Мой шлях да Беларусі
Зінаіда Бандарэнка
Выдавец: Медысонт
Памер: 236с.
Мінск 2020
Літва. Тракайскі замак. 3 мужам і сынам Валодзем.
Дыктары тэлебачання пасля дыхальнай гімнастыкі. 1988 г.
Пасля канцэрта Ігара Лучанка «Ты, земля, такая одна». Канцэртная зала «Расія». 1988 г.
Па дарозе ў Мінск пасля чарговай сустрэчы з тэлегледачамі заехалі да маёй стрыечнай сястры Ганначкі ў Старыя Цярэшкавічы.
3 Ядзвігай Паплаўскай і Народным артыстам СССР Яўгенам Глебавым на аўтарскім канцэрце кампазітара.
Падчас рэпетыцыі з аўтарам праграмы «Чырвоныя гваздзікі» Бахціярам Бахціяравым. 1990 г.
3 будучым міністрам культуры Леанідам Гулякам. 1991 г.
Пасля Першамайскай дэманстрацыі з салісткай Дзяржаўнага народнага хору Святланай Пярмішынай і яе дачушкай. 1995 г.
Першы «Магутны Божа». Магілёў. 1993 г.
3 унучкай Машай. 1992 г.
Журналіст Ягор Хрусталёў, спявачкі Алеся Ярмоленка і Ларыса Грыбалёва, мае калегі Ірына Смольская і Саша Байкоў у Маладзечне на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі.
Фестываль «Магутны Божа». 1995 г.
Камчатка. Бераг Ціхага акіяна. 3 Заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Надзеяй Мікуліч, з супрацоўніцай мясцовай адміністрацыі
Верай Трыфанавай і прыхільніцай. 1995 г.
Побач з першымі
He скажу, што мне выпала часта кантактаваць з першымі асобамі дзяржавы, але некалькі разоў гэта было.
Тады ў чарговы раз святкавалі дзень Перамогі. Як і зараз, ветэранская калона на чале з кіраўніком краіны ішла з боку будынку ЦК КПБ. У тыя часы кампартыяй і фактычна ўсёй краінай кіраваў, светлай памяці, Пётр Міронавіч Машэраў.
Пакуль калона падыходзіла да плошчы Перамогі, мы з Уладзімірам Шаліхіным па чарзе бралі інтэрв'ю ў ветэранаў і герояў вайны. Маім суразмоўнікам быў сталага ўзросту ветэран са шматлікімі ўзнагародамі, калі да нас падбег адзін з кадэбэшнікаў і закрычаў, каб хутчэй прыбіралі камеры, бо калона ўжо прайшла мост. Машэраў павінен быў стаць у самым цэнтры — гэта значыць, на нашае месца. Мой суразмоўца раптам рашуча мяне спыніў: «Bina, стой! Сёння — наш дзень!» Як яго ні пераконвала, не атрымалася. Машэраву прыйшлося стаць побач са мной. Мы абмяняліся віншаваннямі.
Той моманттрапіў на фота, якое мне пазней прынеслі з ЦК Кампартыі Беларусі, але Машэрава «адрэзалі». На фота засталіся толькі рукі кіраўніка беларускай кампартыі.
Дарэчы, Пётр Міронавіч Машэраў быў неверагодна сціплы чалавек. Пасля яго трагічнай смерці сям'і не засталося амаль нічога. Hi машын, ні лецішча. Калі яго дачцэ Наталлі дваццаць гадоў таму прыйшлося накіраваць на аперацыю ў Германію свайго мужа, яна прадала палову кватэры. Наколькі мне вядома, на сённяшні дзень, сям'я Наталлі Машэравай жыве даволі абмежавана ў матэрыяльным сэнсе. Адчуваю сорам, што дапусцілі такую непавагу да сям'і першай асобы Рэспублікі.
3 Л.І. Брэжневым мне таксама выпала сустрэцца. Але не так блізка, як з Машэравым. Як вядома, званне горада-героя Мінску доўга не давалі. Масква ўпіралася. Маўляў, пра які гераізм можна гаварыць, калі немцы на трэці дзень вайны былі ўжо тут, а бамбіць горад пачалі з самага пачатку.
Тым не менш, на мой погляд, Мінск трэба было адзначыць. Бо былі ж тут і гераізм людзей, і партызанскі рух, і рэйкавая вайна. Цяпер, праўда, стаўленне да яе змянілася. Партызаны зробяць сваю справу — і схаваюцца ў лес, а мясцовыя жыхары адказваюць перад немцамі, якія знішчалі ўсё вакол.
