Мой шлях да Беларусі
Зінаіда Бандарэнка
Выдавец: Медысонт
Памер: 236с.
Мінск 2020
У 1990 годзе Генадзь Бураўкін на тры гады з'ехаў узначальваць беларускае прадстаўніцтва пры ААН, але ў 1993 годзе вярнуўся і кароткі час быў намеснікам міністра культуры і інфармацыі. Потым да 2001 года кіраваў часопісам «Вожык». Менавіта ў тыя гады адбылася адна даволі цікавая сітуацыя.
Яго дачка Святлана скончыла інстытут замежных моваў. Генадзь Мікалаевіч нечакана патэлефанаваў мне і сказаў:
«Зінаіда Аляксандраўна, не ведаю, як вам сказаць... На тэлебачанні будзе праходзіць конкурс дыктараў, а наша Света хоча паспрабаваць сябе ў гэтым кірунку. Я вас пра адно прашу: пастаўцеся да яе не як да дачкі Бураўкіна, а як да звычайнай канкурсанткі. Калі ў яе ёсць здольнасці, дык рашэнне застаецца за вамі, калі ж не — дык ні ў якім разе не рабіце нічога, каб прыняць яе».
Але пратэкцыя і не спатрэбілася. Святлана вылучалася сярод усіх канкурсантаў не толькі паводзінамі і знешнасцю — у яе была свая адметная, мяккая жаноцкая манера гаварыць. Камісія аднагалосна вырашыла прыняць яе на работу.
Нам патрэбныя былі дыктары інфармацыйнага плану. Яна адразу пачала чытаць інфармацыйныя выпускі і вельмі спадабалася гледачам. Ведаю гэта дакладна, бо ў нас існавала такая завядзёнка: не браць адразу чалавека ў штат, а каб месяц-другі папрацаваў дыктарам-практыкантам. Мы нават абвяшчалі ў эфіры, што, маўляў, з сённяшняга дня пачынаюць працаваць новыя дыктары, і прасілі выказваць сваю думку пра іх. I тэлегледачы сімпатызавалі Святлане больш за астатніх практыкантаў.
Усё было добра, пакуль Генадзь Мікалаевіч выразна не абазначыў сваю пазіцыю. Перш за ўсё адносна беларускай мовы. I ўлада пачала яго моцна біць. У тым ліку і з дапамогай беларускага тэлебачання. Святлана адпрацавала на тэлебачанні толькі год.
Аднойчы прыходжу ў дыктарскую, а яна раптам мне падае заяву і кажа: «Зінаіда Аляксандраўна, я буду звальняцца, бо не магу так больш. Тое, што я бачу на тэлебачанні, абсалютна непрыстойна. Я здрадзіць свайму тату не магу. Як я магу чытаць інфармацыю, дзе перакрэсліваецца пазіцыя майго таты».
Некаторы час яна была беспрацоўнай, а потым мне патэлефанавалі з амерыканскай амбасады. Патлумачылі, што да іх на работу ўладкоўваецца Святлана Бураўкіна. Аднак без рэкамендацый (такое правіла) яны не прымаюць. Папрасілі напісаць. Я ахвотна пагадзілася, і сказала
пра Свету столькі добрых слоў, што на наступны дзень яны патэлефанавалі зноў: «Нічога пісаць не трэба. Нам дастаткова таго, што вы ўжо сказалі!»
А ў другой палове 1990-х гадоў пачаліся зусім іншыя часы, калі Бураўкіну ўжо не давалі магчымасці выступаць са сваімі вершамі. Памятаю, я вяла ў Маладзечне фестываль беларускай песні, дзе мы выпадкова сустрэліся з Генадзем Мікалаевічам, які з вялікай цяжкасцю патрапіў на канцэрт. Ён распавёў, як дзяжурная ледзь не таемна пасяліла яго ў гатэлі, папярэдзіўшы: «Я вельмі добра ведаю і вас, і вашу паэзію, і даю вам месца ў гатэлі пры ўмове, каб ніхто вас не заўважыў». Гаварыў гэта Генадзь Мікалаевіч з тугою ў вачах... Запрашэнне на той фестываль ён атрымаў як звычайны глядач, а не як паэт і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, не як аўтар многіх папулярных песень і ўвогуле чалавек высокага кшталту.
