Казінец. Яго не прапускаюць на гасцявую трыбуну — пропуск мае, а пашпарт забыўся дома. Трэба спраўдзіць яго асобу. Я хуценька спускаюся і важна кажу маладзенькаму ахоўніку, хто гэта такі, і прыгадваю ўсе рэгаліі Казінца. А ён, гледзячы на мяне, адказвае: «А я вас не ведаю». А на грудзях у мяне імянны пропуск з надпісам «Прэса». У гэты момант падыходзіць самы галоўны «куратар» і кажа: «Сваіх герояўтрэба ведаць у твар!»
    Словам, за сваімі спінамі подых спецслужбаў мы адчувалі заўсёды.
    * * *
    Пасля Несцяровіча кіраваць Рэспубліканскім радыё і тэлебачаннем прызначылі Вячаслава Пятровіча Палескага (псеўданім Вячаслава Пятровіча Станкевіча). Гэта быў драматург, адукаваны, нацыянальна арыентаваны чалавек. Родам з Гомельшчыны, з вёскі Астрагляды Брагінскага раёна. Размаўляў ён выключна на беларускай мове.
    У канцы сямідзесятых мы ездзілі ў родныя для Вячаслава Пятровіча Палескага мясціны. На жаль, яго самога тады
    ўжо не было з намі. Вельмі запамінальная паездка. Глухое Палессе. Больш за чатырыста кіламетраў ад Мінска. Вялікі і цалкам не прыстасаваны для такіх паездак аўтобус «ЛАЗ». Нас было каля шасцідзесяці чалавек, аркестр нашага радыё і тэлебачання, якім тады кіраваў Барыс Іпалітавіч Райскі. Дарога далася вельмі цяжка. Даехалі галодныя, стомленыя. Канцэрт пачынаўся пасля дзесяці вечара. Звычайная практыка, бо ў гаспадарках працавалі дацямна, і толькі потым прымалі артыстаў.