Шмат зрабіў у справе ўзнагароды Мінска журналіст Мікалай Матукоўскі. Ён працаваў карэспандэнтам «Нзвестмй» і добра ведаў, як гэта пытанне можна «прабіць». Матукоўскі меў у Маскве добрыя сувязі. I за настойлівасць у гэтай справе яго можна толькі ўхваліць.
Рашэнне пра званне ўрэшце было прынятае ў 1974 годзе. Трэба ўручаць ордэн Леніна і «Залатую зорку», a Брэжнеў усё хварэе. Прыехаць жа Генеральны сакратар ЦК КПСС змог толькі праз чатыры гады, 25 чэрвеня 1978 года. Як заўсёды, урачыстасці прызначылі ў Оперным тэатры, адкуль ішла прамая трансляцыя на ўвесь Савецкі Саюз.
Яшчэ з раніцы мяне і рэжысёра папярэдзілі: імпрэзу трэба скончыць не лазней за дзявятую гадзіну вечара. Дасведчаныя людзі шэптам патлумачылі, што гэта звязана з працягласцю дзейнасці стымулятараў, якія Брэжнеў меў у сэрцы. Праз кожныя дзве гадзіны трэба было рабіць лекавую падпітку.
I вось ідзе канцэрт. Выходжу на сцэну і бачу, што Леаніда Ілліча пасадзілі не як звычайна пасярэдзіне шостага рада, дзе атачэнне і ахоўнікі рабілі пэўны квадрат, а з краю, бліжэй да выхаду. Канцэрт спакойна ідзе. Бліжэй да абазначанага часу бачу, што вакол яго пачалася мітусня. Праз некалькі хвілін выходжу аб'яўляць наступны нумар і раптам назіраю, як яго падымаюць і літаральна нясуць да выхаду. Аб'яўляю Народны дзіцячы калектыў Палаца прафсаюзаў «Равеснік», якім тады кіравала Марына Бяльзацкая. Дзеці
ўжо стаялі за маёй спінай, я толькі на крок адышла ад мікрафона і раптам галоўная заслона — шух! — зачынілася. На гэтым канцэрт закончыўся.
Цягнік Брэжнева стаяў на вакзале, як кажуць, «пад парамі». Так выпала, што мне ў той дзень таксама трэба было ехаць у Маскву на нейкі запіс. Мой цягнік быў наступным за брэжнеўскім. I раніцай, калі прыехала ў «Астанкіна» мяне закідалі пытаннямі: «Што здарылася на канцэрце ў Мінску. А можа ЁН ужо сканаў?»
Абставіны маёй сустрэчы з М.С. Гарбачовым былі зусім іншымі.
У СССР віравала перабудова. У якасці Генеральнага сакратара ЦК КПСС у Мінску Міхаіл Сяргеевіч быў толькі адзін раз, у лютым 1991 года. Паўдня ён наведваў розныя прадпрыемствы, потым быў кароткі абед і канцэрту філармоніі. Але любіў Міхаіл Сяргеевіч пагаварыць на вуліцы з людзьмі. I на гэты раз размова зацягнулася. Трансляцыі не было. А я, каб падрыхтавацца, прыйшла ў філармонію значна раней. На ўваходзе праверылі дакументы. Па завядзёнцы, узяла ключ ад касцюмернага пакоя на другім паверсе, там звычайна пераапраналіся салісты і вядоўцы. Але туды не пускаюць спецслужбы. Усіх адпраўляюць пераапранацца ў падвал. Удзельнікаў канцэрта было больш за дзве сотні. А падвал цяжка назваць касцюмернай. Выкарыстоўвалася гэтае памяшканне для складавання рознага скарбу філармоніі — інструменту, дэкарацый і г.д.
Божа мой! Мне толькі-толькі пашылі новы канцэртны строй. Гэта быў мой першы выхад на сцэну ў ім. Мастакмадэльер Дома мадэляў Іна Булгакава намалявала вельмі прыгожы эскіз! Гэта быў цуд! 3 белага крэпдэшыну, увесь расшыты золатам, буйны арнамент нацыянальнай вышыванкі ў карычневым колеры выглядаў стылёва і вельмі сучасна. Словам, не для падвала ён. Я падышла да супрацоўніка КДБ: «Калі ласка, прапусціце. Там касцюмерка, люстэрка, усе мае грымёрныя прылады!» На шчасце, ён пагадзіўся і прайшоў са мной, праверыў, ці закрытая фортка, і параіў не падыходзіць да акна.