Калі ж набліжалася ягонае 75-годдзе, мне здавалася недаравальным не адзначыць яго, і я ўзялася за арганізацыю — сама дамаўлялася з артыстамі і выступоўцамі. Вечарына адбылася ў канцэртнай зале Палаца мастацтваў. Праўда, не ўсе тады здолелі быць, хто абяцаў. He прыйшлі без тлумачэнняў некаторыя кампазітары, чые песні на словы Генадзя Бураўкіна гучалі на гэтым канцэрце. Абяцалі быць таксама Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч (яны ж не толькі «Калыханку» спявалі, але і «Белы снег»), аднак перад самым канцэртам Ядзя патэлефанавала: «Прабачце, мы не зможам быць...» Але я ўдзячная ім за тое, што дапамаглі тады з апаратурай і асвятленнем ды прыслалі свайго гукарэжысёра Генадзя Ксяндзова, светлая яму памяць, з усёй апаратурай і фанаграмамі. Перад самым канцэртам пачаліся перашкоды: у канцэртную залу доўга не пускалі, а потым папярэдзілі, што нібыта ў сувязі з рамонтам будзе адключана святло. Аднак людзі сказалі: «Выйдзем на прыступкі і вечарыну будзем праводзіцьтам».
Тым не менш, хоць і з сумным адценнем, але ўсё прайшло добра. Гучалі вершы паэта і песні на яго словы, любімую ж Бураўкінскую «Калыханку» спявала ўся зала.
Знакамітая перадача для дзетак «Калыханка» дэбютавала ў 1981 годзе. Словы песні напісаў Генадзь Бураўкін, а музыку — Васіль Раінчык. Гэта быў выбух на ўсю краіну! Перадачу і песню ўпадабалі ўсе, ад немаўлятак да дарослых. У 2008 годзе песню Бураўкіна паспрабавалі замяніць калыханкай у выкананні спявачкі, а зараз дэпутаткі Ірыны Дарафеевай, але гэта выклікала такую хвалю людскога абурэння, што тэкст Бураўкіна праз годдавялося вярнуць.
Мы, дыктары, кожны з нецярплівасцю чакалі сваёй чаргі, каб правесці «Калыханку». Пашанцавала і мне прыняць у ёй удзел у якасці «цёці Зіны». Больш за тое, аднойчы гэта словазлучэнне нават крыху «мадэрнізавалі». Маленькі хлопчыкубачыў мяне на вуліцы ізакрычаў: «Мама, глядзі! Цётка Буслік ідзе!»
Вельмі, трапна пра Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна напісаў паэт Павел Саковіч:
У Генадзя ў Бураўкіна
Вочы — вострыя бураўчыкі!
Бачыць ён усіх наскрозь,
Яго ж — не заўважаюць штось.
А ён не крыўдзіцца, ані,
Пласты жыццёвыя буравіць,
I пройдуць дні —
Фантан паэзіі ўдарыць.
9 мая 1975 года. Прамая трансляцыя з плошчы Перамогі.
8 мая 1975 года. Праграма да Дня Перамогі. У цэнтры — генерал-лейтэнант авіяцыі Леанід Бяда, які пазней трагічна загінуў.
Плошча Перамогі. Ідзе прамая трансляцыя.
Злева — рукі Пятра Машэрава. 1975 г.
Здымак атрымала
з Югаславіі пасля выхаду на Інтэрбачанне. 1976 г.
Запіс на ЦТ вакальнага квартэта «Купалінка». Масква. 1975 г.
3 Народным пісьменнікам Беларусі Іванам Чыгрынавым. Першамай. 1975 г.
Хлебам-соллю сустракалі чарговых гасцей у вялікай радыёстудыі. Злева ад мяне — дыктары БТ Галіна Сямёнава і Кацярына Несцяровіч, справа ад мяне — намеснік старшыні Міхаіл Суша, невядомы, сакратар партыйнай арганізацыі Валеры Скварцоў, старшыня Дзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Бураўкін.
Дыктары на рэпетыцыі. Працоўны момант. 1975 г.
Гомель. Мы з мамай у гасцях у Шчагловых. 1977 г.
Наша сямейнае фота: муж, сыны, свякроў Ніна Пятроўна. 1977 г.
3 маімі сынамі Аляксандрам і Уладзімірам.
Здымак для часопіса «Работніца і сялянка»:
з Кацярынай Несцяровіч і Марынай Новікавай.
Пасля запісу праграмы «Выпускны баль». Злева направа, стаяць: акцёр Валерый Мароз, рэдактар Генадзь Паршыкаў, невядомы госць, памочнікі рэжысёра Тамара Маланіна, Маргарыта Міцкевіч, Таццяна Касмачова; сядзяць: Зінаіда Бандарэнка, рэжысёры Саша Калініна, Вера Руцкая, памочнік рэжысёра Анатоль Варэнік, рэжысёр Юрый Хашчавацкі.
3 Народным пісьменнікам БССР Іванам Шамякіным.
На 100-гадовым юбілеі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) на Гродзеншыне. 1976 г.
3 Заслужаным артыстам БССР Юрыем Смірновым і артыстам Мікалаем Казініным. 1976 г.
Сустрэча з докерамі Мікалаева. 1978 г.
Ля Каралеўскага палаца Амаліенборг
у Капенгагене. 1978 г.
Адна нага ў Еўропе, другая — у Азіі.
Дні культуры ў Сібіры. Свярдлоўская вобласць, недалёка ад Першаўральска. Каментатар Леанід Ларуцін, рэжысёр БТ Віктар Карпілаў, галоўны рэдактар радыё Тамара Якута. 1979 г.
Эфір на Омскім тэлебачанні. Працоўны момант.
Запіс «Літаратурных сустрэч» у Доме літаратараў. Побач — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Максім Лужанін, Народны пісьменнік БССР Кандрат Крапіва, крайнія справа — Народны паэт Ніл Гілевіч БССР, Народны пісьменнік БССР Васіль Быкаў. 1979 г.
Нашы знакамітыя «лятучкі». У вялікай студыі радыё галоўныя рэдактары тэлебачання, справа налева: Ніна Шоба, Аляксей Хадарын, Людміла Сідаровіч, Уладзімір Душкевіч. 1979 г.
У касцюме для В'етнама. Перад паездкай у рэспубліку. 1977 г.
На сцэне канцэртнай залы «Расія». У праграме «Пятая пара года». 1982 г.
Віншаванні з 8 сакавіка ў перадачы «Я для мамы платье сшнла». 1980 г.
Семінар супрацоўнікаў радыё і тэлебачання ў Магілёве. 1980 г.
Мая любімая Калыханка. 1983 г.
Эфір Кастрычніцкай дэманстрацыі.
3 Уладзімірам Шаліхіным.
Нам 25 гадоў. На сцэне дыктары тэлебачання: Уладзімір Яркоў, Валянцін Аксенцюк, Галіна Сямёнава, Элеанора Давыдоўская, Кацярына Несцяровіч, Таццяна Мацюшэнка, Зінаіда Бандарэнка, Тамара Бастун, Уладзімір Шаліхін. 1981 г.
Дні Беларускага тэлебачання
ў Грузіі. Экскурсія ў Мцхету.
3 журналістам Беларускага радыё Давідам Дубінскім. 1982 г.
Кадр з праграмы «М пока на земле суідествует любовь».
Канцэртная зала «Расія». 1986 г.
Дзень Перамогі. Адкрытая сцэна ва Уруччы. 1985 г.
Ля Дома радыё хлебам-соллю сустракаю касманаўтаў Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка, Валянціну Церашкову.
Дом ураду. Пасля ўручэння дзеячам культуры Ганаровай граматы Вярхоўнага Савета БССР. Справа ад мяне — Народны артыст СССР, мастацкі кіраўнік Хору радыё і тэлебачання Віктар Роўда. 1985 г.
Праводзіны Мікалая Чаргінца ў Афганістан.
Фота з асабістага архіва Васіля Быкава. 1985 г.
Сын Аляксандр пасля палёту.
1985 г.
Санаторый «Сосны». Да нас прыехалі вілейцы: сем'і Ігнатовічаў і Сяргеяў. 1986 г.
У Вышэйшай партыйнай школе прымаюць Ніла Гілевіча і Васіля Быкава.
У цэнтры — рэктар ВПШ Мікалай Пахомаў, справа Генадзь Кап'ёў.
1985 г.
На сустрэчы з тэлерадыёслухачамі: кіраўнік аддзела дыктараў радыё Галіна Сідзельнікава, дыктары радыё Тамара Лонская і Лілія Пількевіч. 1986 г.
У радыёстудыі Генадзь Бураўкін і Уладзімір Кавалёнак з жонкай.
Канцэртная зала «Расія». Са спявачкай Таццянай Арлоўскай, паэтамі Аляксандрам Лягчылавым і Барысам Бруснікавым. 1986 г.
На «Славянскім базары» ў Віцебску ў прэс-цэнтры.
3 дыктарам ЦТ Заслужанай артысткай РСФСР Ангелінай Воўк. 1987 г.
3 генерал-лейтэнантам авіяцыі Анатолем Сульяновым.
3 рэдактарам магілёўскай газеты, будучым дэпутатам Нацыянальнага сходу Тамарай Белкінай. 1987 г.
Гомель. Каля аўтобусаў ПТС. Запіс чарговых «Чырвоных гваздзікоў».
3 рэдактарамі Нінэль Лапцевай і Юрыем Савіным.
У дзень гадавіны смерці маёй матулечкі.
Бераставіца. Побач Народныя артысты БССР спявак Яраслаў Еўдакімаў і кампазітар Эдуард Зарыцкі. 1988 г.
Хлеб-соль ад Рэчыцкага раёна прымае пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Побач Ігар Лучанок. Справа — Заслужаныя артысты Беларусі дыктар радыё Мікалай Чырык і спявак Іван Краснадубскі. 1989 г.