Было гэта за гадзіну да запланаванага пачатку канцэрта. Гарбачоў яшчэ не прыехаў. Я спусцілася ўніз і расказала пра ўсё рэжысёру канцэрта Валянціну Дудкевічу, з якім мы шмат супрацоўнічалі. Гэта ўжо быў рэжысёр новай фармацыі, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, Народны артыст Рэспублікі, які і сёння з'яўляецца мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.
Вокны касцюмернай выходзяць на вуліцу, якая цяпер называецца «Бульвар Мулявіна». Менавіта з боку ўніверсама «Сталічны» павінен быў прыехаць Гарбачоў і з бакавога ўваходу ўвайсці ў філармонію. Там ужо быў засланы чырвоны дыван. Час ад часу я ўсё ж паглядала ў акно. Картэж генсека нарэшце пад'ехаў. 3 машыны вышлі Міхаіл Сяргеевіч і яго жонка Раіса Максімаўна. Імгненна вакол іх аказалася процьма людзей, і Гарбачоў затрымаўся яшчэ на гадзіну. Бедныя артысты, якія ўвесь гэты час туліліся ў падвале!
Урэшце Гарбачоў з жонкай накіраваліся ў канцэртную залу, а я таксама спусцілася ўніз за кулісы. Мы з Дудкевічам пачалі назіраць у дзірачку, якая на ўсіх сцэнічных заслонах зроблена спецыяльна. Заслона была закрытая, але мы бачылі ўсё, што робіцца ў зале. Міхаіл Сяргеевіч з Раісай Максімаўнай павольна падышлі да свайго шостага рада, які быўувесь пусты, і пачалі дзякаваць паклонамі. Атрымліваю каманду — выходзь. Адчуваю, што яшчэ рана, бо чую гучныя апладысменты, і яны ўсё кланяюцца. Мяне літаральна выпіхвалі на сцэну, а я ўпіралася. Як толькі адчула, што ў зале цішыня, выйшла за генеральную заслону да мікрафона. Зала зноў узарвалася апладысментамі. На мой погляд, не мне, а строю, які стварыла Іна Булгакава. Потым так ёй і сказала. Настолькі гэта было шыкоўна! Шкада, што аддала яго ў грымёрку. Напэўна, ужо і выкінулі.
На працягу ўсяго канцэрта Раіса Максімаўна нешта запісвала ў нататнік. Гэта, вядома ж, бачылі са сцэны ўсе ўдзельнікі канцэрта, а потым было шмат размоваў на гэту тэму. Першая лэдзі краіны, разумная, заўсёды прыгожа апранутая. Гэта не Ніна Пятроўна Хрушчова альбо Вікторыя Пятроўна Брэжнева, за якіх нам заўсёды было трохі сорамна.
Наколькі мне вядома, у першых лэдзі завядзёнка — ніколі не паўтарацца і двойчы не выходзіць на публіку ў адным і тым жа строі. I ўвогуле, да сваіх строяў некаторыя ставяцца вельмі раўніва. Асабіста ў мяне была даволі непрыемная гісторыя, звязаная з жонкай Ціхана Якаўлевіча Кісялёва, які тады быў старшынёй Саўміна Беларусі, а пасля смерці Машэрава ўзначаліў кампартыю рэспублікі, Нінай Фёдараўнай.
Як вядома, заробкі ў дыктараў заўсёды былі даволі сціплымі. На адзенне давалі па сто рублёў на год. Потым ужо нам крышку дабавілі грошай. Але гэта было значна пазней. Даводзілася шмат набываць за свой кошт. Усё кардынальна змянілася з прыходам каляровага тэлебачання. У нас з'явілася свая грымёрка, касцюмерка, а таксама грымёры і нават касцюмер. Прыемна мне дадаць, што некаторы час у нас працавала вядомая ў МінскуТамара Ганчарова, якая адказвала за знешні выгляд дыктараў. Зараз яна ўзначальвае мадэльнае агенцтва «Студыя Тамара».
Для мужчын вырашыць пытанне добрага строю было значна прасцей, а жанчынам заўсёды трэба было шукаць нейкія варыянты. Адзінае, нас пускалі на базы, куды завозілі імпартныя рэчы. А вось дзе шыць, прыходзілася шукаць самому. Калі я ўжо была мастацкім кіраўніком дыктарскай групы (а гэта было 14 асоб), то пайшла на прыём да дырэктрысы пашывачнага атэлье Савета Міністраў. Тады гэта была Мар'яна Васільеўна Травіна. У нас адразу склаліся добрыя прыязныя адносіны, якія захаваліся на ўсё жыццё. Да гэтага атэлье дыктараў Беларускага тэлебачання і «прымацавалі». Нашы бухгалтары пераводзілі туды грошы — і ніякіх праблем надалей не было.